31 жніўня 2020 года 34–ты раз нязменны арганізатар гэтага праекта Кацярына Копелева прыехала ў Івянец з гасцямі – артыстамі. Хэдлайнерам на гэты раз быў Народны артыст Беларусі Эдуард Ханок.
Суправаджала яго жонка Еўлалія Іванаўна. У вольны ад канцэрта час яна наведала Івянецкі музей традыцыйнай культуры, пазнаёмілася з архітэктурнымі помнікамі Івянца. Гідам госці была дырэктар музея Валянціна Адамовіч.



