Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Навагодняя праграма «Каляда ідзе»

02.12.2019

Калядная зорка чакае…

Каляды ў музеі.

Чаму ж не!

У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры  вы зможаце дазнацца,  як святкавалі Каляды на Беларусі.

Мы разам падрыхтуем калядны стол, паглядзім батлеечны спектакль “Цар Ірад”, паварожым на будучыню ды пачастуемся блінцамі.

Навагодняя праграма “Каляда ідзе”.

Праграма для школьнікаў пачатковых і сярэдніх класаў.

Праводзіцца на тэрыторыі Івянецкага музея традыцыйнай культуры.

   Група прыбывае  да музея (г.п.Івянец, вул.Музейная,2), дзе іх сустракае “Шчодрая дзяўчына”  (экскурсавод), якая частуе дзяцей цукеркамі і абяцае весела і пазнавальна правесці час перад Калядамі і Новым годам.

Адна падгрупа накіроўваецца ў музей, дзе знаёміцца з экспазіцыяй музея. Шчодрая расказвае пра Каляды, традыцыі святкавання, разам накрываюць святочны калядны стол.

У гэты час другая падгрупа трапляе да ткачыхі і ганчара, дзеці наведваюцца, чым займаліся нашы продкі перадкаляднымі вечарамі. Тут жа іх чакае сюрпрыз – батлеечны спектакль “Цар Ірад”.

P.S. у майстэрнях можна набыць сувеніры. Групы мяняюцца.

Далей група пераязджае на тэрыторыю сядзібы, дзе іх сустракае Цыганка. Якія ж Каляды без варажбы! Разам паварожаць і пойдуць да каваля - чараўніка, які выкуе ім падкову на шчасце.

А ў Музеі местачковага побыту дзеці не толькі даведаюцца пра побыт нашых продкаў, але і пра тое, што рабіць, каб збыліся іх уласныя жаданні.

Пасля насычанай дзеямі праграмы гледачы гатовы падсілкавацца. Іх чакаюць калядныя бліны – ладачкі ды гарбата на травах.

Далей эстафету пераймаюць Дзед Мароз і Снягурка. Дзеці з новымі сіламі ўдзельнічаюць у гульнях, танцах і конкурсах!

Кошт – 11.50 бел.руб.

Дадатковая інфармацыя па тэл.

 8 01772 63541

8(029)5638493