Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

1 верасня ў сельскагаспадарчым прафесійным каледжы адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года.

Першы дзень восені - гэта значны дзень для кожнага навучэнца і выкладчыка каледжа. Для будучых выпускнікоў гэта апошні навучальны год, для навучэнцаў 2 і 3 курсаў — наступная ступень навучання, а для першакурснікаў гэта пачатак новага этапу ў жыцці.

01 09 23 177

01 09 23 177

01 09 23 177

01 09 23 177

01 09 23 177

01 09 23 177

01 09 23 177

valozhin.by

Намеснік старшыні Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Аляксандр Юрчык і галоўны прававы інспектар працы Андрэй Лагвінец правялі маніторынг выканання працоўнага заканадаўства ў КСУП «Гарадзькоўскае».

У ходзе наведвання прафсаюзныя спецыялісты праверылі правядзенне з работнікамі інструктажу па ахове працы непасрэдна на працоўных месцах, забяспечанасць спецвопраткай і спецабуткам, медыцынскімі аптэчкамі, гарачым харчаваннем і пітной вадой, ацанілі бытавыя ўмовы.

01 09 23 185

Спецыялістам прадпрыемства была аказана прававая і юрыдычная дапамога ў пытаннях працоўнага заканадаўства, аплаты працы.

valozhin.by

1 верасня - Дзень ведаў. Гэты дзень сімвалізуе пачатак новага навучальнага года, з'яўляецца ўвасабленнем новых ведаў і адкрыццяў, новых цікавых навучальных праектаў, новых творчых ідэй. Гэта дзень сустрэчы з аднакласнікамі, са школьнымі сябрамі і настаўнікамі.

У гэты дзень у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы было шумна і весела, гучалі дзіцячыя галасы і забіяцкі смех. У госці ў бібліятэку былі запрошаны навучэнцы 3 класаў СШ №1 і іх бацькі.

У Год міру і стварэння ўрок ведаў быў прысвечаны тэме «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння». На мерапрыемстве ішла размова пра гістарычны шлях развіцця РБ, пра значэнне міру ў жыцці дзяржавы і кожнага чалавека.

Асаблівым гонарам для дзяцей у Дзень ведаў былі цёплыя сказаныя на дарогу словы настаяцеля храма Праабражэння Гасподняга айца Сергія Арлова.

Таксама нашы госці пазнаёміліся з кніжнай выставай, зрабілі памятныя фота.

Пятніца, 01 Верасень 2023 16:27

Асноўнае крэда – не здаваць пазіцый!

У гэту нядзелю сваё прафесійнае свята адзначаць работнікі паліўнай прамысловасці.

Калектыў Валожынскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва”, нягледзячы на эканамічныя санкцыі, змяншэнне колькасці карыстальнікаў натуральных відаў паліва, трывала трымае марку стабільна і, самае галоўнае, з прыбыткам працуючага прадпрыемства. Розныя былі часы, але наш “райтоп”, а менавіта так па звычцы называюць яго ў народзе, ужо амаль тры дзесяцігоддзі надзейна і штодзённа забяспечвае палівам усіх, хто мае патрэбу.

Так, так – мы не памыліліся, калі сказалі штодзённа. Апошнія тры гады сітуацыя ў гэтай галіне кардынальна змянілася: жадаючыя набыць дровы і торфабрыкет ізноў запісваюцца на чаргу. Яна невялікая – чакаць заказу даводзіцца на працягу месяца-паўтара, а вось грукат ад колкі драўляных калодак не спыняецца тут ні на дзень.

01 09 23 187

Як расказаў кіраўнік Міхаіл Радына, дрываколы працуюць з 6 гадзін раніцы да 7 вечара і ў будні, і ў выхадныя.

– Безумоўна ж, задаволены, што ёсць попыт на нашу прадукцыю, хаця памятаем і часы, калі самі тэлефанавалі патэнцыяльным карыстальнікам, давалі аб’явы ў газеты, але сапраўдны рух пачынаўся толькі восенню – людзі “ажывалі” лічы перад самым пачаткам новага ацяпляльнага сезона, – адзначае Міхаіл Ігнацьевіч. – Цяпер запіс на дастаўку паліва пачынаецца ўжо 2 студзеня. І на сёння ёсць чарга. За няпоўныя восем месяцаў сёлета рэалізавалі шэсць тысяч кубічных метраў дроў і дзве тысячы тон торфабрыкету.

01 09 23 187 Юра Рай у калектыве з 2007 года. Жыве ў вёсцы Цімкавічы і кожны дзень дабіраецца на працу пешшу, таму што любіць быць у руху. Кіраўнік прадпрыемства Міхаіл Радына кажа, што Юра – вельмі дысцыплінаваны і спагадлівы работнік

01 09 23 187 Вальшчык лесу Аляксандр Клачко другі год працуе на прадпрыемстве – займаецца распілоўкай драўніны. Праца, вядома, не з лёгкіх, бо трэба падымаць бярвёны, але, як кажа Аляксандр, ужо прывык. Тут яго задавальняе ўсё: і ўмовы працы, і калектыў, і заробак

01 09 23 187 Асаблівую павагу заслугоўвае праца дрывакола Сяргея Шакуна, працоўны стаж якога складае адзінаццаць гадоў. Менавіта яго рукамі раскрыжоўваюцца на паленцы дровы, што заказваюць спажыўцы. Цяжкая фізічная праца патрабуе строгага захавання тэхнікі бяспекі, уважлівасці

01 09 23 187

01 09 23 187Адзін з самых маладых работнікаў, вадзіцель пагрузчыка Віталь Шумскі прыйшоў у арганізацыю год таму. Раней працаваў у адной з гаспадарак раёна, але пасля пераезду ў Валожын уладкаваўся сюды. Робіць добрасумленна – стараецца не падвесці калектыў

Усяго па раёне 1532 домаўладанні, якія ацяпляюцца гэтымі відамі паліва і маюць права на датацыю з боку дзяржавы. Але заказваюць не ўсе: хтосьці з гаспадароў пераязджае на зіму ў горад. Ёсць і тыя, хто не прапісаны, аднак, наадварот, пастаянна пражывае ў дачным доме. Такой катэгорыі насельніцтва таксама аказваем паслугу – праўда, ацяпленне ім абыходзіцца ў два з паловай разы даражэй.

Пастаяннымі спажыўцамі з’яўляюцца воінскія часці: ім на ацяпляльны сезон патрэбны 2,5 тысячы кубічных метраў дроў. Завозім паліва таксама на сельсаветы, ФАПы, некаторыя навучальныя ўстановы ў сельскай мясцовасці.

01 09 23 187 Вадзіцель Леанід Жукоўскі кіруе велікагрузным лесавозам. Справу сваю ведае дасканала, як і тое, што без яго “тавару” не будзе работы ў калег. У калектыве адзначаюць яго безадказнасць і стараннасць

Усяго па раёне 1532 домаўладанні, якія ацяпляюцца гэтымі відамі паліва і маюць права на датацыю з боку дзяржавы. Але заказваюць не ўсе: хтосьці з гаспадароў пераязджае на зіму ў горад. Ёсць і тыя, хто не прапісаны, аднак, наадварот, пастаянна пражывае ў дачным доме. Такой катэгорыі насельніцтва таксама аказваем паслугу – праўда, ацяпленне ім абыходзіцца ў два з паловай разы даражэй.

Пастаяннымі спажыўцамі з’яўляюцца воінскія часці: ім на ацяпляльны сезон патрэбны 2,5 тысячы кубічных метраў дроў. Завозім паліва таксама на сельсаветы, ФАПы, некаторыя навучальныя ўстановы ў сельскай мясцовасці.

valozhin.by

01.09.2023 года ў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Валожына» прайшла ўрачыстая лінейка прысвечаная пачатку 2023/2024 навучальнага года.

На мерапрыемстве прысутнічалі: намеснік старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Лявонік Віктар Іванавіч, старшыня Івянецкага пасялковага выканаўчага камітэта Ліпніцкая Тэрэса Яўгенаўна.

У цёплай добразычлівай атмасферы ўпершыню школьныя парты сустрэлі 75 першакласнікаў, апошняе школьнае свята Першага званка прайшло для 29 адзінаццацікласнікаў.

Па добрай традыцыі Дня ведаў адзінаццацікласнікі ўручылі першакласнікам карысныя і патрэбныя падарункі.

Для ўсіх навучэнцаў прайшлі першыя ўрокі «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння».

01 09 23 135

01 09 23 135

01 09 23 135

01 09 23 135

01 09 23 135

01 09 23 135

01 09 23 135

01 09 23 135

01 09 23 135

01 09 23 135

schoolivenec.volozhin-edu.gov.by

Пятніца, 01 Верасень 2023 15:58

1 верасня - Дзень ведаў!

Ярка, маляўніча і ўрачыста прайшла лінейка ў нашай установе адукацыі. Упершыню за парты сядзе 69 першакласнікаў. Дзяцей і педагогаў віншавалі Міхаіл Аляксандравіч Акуліч, начальнік упраўлення ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, Ігар Уладзіміравіч Шакун, намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама.

Для вучняў 2 «а» і 8 «а» класаў першы ўрок прайшоў у нестандартнай форме пры падтрымцы супрацоўнікаў ДАІ Валожынскага РАУС, якія прадэманстравалі спецтэхніку і нагадалі дзецям правілы бяспечных паводзін. Таксама вайскоўцы в/ч 01266 арганізавалі інтэрактыўную гульню.

Таксама першы ўрок, які прайшоў па тэме «Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння» наведалі госці лінейкі, ксёндз Дзмітрый Чупрын, пробашч каталіцкай парафіі і айцец Сергій Лепін, пробашч праваслаўнай парафіі.

01 09 23 145

01 09 23 145

01 09 23 145

01 09 23 145

01 09 23 145

01 09 23 145

01 09 23 145

schoolrakov.volozhin-edu.gov.by

Ва ўрачыстай і ветлівай абстаноўцы сустрэла Вішнеўская дзятва чарговы Дзень ведаў.

Сёлета парог установы пераступілі 58 навучэнцаў. Прытым 6 малых упершыню дакрануліся да свету ведаў, дзе іх цёпла сустракалі педагогі, старшакласнікі і нават ганаровыя госці – старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Таццяна Крыкала, дырэктара КСУП «Гарадзькоўскае» Станіслаў Берташ і старшыня Вішнеўскага сельвыканкама Марына Траццяк.

01 09 23 127 01 09 23 127

Радаснымі ўсмешкамі і вясёлым настроем сустрэлі першы дзень верасня вучні гімназіі №1 г.Валожына. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Вольга Багатырова.

01 09 23 127 01 09 23 127

Навучэнцаў і педагогаў Багданаўскай сярэдняй школы са святам павіншавала кіраўнік спраў Валожынскага райвыканкама - Наталля Жукоўская.

01 09 23 127

volozhin-edu.gov.by

Пятніца, 01 Верасень 2023 15:06

Перамагла «дружба»!

Напярэдадні Дня ведаў з мэтай уцягвання людзей з інваліднасцю ў заняткі спортам, для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па дартсе, арганізаваныя ДУ «ФАЦ Валожынскага раёна».

Супернічалі хлопцы паміж сабой, падзяліўшыся на дзве каманды. Мэтанакіравана і з велізарным жаданнем перамагчы, кідаючы дроцікі, кожны стараўся набраць найбольшую колькасць ачкоў, а некаторыя ўдзельнікі нават здолелі трапіць прама ў «яблычак».

Перамагла «дружба»! Фінальнай кропкай спартыўных спаборніцтваў стала ўручэнне дыпломаў і салодкіх падарункаў.

Выказваем словы падзякі арганізатарам за мерапрыемства, добразычлівую атмасферу і станоўчыя эмоцыі.

Пятніца, 01 Верасень 2023 15:06

Акцыя «У школу - з «Белай Руссю»

Штогод ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы да навучальнага года дзяцей са шматдзетных сем'яў. Не застаецца ў баку і «Белая Русь».

Валожынская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» таксама на працягу многіх гадоў прымае ўдзел у акцыі «У школу – з Белай Руссю».

На ўрачыстых лінейках, прысвечаных пачатку навучальнага года ў адной з сельскіх школ уручалі ўсім першакласнікам заплечнікі.

Сёлета такая акцыя прайшла ў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Валожына». 19 першакласнікаў са шматдзетных сем'яў атрымалі сертыфікат на суму 100 рулёў для набыцця школьных прылад. Іх уручыла дырэктар школы, старшыня першаснай арганізацыі Ірына Вацлаваўна Чаховіч.

І яшчэ адна навіна. Мы павіншавалі першакласніцу, якая нарадзілася ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе. Гэта Пасека Ульяна, вучаніца ДУА «Гімназія № 1 г.Валожына».

Ва ўрачыстай абстаноўцы, у класе, дзе Ульяна будзе вучыцца, у прысутнасці ўсёй яе сям'і старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Клачко ўручыла Ульяне падарункавы сертыфікат на набыццё канцтавараў на суму 150 рублёў.

Мама Ульяны - Пасека Іна Рыгораўна з'яўляецца членам першаснай арганізацыі Валожынскага вытворчага ўчастка ААТ «Мінскі малочны завод № 1».

Старонка 480 з 1391

Задайте вопрос