Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аўторак, 09 Жнівень 2022 15:33

Бяздомная кошка

Однажды я встретил бездомную кошку:
- Как Ваши дела?
- Hичего, понемножку…
- Я слышал, что Вы тяжело заболели…
- Болела.
- Так, значит, лежали в постели?
- Лежала на улице много недель -
Бездомной, мне некуда ставить постель.
Подумал я: “Странно, что в мире огромном
Hет места собакам и кошкам бездомным.”
- Вы слышите, кошка? Пойдёмте со мной -
Темнеет, и значит, пора нам домой!
Мы шли с ней по улице гордо и смело -
Я молча, а кошка тихонечко пела

О чем она пела? Возможно, о том,
Что каждому нужен свой собственный дом. 
(Алексей Дмитриев)

8 жніўня, адзначаецца Сусветны дзень кошак - свята, створанае ў 2002 годзе, заклікана прыцягнуць увагу жыхароў планеты да праблем бяздомных жывёл. Для ўладальнікаў жа хатніх пухнатых сяброў гэта яшчэ адна нагода задумацца над тым, што яны ў адказе за тых, каго прыручылі.

Эфект ад правядзення Сусветнага дня кошак перасягнуў усе чаканні яго арганізатараў. У многіх краінах былі заснаваны ўласныя дні кошак, а ў гонар «віноўнiкаў» гэтых урачыстасцяў паўсюль сталі адкрывацца музеі, каціныя кафэ. Людзі сталі разумець, якую важную ролю гуляюць кошкі ў іх жыцці.

Навукоўцы заяўляюць, што людзі, у якіх дома жыве кошка, звяртаюцца да лекараў за дапамогай у пяць разоў радзей, чым тыя, у каго пухнатага гадаванца ў доме няма. Гэта не дзіўна: са старажытных часоў лекарскія здольнасці кошак былі вядомыя ў многіх краінах, і пазней медыкі нават вынайшлі фелiнатэрапiю – лячэнне многіх хвароб менавіта пры дапамозе катоў і без усялякіх лекаў і іншых метадаў медыцынскага ўздзеяння. Некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што кошкі лечаць нас дзякуючы сваім унікальным экстрасэнсорным здольнасцям, некаторыя адзначаюць асаблівую гаючую аўру гэтых жывёл. Шмат стагоддзяў яны абараняюць жыллё людзей ад бед, не раз ратуючы ад грызуноў і распаўсюджвання звязаных з іх нашэсцем хвароб

Кошкі здольныя адчуць стыхійныя бедствы. Каціныя паводзіны становяцца незвычайным перад бурамі, землятрусамі, вывяржэннямі вулканаў.

У ходзе пазнавальнай гадзіны «Звычайных катоў не бывае» чытачы Валожынскай дзіцячай бібліятэкі даведаліся шмат цікавага з жыцця катоў: пра гісторыю прыручэння кошак, якія пароды бываюць, якія ў кошак звычкі і галасы, аб адносінах да кошак у розных краінах і ў розны час, адгадвалі кошак – літаратурных герояў .

Бібліятэкар прапанавала дзецям расказаць пра тое, як у іх сям'і з'явіліся пухнатыя ўлюбёнцы, як за імі даглядаюць і якія цікавыя гісторыі адбыліся з імі. Хлопцы ахвотна адгукнуліся на прапанову,

Завяршылася мерапрыемства праглядам відэафільма аб дзікіх кошках.

Аператар па штучным абнасеньванні буйной рагатай жывёлы сельгаспрадпрыемства «Агра-Дубінскае» Франц БІЦЕЛЬ узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»

Высокую дзяржаўную ўзнагароду за значныя дасягненні ў сельскай гаспадарцы нашаму перадавому аграрыю ўручыў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ўчора ў Палацы Незалежнасці ў Мiнску. Дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі больш за 50 прадстаўнікоў розных сфер і прафесій.

Шчыра віншуем Франца Біцеля і жадаем далейшых поспехаў у працы на карысць нашай роднай Беларусі!

valozhin.by

Аўторак, 09 Жнівень 2022 10:57

“Дзе праца, там і песні”

На ўвесь дзень зарадзілі  добрым настроем у час уборачнай кампаніі  працаўнікоў ААТ “Агра-Дубінское” і  КСУП “Гародзькаўскае” 4 жніўня ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Натхненне” Дубінскога сельскага Цэнтра культуры.

Канцэртнай праграмай  “Дзе праца, там і песні”  артысты цешылі  работнікаў  сушылак, зернескладза, дыспедчарскай, а таксама механізатараў, якія абедалі ў гэты час у сталовай.

БЕЛАЗ развівае пастаўкі прадукцыі ў Індыю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал прадпрыемства.

Беларусь і Індыя падчас візіту першага намесніка міністра замежных спраў Сяргея Алейніка ў Нью-Дэлі правялі сёмы раўнд беларуска-індыйскіх палітычных кансультацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Індыі.

5 жніўня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшло першае пасяджэнне Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь другога склікання. У ім прыняла ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. У склад парламента ўвайшлі маладыя людзі, якія прадстаўляюць усе рэгіёны і сталіцу рэспублікі.

Ад нашага рэгіёну ў склад Маладзёжнага парламента была абрана намеснік начальніка ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне Юлія Борыс, таксама яе ўключылі ў Камісію па рэгіянальнай палітыцы і ўзаемадзеянні з органамі мясцовага самакіравання.

Панядзелак, 08 Жнівень 2022 16:18

«У Святлафора канікул няма»

5 жніўня адзначаюць незвычайнае свята - Міжнародны дзень святлафора. У гэты дзень у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшло мерапрыемства прысвечанае святлафору і правілам дарожнага руху.

Дзецям любых узроставых груп неабходна ведаць правілы дарожнага руху і паводзін на вуліцы. Асабліва гэта актуальна ў летні перыяд, калі дзіця шмат часу праводзіць на вуліцы, часта без нагляду дарослых.

Бібліятэкар расказала дзецям для чаго патрэбны правілы дарожнага руху: не толькі для кіроўцаў, але і для пешаходаў. Затым хлопцы разгадвалі загадкі, разбіралі значэннi дарожных знакаў, адказвалі на пытанні, а таксама азнаёміліся з літаратурай размешчанай на кніжнай выставе «Правілы дарожныя – сябры надзейныя».

Ярка ілюстраваныя і вясёлыя кнігі ў займальнай форме знаёмяць дзяцей з правіламі дарожнага руху для пешаходаў: дзе і як правільна пераходзіць дарогу, якія бываюць дарожныя знакі, дзе можна гуляць, а дзе забаронена.

Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, адказвалі на пытанні, з цікавасцю глядзелі мультфільмы аб правілах дарожнага руху.

Панядзелак, 08 Жнівень 2022 16:18

Працуе «Летні патруль»!

Лета працягвае песціць нас цёплымі сонечнымі днямі, таму многія жыхары нашай краіны імкнуцца як мага больш часу правесці на прыродзе разам са сваімі сем'ямі. Бо знаходжанне на свежым паветры так карысна для здароўя. Але, на жаль, не ўсе адпачываючыя задумваюцца аб захаванні правіл бяспекі падчас такога адпачынку: выбіраюць месцы, не прызначаныя для купання альбо і зусім могуць дазволіць сабе зайсці ў ваду ў стане алкагольнага ап'янення.

Каб нагадаць жыхарам і гасцям Валожынскага раёна аб важнасці правілаў бяспекі на вадзе, ратавальнікі штодня праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па месцах купання. А ў гэтыя выхадныя на пляжы Сакаўшчынскага вадасховішча ў рамках акцый «Летні патруль» і «Канікулы без дыму і агню!» прайшло прафілактычнае мерапрыемства, якое арганізавалі для адпачываючых работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і старшыня раённай грамадскай арганізацыі АСВОД Іван Сухадолец.

З дапамогай навучальных гульняў і віктарын арганізатары нагадалі і дарослым, і дзецям аб правілах бяспекі як на адпачынку ля вады, так і ў побыце. А юныя ратавальнікі з клуба «Ліквідацыя» сумесна са старшынёй АСВОД прадэманстравалі прысутным як дзейнічаць, калі на вашых вачах чалавек пачаў тануць. За актыўны ўдзел у акцыі кожны атрымаў ад ратавальнікаў карысны падарунак. На працягу ўсяго мерапрыемства радавала дзятву водная феерыя ад ратавальнікаў. Дарослыя таксама не засталіся ў баку.

Старонка 670 з 1390

Задайте вопрос