222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Азербайджан зацікаўлены ў супрацоўніцтве з рэгіёнамі Беларусі. Аб гэтым сёння заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі Ульві Бахшаліеў на сустрэчы са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Юрыем Шулейкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Учащиеся ГУО «Воложинская ДШИ» в апреле принимали самое активное участие в конкурсах исполнительского и художественного мастерства.
30 апреля 2022 года в г.Екатеринбурге (дистанционно) на Международном фестивале-конкурсе детского и юношеского творчества «Поколение Творчества» в номинации «Инструментальный жанр. Народный» инструментальный детский ансамбль «Рамонак», руководитель Караневский О.Ф. стал обладателем Диплома Лауреата III степени, Долбаносова Полина (цимабалы) в номинации «Инструментальный жанр» завоевала Диплом Лауреата I степени (учитель Клименкова А.Л.), в номинации «Изобразительное искусство» Иодо Дарья и Рабкевич Яна стали обладателями Дипломов Лауреата I степени (учитель Приёмко О.Н.)
На II открытом художественном конкурсе «АРТишок», проходившем в Ошмянской детской школе искусств Гродненской области Загорская Полина Лауреат II степени, Мышлён Татьяна Лауреат I степени в номинации «Изобразительное искусство».
Навучэнец Ракаўскай ДШМ Кашэўскі Аляксандр (настаўнік Гурына Наталля Мікалаеўна, канцэртмайстар Русецкая Алена Мікалаеўна) стаў лаўрэатам I ступені VII Рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў "Спяваюць хлопчыкі" ў катэгорыі 9-10 гадоў, які праходзіць штогод у Рэспубліканскім гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Гэта не першая перамога Аляксандра. Летась ён заваяваў 1 месца ў Міжнародным конкурсе ім.Ганны Герман у Маскве, а пасля конкурсу "Спяваюць хлопчыкі" паспеў паўдзельнічаць у школьным адкрытым конкурсе "Галасок", дзе стаў абсалютным пераможцам, атрымаўшы найвышэйшую ўзнагароду - Гран-пры.
04.04.2022 адбылася ваенна-спартыўная гульня «Зарніца», прысвечаная 77-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоўшая ў ДУА «Сярэдняй школе №2 г. Валожына». У якой прынялі ўдзел навучэнцы 5-6 класаў. На кожным этапе каманды павінны былі прайсці па паласе і выканаць заданне: разгадванне прыказак, перанесці пацярпелага і аказаць медыцынскую дапамогу, павуцінка, асцярожна міны і інш. Хлопцам вельмі спадабалася, яны зарадзіліся камандным духам і па выніку гульні атрымалі салодкія прызы ад РК ГА «БРСМ».
Першасная арганізацыя ГА "БРСМ" ДУА "Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй" прымае ўдзел у рэспубліканскім адкрытым дыялогу "Кветкі Вялікай Перамогі". Моладзь абмеркавала пытанні захавання гістарычнай памяці, генацыду беларускага народа ў гады ВАВ, патрыятычнага выхавання і інш. Нашы дарагія ветэраны падзяліліся з хлопцамі ўспамінамі аб тым цяжкім часе.
Зусім хутка краіна ўрачыста адсвяткуе 77-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне - святую дату для ўсіх нас. Асаблівае гучанне Вялікая Перамога набывае ў Год гістарычнай памяці. Выхаванне паважлівага стаўлення да сваёй гісторыі, разуменне падзей, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, укладу беларускага народа ў агульную перамогу вельмі важны для моладзі. Гэта шмат у чым абумовіла незалежнасць сучаснай Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні Дня Перамогі ва ўсіх установах адукацыі рэспублікі праходзяць урокі памяці «Нам гэты мiр завешчана берагчы».
5 мая такі ўрок у 10-11 класах ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Валожына» наведалі старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Яўген Міхайлавіч Круковіч і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала.
Падчас урока старшакласнікі ўспомнілі няпростую гісторыю саракавых, герояў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку тых, чый лёс цесна звязаны з Валожыншчынай, распавялі пра сваіх родных, якія таксама прайшлі нялёгкімі сцежкамі вайны. Асабліва кранулі кожнага прысутнага гісторыі спаленых вёсак Валожынскага раёна.
Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу з гасцямі мерапрыемства, выказалі сваё меркаванне аб важнасці захавання гістарычнай памяці і задавалі пытанні.
- Абавязак кожнага - беражліва захоўваць гістарычную праўду. Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны вучыць нас памятаць, вучыць любіць сваю зямлю, сваю радзіму. Памяць - гэта злучнае звяно паміж мінулым і будучыняй, – падкрэсліў у сваім дыялогу з хлопцамі Яўген Міхайлавіч Круковіч. Важную ролю патрыятычнага выхавання сярод падрастаючага пакалення адзначыла Таццяна Мікалаеўна Крыкала.
...Гэта адбылося 23 ліпеня 1943 года. З самай раніцы ў вёсцы былі чутны стрэлы. Немцы загадалі вяскоўцам - ад малога да вялікага - пайсці ў царкву і памаліцца ў апошні раз. Хто адмаўляўся, забівалі на месцы. І калі ў царкве сабралася ўся вёска, яе ахапіла полымя. Жыўцом згарэлі амаль дзве сотні чалавек, у асноўным жанчыны, дзеці і старыя…
Мемарыяльны комплекс у вёсцы Доры быў пабудаваны ў 1991 годзе на месцы царквы, спаленай фашыстамі з 146 людзьмі, якія знаходзіліся ўнутры яе. Напярэдадні Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне работнікі Мінскай абласной і Валожынскай раённай пракуратуры сумесна з раённай арганізацыяй Беларускі саюз жанчын прынялі ўдзел у мерапрыемстве ля мемарыяльнага комплекса.
«Загінуўшых чакаюць вечна», — гэтыя словы напісаны і на камені, які першым сустракае гасцей пры ўваходзе ў мемарыял. Аўтары праекта ў літаральным сэнсе адкапалі і «прыпаднялі» над зямлёй абломкі сцен знікшай з твару зямлі цэркаўкі, як бы сімвалічна пазначыўшы яе месцазнаходжанне. Імёны згарэўшых у ёй - на стэле, ля падножжа якой - бронзавыя вянкі.
Экскурсію па мемарыяльным комплексе правяла настаўнік гісторыі Усава Ганна Аляксандраўна. Яна распавяла пра тое, што па маштабе трагедыі гэтую вёску называюць малодшай сястрой Хатыні…
У перыяд з 11 красавіка па 6 мая 2022 года ў першасных арганізацыях устаноў адукацыі Валожынскага раёна праходзяць урокі памяці "Нам гэты мiр завешчана берагчы", прысвечаныя 77-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.Навучэнцы разам з ганаровымі гасцямі перагортваюць старонкі гісторыі той страшнай вайны, разважаюць пра ўклад БССР у разгром фашызму, пра генацыд, наколькі важным з'яўляецца прыняцце закона аб генацыдзе ў нашай краіне. На адным з такіх урокаў у 7 класе прысутнічала старшыня Валожынскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" А.I. Клачко. Выступаючы перад навучэнцамі, Алена Іванаўна падкрэсліла важнасць захавання гістарычнай памяці, праўды пра жахі вайны, памяці пра нашых дзядоў і прадзедаў, дзякуючы мужнасці,патрыятызму якіх мы маем шчасце жыць на зямлі. Перадаючы з рук у рукі яблыневую галінку, хлопцы і госці выказвалі падзяку за перамогу. Памятаючы мінулае, мы можам быць упэўненымі ў мірнай будучыні.
5 мая 2022 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» адбыўся тэлемост паміж гарадамі-пабрацімамі: Валожынам (Рэспубліка Беларусь) і Арзамасам (Расійская Федэрацыя).
Сустрэча прайшла напярэдадні найважнейшага дзяржаўнага свята для ўсіх расіян і беларусаў - Дня Перамогі.
На сустрэчы прысутнічалі педагогі і навучэнцы кадэцкіх класаў сярэдняй школы № 12 імя адмірала флоту А.I. Сарокіна г. Арзамаса і навучэнцы сярэдняй школы № 2 г. Валожына: валанцёры атрада «Добрае сэрца», актывісты ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», экскурсаводы школьнага краязнаўчага музея, педагогі школы.
Удзельнікі тэлемоста распавялі пра свае гарады, пазнаёмілі з іх гісторыяй, укладам у перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, прадставілі вопыт патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Сустрэча была цікавай і плённай. Фармат тэлемоста дазволіў адчуць адзінства поглядаў маладога пакалення нашых народаў, паказаў вернасць тым ідэалам, з якімі нашы дзяды і прадзеды ішлі ў бой за шчаслівую будучыню.
У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі тэлемоста выканалі папуры вядомых ваенных песень.
У ДУА "Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" прайшоў адкрыты ўрок "Урок памяці 1941-1945", ганаровым госцем дадзенага мерапрыемства была першы сакратар РК ГА БРСМ Вікторыя Іванаўна. Яна правяла інтэлектуальную гульню "Дзе логіка", прымеркаваную да Дня Перамогі. Да сустрэчы хлопцы падрыхтавалі інфармацыю аб сваіх блізкіх, якія былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.
Дзеці з гонарам успаміналі аб подзвігу нашых продкаў і паказалі дастойны ўзровень ведаў аб мінулым.