222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
8 мая 2022 года ва ўсіх рэгіёнах краіны прайшла акцыя "Запалі агонь у сваім сэрцы". Вечны агонь запаліўся ў 20.00 і на плошчы Свабоды ў горадзе Валожыне каля брацкай магілы. У акцыі прынялі ўдзел актывісты Валожынскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь".
6 мая 2022 у в. Пугачы, каля помніка загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў мітынг «Памяць», прысвечаны дню Перамогі, арганізаваны Пугачоўскім СДК сумесна з сярэдняй школай. На мітынг быў запрошаны ветэран Вялікай Айчыннай вайны Канцавы Генадзь Якаўлевіч.
Напярэдадні Дня Перамогі ў Вішнеўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства «Няхай пакаленні ведаюць! Няхай пакаленні памятаюць!». У першую чаргу хлопцы ўспомнілі герояў, сваіх землякоў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Бібліятэкар распавяла дзецям аб найцяжэйшых выпрабаваннях, якія выпалі на долю нашага народа ў гады вайны, аб тых далёкіх і цяжкіх днях, аб гераічным подзвігу абаронцаў Радзімы. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Праз полымя вайны».
6 мая адбылася паездка да помніка, размешчанага на хутары Лапіцы, дзе былі высаджаны кветкі. Навучэнцы наведалі брацкую магілу на могілках аг. Доры і абеліск у в. Сярэдняе Сяло, дзе ўсклалі кветкі.
На мемарыяльным комплексе «Загінуўшых чакаюць вечна» адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Перамогі.
Памяць аб страшных гадах, якія панеслі мільёны нявінных жыццяў, беражліва захоўваюць і перадаюць будучым пакаленням у кожным кутку нашай краіны.
Напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі выхаванцы Сівіцкага дзіцячага сада-базавай школа аддалі даніну памяці і павагі загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны мірным жыхарам, расстраляным 7 жніўня 1943 года фашысцкімі акупантамі. Стэла ў памяць пра іх размешчана на ўскраіне Налібоцкай пушчы ў в. Вуглы.
ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына»
https://school2.volozhin-edu.gov.by/сервисы/новости-архив/document-44483.html
10 мая 2022 года валанцёрскі атрад «Добрае сэрца» правялі акцыю «Выбіраем дапамагчы пажылым». Валанцёры ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Валожына» ўскапалі градку для адзінокай пенсіянеркі ў г. Валожыне.
Стартавала рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»
Лічбы статыстыкі дзіцячага траўматызму не могуць пакінуць абыякавым ніводнага дарослага чалавека: ад знешніх прычын штогод гінуць больш за 100 дзяцей. Атручэнні, дарожна-транспартныя здарэнні, праглынанне іншародных прадметаў, выпадзенне з вокнаў, пажары – гэта далёка не поўны пералік сітуацый, якія могуць прывесці да трагедыі.
У асноўным гэта здараецца з-за ігнаравання дарослымі вялікай праўды - не пакідаць дзіця без нагляду. Таму кожны раз, належачы на поспех, бацькі мімаволі гуляюць у латарэю, выйсці пераможцам з якой атрымоўваецца далёка не ўсім…
З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і інш.) з 10 мая па 1 чэрвеня пройдзе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей, у рамках якой работнікі МНС прывядуць бацькам 1000 і 1 довад, чаму дзецям нельга заставацца дома адным, і раскажуць, як не стаць ахвярамі ўласных памылак.
У рамках першага этапу мерапрыемствы пройдуць у месцах, дзе бацькі адпачываюць разам з дзецьмі. Там будуць арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі з конкурсамі, віктарынамі, гульнямі, удзельнікам якіх уручаць сувенірную, навучальную, наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Мерапрыемствы другога этапа пройдуць з 23 мая па 1 чэрвеня. У цэнтры ўвагі будуць будучыя і маладыя бацькі. Традыцыйна ўпор будзе зроблены на мам, бо менавіта яны праводзяць большую частку свайго часу з дзецьмі.
Акцэнт будзе зроблены і на шматдзетныя і знаходзячыеся ў сацыяльна-небяспечным становішчы сям'і. «Бяспека» мэтавай аўдыторыі будзе дастаўлена проста на дом, дзе работнікі МНС правядуць гутаркі, гульні і віктарыны па ЗБЖ як з дзецьмі, так і з іх бацькамі.
Фінальнае мерапрыемства пройдзе 1 чэрвеня. Інтэрактыўныя зоны актыўнасці, віктарыны і рухомыя конкурсы, дэманстрацыя аварыйна-ратавальнай тэхнікі і абсталявання, распаўсюджванне навучальнай наглядна-выяўленчай прадукцыі - гэта далёка не ўвесь спіс таго, што падрыхтавалі для дзяцей і іх бацькоў работнікі МНС.
Ратавальнікі заклікаюць не пакідаць маленькіх дзяцей адных: вы заўсёды павінны быць побач з імі на адлегласці выцягнутай рукі. Навучайце сваіх дзяцей, абмяркоўвайце з імі пытанні бяспекі і будзьце для іх прыкладам!
У Валожынскім краязнаўчым музеі прайшоў урок памяці для старшакласнікаў Дорскай КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа і ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, для навучэнцаў пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына».
Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» информирует, что согласно приказа Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 22.04.2022 № 56 «О количестве мест для получения высшего образования 1 ступени на условиях целевой подготовки в 2022 году», Комитета по здравоохранению Мингорисполкома «Об утверждении количества мест для получения образования на условиях целевой подготовки в 2022 году» для учреждений государственного санитарного надзора Минской области выделены места для получения образования на условиях целевой подготовки в 2022 году:
10 мест в учреждении образования « Белорусский государственный медицинский университет ( далее –УО БГМУ) для получения высшего образования 1 ступени образования по профилю образования « Здравоохранение» по специальности « Медико-профилактическое дело»;
5 мест в учреждении образования « Минский государственный медицинский колледж»( далее – УО МГ МК) для получения среднего специального образования по профилю образования «Здравоохранение» по специальности « Медико-профилактическое дело».
Договоры о целевой подготовке специалиста ( рабочего, служащего) будут заключаться организационным отделом Минского облЦГЭОЗ после 15 июня 2022 года.