Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

21.04.2022 прайшла сустрэча па абмене вопытам кластараў "Валожынскія гасцінцы" і "Наваколле".

Валожынскі РГС прыняў удзел у правядзенні пажарна-прафілактычных акцый па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе "За бяспеку разам" у навучальных установах Валожынскага раёна...

16 красавіка ў Мінску прайшоў Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці "Lemari". Ракаўскі хор малодшых класаў "Іслачанка" (кіраўнік Скурко Ю. В., канцэртмайстар Волчак Н. В.) стаў лаўрэатам I і II ступені, а навучэнцы аддзялення выяўленчага мастацтва, клас настаўніка Маманько В. В. заваявалі тры дыпломы лаўрэата I ступені, і адзін - лаўрэата II ступені.

Конкурс для намінацыі "Акадэмічны вакал. Хор." праходзіў у Мінскім гарадскім Палацы культуры. Для малодшага складу "Іслачанкі" гэта быў першы конкурс вочнага ўдзелу, акрамя дыпломаў дзяўчынкам уручылі сертыфікат на ўдзел у конкурсе ў наступным годзе. Прыемным завяршэннем творчай паездкі сталі падарункі, прысмакі і экскурсія па Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе.

Панядзелак, 25 Красавік 2022 13:51

Проект "Хоровая весна"

14 апреля в камерном зале Раковской ДШИ в рамках проекта "Хоровая весна" прошёл концерт класса учителя Гуриной Натальи Николаевны. Выступали её учащиеся по специальности "Хоровое пение", а также учащиеся других отделений, занимающиеся у Натальи Николаевны вокалом как предметом по выбору. Дети исполняли сольные номера и дуэты, а в завершение концерта прозвучал сводный ансамбль всех учащихся. Надо отметить, Наталья Николаевна - чуткий творческий педагог, её ученики часто участвуют в различных конкурсах, и становятся лауреатами. Так, в апреле её ученик Кашевский Александр стал победителем в младшей категории Республиканского конкурса, проводимого Лицеем при Белорусской академии музыки, "Спяваюць хлопчыкi". Также Наталья Николаевна является руководителем вокального ансамбля педагогов "Flores".

11 апреля в рамках проекта "Хоровая весна" прошёл концерт белорусской музыки "Галасы роднага краю" и выставка работ отделения изобразительного искусства "Фарбы роднага краю". В концерте принимали участие солисты и  коллективы отделения "Хоровое пение", которые исполняли песни современных белорусских авторов. Прозвучала и композиция "Мы - сваёй зямлi ", автор которой - учитель Раковской  ДШИ Русецкая Елена Николаевна. На концерте впервые выступил вокальный ансамбль педагогов "Flores". А в финале концерта прозвучала ещё одна песня Елены Русецкой в исполнении сводного хора и Народного ансамбля "Арс лонга"

БЕЛАЗ у канцы красавіка размесціць свае экспазіцыі на трох міжнародных выстаўках у Еўропе, Азіі і Афрыцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Беларусь і Рэспубліка Чувашыя абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі і ІТ-тэхналогій, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Пятніца, 22 Красавік 2022 18:49

Сустрэча з мастачкай Ядвігай Сянько

У Валожынскім краязнаўчым музеі працягваецца выстава «Свет абразоў». 21 красавіка ва ўстанове прайшла сустрэча-інтэрв'ю з аўтарам работ, мастачкай Ядвігай Сянько «Акно ў духоўны свет». Ядвіга з'яўляецца аўтарам больш за 2000 работ на хрысціянскую тэматыку.

На сустрэчу з мастачкай прыйшлі прыхільнікі яе творчасці: работнікі сферы культуры, навучэнцы мясцовай школы мастацтваў, жыхары горада Валожына. Ядвіга Іванаўна з уласцівай ёй цеплынёй і шчырасцю адказвала на пытанні гасцей сустрэчы. Яна распавяла, што лічыць сябе шчаслівым чалавекам, таму што ўсё жыццё займаецца любімай справай: «Мэта маёй творчасці - прынесці чалавеку святло і радасць, падарыць надзею, што дабрыня і прыгажосць, міласэрнасць, вера ў Бога выратуюць свет. Мэта асабістага жыцця - узвесці храм у душы. З гэтага і пачынаецца мая штодзённая праца – праца жывапісца».

У дзяржаўнай установе адукацыі «Гарадзькоўскі вучэбна - педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Валожынскага раёна прайшоў урок Памяці ў 5-9 класах, прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Нам гэты свет завешчана берагчы».

Мэта ўрока - фарміраванне ў вучняў аб'ектыўнага прадстаўлення аб укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг., аб гераічнай спадчыне народа як найважнейшым складніку гістарычнай памяці, аб генацыдзе беларускага народа. Тым самым выхоўваць паважлівае стаўленне да гістарычнага мінулага.

На ўроку выкарыстоўвалася прэзентацыя па дадзенай тэме і кніжная выстава «Паклонімся вялікім тым гадам».

У канцы ўрока усе ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Старонка 734 з 1388

Задайте вопрос