222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
21 красавіка ў Дорскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства пад назвай "Мая любімая кніга". У бібліятэку былі запрошаны вучні малодшых класаў. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства расказаў пра свае самыя любімыя кнігі. Таксама вучні пазнаеміліся з цікавымі выданнямі беларускіх і расійскіх аўтараў.
Мэта мерапрыемства: развіваць патрыятычнае пачуццё ў адносінах да роднай мовы, вучыць дзяцей любіць кнігі і выхоўваць беражлівыя адносіны да іх, фарміраваць вучэбна-моўныя і маўленчыя ўменні і навыкі, замацоўваць веды, атрыманыя пры чытанні, развіваць гаворку, памяць, уяўленне і мысленне, удасканальваць сваю вусную мову, пашыраць кругагляд дзяцей.
В Воложинском краеведческом музее продолжается выставка «Свет икон». 21 апреля в учреждении прошла встреча – интервью с автором работ, художницей Ядвигой Сенько «Окно в духовный мир». Ядвига является автором более 2000 работ на христианскую тематику.
На встречу с художницей пришли почитатели её творчества: работники сферы культуры, учащиеся местной школы искусств, жители города Воложина. Ядвига Ивановна со свойственной ей теплотой и искренностью отвечала на вопросы гостей встречи. Она поведала, что считает себя счастливым человеком, потому что всю жизнь занимается любимым делом: «Цель моего творчества – принести человеку свет и радость, подарить надежду, что доброта и красота, милосердие, вера в Бога спасут мир. Цель личной жизни – возвести храм в душе. С этого и начинается каждодневный мой труд – труд живописца».
У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага патрыятычнага злёту моладзі і пастаянна дзеючых дыялогавых пляцовак "Ад меркавання да светапогляду", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі пачалі сяўбу кукурузы. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
16 красавіка ў Мінску прайшоў Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці "Lemari". Ракаўскі хор малодшых класаў "Іслачанка" (кіраўнік Скурко Ю. В., канцэртмайстар Волчак Н. В.) стаў лаўрэатам I і II ступені, а навучэнцы аддзялення выяўленчага мастацтва, клас настаўніка Маманько В. В. заваявалі тры дыпломы лаўрэата I ступені, і адзін-лаўрэата II ступені.

Нядаўняе рашэнне напярэдадні 9 Мая знесці ў Польшчы 60 помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям выклікала бурную рэакцыю ва ўсіх беларусаў. Сваім меркаваннем з намі падзяліліся:

Старшыня Валожынскай раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна ЦІГАНІНА
- Мне як прадстаўніку старэйшага пакалення балюча глядзець на тое, як у многіх краінах помнікі савецкім салдатам абліваюць фарбай або спрабуюць разбіць. Улады Польшчы пайшлі далей: яны заканадаўча жадаюць знесці ўсе помнікі савецкім салдатам. Гэта проста стрэл нам усім у сэрца, гэта здрада нашым ветэранам, якія пазбавілі краіны Еўропы, у тым ліку і Польшчу ад нацызму..

Юлія БОРЫС, сябра Маладзёжнага парламента пры Мінскім абласным савеце дэпутатаў
— Я супраць зносу помнікаў у Польшчы і за захаванне гістарычнай памяці аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Лічу, што помнікі павінны быць там, дзе адбываліся падзеі і здзяйснялі свае подзвігі героі, у гонар якіх яны ўстаноўлены. Бо помнік - гэта магчымасць увекавечыць памяць, прычым памяць аб цэлай эпосе, аб загінуўшых, аб кошце мірнага жыцця сучаснага чалавека. Як пісаў Юры Візбар, трэба «памятаць усё тое, што некалі датычылася ўсіх нас». Не здраджваць забыццю сваіх папярэднікаў, а памятаць іх паразы і іх перамогі. Гэта не значыць жыць мінулым. Гэта дапамагае нам лепш бачыць сваю будучыню.

Старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Аўганістане Рыгор РУСАКЕВІЧ:
- Любое не пачцівае стаўленне да помнікаў лічу несумленным і дурным. Бо гэта ўсё гісторыя. Ну, а калі помнік, да таго ж, з'яўляецца надмагіллем у гонар людзей, якія паклалі галаву, адваёўваючы мiр, вызваляючы яго ад карычневай чумы, гэта проста бесчалавечна. Калі служыў у ГДР, заўважыў, што нікому ў галаву не прыходзіла крануць памяць пра ўсякіх там курфюрстаў, а далёка не ўсе яны былі добрымі людзьмі, як і многія іншыя гістарычныя асобы. А сёння палякі, на хвалі непрыязнасці да Расіі, гатовы пазносіць мемарыялы ў гонар вызваліцеляў Польшчы, сярод якіх, акрамя рускіх, самі ж палякі, беларусы, украінцы, грузіны, казахі і прадстаўнікі мноства іншых нацыянальнасцей. Як чалавек, якому давялося пабываць на вайне, лічу недапушчальным чапаць святыя месцы, якія нагадваюць аб каштоўнасці чалавечага жыцця..

Першы сакратар Валожынскага РК ГА «БРСМ» Вікторыя ПЕТРАНЕВІЧ
— Я супраць таго, каб польскія ўлады зносілі савецкія помнікі. У школах выкладаюць гісторыю пра Вялікую Айчынную вайну, каб мы ведалі пра подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, якія нам далі яснае неба над галавой і веру ў будучыню і калі сёння знясуць помнікі, то заўтра будучыя пакаленні не даведаюцца аб подзвігах нашых ветэранаў..
Самымi масавымі выпрабаваннямі традыцыйна чакаюцца цэнтралізаваныя тэсціраванні па матэматыцы і рускай мове.
Як распавёў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк падчас прэс-канферэнцыі «Уступная кампанія-2022 у Беларусі», цэнтралізаванае тэсціраванне ў 2022 годзе пачнецца 14 чэрвеня з беларускай мовы, а завершыцца асноўны этап ЦТ 6 ліпеня. «Як і ў мінулых гадах, прадугледжана, што самыя масавыя выпрабаванні - руская мова і матэматыка. ЦТ па гэтых прадметах будзе праходзіць у два дні. Расасадка прадугледжваецца камфортная і бяспечная. Акрамя таго, сёлета ў інтарэсах абітурыентаў было прынята рашэнне павялічыць на 30 хвілін час выпрабавання па фізіцы і матэматыцы», - распавёў Юрый Міксюк.
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пачнецца 2 мая і працягнецца па 1 чэрвеня ўключна. Будзе задзейнічаны 41 пункт тэсціравання, усе яны вядомы па мінулым годзе. Рэгістрацыя будзе праводзіцца ў зручнай для абітурыентаў форме - можна запоўніць анкету папярэдняй рэгістрацыі ў асабістым кабінеце на сайце РІКВ або асабіста наведаць выбраны пункт тэсціравання.
«Калі казаць пра матэрыялы ЦТ, то спецыфікацыя на сайце РІКВ ужо даўно размешчана. Абітурыенты змаглі з ёй азнаёміцца, прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне ў розных формах. Таму можна казаць, што істотных змен у плане складанасці і структуры тэстаў няма. Абітурыенты могуць спакойна рыхтавацца да здачы ЦТ, прыйсці і паказаць свае школьныя веды, і гэтага будзе дастаткова», - падвёў вынік дырэктар РІКВ.
БЕЛТА
З надыходам высокіх тэмператур атмасфернага паветра вялікая колькасць грамадзян будзе бавіць вольны час на водных аб'ектах горада і раёна.
Варта памятаць, што бяспечней за ўсё адпачываць толькі ў спецыяльна адведзеных для купання месцах, з прычыны арганізаванага дзяжурства ратавальнікаў.
Рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта № 495 ад 29 сакавіка 2022 года адведзены наступныя месцы для купання:
- зона адпачынку «Жоўты бераг» у раёне в. Буні;
- зона адпачынку «Сакаўшчына» у а.г. Сакаўшчына;
- зоны адпачынку «Валожынскае вадасховішча» ў в. Гардынава;
- зона адпачынку «Пагарэлка» ў раёне в. Пагарэлка;
- зона адпачынку «Выгонічы» ў в. Выгонічы.
У астатніх месцах купанне забаронена. Забарона выклікана тым, што акваторыі астатніх месцаў з'яўляюцца небяспечнымі. Акрамя гэтага, пачасціліся выпадкі гібелі грамадзян на вадаёмах.
Дзеючым заканадаўствам артыкулам 24.42 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах.
Акрамя гэтага не варта забываць, што берагі рэк і вадаёмаў, з'яўляюцца грамадскім месцам, дзе забаронена распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва, адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з ч. 1 арт. 19.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу у памеры да 8 базавых велічынь. Дзеянні, прадугледжаныя ч. 1 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні цягнуць накладанне штрафу у памеры ад 2 да 15 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
Частка 3 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь абвяшчае, што з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем без назначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў або спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, якія абражаюць чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, -
цягне накладанне штрафу у памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь.
Частка 5 ст. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь - спажыванне без назначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы або спажыванне іх аналагаў у грамадскім месцы -
цягне накладанне штрафу у памеры ад дзесяці да пятнаццаці базавых велічынь.
Збіраючыся правесці час на прыродзе, неабходна памятаць, што заканадаўствам таксама прадугледжана адказнасць за такія супрацьпраўныя дзеянні, як развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах (арт.16.41 КоАП), дробнае хуліганства (арт.19.1 КоАП), а таксама за правапарушэнні супраць бяспекі дарожнага руху.
Будзьце законапаслухмянымі, каб не сапсаваць адпачынак сабе і навакольным. І памятайце, што ўсе меры, якія прымаюцца праваахоўнікамі па забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян, накіраваны на зніжэнне рызыкі няшчасных выпадкаў, учынення ў адносінах да адпачываючых рознага роду правапарушэнняў і злачынстваў.
Намеснік начальніка Валожынскага РАУС -
начальнік МГБ
падпалкоўнік міліцыі С.В.Латышаў
«Тыдзень нулявога траўматызму» праводзіцца з 22 па 29 красавіка 2022 г у арганізацыях Валожынскага раёна.
Гэта якасна новы падыход да арганізацыі ўсёй сістэмы аховы працы на прадпрыемстве, найперш прафілактыкі. У аснове - усвядомленая дзейнасць усіх удзельнікаў вытворчага працэсу, пачынаючы ад уласніка прадпрыемства і заканчваючы работнікамі, з мэтай прадухіліць любыя няшчасныя выпадкі на вытворчасці.
«Жыццё святое, і ў кожнага чалавека ёсць права вярнуцца дадому жывым пасля працы» , - так кажа аб глабальнай місіі «VisionZero» генеральны сакратар МАСО Ханс-Хорст Канкалеўскі. - Ад таго, якой будзе будучыня сферы аховы працы, без сумневу, залежыць жыццё як цяперашняга, так і наступнага пакаленняў».
Канцэпцыя прапануе сем «залатых правіл», рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць працадаўцу ў зніжэнні паказчыкаў вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання. Усе сем правілаў вельмі гнуткія і падыходзяць для арганізацый любых маштабаў ва ўсіх краінах свету. Гэта гатовыя інструменты для распрацоўкі і рэалізацыі стратэгіі аховы працы на любым прадпрыемстве.
Ахова працы - больш, чым проста ахова працы. Інвестыцыі ў ахову працы дазваляюць пазбегнуць чалавечых пакут і абараніць самае каштоўнае, што ў нас ёсць - наша жыццё, наша здароўе і дабрабыт. Міжнародныя даследаванні прыбытковасці інвестыцый у прафілактыку даказалі, што кожны долар, укладзены ў ахову працы, акупляецца і прыносіць прыбытак у памеры звыш двух долараў. - Усе мы павінны імкнуцца да нулявога траўматызму. Многім гэта здасца немагчымым, але гэта не так, - заяўляе генеральны сакратар Міжнароднай асацыяцыі сацыяльнага забеспячэння Ханс-Хорст Канкалеўскі. - У свеце паводле ацэнак Міжнароднай арганізацыі працы каля 2,3 млн. мужчын і жанчын штогод гінуць у выніку няшчасных выпадкаў на працоўным месцы або звязаных з працай захворванняў. Таму ахова працы павінна быць значна больш, чым проста ахова працы. Гэта праца павінна пачынацца да працоўнага месца. Яна павінна пачынацца з адукацыі, сям'і і грамадства.
Сектар працоўных адносін
У Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі прайшло Ток-шоу «Здароўе моладзі - будучыня краіны».
Хлопцы актыўна прымалі ўдзел у дыялогу, віктарыне і гульнях. Зносіны на тэму здаровага ладу жыцця былi ў лёгкай і нязмушанай форме.