Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пятніца, 22 Красавік 2022 18:49

Выстава «Велікодная палітра»

У Валожынскім краязнаўчым музеі праходзяць заняткі, якія прысвечаны самаму галоўнаму вясноваму святу ўсіх хрысціян - Вялікадню. Хлопцы наведалі часовую выставу «Велікодная палітра», а на занятках даведаліся пра гісторыю гэтага свята, яго сімвалы, традыцыйны велікодны стол, абрады нашых продкаў: як нашы бабулі рыхтаваліся да свята, як рабілі велікодныя яйкі і пяклі кулічы.

Хлопцы прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе кураня і праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю «Вялікдзень».

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» з пачатку 2022 года рэалізуецца экалагічны праект «Эка-БУМ». У рамках дзейнасці дадзенага праекта сфарміравана агітбрыгада з ліку людзей з інваліднасцю, а таксама запланаваны шэраг мерапрыемстваў, адным з якіх з'яўляецца экалагічна-прапагандысцкая акцыя «Захаваем нашу Зямлю блакітнай і зялёнай», прымеркаваная да Дня Зямлі.

На занятках у гуртках па інтарэсах і майстэрнях хлопцы сумесна са спецыялістамі аддзялення распрацоўвалі дызайн і займаліся пашывам уніформы, падбіралі матэрыялы − друкавалі ўлёткі, брашуры і плакаты з лозунгамі.

22 красавіка наведвальнікі аддзялення з агітбрыгады на плошчы горада распаўсюджвалі сярод мінакоў «вынік» сваёй дзейнасці з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем экалагічнай накіраванасці, бо менавіта дзейнасць чалавека ў прыродзе, часта няграматная, няправільная з экалагічнага пункту гледжання, і прыводзіць да парушэння экалагічнай раўнавагі.

Спадзяемся, што станоўчы прыклад людзей з інваліднасцю сфармуе ў гараджан беражлівыя адносіны да сваёй зямлі і яе рэсурсаў, а таксама ўцягне жыхароў горада ў дзейнасць па ахове навакольнага асяроддзя.

Толькі разам мы захаваем зямлю і нашу будучыню!

22 красавіка на базе народнага аб'яднання народных майстроў «Скарбніца» пад кіраўніцтвам Кісель Таццяны і Пуркалік Наталлі быў праведзены майстар-клас «Велікоднае ўпрыгожванне».

Удзельнікі майстар-класа вырабілі з паперы цудоўных белых зайчыкаў, якія ўпрыгожаць любую велікодную кампазіцыю. Хлопцы засталіся задаволеныя працэсам і вынікам.

Пятніца, 22 Красавік 2022 18:49

Школа маладога настаўніка

Любы чалавек, пачынаючы свой прафесійны шлях, адчувае цяжкасці. Станаўленне настаўніка адбываецца цяжэй, складаней, чым у прадстаўнікоў іншай прафесіі. Канстанцін Кушнер іранічна і прыгожа заўважаў, што педагагічная нагрузка, якая ляжыць на настаўніку, такая цяжкая, што можа параўнацца толькі з касмічнай перагрузкай. Каб стаць настаўнікам недастаткова аўдыторных праграмных ведаў.

Праца з маладымі спецыялістамі традыцыйна з'яўляецца адным з самых важных складнікаў дзейнасці метадычнай работы гімназіі. У нас назапашаны багаты вопыт у працы з маладымі спецыялістамі. Настаўнікі атрымліваюць канкрэтныя парады па цяжкіх пытаннях, рэкамендацыі па распрацоўцы розных тыпаў урокаў...

Адкрытыя ўрокі, якія прайшлі на метадычнай панараме, даюць магчымасць паказаць і ўбачыць на практыцы асаблівасці выкарыстання разнастайнасці форм і метадаў працы на ўроках.

22 красавіка ў Валожынскім раённым цэнтры культуры прайшла сустрэча з начальнікам Валожынскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Пачыкоўскім Д.В. па тэме «Шляхі ўключэння непаўналетніх у наркабізнес».

Пятніца, 22 Красавік 2022 18:48

Дабрачынная акцыя «Велікодны кошык»

У рамках дабрачыннай акцыі "Велікодны кошык" першасная арганізацыя ГА "БРСМ" наведала выхаванцаў ДУА "Валожынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі"

Пятніца, 22 Красавік 2022 18:48

Абласныя спаборніцтвы па шашках

21 красавіка 2022 года ў Мар'інай Горцы адбыліся фінальныя абласныя спаборніцтвы па шашках у рамках абласной спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства .

Каманда дзяржаўнай установы "Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Валожынскага раёна" заняла ганаровае 3 месца.

Пятніца, 22 Красавік 2022 18:48

«Аперацыя Баграціён»

21 красавіка ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Валожынскага раёна для навучэнцаў 9-ых класаў прайшоў занятак па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэму: «Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў» у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна».

Настаўнікі гісторыі разам з навучэнцамі прагледзелі прэзентацыю «Аперацыя Баграціён», відэаролік «Мінскі кацёл», абмеркавалі карціну мастака Волкава «Мінск. 3 ліпеня 1944 года».

Навучэнцы ўспомнілі асноўныя этапы вызвалення тэрыторыі Беларусі, абмеркавалі ролю ў вызваленні Беларусі партызан і падпольшчыкаў, якую задачу вырашала «рэйкавая вайна» падчас беларускай наступальнай аперацыі, асноўныя вынікі аперацыі «Баграціён».

22 апреля в Воложинском районном  центре культуры прошла встреча с начальником Воложинского отделения Департамента охраны МВД Республики Беларусь Почиковским  Д.В. по теме «Пути вовлечения несовершеннолетних в наркобизнес».

Пятніца, 22 Красавік 2022 17:24

Мастер-класс «Пасхальное украшение»

22 апреля на базе народного объединения народных мастеров «Скарбніца» под руководством Кисель Татьяны и  Пуркалик Натальи был проведён мастер-класс «Пасхальное украшение».
Участники мастер-класса  изготовили из бумаги  чудесных белых зайчиков, которые украсят любую пасхальную композицию. Ребята остались довольны  процессом и результатом.

Старонка 735 з 1388

Задайте вопрос