Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Пятніца, 22 Кастрычнік 2021 15:10

На кантролі - жылы сектар

Дапамога грамадзянам у забеспячэнні бяспекі іх жыцця – галоўная задача ратавальнікаў. Менавіта таму работнікі Валожынскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя рэйды, падчас якіх даюць важныя рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. На асаблівым кантролі адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне.

Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» інфармуе, што пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 20 кастрычніка 2021 г. № 111 унесены наступныя змены ў санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу, узнікнення і распаўсюджвання грыпу і інфекцыі COVID-19», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 217:

Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» информирует, что Постановлением Министерства здравоохранения Республики Беларусь 20 октября 2021 г. № 111 внесены следующие изменения в Санитарные нормы и правила «Требования к организации и проведению санитарно-противоэпидемических мероприятий, направленных на предотвращение заноса, возникновения и распространения гриппа и инфекции COVID-19», утвержденные постановлением Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 29 декабря 2012 г. № 217:

подпункт 41.1 изложен в следующей редакции: «обеспечение руководителями объектов, организаций контроля за использованием средств защиты органов дыхания работниками, физическими лицами при посещении объектов, организаций при отсутствии возможности организации условий для соблюдения социальной дистанции (1–1,5 метра).

(Под использованием средств защиты органов дыхания подразумевается закрытие средствами защиты органов дыхания рта, носа и подбородка).

Исключен пункт 41.1., в котором было указано, что физические лица при посещении объектов, организаций обязаны использовать средства защиты органов дыхания и соблюдать социальную дистанцию (1–1,5 метра).

Врач-гигиенист (заведующий отделом гигиены)

Воложинского РЦГиЭ _____________ С.А.Марчик

Тыдзень музеяў стартаваў у дзяржаўнай установе адукацыі «Пяршайскi вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа». Першымі школьны гісторыка-краязнаўчы музей В.I.Дунiна-Марцінкевіча наведалі навучэнцы 9,10 класаў. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Калясінскі Я.З. правяла экскурсію па адной з экспазіцый музея, прысвечанай жыццю і літаратурнай творчасці першага беларускага пісьменніка, драматурга і тэатральнага дзеяча, заснавальніка Беларускага нацыянальнага тэатра Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча. У экспазіцыю ўвайшлі асабістыя рэчы пісьменніка: падсвечнік, статуэтка, фарфоровы кубак, шкатулка, рамка тэрмометра, кішэнны гадзіннiк, падораныя пісьменнікам супрацоўніку за добрую працу.

Працягам экскурсіі стала наведванне в.Малая Люцiнка, дзе пасяліўся ў 1840 годзе пісьменнік. Дачкі адкрылі школу. Сам паэт займаўся тэатрам, стварыў хор і, вядома, шмат пісаў. Люцiнка адразу стала вядомая ўсяму культурнаму свету.

Завяршылася экскурсія ў в.Тупальшчына, дзе пахаваны В.I.Дунiн-Марцінкевіч. Сёння гэтыя могілкі больш нагадваюць парк. І ў цэнтры гэтага «парка» размешчана капліца-пахавальня Жаброўскiх, пабудаваная ў 1852 годзе. А ў 1884 годзе ў ёй адпявалі «дудара беларускага» - Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.На самой магіле пісьменніка ўсталяваны бронзавы бюст, які прыцягвае ўвагу ўжо здалёк. Побач з магілай знаходзяцца пахаванні яго малодшай дачкі Цэзарыны і другой жонкі Марыі Паўлаўны, народжанай Грушэўскай.

Чацвер, 21 Кастрычнік 2021 18:13

На контроле – жилой сектор

Помощь гражданам в обеспечении безопасности их жизни – главная задача спасателей. Именно поэтому работники Воложинского райотдела по чрезвычайным ситуациям проводят профилактические рейды, в ходе которых дают важные рекомендации по устранению выявленных нарушений. На особом контроле одинокие и одиноко проживающие граждане.

В ходе рейдов особое внимание уделяется наличию в домах автономных пожарных извещателей и их работоспособности, эксплуатации электросетей и электропроводки, а также исправности печного отопления.

– Печь должна быть правильно сложена и исправна. Поверхности труб и стен, в которых проходят дымовые каналы, должны быть без трещин, а на чердаках – оштукатурены и побелены, чтобы вовремя заметить трещины и устранить их, ведь малейшая искра, которая вылетит наружу, может привести к пожару. Ковры и дорожки должны быть убраны от печи подальше. Негорючий лист размерами не менее 50х70 сантиметров – должен быть в обязательном порядке. И не забывайте о том, что дверца топящейся печи должна быть закрыта. Не оставляйте без присмотра топящиеся печи, не перекаливайте их, а также не поручайте надзор за ними детям, – призывали граждан спасатели.

Чацвер, 21 Кастрычнік 2021 15:53

Энергія дабра. Пасадзі дрэва

“Я тым ганаруся, што ў родным краі ёсць дрэва, пасаджанае мною…” – пад такім дэвізам прайшоў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г. п. Івянец экалагічны марафон “Энергія дабра. Пасадзі дрэва”, прымеркаваны да Дня маці. У ім прынялі ўдзел бацькі нашых выхаванцаў і, вядома, самі дзеці.

Ініцыятарамі гэтага мерапрыемства выступілі сем’і Цітовых і Івашка: прывезлі саджанцы дрэў і разам з дашкольнікамі і іх бацькамі на тэрыторыі ўстановы пасадзілі хвоі, клёны, туі, ліпы, дубы і вішні. Таты капалі ямкі, мамы з дзеткамі засыпалі і палівалі саджанцы.

Спадзяёмся, што дрэўцы, пасаджаныя з любоўю, прыжывуцца і ў хуткім часе зашапацяць густой лістотай, нагадваючы пра дашкалят і іх бацькоў, пра добрую і мудрую традыцыю. Хочацца, каб сумесная справа працягвалася. Бо дрэва – гэта сімвал жыцця і пазнання. Зрабіць уклад у зялёную будучыню нашай планеты мы можам ужо сёння, прывучаючы малодшае пакаленне любіць і паважаць прыроду.

Таццяна СКІБА,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Чацвер, 21 Кастрычнік 2021 15:45

Пад музыку Вівальдзі

На мінулым тыдні Беларускі фонд міру адзначыў сваё 60-годдзе. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У ім прынялі ўдзел каля 1000 чалавек з ліку міратворчага актыву з усіх рэгіёнаў краіны. Дэлегацыю Валожыншчыны прадставілі члены раённай арганізацыі Пётр БІБІК, Ганна КАНАНОВІЧ, Віктар ГІДЛЕЎСКІ на чале са старшынёй аб’яднання Віктарам ПАДГАЙСКІМ.

На юбілей таксама запрасілі дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў рэспублікі, кіраўнікоў усіх чатырох асноўных рэлігійных канфесій Беларусі, прадстаўнікоў замежных дыпламатычных місій і арганізацый, у тым ліку пасла Расіі Яўгенія Лук’янава – усіх, хто добра ведае кошт мірнага жыцця. Гэта адзіная арганізацыя ад грамадскасці, якая разглядаецца Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый на ўключэнне назіральнікам у сацыяльна-эканамічны саюз. У юбілейных планах не толькі дыпламатыя, але і дапамога справай.

Беларускі фонд міру з круглай датай павіншаваў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка – прывітальны ліст зачытаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Максім Рыжанкоў.

Як адзначыў старшыня праўлення міратворчай арганізацыі Беларусі Максім Місько, Фонд міру аб’яднаў усіх у адну вялікую сям’ю. “Сваё месца ў гэтай сям’і, незалежна ад узросту, чыноў і званняў, прафесійных талентаў, незалежна ад нацыянальнасцей і веравызнанняў, знайшлі літаральна ўсе прадстаўнікі нашага грамадства, – сказаў ён. – А аб’яднала нас любоў, любоў да таго месца на зямлі, клопат пра які, без нашага выбару, даручыў нам Гасподзь Бог, калі мы нарадзіліся”.

Павіншаваць міратворцаў прыйшоў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Па яго словах, у цяперашніх умовах агульнай задачай для ўсіх павінен стаць клопат пра ўнутраны стан чалавека, фарміраванне яго сістэмы каштоўнасцей на аснове традыцыйных для беларусаў пачуццяў дабрыні, міласэрнасці, любові да Айчыны, павагі да традыцый іншых народаў, свядомага імкнення да міру і згоды. “Мір у першую чаргу ствараецца ў душы чалавека, праз унутранае змяненне кожнага з нас. Хрыстос, звяртаючыся да вучняў, сказаў: “Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам; не так, як мір дае, Я даю вам” (Ін. 14, 27). Любы іншы мір будзе заставацца недасканалым”, – звярнуў увагу Мітрапаліт Веніямін. Ён пажадаў усім, хто працуе ў Беларускім фондзе міру, несці ў свет святло розуму і праўды, святло веры і надзеі.

Словы віншавання прысутным выказаў Епіскап Казімір Велікаселец, Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архіепархіі. У сваім выступленні ён адзначыў высокую ролю Беларускага фонду міру на сучасным этапе.

З вітальным словам звярнуліся таксама прадстаўнік Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь Максат Авезаў, старшыня Іўдзейскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь Рыгор Львовіч Хайтовіч.

Граматы і віншаванні былі ўручаны кіраўніком Беларускага фонду міру дзеячам культуры, мастацтва, дэпутатам, мецэнатам. Кожны з прысутных таксама атрымаў юбілейны медаль.

Пасля заканчэння мерапрыемства на сцэне Вялікага тэатра быў дадзены канцэрт.

Як адзначылі ўдзельнікі нашай дэлегацыі, юбілейная ўрачыстасць прайшла на вельмі высокай ноце: захапляючыя, прыемныя ўражанні пакінула і сама атмасфера Вялікага тэатра, і выступленні заслужаных майстроў мастацтва.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Чацвер, 21 Кастрычнік 2021 15:42

Калі работа – сэнс жыцця

На сёлетнім раённым Свяце працы падзякай старшыні раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна быў узнагароджаны трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы ДЮСШ Аляксандр ЧАРНЯЎСКІ. Гэта ўнікальны чалавек, энтузіяст, таленавіты трэнер, цалкам аддадзены сваёй справе, які рыхтуе юных лёгкаатлетаў і працуе ў Івянцы. На рахунку выхаванцаў Аляксандра Станіслававіча – дзясяткі перамог і ўзнагарод на розных спаборніцтвах, у тым ліку нават міжнароднага ўзроўню. Пра захапленне, якое стала любімай работай і сэнсам жыцця, наш аповед.

Безумоўна, калі заўважаюць тваю працу і адзначаюць – гэта вельмі прыемна. Як кажа Аляксандр Станіслававіч, адкрываецца “другое” дыханне, з’яўляецца натхненне, і хочацца працаваць яшчэ з большай аддачай.

– Дзеці радуюць пастаянна – выступаюць вынікова і на раённых, і на абласных, і на рэспубліканскіх спаборніцтвах, – гаворыць таленавіты трэнер. – Яны – удзельнікі чэмпіянату Еўропы, свету. Мая выхаванка Марына Даманцэвіч прымала ўдзел у спаборніцтвах на Алімпійскіх гульнях у Лондане, а ў 2012 годзе ў камандным заліку зборнай Беларусі выйграла чэмпіянат Еўропы па марафонскім безе. Цяпер жыве ў Наваполацку – там трэніруецца і рыхтуецца, пасля чэмпіянату Еўропы паспяхова выступала на многіх спаборніцтвах.

– Як зараз шукаеце юных “зорачак”?

– Цяпер набралі вучняў у групы пачатковай падрыхтоўкі: яны яшчэ маленькія – 2-і, 3-і, 4-ы класы.

– Як Вам удаецца іх захапіць спортам?

– Тут свая методыка, распрацаваная дзесяцігоддзі таму. Калісьці працавалі разам з трэнерамі з Расіі – у іх былі напрацоўкі па падрыхтоўцы. У аснове – былая методыка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Па ёй трэніруем і даволі паспяхова.

– Што трэба дзецям, каб яны адчулі, як кажуць, “смак” да заняткаў?

– Трэба, каб яны гэтым “захварэлі” – у добрым сэнсе слова. Захварэлі самімі трэніроўкамі, дзе нельга перабраць адразу з вялікімі нагрузкамі, больш займаць гульнявымі часткамі, каб цікавасць у дзяцей з’явілася. А пасля яны самі ўліваюцца ў парадак.

– А магчыма гэта ў наш час?

– Цяжкавата. Але трэба такія ключыкі знаходзіць, каб яны выходзілі на патрэбны ўзровень і пасля радаваліся сваім поспехам.

– Вы патрабавальны трэнер?

– Як калі. Бывае, што перад стартам і дзецям не хочацца нічога рабіць, і цяжка, аднак неабходна пераканаць, што гэта ім патрэбна, каб дасягнуць высокіх вынікаў. Тры мае вучні выступалі ў Гродне на дыстанцыі 1500 метраў з перашкодамі. Ганна Юрыс 1-е месца заняла, Дар’я Маліноўская – 2-е, ну і Валянцін Дубатоўка паказаў нядрэнныя вынікі асабістыя, але ён на два гады маладзейшы за асноўную групу. Дарэчы, летась з нашай школы ён пайшоў у вучылішча Алімпійскага рэзерву. На сёння там займаюцца 7 маіх вучняў.

– А ці лічылі калі, хто ўвогуле па Вашых сцежках пайшоў і дасягнуў вынікаў?

– Лічыць то не лічыў, але вынікаў дасягнулі многія. Заканчвалі ўніверсітэт фізічнай культуры, трэнерамі працуюць: у прыватнасці, з чатырох трэнераў ДЮСШ Анастасія Валяр’янаўна Цітова (да замужжа – Паталей) – мая былая выхаванка. Таксама Сяргей Віктаравіч Халапук. У вялікі спорт пайшлі Іван Шулер – удзельнік чэмпіянату свету па спартыўнай хадзьбе ў Анэсе (Францыя), Вадзім Ціванчук – прызёр каманднага Кубка свету, Андрэй Бурдукевіч – удзельнік чэмпіянату свету па доўгіх дыстанцыях, ды і многія іншыя. Пастаянна падтрымліваю з імі стасункі.

– Як толькі ўбачыце, што Ваш колішні вучань паказвае вынік, якія адчуванні з’яўляюцца ў настаўніка?

– Радуюся і ганаруся, што знайшлі сябе. Гэта вельмі важна для чалавека ў жыцці.

– Што прыносіць Вам штодзённая работа?

– Я ёй жыву – любімая работа стала сэнсам жыцця.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Чацвер, 21 Кастрычнік 2021 15:41

Любіць дзяцей ім усім дадзена

Педагагічная дынастыя… Строга і высакародна гучаць гэтыя словы. Яны падкрэсліваюць талент і адукаванасць людзей, якія абралі сваёй прафесіяй навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення.

Адно мудрае выслоўе гаворыць: “Дзеці павінны атрымаць ад нас, па-першае, карані, па-другое, крылы”. Бацькі не могуць вызначыць дарослае жыццё, але могуць даць кірунак, сілу і ўпэўненасць у правільнасці абранага шляху. Мая гісторыя таму пацвярджэнне. Педагагічная дынастыя Станкевічаў-Турскіх складаецца з чатырох пакаленняў, як эстафету, мы перадаём ганаровае званне – настаўнік. І няхай мае продкі выкладалі розныя прадметы, але ўсіх іх аб’ядноўваюць прафесіяналізм, імкненне да творчасці, строгая патрабавальнасць да сябе і жаданне аддаваць сэрца дзецям.

У цяперашні час дынастыя Станкевічаў-Турскіх налічвае 18 чалавек “кроўных”, а з нявесткамі і зяцямі – 28 чалавек. Агульны педагагічны стаж сям’і ўнушальны – больш за 700 гадоў. Многія прадстаўнікі нашай педагагічнай дынастыі пачыналі, а іншыя працягвалі працоўную дзейнасць на Валожыншчыне.

Аляксандр Аляксандравіч ТУРСКІ.

ЗАСНАВАЛЬНІК ДЫНАСТЫІ

Дынастыя Станкевічаў сваімі каранямі сыходзіць у XIX стагоддзе. Менавіта тады яе заснавальнік, адзін з братоў майго прадзеда Ігнат Вікенцьевіч (1893 г. н.) скончыў Санкт-Пецярбургскую настаўніцкую семінарыю. Але, на жаль, папрацаваць яму давялося вельмі мала, у дваццацігадовым узросце ён памёр.

Прадзед Мікалай Вікенцьевіч і прабабуля Еўдакія Аляксееўна Станкевічы выгадавалі двух сыноў і дачку. Старэйшы сын Іван скончыў настаўніцкія курсы, некалькі гадоў працаваў настаўнікам геаграфіі ў Адампольскай пачатковай школе. Але прафесія яго не зацікавіла і ён пайшоў на шарыкападшыпнікавы завод.

Леакадзія Аляксееўна ТУРСКАЯ (Станкевіч).

УНУЧАКІ

Дачка Лідзія Мікалаеўна два гады вучылася ў інстытуце ў Маладзечне, а затым у Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага, атрымала спецыяльнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Такую ж адукацыю меў і яе муж Уладзімір Рыгоравіч Унучак. Ён працаваў настаўнікам гісторыі ў Гародзькаўскай сярэдняй школе. У іх сям’і выраслі два сыны. Малодшы Мікалай жаніўся на Ларысе Анатольеўне, якая 20 гадоў жыцця прысвяціла Магілёўскаму педагагічнаму інстытуту, дзе на кафедры пачатковых класаў выкладала матэматыку. Старэйшы сын Уладзімір скончыў Мінскі педагагічны інстытут і стаў настаўнікам матэматыкі ў Яршэвіцкай сярэдняй школе, а праз некаторы час быў прызначаны дырэктарам гэтай установы адукацыі. У цяперашні час, ужо на пенсіі, ён працягвае выкладаць фізіку і матэматыку. Яго жонка Лізавета Іванаўна пасля заканчэння Мінскага педагагічнага інстытута 34 гады вучыла дзяцей рускай мове і літаратуры ў Яршэвіцкай сярэдняй школе. Сын Уладзіміра і Лізаветы Андрэй скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з’яўляецца кандыдатам навук, працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Лідзія Мікалаеўна УНУЧАК (Станкевіч).

СТАНКЕВІЧЫ

Узорам высокай маральнасці, шырокай эрудыцыі быў мой дзядуля Аляксей Мікалаевіч Станкевіч, які служыў прыкладам для ўсіх і кожнага. Да яго за парадай і дапамогай звярталіся многія аднавяскоўцы, і той нікому не адмаўляў. Ён закончыў Гродзенскае педагагічнае вучылішча ў 1950 годзе па спецыяльнасці “Настаўнік пачатковых класаў”. Сваю прафесійную дзейнасць пачаў у вёсцы Чартавічы, затым доўгі час працаваў у Капусцінскай васьмігадовай школе, а пасля, да самай пенсіі, – у Даўбенеўскай васьмігодцы. Аляксей Мікалаевіч самаадданай настаўніцкай працай заслужыў падзяку ні ад аднаго пакалення вучняў. Ён рабіў усё, што ад яго залежала, для выхаванцаў. Ці думаў хто пра тое, колькі вытрымкі, самаахвярнасці, душэўнай цеплыні неабходна, каб вывучыць, выхаваць і вывесці на шырокія жыццёвыя дарогі сотні хлопчыкаў і дзяўчынак. Колькі іх было за 42 гады працы! Разам з жонкай Марыяй Іванаўнай, маёй бабуляй, якая, між іншым, таксама была настаўніцай пачатковых класаў і пяць гадоў выкладала ў Бурнейкаўскай пачатковай школе, яны годна прайшлі праз усе жыццёвыя выпрабаванні, выгадавалі і выхавалі траіх дзяцей, далі ім вышэйшую адукацыю.

Не змянілі справе бацькі і маці і іх дочкі. Малодшая Галіна адвучылася на настаўніка нямецкай мовы, старэйшая Леакадзія, мая мама, закончыла Магілёўскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура” ў 1971 годзе і па размеркаванні была накіравана ў Дорскую васьмігадовую школу, дзе прапрацавала 5 гадоў.

ТУРСКІЯ

Тут яна выйшла замуж за настаўніка замежных моў Аляксандра Аляксандравіча Турскага. І далейшае жыццё ўнесла свае карэктывы: Суднікаўская васьмігодка, СПТВ № 58, Валожынская школа-інтэрнат. Маладая сям’я заўсёды была разам. У 1983 годзе бацьку прызначылі дырэктарам Валожынскай школы-інтэрната. Яго ўспамінаюць як умелага, чулага і патрабавальнага кіраўніка. У гэты час калектыў дамагаўся вялікіх поспехаў у вырашэнні шматлікіх задач, што стаялі перад школай. Гэту пасаду ён займаў пяць гадоў, затым сямнаццаць гадоў працаваў намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай працы ў Валожынскім вучэбна-вытворчым камбінаце. Цяпер ён ужо на заслужаным адпачынку. Мама ж дваццаць гадоў з’яўлялася выхавальнікам у Валожынскай школе-інтэрнаце. Выдатны педагог Васілій Сухамлінскі казаў: “Каб стаць сапраўдным выхавальнікам дзяцей, трэба аддаць ім сваё сэрца”. Вось і мае бацькі аддавалі сваім выхаванцам і сэрца, і душу, і веды. Здавалася б, праца настаўніка такая непрыкметная, але толькі не членам іх сем’яў. У доме нярэдка праходзілі “хатнія педагагічныя саветы”, нарады, гучалі спрэчкі і дыскусіі па выхаванні дзяцей. Нягледзячы на цяжкасці, нам з сястрой заўсёды хацелася быць падобнымі да іх. Добра памятаю, як мяне, яшчэ зусім маленькую, мама брала з сабой у інтэрнат, пачуццё гонару за роднага чалавека тады перапаўняла дзіцячае сэрца. Яна – выдатны педагог, строгая, але ў той жа час чулая і спагадлівая. Яе любілі і паважалі выхаванцы і калегі па працы.

Наталля ТАЎГЕНЬ

ПРАДАЎЖАЛЬНІКІ СПРАВЫ

Бацькі-настаўнікі могуць быць спакойныя: іх справу працягваюць дзеці – я і мая сястра Таццяна Аляксандраўна Дабравольская. З самага ранняга ўзросту мы марылі стаць настаўнікамі. Абедзве скончылі Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, затым Беларускі педагагічны інстытут імя Максіма Танка і па волі лёсу разам працуем у гімназіі № 1 г. Валожына.

Дынастыя настаўнікаў Станкевічаў-Турскіх усё прафесійнае майстэрства, любоў да ведаў, павагу да навукі і культуры, прыклад добрасумленнай, творчай, бескарыслівай працы аддалі і зараз аддаюць падрастаючаму пакаленню. Ён быў і ёсць заўсёды перад вачамі. Здаецца, што інакш жыць і немагчыма. Толькі так, да канца, без астатку прысвячаць сябе любімай справе – выхаванню і навучанню дзяцей.

Мая сям’я дала мне “карані”, якімі я прарасла ў гэту прафесію. Я раблю ўсё, каб даць маім выхаванцам “крылы”, і з іх выраслі свабодныя, моцныя, упэўненыя ў сабе і сваіх сілах людзі.

Хочацца спадзявацца, што біяграфія адданых справе педагогаў папоўніцца новымі яе прадаўжальнікамі.

Наталля Аляксандраўна ТАЎГЕНЬ пасля заканчэння Нясвіжскага педвучылішча стала выкладаць у пачатковых класах Дорскай сярэдняй школы. У гэты ж час мэтанакіраваная дзяўчына завочна паступіла ў Мінскі педагагічны інстытут, дзе атрымала спецыяльнасць настаўніка геаграфіі. Шмат гадоў яна прысвяціла працы ў Валожынскай школе-інтэрнаце, а пасля яе закрыцця ў 2009 годзе перайшла ў гімназію № 1 райцэнтра. Педагог самааддана аддавала ўсю сваю любоў, веды маленькім гарэзам, і сама атрымлівала ад гэтага задавальненне. Калі зрабіла першы свой выпуск, кіраўніцтва ўстановы прапанавала ёй перайсці на пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, і вось ужо 8 гадоў яна займаецца адміністрацыйнай работай. З асаблівай радасцю Наталля Аляксандраўна вядзе ўрокі, якіх цяпер у яе няшмат. Ёй падабаецца ў прафесіі настаўніка тое, што кожны дзень дае магчымасць пазнаваць, адкрываць для сябе і выхаванцаў нешта новае, вучыць дзяцей і вучыцца ад іх. За гады сваёй педагагічнай дзейнасці жанчына не аднойчы атрымлівала падзякі і граматы рознага ўзроўню. Сёлета напярэдадні Дня настаўніка педагог за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення была ўзнагароджана Падзякай старшыні Мінаблвыканкама.

Наталля ТАЎГЕНЬ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 г. Валожына

Чацвер, 21 Кастрычнік 2021 14:22

Вакцынацыя супраць COVID-19

Тэлефон “гарачай лініі” па вакцынацыі – 8-01772 58603. Тэлефануйце з 8 да 17 гадзін.

Да ўвагі насельніцтва!

Перасовачныя пункты вакцынацыі будуць працаваць на фельчарска-акушэрскіх пунктах у наступныя дні:

ФАП Манькаўшчына – 26.10.2021 г. з 11.00 да 13.00;

ФАП Суднікі – 26.10.2021 г. з 15.00 да 17.00.

Таксама перасовачны пункт па вакцынацыі супраць COVID-19 у Валожыне працуе на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу: у аўторак, сераду, чацвер – з 15.00 да 19.00, у суботу і нядзелю – з 9.00 да 14.00.

Запісацца на вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19 Вы можаце: па тэлефоне 55733 у рэгістратуры раённай паліклінікі; у свайго ўрача агульнай практыкі ці ў амбулаторыях урача агульнай практыкі, ФАПах, Івянецкай і Ракаўскай бальніцах, запоўніўшы форму на сайце УАЗ «Валожынская ЦРБ» ва ўкладцы АБ COVID-19/заяўка на прышчэпку.

Валожынская раённая паліклініка: 8-01772 58602.

Старонка 426 з 545

Задайте вопрос