222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У ДУА "Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна" з 4 па 10 верасня 2023 года праходзіць рэспубліканская акцыя "Тыдзень спорту і здароўя".
4 верасня адбылося адкрыццё тыдня, 5 верасня навучэнцы школы прынялі ўдзел у флэшмобе "Здаровы я - здаровая краіна".


Старшыня савета Валожынскай раённай арганізацыі ветэранаў Т. Цiганiна і старшыня Валожынскага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў С. Нахай павіншавалі з пачаткам навучальнага года навучэнцаў карэкцыйнага цэнтра дзяцей інвалідаў. Дзецям былі ўручаны каштоўныя падарункі і прысмакі.

5 сентября в рамках первого Белорусско-узбекского женского бизнес-форума заседание секции «Культура и туризм — потенциал взаимных контактов» проходило в Национальном академическом Большой театре оперы и балета.
Открытие пленарного заседания предвосхищала выставка «Культурный и туристический потенциал Беларуси». Она представила собой отличную возможность для посетителей узнать больше о Беларуси, ее культуре и туристическом потенциале.
Свое творчество и коллекцию музыкальных инструментов представил и семейный коллектив «Крона» Раковского центра народного творчества.




Мастера декоративно-прикладного искусства и творческие коллективы Минщины приняли участие в работе павильонов «Женские ремесла», «Мужские ремесла» ,«Праздники и обряды».
Например, в Молодечненский и Логойский районы показали свое мастерство лозоплетения и вытинанки. Любанским регионом было представлено гончарство, изготовление лялек — народных кукол, а также производство лаптей — традиционной обуви. Стародорожский район представил ткачество и продемонстрировал национальный костюм.В Клецке можно узнать о бондарстве — изготовлении деревянных бочек. Лыжкарством славится также и Березинский край.
Молодечненским районом были представлены народные музыкальные инструменты и обряды Беларуси.
Актыўная фаза спецыяльнага вучэння выратавальных падраздзяленняў дзяржаў - членаў АДКБ "Скала-2023" прайшла пад Барысавам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі плануюць пашырыць магчымасці для інтэрнэт-гандлю. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у час міжнароднага форуму "Трэйд Дыялог", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Штогод ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы да навучальнага года дзяцей са шматдзетных сем'яў. Не застаецца ў баку і «Белая Русь».
Валожынская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» таксама на працягу многіх гадоў прымае ўдзел у акцыі «У школу – з Белай Руссю».
На ўрачыстых лінейках, прысвечаных пачатку навучальнага года ў адной з сельскіх школ уручалі ўсім першакласнікам заплечнікі.
Сёлета такая акцыя прайшла ў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Валожына». 19 першакласнікаў са шматдзетных сем'яў атрымалі сертыфікат на суму 100 рулёў для набыцця школьных прылад. Іх уручыла дырэктар школы, старшыня першаснай арганізацыі Ірына Вацлаваўна Чаховіч.
І яшчэ адна навіна. Мы павіншавалі першакласніцу, якая нарадзілася ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе. Гэта Пасека Ульяна, вучаніца ДУА «Гімназія № 1 г.Валожына».
Ва ўрачыстай абстаноўцы, у класе, дзе Ульяна будзе вучыцца, у прысутнасці ўсёй яе сям'і старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Клачко ўручыла Ульяне падарункавы сертыфікат на набыццё канцтавараў на суму 150 рублёў.
Мама Ульяны - Пасека Іна Рыгораўна з'яўляецца членам першаснай арганізацыі Валожынскага вытворчага ўчастка ААТ «Мінскі малочны завод № 1».
Панядзелак, 6 лістапада, пераносіцца на суботу, 11 лістапада. У аўторак, 7 лістапада, - агульнарэспубліканскае свята Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Працягваецца тыдзень устаноў дадатковай адукацыі. Педагогі цэнтра творчасці сустракаюцца з дзецьмі і бацькамі, праводзяць майстар-класы і рэкламныя акцыі, спартыўныя спаборніцтвы і квэст-гульні. Заняткі па душы тут знойдзе кожны. Галоўнае - жаданне і імкненне да поспеху.
Крыніца: ctdim.volozhin-edu.gov.by
У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама спынення правапарушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху з 07 па 10 верасня б.г. вартавыя дарог вобласці з дапамогай сакрэтнага і змешанага кантролю праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па адпрацоўцы аварыйна-небяспечных участкаў аўтамабільных дарог і населеных пунктаў, прылеглых да аўтамабільных дарогах катэгорыі «М» і «Р».
Супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы пракантралююць выкананне ўдзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Пад пільнай увагай парушэнні, якія з'яўляюцца асноўнымі прычынамі ДТЗ з цяжкімі наступствамі: кіраванне транспартнымі сродкамі кіроўцамі ў стане ап'янення і (або) не маючымi права кіравання, парушэнні з боку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, асабліва ў цёмны час сутак, непрадастаўленне перавагі ў руху пешаходам, парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў, у першую чаргу дзяцей.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе вадзіцелям пры руху ўлічваць умовы надвор'я і дарожныя ўмовы, выконваць хуткасны рэжым, дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, правілы абгону. У абавязковым парадку неабходна прышпільвацца рамянямі бяспекі, а малалетніх дзяцей перавозіць у спецыяльных дзіцячых утрымліваючых прыладах. Пешым удзельнікам таксама быць вельмі ўважлівымі, пераходзіць праезную частку ў строга ўстаноўленых Правіламі месцах, у цёмны час сутак пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.
У выпадку грубых правапарушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху просім грамадзян неадкладна паведамляць у ДАІ Мінскай вобласці па тэлефонах 229-04-44 альбо 102.
Старшы інспектар ААiП
УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама
Надзвычайная сітуацыя, у прыватнасці пажар, у будынку з вялікай колькасцю людзей можа каштаваць дзясяткаў жыццяў. Менавіта таму пры разліку пажарных рызык і праектаванні сістэм пажарнай бяспекі асаблівая ўвага надаецца шляхам эвакуацыі.
Што такое эвакуацыя?
Эвакуацыя - арганізаваны працэс перамяшчэння людзей з зоны ўздзеяння небяспечных фактараў пажару. У сучасных будынках, такіх як гандлёва-забаўляльныя цэнтры, спартыўныя комплексы, офісныя будынкі і іншыя аналагічныя аб'екты, эвакуацыя пры ўзнікненні пажару мае павышанае значэнне. Пажары на такіх аб'ектах часта працякаюць па хутка развіваючымся сцэнары. У месцах вялікай колькасці людзей рэальную небяспеку ў экстранай сітуацыі ўяўляе ўзнікненне панікі, хаатычнасць перамяшчэнняў і цісканіна на выхадах з будынка.
Як арганізаваць эвакуацыю людзей ва ўмовах пажарнай трывогі?
Арганізацыя своечасовай і граматнай эвакуацыі ў выпадку ўзнікнення пагрозы жыццю закладваецца на стадыі праектавання аб'екта. У працэсе эксплуатацыі забяспечваецца кантроль стану шляхоў эвакуацыі і працаздольнасць інжынерных сістэм, якія забяспечваюць рэалізацыю планаў эвакуацыі. Для забеспячэння працэсу бяспечнага вываду людзей з будынка важна ўлічваць наступныя фактары:
Этапы выхаду з будынка
На першым этапе людзі пакідаюць унутраныя памяшканні. Другі этап - выбар шляху руху да выхаду. У вышынных будынках прыняты наступны парадак дзеянняў: першым эвакуіруецца паверх, на якім адбылося ўзгаранне, затым выводзяць людзей з паверха вышэй і ніжэй, потым з астатніх паверхаў, пачынаючы з верхніх. Трэці этап адносіцца да паверхаў, размешчаных вышэй за першы. Чацвёрты этап — перамяшчэнне людзей на бяспечную адлегласць ад палаючага будынка.
Дзеянні персаналу
Для абслугоўваючага персаналу аб'ектаў, у якіх магчыма адначасовае знаходжанне больш за 50 чалавек распрацоўваюцца інструкцыі на выпадак пажару. Дзеянні падчас пажару на кожным канкрэтным аб'екце могуць адрознівацца, але агульная паслядоўнасць заўсёды аднолькавая: