222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Ва ўрачыстай і ветлівай абстаноўцы сустрэла Вішнеўская дзятва чарговы Дзень ведаў.
Сёлета парог установы пераступілі 58 навучэнцаў. Прытым 6 малых упершыню дакрануліся да свету ведаў, дзе іх цёпла сустракалі педагогі, старшакласнікі і нават ганаровыя госці – старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Таццяна Крыкала, дырэктара КСУП «Гарадзькоўскае» Станіслаў Берташ і старшыня Вішнеўскага сельвыканкама Марына Траццяк.

Радаснымі ўсмешкамі і вясёлым настроем сустрэлі першы дзень верасня вучні гімназіі №1 г.Валожына. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Вольга Багатырова.

Навучэнцаў і педагогаў Багданаўскай сярэдняй школы са святам павіншавала кіраўнік спраў Валожынскага райвыканкама - Наталля Жукоўская.

Напярэдадні Дня ведаў з мэтай уцягвання людзей з інваліднасцю ў заняткі спортам, для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па дартсе, арганізаваныя ДУ «ФАЦ Валожынскага раёна».
Супернічалі хлопцы паміж сабой, падзяліўшыся на дзве каманды. Мэтанакіравана і з велізарным жаданнем перамагчы, кідаючы дроцікі, кожны стараўся набраць найбольшую колькасць ачкоў, а некаторыя ўдзельнікі нават здолелі трапіць прама ў «яблычак».
Перамагла «дружба»! Фінальнай кропкай спартыўных спаборніцтваў стала ўручэнне дыпломаў і салодкіх падарункаў.
Выказваем словы падзякі арганізатарам за мерапрыемства, добразычлівую атмасферу і станоўчыя эмоцыі.
Штогод ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы да навучальнага года дзяцей са шматдзетных сем'яў. Не застаецца ў баку і «Белая Русь».
Валожынская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» таксама на працягу многіх гадоў прымае ўдзел у акцыі «У школу – з Белай Руссю».
На ўрачыстых лінейках, прысвечаных пачатку навучальнага года ў адной з сельскіх школ уручалі ўсім першакласнікам заплечнікі.
Сёлета такая акцыя прайшла ў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Валожына». 19 першакласнікаў са шматдзетных сем'яў атрымалі сертыфікат на суму 100 рулёў для набыцця школьных прылад. Іх уручыла дырэктар школы, старшыня першаснай арганізацыі Ірына Вацлаваўна Чаховіч.
І яшчэ адна навіна. Мы павіншавалі першакласніцу, якая нарадзілася ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе. Гэта Пасека Ульяна, вучаніца ДУА «Гімназія № 1 г.Валожына».
Ва ўрачыстай абстаноўцы, у класе, дзе Ульяна будзе вучыцца, у прысутнасці ўсёй яе сям'і старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Клачко ўручыла Ульяне падарункавы сертыфікат на набыццё канцтавараў на суму 150 рублёў.
Мама Ульяны - Пасека Іна Рыгораўна з'яўляецца членам першаснай арганізацыі Валожынскага вытворчага ўчастка ААТ «Мінскі малочны завод № 1».
У Валожынскім раёне ратавальнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях размясцілі сацыяльную рэкламу супрацьпажарнай накіраванасці на ўпакоўках для сушы/ролаў «BITROLL» і на дзіцячай вопратцы ў краме «ЧАДО».

Гэта яшчэ адна магчымасць нагадваць жыхарам горада і раёна аб захаванні правіл пажарнай бяспекі, а таксама заклікаць: «Не пакідайце дзяцей адных без нагляду!», паведамляе сайт https://minobl.mchs.gov.by.
Штогод супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея рыхтуюць цікавыя мерапрыемствы да 1 верасня. Сёлета ўстанову наведалі навучэнцы 4-ых класаў сярэдняй школы № 1 г.Валожына. Яны прынялі ўдзел у гульні-квэсце «Вось яна якая, краіна родная!».
Хлопцы наведалі тры станцыі: «Наша Радзіма – Беларусь», «Міншчына – сэрца Беларусі», «Валожыншчына – краіны роднай часціца».Мерапрыемства прайшло цікава і займальна. Дзеці актыўна разгадвалі тэматычныя загадкі, віктарыны, рэбусы, крыжаванкі і інш. За ўдзел у гульні ўсе навучэнцы атрымалі на памяць сувеніры.
На летніх канікулах многія падлеткі спрабавалі падзарабіць, і гэта пахвальна. Але ёсць адна важная ўмова - бяспека. Аб тым, кім можна працаваць непаўналетнім і як абысціся без сумных наступстваў, расказалі спецыялісты.
3 мая ў адным з раёнаў Мінскай вобласці адбыўся няшчасны выпадак: перакуліўся паўнавясны плуг, калі непаўналетні выконваў яго ачыстку. Да такога выніку прывяло нядбайнае стаўленне службовых асоб да арганізацыі работ па тэхабслугоўванні плуга.
У гэты ж дзень здарылася яшчэ адно надзвычайнае здарэнне з падлеткам, які праходзіў вытворчае навучанне ў прыватніка. Падчас працы з растворапомпай хлопец атрымаў траўму правай рукі ад яго верцячыхся лопасцяў. Адсутнасць ахоўнай рашоткі і допуск да працы чалавека, які не мае патрэбнай кваліфікацыі, сталі прычынамі інцыдэнту.
25 і 28 ліпеня адбылося яшчэ дзве трагедыі. Адзін падлетак у выніку сур'ёзна пашкодзіў галаву: на яго зваліўся кавалак парапета, а іншы - траўмаваўся пры працы з прасавальным абсталяваннем, калі прасаваў бялізну.
Хто вінаваты і што рабіць?
Канстанцін Турыбрын, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны, адзначае, што ва ўсіх няшчасных выпадках бачыцца віна службовых асоб арганізацый, якія не забяспечылі бяспечную працу падлеткаў. Службовыя асобы нясуць дысцыплінарную, адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за парушэнні норм і правіл па ахове працы. За дысцыплінарную правіну работніку могуць прымяніць меры ў выглядзе пазбаўлення выплат, заўвагі, вымовы і нават звальнення. Адміністрацыйная адказнасць прадугледжвае накладанне штрафу на вінаватую службовую асобу да 50 базавых велічынь або 1850 руб. Таксама арт. 306 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць за парушэнні патрабаванняў аховы працы, якія пацягнулі гібель работніка з пазбаўленнем (абмежаваннем) волі на тэрмін да пяці гадоў.
- Кіраўнікам арганізацый і бацькам неабходна ведаць і выконваць патрабаванні, якія прад'яўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам пры афармленні працоўных, або грамадзянска-прававых адносін, - тлумачыць Канстанцін Турыбрын. Для заключэння працоўнага дагавора з асобамі ад 14 да 16 гадоў неабходна пісьмовая згода аднаго з бацькоў або апекуна, пры заключэнні дагавора падраду пісьмовая згода абодвух бацькоў, законных прадстаўнікоў, усынавіцеляў або папячыцеляў. Акрамя таго, падлетак павінен прайсці, перад тым як пачаць працу, папярэдні медыцынскі агляд, інструктажы па ахове працы, у асобных выпадках стажыроўку і праверку ведаў. Наймальнік павінен забяспечыць яго неабходнай спецвопраткай, спецабуткам і інш. сродкамі індывідуальнай абароны.
Кожны працадаўца павінен ведаць, што прыняўшы на працу непаўналетняга, ён нясе адказнасць за стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы падчас яго працоўнай дзейнасці.
Кім працаваць?
Вера Барысевіч, першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінаблвыканкама, расказала, што для дзяцей ва ўзросце 14-16 гадоў прадугледжана 17 відаў работ: у лясной гаспадарцы, азеляненне гарадскіх тэрыторый, сельскагаспадарчыя работы па вырошчванні і доглядзе за кветкамі, зборы і апрацоўцы ўраджаю без выкарыстання спецабсталявання і хімічных сродкаў, а таксама не патрабуючыя ўздыму на вышыню і перамяшчэння цяжараў уручную.
У іх абавязкі можа ўваходзіць аказанне паслуг па ўборцы тэрыторый, дастаўцы паштовых адпраўленняў, афармленні памяшканняў для ўрачыстых мерапрыемстваў і гэтак далей.
- Спектр заняткаў у падлеткаў самы разнастайны. Таксама ў іх ёсць магчымасць удзельнічаць у анімацыйных праграмах ці працаваць артыстамі, займацца выдачай напракат спартыўнага інвентара, ствараць і распрацоўваць кампутарныя праграмы. Праца ў СМІ таксама не забаронена, непаўналетнія маюць права ўдзельнічаць у падрыхтоўцы матэрыялаў, - адзначыла Вера Барысевіч.
Хто з нас у дзяцінстве не расклейваў аб'явы па пад'ездах ці не мыў татаву машыну за капеечкі на марожанае ці газіроўку? Такая праца застаецца даступнай нароўні з удзелам у мерапрыемствах мадэльнай дзейнасці, сервіроўкай сталоў і зборам бруднага посуду ў грамадскім харчаванні, выкананнем работ па ўборцы клетак, вальераў і загонаў у заапарках і гадавальніках.
А на будоўлю можна? Можна, калі асцярожна. І калі праца не злучана з эксплуатацыяй абсталявання, машын і механізмаў, уздымам на вышыню, пры забеспячэнні захавання норм уздыму і перасоўванні цяжараў уручную.
Калі хочацца бываць у кіно і тэатрах часцей, то можна ўладкавацца на прыём і выдачу адзежы ў гардэроб. Кніжным чарвякам падыдзе праца па рамонце і вокладцы кніг. А для прыхільнікаў маркетынгу – сардэчна запрашаем у краму для камплектоўкі, сартавання, упакоўкі тавараў і ўстаноўкі цэннікаў на іх.
Дарослыя і падлеткі роўныя ў правах
Непаўналетнія ў працоўных адносінах роўныя ў правах з паўналетнімі. Яны таксама карыстаюцца гарантыямі ў галіне аховы працы, працоўнага часу, водпускаў і іншых умоў працы, устаноўленымі Працоўным кодэксам.
Для работнікаў маладзейшых за 18 гадоў устанаўліваецца скарочаны працоўны дзень:
ад 14 да 16 гадоў - не больш за 23 гадзіны ў тыдзень,
ад 16 да 18 гадоў - не больш за 35 гадзін у тыдзень.
Працягласць працоўнага часу навучэнцаў не можа перавышаць паловы максімальнай працягласці працоўнага часу ў залежнасці ад узроставай катэгорыі. Пры гэтым штодзённая працягласць працы складае ад 4 гадзін 36 хвілін (14-16 гадоў) да 7 гадзін (16-18 гадоў). Для студэнтаў менш: 2 гадзіны 18 хвілін для 14-16 гадоў і 3 гадзіны 30 хвілін для 16-18 гадоў.
Пісьмовы дазвол абодвух бацькоў або законных прадстаўнікоў патрабуецца для дзяцей ад 14 да 18 гадоў пры заключэнні дагавора падраду.
Тэкст: Валянціна КАВАЛЬЧУК
Маладзечанскі міжраённы аддзел Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
31 жніўня 2023 года адбылося пасяджэнне педагагічнага савета «Арганізацыя дзейнасці Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў 2023/2024 навучальным годзе». Падчас пасяджэнняў былі абазначаны прыярытэтныя напрамкі развіцця ўстановы і пастаўлены задачы на 2023/2024 навучальны год, вызначаны асноўныя аспекты арганізацыі адукацыйнага працэсу.
У новым 2023/2024 навучальным годзе ва ўстанове будзе працягнутая праца па:
Яшчэ раз было адзначана, што асаблівасцю адукацыйнага працэсу ва ўстанове дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2023/2024 навучальным годзе з'яўляецца прыярытэт выхавання. Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне працягваюць заставацца аднымі з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы ва ўстановах дадатковай адукацыі. Педагогі адзначылі актуальнасць гэтай тэмы, абмеркавалі задачы, заслухалі выступленне дырэктара цэнтра творчасці Зайлянковай Святланы Міхайлаўны, у якім былі закрануты пытанні бяспекі пры арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу.
Педсавет прайшоў плённа. У выніку ўся інфармацыя была прынята да выканання, аднагалосна прыняты рашэнні педсавета. Кожны педагог папоўніў сваю скарбонку педагагічных ідэй для далейшай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу на сваіх занятках.
Сення ў Цэнтральнай раёнай бібліятэке прайшоў дзень ведаў з вучнямі 8-га і 9-га класаў СШ№1. На мерапрыемстве біліятэкары пазнаёмілі вучняў з гісторыя Валожыншчыны, расказалі аб знакамітых людзях: пісьменніках, жывапісцах, ваеначальнікаў ВАВ. Да мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя “Беларусь, Я і Валожыншчына”.
Напрыканцы мерапрыемства вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з работамі мастака цяперашняга часу У. Г. Сайко.
1 сентября в адрес учащихся и педагогов звучат самые добрые напутствия и пожелания.
Первый звонок в Дорской средней школе прозвенел сегодня для 14 первоклассников.

Слова поздравления с Днем знаний педагогам, учащимся и их родителям адресовал председатель районного Совета депутатов Петр Бибик:
— Уважаемые школьники, педагоги и родители, поздравляю вас с началом нового учебного года. День знаний – всеми любимый праздник. Возможно, для первоклассников – немного волнительный, но ведь это приятные переживания, которые сохранятся в памяти малышей на протяжении долгого времени, — отметил Петр Иосифович.
Сертификат для укрепления материально-технической базы школы.

Заглянул Петр Иосифович и на первый в этом году урок, посвящённый Году мира и созидания.


В Раковской средней школе почетными гостями стали представители областного ГАИ.
Поздравили ребят и напомнили им основы безопасного поведения на дороге, а также о необходимости соблюдения Правил дорожного движения.




У Валожынскім раённым цэнтры культуры працуе 20 клубных фарміраванняў рознага кірунку. Работнікі ўстановы ўмела арганізуюць вольны час не толькі дзяцей, але і дарослых.
Жыхарам райцэнтра не аднойчы прыходзілася бачыць выступленні ўдзельнікаў узорнай студыі эстраднай песні “Праменьчыкі”, гурткоў выканаўцаў эстраднай песні “Зорка” і “Вясёлыя ноткі”, узорнага клуба “Грацыя”. Нумары гэтых калектываў з’яўляюцца ўпрыгажэннем любога канцэрта і заўсёды выклікаюць шквал бурных апладысментаў.
Пад кіраўніцтвам Лізаветы Шакун праходзяць заняткі ў гуртку «Умелыя ручкі»
У аб’яднаннях па інтарэсах “Умелыя ручкі” і “Візуальнае мастацтва” рабят авучаць вырабляць розныя цікавыя рэчы ўласнымі рукамі. Заняткі па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ўтойваюць у сабе велізарныя магчымасці для фантазіі і інтуіцыі, для адчування радасці ручной працы як творчасці. Яны фарміруюць у дзяцей не толькі мастацкія здольнасці, але і камунікатыўныя навыкі.
Тых, хто жадае ўдасканальваць талент малявання, запрашаюць гурткі “Майстэрня цудаў” і “Карціна на палатне”. Апошні сёлета толькі распачынае сваю дзейнасць. Падчас заняткаў рабяты будуць вывучаць тут малюнак, жывапіс, кампазіцыю, якія з’яўляюцца найважнейшымі сродкамі пазнання свету і спасцігання ведаў эстэтычнага кірунку.

Развіць свае літаратурныя здольнасці і талент, набыць вопыт публічных выступленняў і навыкі мастацкага выканання паэтычных твораў хлопчыкі і дзяўчынкі рознага ўзросту могуць у гуртку “Летуценнік”.
Ігры на фартэпіяна навучаць у аб’яднанні “ALLEGRO”. Заняткі ў ім дапамогуць раскрыцца індывідуальнасці дзіцяці, далучыцца да лепшых узораў музычнай культуры, а таксама спрыяюць фарміраванню глыбокай цікавасці да музычнага мастацтва, дораць адчуванні прыгажосці і творчасці.
Вынікам карпатлівай працы песенных калектываў з’яўляецца іх выхад на сцэну
Тым рабятам, што любяць танцаваць, хочуць набыць новых сяброў і акунуцца ў чароўны свет канцэртаў і фестываляў, абавязкова трэба стаць удзельнікамі харэаграфічнага калектыву “Тандэм”, дзе яны змогуць асвоіць не толькі эстрадныя, але і народныя танцы.
Клубныя фарміраванні запрашаюць творчых і таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, дзе ў кожнага з іх будзе магчымасць раскрыць сваю ўнікальнасць.
Работнікі культуры займаюцца таксама арганізацыяй вольнага часу і людзей старэйшага пакалення. У гэтым напрамку паспяхова працуюць клубныя фарміраванні па песенным мастацтве.
Шмат гадоў радуюць самабытнасцю ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Сваякі”, якія выконваюць музычныя кампазіцыі адпаведна з нацыянальнымі традыцыямі. Яны заўсёды жаданыя госці на сцэнічных пляцоўках як у раёне, так і за яго межамі. У рэпертуары ансамбля не толькі народныя, але і эстрадныя кампазіцыі беларускіх і рускіх аўтараў.

Вялікай папулярнасцю ў раёне карыстаецца народны хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы”. З дапамогай вопытнага кіраўніка тут пачынаюць спяваць нават тыя, хто раней ніколі гэтага не рабіў. Такім чынам у людзей сталага ўзросту ёсць выдатны спосаб упрыгожыць свой вольны час і правесці яго з карысцю.
Народнае аб’яднанне народных майстроў “Скарбніца” ахоплівае розныя віды дзейнасці, накіраванай на стварэнне вырабаў з саломы, дрэва, паперы, гліны і шмат чаго іншага. Выставы, якія пастаянна праводзяцца ў памяшканні аб’яднання, заўсёды збіраюць шмат наведвальнікаў.

Тых, хто валодае літаратурным талентам, запрашае ў свае рады народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”, што з упэўненасцю можна назваць саюзам творчых людзей розных узростаў і прафесій. Асноўнай задачай яго работы з’яўляецца вывучэнне, захаванне і прапаганда літаратурнай спадчыны Валожыншчыны. Яго ўдзельнікі не толькі развіваюць тут паэтычныя здольнасці, але і знаёмяцца з цікавымі людзьмі, як сваімі землякамі, так і вядомымі беларускімі літаратарамі.
SAMSUNG DIGITAL CAMERA
Такім чынам клубныя фарміраванні для многіх валожынцаў з’яўляюцца культурным цэнтрам, дзе можна цікава і з карысцю правесці вольны час.