222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея правялі ўрок гісторыі «Памятаць, каб жыць...» для навучэнцаў УА «Валожынскі сельскагаспадарчы каледж», прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр фашызму. Мерапрыемства ўтрымлівала інфармацыю аб праяве гвалту з боку нямецкіх нацыстаў у адносінах да жыхароў Валожынскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Матэрыял урока ўключаў успаміны відавочцаў пра тыя трагічныя падзеі і мультымедыйную прэзентацыю па тэме.
У аграсядзібе «Налібоцкія васількі» ў вёсцы Белакорац Валожынскага раёна 7 верасня сустрэліся сем'і, у якіх жывуць дзеці, падлеткі і дарослыя мужчыны, якія пакутуюць невылечнай міядыстрафіяй Дзюшэна.

Сустрэча праводзілася ў Сусветны дзень дасведчанасці аб гэтай хваробе. Мерапрыемства прайшло ў другі раз запар і стала ўжо традыцыйным дзякуючы гаспадарам аграсядзібы «Налібоцкія васількі» Марыі і Васілю Шакунам, якія ўзялі шэфства над гэтымі асаблівымі людзьмі.
Колькасць удзельнікаў форуму расце. Калі ў мінулым годзе на яго прыехалі пяць сем'яў, то ў гэты раз сабраліся восем. Пры гэтым адна сям'я, якая планавала свой удзел, не змагла прыехаць.
Пра гэта распавяла Kraj.by Вольга, удзельніца мерапрыемства з Ліды. Яна гадуе свайго пяцігадовага сына. Хлопчык пакутуе ад больш лёгкай формы захворвання, хваробы Дзюшэн-Бекера.

— Да нас на сустрэчу прыязджала дзіцячы неўролаг, урач аддзялення паліятыўнай дапамогі дзённага знаходжання «Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям» Лізавета Меньшыкава, - распавядае Вольга. - Зносіны з гэтым спецыялістам праходзілі ў форме пытанняў і адказаў. Мы, бацькі, пыталіся аб тым, што кожнага з нас хвалюе, яна давала свае кансультацыі. У прыватнасці, нас цікавіла дынаміка прагрэсу захворвання і кантрактура суставаў. Лізавета Андрэеўна расказала аб тым, як часта трэба хвораму ляжаць у стацыянары паліятыўнага цэнтра. Дала рэкамендацыі па дазоўцы лячэбных прэпаратаў і рэжыму харчавання. Акрамя гэтага, абмеркавалі вакцынацыю хворых дыстрафіяй цягліц ад грыпу.

Па словах Вольгі, на сустрэчы прайшлі майстар-класы па маляванні на вадзе і па роспісе пернікаў.
Прыязджалі ў «Налібоцкія васількі» да асаблівых людзей уладальнікі аграсядзіб і прадстаўнік таварыства інвалідаў Валожынскага раёна. Госці падарылі сувеніры ўдзельнікам сустрэчы. Васіль і Марыя Шакуны накармілі ўсіх смачным абедам.
— Усе засталіся вельмі задаволены мерапрыемствам, а госці проста захоплены сілай духу бацькоў, якія гадуюць дзяцей, якія пакутуюць ад дыстрафіі мышцаў, — сказала Вольга.
Жыхар вёскі Покуці Валожынскага раёна, сузаснавальнік групы «Стоп Дзюшэн. Беларусь» Павел Арлоўскі ўдзельнічаў у мерапрыемстве.

Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» паведамляе, што салон «Міласэрнасць», які раней размяшчаўся на вул. Набярэжнай, 4 пераехаў на вул. Горкага, 23 (тэрыторыя ДУ «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»).
У салоне ажыццяўляецца выдача адзення і абутку б/в жывучым у нястачы грамадзянам (інвалідам, пенсіянерам, малазабяспечаным грамадзянам, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям, асобам (сем'ям), якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі).
Тэлефон для даведак: 68117.
Прыміце сардэчныя віншаванні са святам усіх хлебаробаў цэнтральнага рэгіёну – абласным фестывалем-кірмашом «Дажынкі-2023».
Для кожнага аграрыя пасяўная і ўборачная кампаніі - гэта як здача іспыту. Добра падрыхтуешся і зробіш усё дакладна і хутка - атрымаеш важкі вынік і павагу калег. Сёлета работнікі аграпрамысловага комплексу Міншчыны заслужылі высокіх адзнак. У няпростых і нават экстрэмальных умовах надвор'я вы ратавалі ад засухі парасткі, змагаліся за кожны вырашчаны колас, за кожнае зярнятка. І мы атрымалі дастойны ўраджай, ужо традыцыйна забяспечыўшы пятую частку рэспубліканскага каравая.
У гэтым ёсць заслуга кожнага камбайнёра і кіроўцы, агранома і селекцыянера, работніка зернесушыльных комплексаў і кіраўніка сельгаспрадпрыемстваў, а таксама ўсіх жыхароў Міншчыны, хто аказваў дапамогу аграрыям ва ўборачную пару. Дзякуючы вашай карпатлівай і зладжанай працы, адказнасці і добрасумленнасці мы ўнеслі істотны ўклад у харчовую бяспеку краіны.
Дарагія сябры!
Праца аграрыя ніколі не была простай. Ні ў старажытныя часы, калі нашы продкі апрацоўвалі зямлю ўручную. Ні зараз, у эпоху аўтаматызацыі.
У аснове ўсё роўна застаецца чалавек, які кіруе машынамі і асвойвае тэхналогіі, шукае новыя шляхі развіцця і захоўвае слаўныя традыцыі папярэдніх пакаленняў. А самае галоўнае - любіць сваю зямлю. Менавіта ў гэтым сакрэт беларускіх сялян.
Цяпер хлебаробы святкуюць завяршэнне ўборачнай кампаніі, але праца на палях Міншчыны па-ранейшаму кіпіць: закладваецца база пад новы ўраджай. І так будзе заўсёды, таму што сельская гаспадарка - гэта бесперапынны працэс, які не ведае выхадных і святочных дзён. І гэту галіну выбіраюць толькі наймацнейшыя і годныя людзі!
Дзякуй вам, дарагія хлебаробы, за вашу нялёгкую працу! За тое, што верныя цяжкай прафесіі. Жадаю вам, вашым сем'ям, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой!
Са святам!
Старшыня
Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта А.Г. Турчын
Дэлегацыя дырэктароў дзіцячых школ мастацтваў Валожынскага раёна наведала педагагічную канферэнцыю работнікаў устаноў адукацыі ў сферы культуры Мінскай вобласці.
Урачыстыя словы віншаванняў з пачаткам новага навучальнага года прамовіла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскай вобласці Ала Канстанцінаўна Шахоцька, місія ўшанавання маладых спецыялістаў была адведзена старшыні савета дырэктароў устаноў адукацыі ў сферы культуры Мінскай вобласці Алегу Аляксандравічу Шчэрбаву.
У цырымоніі прывітання маладых спецыялістаў прыняла ўдзел Сабіна Казіміраўна Пятроўская, настаўнік па класе скрыпкі ДУА «Пскоўская школа мастацтваў».
Далей святочнае мерапрыемства працягнулася канцэртнай праграмай дзіцячых школ мастацтваў і каледжаў Мінскай вобласці.
У рамках дзейнасці клуба «Спраўляемся разам» спецыялістамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» было арганізавана выязное культурна-забаўляльнае мерапрыемства для бацькоў людзей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне.
Месцам правядзення стала экалагічная сцежка, размешчаная ў маляўнічым месцы на беразе ракі Іслач.
Прагулка па экасцежцы, спартыўныя гульні, конкурсы, душэўная гутарка падчас пікніка – усё гэта дапамагло бацькам не толькі адцягнуцца ад паўсядзённых спраў і праблем, але і атрымаць велізарную порцыю станоўчых эмоцый і масу уражанняў, якіх, спадзяемся, хопіць да наступнай сустрэчы!
В Воложинском районе прошел веломарафон « Дорогами Единства». Организатором стала Воложинская районная организация ОО «Белорусский союз женщин».
В мероприятии приняли участие активистки первичных организаций района: управления по труду занятости и социальной защите, ГУ «Воложинский ТЦСОН», Управления по образованию спорта и туризма, представители прокуратуры, следственного комитета, районного исполнительного комитета.

Маршрут пролегал по живописным дорогам Налибокской пущи. С историей урочища “Вялое” участниц велопробега познакомила Ирина Ковязо.


По пути возложили цветы к мемориальному знаку в поселке Первомайский.



“Такие мероприятия способствуют единению общества и служат примером для молодого поколения”, — отметила Галина Рай, председатель районной организации “БСЖ”.
Менавіта гэтыя складальнікі лічыць сапраўдным шчасцем для чалавека шматдзетная матуля, жыхарка вёскі Камень Івянецкага сельсавета Антаніна Адамовіч.
Зусім нядаўна Антаніна Алёйзаўна ўдастоілася самай высокай для жанчыны ўзнагароды – ордэна Маці. Разам з мужам Анатолем Антонавічам яны выхоўваюць пяцёра дзяцей – тры сыны і дзве дачушкі: 12-гадовага Андрэя, 10-гадовую Віялету, Аляксею хутка споўніцца 9 гадоў, Арсенію – пяць, а маленькай Маргарыце ўсяго год і пяць месяцаў.
Шматдзетная сям’я – з мясцовых. Антаніна нарадзілася на хутары ў Козліках, іх у бацькоў было трое, яна – самая старэйшая. Анатоль родам з Каменя, рос разам з братам. З будучым мужам хадзілі ў школу ў Камені – ён вучыўся ў адным класе з яе родным братам. Таму ведалі адзін аднаго, можна сказаць, з дзяцінства.
А вось сям’ю стварылі, калі Антаніна Алёйзаўна ўжо працавала настаўніцай у сваёй роднай школе. Маладыя месяц пажылі з бацькамі мужа, а пасля адасобіліся. “Пачатак сям’і павінен быць самастойным – паміж мужам і жонкай, разлічваць толькі на сябе”, – лічыць гаспадыня. Да таго ж у спадчыну Анатолю дасталася дзедава хата ў Камені, куды яны і перабраліся.
Колькі будзе дзетак – ніхто не планаваў. “Ну, двое-трое, – кажа шматдзетная матуля, – а каб пяцёра – не чакалі. Хаця ў маіх бацькоў – што па матулінай, што па бацькавай лініі, іх мелі па дзевяць. Таму на генетычным узроўні ўсё гэта ўжо закладзена даўным-даўно. Але былі складанасці: жылі мы ў шлюбе шэсць гадоў, аднак прадоўжыць свой род ніяк не атрымлівалася. А пачынаючы з 2010 года, нашчадкі пачалі сыпацца, як гарох, – розніца паміж імі зусім малая”.
– Правілы ў нашай сям’і такія. Першае – верыць у Бога. Другое – дабрыня. Трэцяе – дапамагаць адзін аднаму. Выхоўваем сваіх дзяцей на прынцыпах спагады і справядлівасці. Залатое правіла – любоў, цярпенне і давер, – гаворыць Антаніна. – Ёсць і традыцыі: у нядзелю абавязкова рыхтуем бліны з мачанкай – іх чакаюць усе з нецярпеннем і нават напярэдадні пытаюцца, ці будзе любімая страва. Абавязкова ходзім у касцёл: старэйшыя хлопцы ўжо самастойна наведваюць, ну а меншыя – па магчымасці. Вера вельмі дапамагае ў жыцці – гэта аснова: так было ў нашых дзядоў, бацькоў, перадалося і нам.
Традыцыйныя сямейныя каштоўнасці бацькі паказваюць дзецям сваім прыкладам, дзе бацька – галава, а матуля – шыя. Бацька – здабытчык, мужны муж, настойлівы, дзелавы мужчына і пры гэтым добры сем’янін. Дзеці слухаюцца яго ва ўсім: што бацька сказаў – зразумела з першага разу. У адрозненне ад матуліных просьбаў, якія можна паўтарыць і тройчы. Большыя сыны Андрэй і Аляксей даўно дапамагаюць бацьку ў мужчынскіх справах, таксама самастойна даглядаюць за трусамі, якіх папрасілі набыць, за трыма сабакамі і двума катамі. 10-гадовая Віялета – матуліна памочніца на кухні. Ёй падабаецца займацца выпечкай, упрыгожваць тарты. Яшчэ яна любіць маляваць, рабіць упрыгажэнні з бісеру і аквамазаікі.
Памятаю, як на нашым вяселлі маёй хроснай матулі вядучыя далі мікрафон і папрасілі патлумачыць, што такое шчасце. Яна адказала: “Шчасце – мір на зямлі і хлеб на стале, а ўсё астатняе прыкладзецца”. Гэтыя словы мне вельмі запомніліся – мы ўзялі іх як лозунг у будучае сямейнае жыццё. Яны бясспрэчныя ва ўсе часы.
Антаніна Адамовіч
Арсеній таксама любіць маляваць, складаць канструктар “Лега”. З маленькай пястухай Маргарытай іх не разліць вадой, хоць брацік даўно ходзіць у дзіцячы сад і без пяці хвілін школьнік.
Юны канструктар Андрэй дэманструе сваё ноу-хау
Асобна хочацца расказаць пра захапленне самага старэйшага – Андрэя: ён майструе драўляныя машыны. Усё пачалося яшчэ з маленства – 2-3-х гадоў, калі бацькі купілі хлопчыку набор дзіцячых цацачных інструментаў, з якім ён спаў і хаваў пад ложак, і прыносілі з магазіна скрынкі з кардону. У першым класе папрасіў, каб купілі шрубавёрт. Цяпер у яго арсенале цэлы набор розных ужо дарослых інструментаў – большы, чым у бацькі, і свая міні-майстэрня. Хлопец зрабіў вялікую драўляную машыну з рулявым кіраваннем, каб можна было кіраваць коламі ўлева і ўправа, падключыў святло ў фарах – дзетвара яе настолькі палюбіла, што проста не вылазіць адтуль. Да свайго хобі прыцягнуў і брата – зараз “мазгуюць” разам.
Ох, і пакатаемся ж на братавай машынцы!..
Ружы-кветкі і настрой уздымаюць, і ўтульнасць ствараюць
Сама ж Антаніна вельмі любіць ружы – хоць часу на іх застаецца зусім мала, але цвітуць яны на падворку пышнай квеценню і напаўняюць наваколле сваім хараством. Яшчэ адзін занятак для душы шматдзетнай матулі – шыццё: многія рэчы ў сямейным гардэробе пашыты менавіта яе рукамі.
Шматдзетная сям’я Адамовічаў атрымала дапамогу ад дзяржавы і дабудавала ў доме другі паверх. На парадку – унутраныя работы і газіфікацыя: на гэтыя мэты плануюць выкарыстаць мацярынскі капітал. А што засталіся жыць на вёсцы – ніколі не пашкадавалі, а зараз тым больш: дзеці могуць вольна і ў любую хвіліну гуляць на ўласным падворку, вучыцца быць гаспадарамі, любіць куточак маленькай радзімы, дзе вітае дух продкаў і адкуль ідуць твае карані. А яны – вельмі глыбокія і трывалыя, як і само дрэва: з моцнымі, разгалістымі галінкамі і лісточкамі.
Российская команда посетила Воложинский район
«Мне всегда нравилась Беларусь», – именно с этих слов хочется начать статью. Принадлежат они тренеру-преподавателю спортивной школы олимпийского резерва в г. Химки (Россия) Евгению Голубаеву, который привез команду юных баскетболистов на сборы в физкультурно-оздоровительный комплекс г. Воложина. Мы не упустили возможность встретиться с ним и узнать, чем привлекательна наша страна для маленьких спортсменов.
Место для сборов Евгений Валерьевич выбрал не случайно. Посещая соревнования и турниры в Беларуси с 2010 года, он познакомился с тренером по баскетболу из Воложина Леонидом Хведченей. Их дружбе уже 10 лет. Он и предложил приехать на сборы с детской баскетбольной командой. Тем более что условия очень подходящие для тренировок.
Однажды вместе с командой побывали у вас на турнире и решили вернуться сюда еще не раз. Ведь редко встретишь такой теплый прием детской команды.
Евгений Голубаев
– Шикарный зал физкультурно-оздоровительного комплекса, комфортные условия для проживания в хостеле, вкусная и питательная еда. Мы бывали во многих местах, но так, как принимают детей в Беларуси, встретишь редко. Для ребят здесь есть все необходимое.
В сборах участвовали 23 человека. Поселили ребят в хостеле по улице Набережной. Дважды в день проходили тренировки по баскетболу в физкультурно-оздоровительном комплексе. Завтраками, обедами и ужинами кормили в кафе «ХХІ век». Кроме ежедневных занятий проходили соревнования, в которых спортсмены завоевали призы. За время пребывания пришлось обратиться за врачебной помощью в центральную районную больницу. Как рассказал нам тренер:
– Я благодарен вашим врачам. Когда заболел ребенок, помощь ему в педиатрическом отделении оказали незамедлительно и поставили на ноги нашего спортсмена за один день.
В Беларусь Евгений Валерьевич пообещал вернуться не раз:
– Ждем приглашения на турнир в Минске и привезем с собой еще команду родителей-болельщиков.
В Воложинском районном отделе внутренних дел прошла встреча с благочинным Воложинского районного округа протоиереем, настоятелем храма святых Константина и Елены Дмитрием Огиевичем.
Священнослужитель рассказал о важности веры и Церкви в жизни человека, о семейных ценностях.

— Моральные и нравственные ценности играют важную роль в жизни каждого человека, поскольку они помогают удержаться от неправильных действий и поступков. Ведь чем больше люди отдаляются от Божественных заповедей, тем сильнее приходят в упадок традиционные ценности и нравственность всего общества, — подчеркнул отец Дмитрий.
Правоохранительные органы ежедневно сталкиваются с проявлениями агрессии, насилия и другими антисоциальными действиями, в особенности нуждаются в духовной поддержке со стороны Церкви.
Не осталась без внимания во время встречи и такая важная тема, как семейные ценности. В современных реалиях, когда многие традиционные ценности подвергаются сомнению, важно помнить, что семья выступает в качестве основного элемента структуры общества. Ведь семья – это не только основа для воспитания детей в духе нравственности и добродетели, но и опора для каждого ее члена в трудные времена и фундамент для создания здорового общества.