Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пятніца, 08 Верасень 2023 11:45

Новыя гарызонты і новыя магчымасці

Анастасія Красава другі год выкладае кітайскую мову ў гімназіі № 1 г. Валожына

У мінулым годзе Анастасія Аляксандраўна вярнулася ў свой родны горад і навучальную ўстанову – толькі ўжо ў якасці не вучаніцы, а маладога педагога. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта па спецыялізацыі кітайская філалогія. Выбар прафесіі быў мэтанакіраваны, а вось замежнай мовы – выпадковы. Але, як бачна, стаў лёсаносным.

– Калі пісала заяву на паступленне, спачатку ўказала нямецкую мову, але тут адна з дзяўчат падказала: “А чаму нямецкая? На сёння больш перспектыўная кітайская – ды ў нас і кафедра супер!” Падумала: “Можа, і сапраўды так?!” і перапісала. Вось так і пачаўся мой шлях у вялікую краіну іерогліфавай пісьменнасці, – расказвае маладая настаўніца.

У школьныя гады А. Красавай кітайская мова ў гімназіі не вывучалася – валанцёры з Паднябеснай з’явіліся намнога пазней. Таму ва ўніверсітэце студэнтка пачынала з самых азоў.

– Вывучаць было складана, тым больш, што ты не знаходзішся ў асяроддзі носьбітаў мовы, – працягвае Анастасія Аляксандраўна. – Тым не менш, мне пашанцавала на трэцім курсе па праграме абмену студэнтамі пажыць у Кітаі і глыбей пагрузіцца ў гэту атмасферу. Стажыроўка была разлічана на год, але пачалася эпідэмія каранавіруса, і знаходжанне скарацілася да чатырох месяцаў.

Па словах дзяўчыны, асабліва спадабаліся зносіны з карэннымі кітайцамі, дзякуючы чаму ўдалося падцягнуць размоўны ўзровень, пагрузіцца ў сам менталітэт, культуру кітайскага народа, займець кітайскіх сяброў.

Яны вельмі гаваркія – першымі ідуць на кантакт: падыходзяць, знаёмяцца, куды-небудзь запрашаюць, падтрымліваюць, калі ўзнікае праблема ў жыцці, на іх насамрэч можна паспадзявацца – так ахарактарызавала беларуска маладых кітайцаў. Імпануе і той, што для кітайцаў настаўнік – другі чалавек на зямлі пасля бацькоў, яго слова – закон. Вельмі паважаюць у краіне старэйшых людзей, а таксама падтрымліваюць і захоўваюць традыцыі, якія закладзены даўным-даўно, але трывала перадаюцца з пакалення ў пакалення і асабліва шануюцца ў сям’і. Усё закладваецца на генетычным узроўні.

Кітайская мова выкладаецца ў гімназіі пасля заняткаў – на факультатывах. Жадаючых навучыцца яе разумець, размаўляць на ёй і больш даведацца пра культуру гэтага народа ў мінулым навучальным годзе назбіралася некалькі груп з ліку вучняў 3-8 класаў не толькі з гімназіі, але і з дзвюх гарадскіх школ.

– Нават не ўсе кітайцы ўмеюць пісаць свае іерогліфы – іх безліч, з развіццём краіны і ўдасканаленнем яны ўвесь час папаўняюцца новымі. Увогуле ў іх напачатку былі піктаграмы – малюнкі, на якіх адлюстроўваліся нейкія з’явы ці падзеі. Пасля яны клаліся ў аснову іерогліфа. У кітайскім алфавіце літараў няма – у адным гэтым знаку можа быць адразу цэлае слова ці адзін склад слова. Іерогліфы перадаюцца праз транскрыпцыю. Таму на занятках мы іх вывучаем для разумення і чытання, а не для напісання, – гаворыць настаўніца. – Выкладаючы кітайскую мову дзецям, я адначасова сама вучуся – і гэта, скажу, цяжкі працэс.

Як адзначыла Анастасія Красава, скарыстацца магчымасцю вывучаць кітайскую мову, ды яшчэ бясплатна, проста неабходна. Гэта пашырае кругагляд, адкрывае новые гарызонты і магчымасці, а знаёмства з нязвыклай для нас, славян, культурай – увогуле вельмі цікавая і нават захапляючая рэч: пачынаеш параўноўваць з нашай культурай, менталітэтам людзей, прыходзіш да нейкай высновы, штосьці бярэш для сябе. Бо не адны веды не праходзяць бясследна – яны абавязкова дапамагаюць чалавеку разабрацца ў жыцці.

valozhin.by

Новы экалагічны маршрут па тэрыторыі запаведнай зоны распрацоўваюць у нацыянальным парку "Нарачанскі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт нацпарка.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7991,2 млн у эквіваленце, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Нацыянальнага банка.

Чацвер, 07 Верасень 2023 20:04

З Днём нараджэння, БРСМ!

6 верасня 2023 года спаўняецца 21 год з дня заснавання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Мэта ГА «БРСМ» - стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.

У 2002 годзе ў жыцці беларускай моладзі адбылася важная падзея: дзве магутныя арганізацыі – Беларускі саюз моладзі (БСМ) і Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ) аб'ядналіся ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Ля вытокаў стварэння БРСМ стаяў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

У цяперашні час дзейнасць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі накіравана на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, яе працаўладкаванне, падтрымку таленавітай і адоранай моладзі, прапаганду здаровага ладу жыцця, развіццё валанцёрскага руху, міжнароднае супрацоўніцтва, працу з моладдзю ў інфармацыйнай прасторы, прававое выхаванне моладзі, падтрымку маладзёжных ініцыятыў.

З Днём нараджэння, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі! Новых перамог і здзяйсненняў, смелых ідэй і мэт на карысць нашай Радзімы!

07 09 23 5</p

07 09 23 5

schoolivenec.volozhin-edu.gov.by

У аграсядзібе «Налібоцкія васількі», размешчанай у вёсцы Белакорац Валожынскага раёна, 7 верасня збяруцца дзевяць сем'яў, у якіх жывуць дзеці, падлеткі і дарослыя мужчыны, якія пакутуюць невылечным захворваннем – дыстрафіяй цягліц Дзюшэна.

07 09 23 59

valozhin.by

Чацвер, 07 Верасень 2023 20:04

Эвакуацыя людзей пры пажары

Надзвычайная сітуацыя, у прыватнасці пажар, у будынку з вялікай колькасцю людзей можа каштаваць дзясяткаў жыццяў. Менавіта таму пры разліку пажарных рызык і праектаванні сістэм пажарнай бяспекі асаблівая ўвага надаецца шляхам эвакуацыі.

Што такое эвакуацыя?

Эвакуацыя - арганізаваны працэс перамяшчэння людзей з зоны ўздзеяння небяспечных фактараў пажару. У сучасных будынках, такіх як гандлёва-забаўляльныя цэнтры, спартыўныя комплексы, офісныя будынкі і іншыя аналагічныя аб'екты, эвакуацыя пры ўзнікненні пажару мае падвышанае значэнне. Пажары на такіх аб'ектах часта працякаюць па хутка развіваючымся сцэнары. У месцах вялікай колькасці людзей рэальную небяспеку ў экстранай сітуацыі ўяўляе ўзнікненне панікі, хаатычнасць перамяшчэнняў і цісканіна на выхадах з будынка.

Як арганізаваць эвакуацыю людзей ва ўмовах пажарнай трывогі?

Арганізацыя своечасовай і граматнай эвакуацыі ў выпадку ўзнікнення пагрозы жыццю закладваецца на стадыі праектавання аб'екта. У працэсе эксплуатацыі забяспечваецца кантроль стану шляхоў эвакуацыі і працаздольнасць інжынерных сістэм, якія забяспечваюць рэалізацыю планаў эвакуацыі. Для забеспячэння працэсу бяспечнага вываду людзей з будынка важна ўлічваць наступныя фактары:

  • магчымая хуткасць перамяшчэння;
  • колькасць даступных эвакуацыйных выхадаў і бяспечных зон;
  • прапускная здольнасць выхадаў;
  • варыянты і працягласць шляхоў перамяшчэння;
  • бяспека маршрутаў;
  • магчымасць аддзялення шляхоў перамяшчэння ад зон і памяшканняў павышанай пажаранебяспекі.

Этапы выхаду з будынку

На першым этапе людзі пакідаюць унутраныя памяшканні. Другі этап - выбар шляху руху да выхаду. У вышынных будынках прыняты наступны парадак дзеянняў: першым эвакуіруецца паверх, на якім адбылося ўзгаранне, затым выводзяць людзей з паверха вышэй і ніжэй, потым з астатніх паверхаў, пачынаючы з верхніх. Трэці этап адносіцца да паверхаў, размешчаных вышэй за першы. Чацвёрты этап — перамяшчэнне людзей на бяспечную адлегласць ад палаючага будынка.

Дзеянні персаналу

Для абслугоўваючага персаналу аб'ектаў, у якіх магчыма адначасовае знаходжанне больш за 50 чалавек распрацоўваюцца інструкцыі на выпадак пажару. Дзеянні падчас пажару на кожным канкрэтным аб'екце могуць адрознівацца, але агульная паслядоўнасць заўсёды аднолькавая:

  • пры выяўленні прыкмет пажару работнікі персаналу павінны апавясціць пажарную службу;
  • апавясціць аб пажары ўсіх, хто знаходзіцца паблізу. У абавязковым парадку аб сітуацыі неабходна праінфармаваць кіраўніцтва і службовых асоб;
  • пры пэўным узроўні пагрозы арганізаваць эвакуацыю людзей. Процідзейнічаць распаўсюджванню панікі;
  • прыступіць да тушэння агню першаснымі сродкамі пажаратушэння;
  • пры ўзнікненні пагрозы здароўю і жыццю персанал павінен пакінуць будынак.

Пры пажары тэлефануйце па нумарах 101 або 112.

07 09 23 87

07 09 23 87

З 30 чэрвеня на нявызначаны тэрмін прыпынена членства Беларусі і Расiі ў сістэме аўтастрахавання «Зялёная карта». У выніку Мінск і Масква заключылі пагадненне па «Сіняй карце».

Да 1 студзеня 2024 года пры заключэнні дамовы «Сіняй карты» будуць выдаваць бланкі «Зялёнай карты». Затым з'явяцца новыя дакументы.

Падрабязна тут: goo.su/KQszV .

valozhin.by

БРСМ запусціў у сацсетках праект да Дня народнага адзінства.

«Мы запрашаем моладзь і дарослае насельніцтва краіны падтрымаць наш праект — гэта патрыятычная маска ў Instagram да Дня народнага адзінства, — распавяла Кацярына Лакісава. - Маска ўяўляе сабой контур Беларусі са стылізаваным малюнкам дзяржаўнага сцяга, узыходзячым сонцам над мірным небам краіны і суправаджаецца аб'яднаўчым слоганам «Беларусь — гэта мы!». Каб скарыстацца новым фільтрам, дастаткова зайсці ў Instagram у акаўнт БРСМ, выбраць эфект «Беларусь - гэта мы!», візуалізаваць карцінку на твары і апублікаваць у сябе ў сторыс».

Паводле яе слоў, ужо зусім хутка, 17 верасня, Беларусь адзначыць вельмі важнае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. «Да гэтай даты прымеркавана мноства мерапрыемстваў БРСМ па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку і ў фармаце анлайн. На старонках саюза моладзі ў сацыяльных сетках будзе арганізавана больш за 60 розных інтэрактываў, яны досыць разнастайныя - гэта фотаэстафеты, анлайн-віктарыны, конкурсы фатаграфій, постэраў і нават конкурс чытання вершаў беларускіх аўтараў. Сёння важна прыцягнуць увагу моладзі да такога важнага для сучаснай Беларусі свята, якое аб'ядноўвае ўсіх нас. Мы, беларусы, мірныя людзі! Мы адзіныя, мы моцныя, мы разам! Мы любім сваю маладую незалежную і суверэнную краіну, захоўваем традыцыі, перадаем іх з пакалення ў пакаленне і заклікаем усіх яшчэ больш згуртавацца вакол нашага Прэзідэнта», — падкрэсліла Кацярына Лакісава.

valozhin.by

6 верасня 2023 года навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія г.Нароўлі" і Васілевіцкай СШ Рагачоўскага раёна наведалі Валожынскі краязнаўчы музей. Падчас экскурсіі па раздзеле экспазіцыі "Прырода і экалогія Налібоцкай пушчы" дзеці прыадчынілі для сябе таямнічую заслону рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Налібоцкі", пазнаёміліся з флорай і фаунай гэтага дзіўнага прыроднага краю. Інфармацыя была дапоўнена яркімі слайдамі з выявай прыроды заказніка і яго рэдкіх насельнікаў. Таксама пазнавальнай і займальнай стала экскурсія па гістарычным цэнтры г.Валожына.

volozhyn.museum.by

Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў праводзіцца ананімнае анкетаванне прадпрымальнікаў па актуальных пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Атрыманыя вынікі дазволяць вызначыць магчымыя эфекты ад плануемай у Рэспубліцы Беларусь трансфармацыі сістэмы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, выпрацаваць прапановы для яе ўдасканалення.

Анкету «Асаблівасці ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» можна запоўніць па спасылцы https://opros.bisr.by/index.php/357611?lang=ru.

Нам важна Ваша меркаванне!

Старонка 472 з 1388

Задайте вопрос