222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
4 чэрвеня 2023 года на пляцоўцы перад Iвянецкiм Домам культуры прайшло свята «Дзяцінства – лепшая планета!», прысвечаны Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Адкрылася свята прывітальным словам старшыні Івянецкага пасвыканкама Т.Е. Ліпніцкай. Працягнулася свята канцэртамі мастацкай самадзейнасці Івянецкага Дома культуры, Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў, Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, Івянецкай сярэдняй школы. Яркімі момантамі сталі касцюміраваныя гульнявыя праграмы і пенная дыскатэка для дзяцей, арганізаваныя Iвянецкiм Домам культуры. На працягу свята працавалі дзіцячыя атракцыёны, майстар-класы, аквагрым і гандлёвыя кропкі, можна было наведаць выставы Івянецкага Дома творчасці для дзяцей і моладзі і Івянецкай бібліятэкі.
У рамках міжведамаснай рэспубліканскай праграмы "Клопат" з мэтай папярэджання дзіцячага траўматызму і няшчасных выпадкаў у летні перыяд часу, бібліятэкары Валожынскай дзіцячай бібліятэкі, для дзяцей з аздараўленчага лагера дзённага знаходжання на базе гімназіі №1 правялі ўрок бяспекі "Добры дзень, чырвонае лета – бяспечнае лета!".
Дзеці ўспомнілі правілы бяспекі, якія дапамагаюць пазбегнуць пажару, даведаліся якія меры бяспекі неабходна выконваць, каб не атрымаць сонечны апёк. Таксама бібліятэкары пазнаёмілі рабят з правіламі бяспечнага знаходжання на прыродзе, правялі агляд кніжнай выставы "Азбука бяспекі", разам паглядзелі мультфільм «Бяспечнае лета».
У турніры па баскетболе, які праходзіў у г. Мінску 1 і 2 чэрвеня 2023 года ў праграме адкрытага першынства ФСЦДiМ сярод дзяўчат, прысвечанага "Дню Абароны дзяцей" каманда ДУ "ДЮСШ Валожынскага раёна" заняла 1 месца! Віншуем каманду і трэнера-выкладчыка Ланько С. В.
У адкрытым першынстве АСДЮШАР ім. А.М. Сапегі па настольным тэнісе сярод дзяўчынак і хлопчыкаў 2013 г.н., якое праходзіла 3 чэрвеня 2023 года ў г. Гродна, пераможцай стала спартсменка-навучэнка Ланько Анастасія.
Генеральны дырэктар ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" Сяргей Нікіфаровіч у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў аб прыярытэтных вектарах развіцця прадпрыемства.
Беларусь і Кітай пацвердзілі гатоўнасць да развіцця шматпланавага партнёрства. Аб гэтым было заяўлена ў час сустрэчы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая ў Беларусі Се Сяаюнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Поле ў аграгарадку Бабровічы стала пляцоўкай для спаборніцтваў сярод умельцаў сапраўднага ручнога пакосу. Тут прайшло першае раённае свята-конкурс па ручной касьбе «Валожынская касавіца».

Арганізатарам конкурсу выступіла раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пры падтрымцы раённага аб'яднання прафсаюзаў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Паказаць свае ўменні і паўдзельнічаць у спаборніцтвах вырашылі Мікалай Іванчык з адкрытага акцыянернага таварыства «Агра-Дубінскае», Васіль Язерскі з сельгаспрадпрыемства «Гародзькаўскае», Валянцін Гупаловіч з адкрытага акцыянернага таварыства «Суднікаўскі», Сяргей Ярашэвіч – адкрытае акцыянернае таварыства «Валожынская райаграпрамтэхніка», Вікенцій Адамовіч – старшыня Валожынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Гледзячы з якім азартам удзельнікі конкурсу прыступілі да самой касьбы да іх далучыўся і старшыня сельскагаспадарчага ўпраўлення «Бабровічы» УП «Мінаблгаз» Юрый Бяляўскі.

Канкурсанты да выпрабавання падрыхтаваліся грунтоўна: падтачылі косы, прыбраліся ў нацыянальныя касцюмы і саламяныя капелюшы. Перад выхадам на касавіцу ўсе касцы атрымалі вузельчыкі з ежай. Бо як раней жонка збірала мужа ў полі? Клала малако, хлеб і кавалачак сала. Гэты рытуал не парушылі і на конкурсе, бо сіл на кантрольны ўчастак трэба выдаткаваць нямала.

Узяўшы ў рукі працоўны інструмент, канкурсанты пачалі касьбу. Кожны ўдзельнік павінен быў скасіць участак поля памерам -1,5 на 15 метраў хутка і самае галоўнае якасна. Конкурснае заданне праходзіла пад кантролем суддзяў. Яны ацэньвалі просталінейнасць, чысціню, эстэтычны выгляд і вышыню травы пасля пакосу.
Пераможца конкурсу Васіль Язерскі

Конкурс атрымаўся відовішчным і азартным, сапраўдным спартыўным спаборніцтвам. А калі спаборніцтва - ёсць і пераможцы. У выніку — першае месца заняў Васіль Язерскі з сельгаспрадпрыемства «Гародзькаўскае». Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжаны Нахай.

Раённы этап конкурсу «Уладар сяла» прайшоў у аграгарадку Бабровічы.
Арганізатарамі сямейнага сельскагаспадарчага праекта традыцыйна выступілі раённы камітэт ГА «БРСМ», аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
сям'я Ланзар
сям'я ІванчыкСёлета ўдзельнікамі раённага этапу конкурсу сталі чатыры сям'і. Сям'я Шумскіх з Валожынскай райаграпрамтэхнікі, сям'я Ландзар са СХУ «Бабровічы», сям'я Гупаловіч з ААТ «Суднікаўскі», сям'я Іванчык з ААТ «Агра-Дубінскае».


Удзельнікі распавядалі пра сябе ў конкурсе візітовак; спаборнічалі ў спрыце і хуткасці на эстафетах, прадстаўлялі кулінарныя вынаходствы і творчыя нумары.
Кожная сям'я выступіла годна, але ў праекце заўсёды ёсць пераможцы.


сям'я Гупаловіч

Па выніках праекта сям'я Шумскіх набрала самую вялікую колькасць балаў і стала уладаром сяла. У падарунак ад арганізатараў конкурсу яна атрымала мультыварку.

Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і падарункі. Канцэртную праграму для праекта падрыхтавалі салісты раённага цэнтра культуры і народны ансамбль народнай песні «Сваякі».
ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" рыхтуецца да новага сезона прамысловага турызму, пік якога прагназуецца на летні перыяд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 102 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.