222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Урачыстае адкрыццё фіналу рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні "Арляня" стартуе 12 чэрвеня з ускладання гірлянды і кветак ад удзельнікаў праекта да мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 6 кастрычніка 2022 года прыняло пастанову нумар 17 "Аб парадку стварэння, развіцця і ўзаемадзеяння дзяржаўных лічбавых платформ і дзяржаўных інфармацыйных сістэм". Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У рамках прафарыентацыйнай работы Валожынская раённая прафсаюзная арганізацыя прафсаюза аграпрамысловага комплексу сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валожынскага райвыканкама, пры падтрымцы Цэнтра занятасці – Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама 7 чэрвеня арганізавалі экскурсійную паездку 10 студэнтаў ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны каледж» і 10 навучэнцаў агра-класа ДУА «Ракаўская сярэдняя школа» на выставу Белагра-2023».


Школьнікі і студэнты змаглі азнаёміцца на выставе з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама разнастайнасцю сельскагаспадарчай тэхнікі.

Раённы этап конкурсу «Уладар сяла» прайшоў у аграгарадку Бабровічы.Сёлета ўдзельнікамі раённага этапу конкурсу сталі чатыры сям'і. Сям'я Шумскіх з Валожынскай райаграпрамтэхнікі, сям'я Ландзар са СХУ «Бабровічы», сям'я Гупаловіч з ААТ «Суднікаўскі», сям'я Іванчык з ААТ «Агра-Дубінскае».Кожная сям'я выступіла годна, у кожным этапе яны змагаліся ў шчыльную. Па выніках праекта сям'я Шумскіх набрала самую вялікую колькасць балаў і стала «Уладаром сяла». У падарунак ад арганізатараў конкурсу яна атрымала мультыварку. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і падарункі. Канцэртную праграму для праекта падрыхтавалі салісты раённага цэнтра культуры і народны ансамбль народнай песні «Сваякі».
8 чэрвеня 2023 года ўдзельнікі ўзорнага тэатра лялек «Вандроўка» Івянецкага Дома культуры паказалі лялечны спектакль «Новы Калабок» для дзяцей, якія наведваюць аздараўленчы лагер на базе ДУА «Івянецкая сярэдняя школа». Пасля спектакля для дзяцей была арганізавана дзіцячая дыскатэка.
Мы адзначаем гэты дзень, каб нагадаць усім аб той важнай ролі, якую акіяны граюць у нашым жыцці. Супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі правялі экалагічную гутарку-прэзентацыю «Цуды і таямніцы акіяна».
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з акіянамі нашай планеты, даведаліся асаблівасці кожнага з іх. З дапамогай электроннай прэзентацыі дашкольнікі з захапленнем здзейснілі незвычайнае падарожжа ў глыбіні акіянаў, даведаліся многія таямніцы падводнага свету і пазнаёміліся з дзіўнымі марскімі насельнікамі. Акрамя гэтага хлопцы абмеркавалі, якія экалагічныя праблемы сёння існуюць і як з імі трэба змагацца.
Вада на зямлі - неабходная ўмова для жыцця ўсіх жывых арганізмаў, уключаючы чалавека. Захаваем прыроду разам!
8 чэрвеня ў Валожынскім раённым цэнтры культуры адбылася дзіцячая забаўляльна-гульнявая праграма «Вясёлая гадзіна». У ходзе мерапрыемства хлопцы з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах: «Хто хутчэй», «Патрап у цэль», «Танцавальны батл», «Шарбол», а таксама адгадвалі тэматычныя загадкі. Дзеці атрымалі масу радасных эмоцый і ўсмешак.

Што можам прапанаваць свайму АПК і замежнаму. Гэта інавацыйныя прадукты і перадавыя рашэнні. Міжнародная выстава "Белагра" працягвае прымаць гасцей.
Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка дамовіліся аб павелічэнні квот дазволаў на аўтаперавозкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.
З 8 чэрвеня па 31 жніўня Дзяржатваінспекцыя Мінскай вобласці правядзе прафілактычную акцыю «Школа дарожнай бяспекі».
На працягу ўсяго летняга перыяду вартавыя дарог Міншчыны будуць наведваць дзіцячыя аздараўленчыя і прышкольныя лагеры, каб пагутарыць з хлопцамі аб правілах дарожнага руху. Праграма цікавая і разнастайная, так што дзецям сумаваць не прыйдзецца.
Акцыя «Школа дарожнай бяспекі» пачынае свой добры шлях! Да сустрэчы!
ГАИ_МИНОБЛ