222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
10 лістапада ў ДУА «Багданаўская сярэдняя школа» ў рамках акцыі для вучняў 1 класа прайшоў конкурс малюнкаў «Эканомім энергію – беражэм планету». Мэтай дадзенага конкурсу было прыцягнуць увагу вучняў да праблем выкарыстання энергіі, эканоміі энергіі і энергарэсурсаў, развіццё цікавасці да творчасці, развіваць творчыя здольнасці. У сваіх працах навучэнцы адлюстроўвалі тэму беражлівых адносін да электраэнергіі, цяпла, эканомнаму выкарыстанню вады.



11 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень энергазберажэння. У сувязі з гэтым з 8 па 11 лістапада ў рамках акцыі «Беларусь - энергаэфектыўная краіна» ў школе прайшлі класныя гадзіны, віктарыны, а таксама розныя гульні і конкурсы, прысвечаныя энергазберажэнню.
Навучэнцы нашай школы далучыліся да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння - 11 лістапада. У класах з 8 па 11 лістапада прайшлі тэматычныя ўрокі, класныя і інфармацыйныя гадзіны, на якіх дзеці паўдзельнічалі ў інтэлектуальных гульнях, конкурсах, адказалі на пытанні віктарыны «Энергазберажэнне і дзеці», прайшлі анлайн-віктарыну «Энергазберагай», прагледзелі і абмеркавалі відэаролікі па энергазберажэнню. Сфармулявалі правілы эканоміі і зберажэння прыродных рэсурсаў.
Праводзiмыя мерапрыемствы спрыялі прыцягненню ўвагі да пытанняў энергаэфектыўнасці і энергазберажэння.







Актыўная палітыка энергазберажэння дазваляе вельмі істотна знізіць спажыванне неаднаўляльных крыніц энергіі і звесці да мінімуму забруджванне навакольнага асяроддзя. У свеце мноства прыкладаў паспяховага прымянення энергазберагальных тэхналогій. Важна зразумець, што праводзіць палітыку энергазберажэння неабходна на ўсіх узроўнях грамадства – ад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый - да кожнага грамадзяніна. Беражлівыя адносіны да прыродных багаццяў сваёй дзяржавы - абавязак кожнага з нас! У рамках абласной акцыі «Міжнародны дзень энергазберажэння» 11 лістапада ў школе прайшлі тэматычныя пазакласныя мерапрыемствы, экалагічныя гульні, анкетаванне. У ходзе практычных работ навучэнцы знайшлі самыя простыя рашэнні, якія дапамогуць зберагчы энергію. І адно з такіх рашэнняў - гэта навучыцца выкарыстоўваць энергію, якая знаходзіцца ў нашым распараджэнні, настолькі эфектыўна і бяспечна ў адносінах да навакольнага асяроддзя, наколькі гэта магчыма. Галоўнае зразумелі ўсе: мы павінны эканоміць энергію, не толькі дома, але і ў школе, каб запасаў гаручых карысных выкапняў хапіла на больш доўгія тэрміны.
Выхаванцы дзіцячага сада наведалі занятак «Вучымся берагчы энергію». Навучэнцаў 1-2 класаў запрасіла да сябе «Энергетычная эстафета», для навучэнцаў 3-4 класаў праведзена класная гадзіна «Энергарэсурсы краіны мы ўсе эканоміць павінны».
Вучні 5-7 класаў сышліся на рынгу «Энергазберажэнне – наша будучыня!». У 8-11 класах прайшоў марафон «Як зберагчы электраэнергію!».
Газавымі самазваламі БЕЛАЗ зацікавіліся кампаніі-лідары горназдабыўной галіны Расіі. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар БЕЛАЗа Сяргей Нікіфаровіч у час XII Пецярбургскага міжнароднага газавага форуму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
У Беларусі з 1 студзеня 2024 памер базавай стаўкі для аплаты працы ў бюджэтнай сферы складзе Br250. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Будынак гімназіі ўжо цешыць вока яркімі фарбамі. Адну са сцен упрыгожвае мурал - аўтар Аляксандр Благi.

Зараз ідзе ўстаноўка светлавога надпісу.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праехалі па маршруце руху гандлёвай аўталаўкі ТАА «Еўраопт», каб нагадаць грамадзянам, якія пражываюць у сельскай мясцовасці Вішнёўскага сельскага савета аб небяспецы курэння ў ложку, а таксама аб захаванні правіл пажарнай бяспекі.
Ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на згубнай звычцы «курэнні ў ложку» і прывялі прыклады пажараў, прычынай якіх была непатушаная цыгарэта. Нагадалі аб неабходнасці прывесці пячное ацяпленне ў бяспечны стан, правілы бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў, распавялі для чаго патрэбен аўтаномны пажарны апавяшчальнік і паказалі, як праверыць яго працаздольнасць. А таксама прапанавалі памяняць цыгарэту на цукерку.
- Дзякуй Вам! Нам, пажылым вяскоўцам, вельмі прыемна, што вы нас не забываеце і праводзіце падобныя мерапрыемствы, – пракаментавала жыхарка вёскі Чарневічы.
У завяршэнне мерапрыемстваў грамадзянам была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя з правіламі пажарнай бяспекі.

У Валожынскай раённай паліклініцы працягваецца прышчэпачная кампанія супраць грыпу з выкарыстаннем ВАКЦЫНЫ ДЛЯ ПРАФІЛАКТЫКІ ГРЫПУ (ІНАКТЫВАВАНАЙ) вытворчасці Расійскай Федэрацыі.
Агляд і накіраванне на вакцынацыю ў індывідуальным парадку ажыццяўляе ўрач агульнай практыкі.
Атрымаць допуск на вакцынацыю дарослага насельніцтва магчыма (БЕЗ ПАПЯРЭДНЯГА ЗАПІСУ) ва ўчастковага ўрача агульнай практыкі.
Тэлефон для даведкі:
1 гарадскі ўчастак - 54-176
2 гарадскі ўчастак - 58-616
3 гарадскі ўчастак - 58-617
4 гарадскі ўчастак - 54-588
5 гарадскі ўчастак - 54-588
1 сельскі ўчастак - 54-315
2 сельскі ўчастак - 54-315