222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
14 красавіка 2023 года ў г.Барысаве праходзілі Кубак і першынство Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел усе раёны Мінскай вобласці. Ганаровае 3 месца заваявала каманда Валожынскага раёна. Таксама віншуем Каландарову Надзею (2 месца) і Юрыс Ганну (3 месца) выхаванцаў ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна», якія занялі прызавыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях.
Старшыня Валожынскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Галіна Рай разам з Благачынным цэркваў Валожынскай акругі протаірэем Дзмітрыем Агіевічам наведалі пажылых людзей у Пяршайскай бальніцы сястрынскага догляду і павіншавалі са светлым святам Вялікадня, а таксама ўручылі велікодныя яйкі і кулічы прадастаўленыя бязвыплатна Валожынскім райпо і перадалі кнігі для пацыентаў бальніцы сястрынскага догляду сабраныя работнікамі ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

17 красавіка стартаваў ХІІ педагагічны марафон "Педагог - прафесія мірная і стваральная". У ДУА "Ракаўская сярэдняя школа" адкрыўся дзень школьнага бібліятэкара. Забело Таццяна Антонаўна правяла займальнае мерапрыемства для навучэнцаў 6-8 класаў "Шлях у прафесію пачынаецца ў школе". Таксама аформлена тэматычная выстава "Свет прафесій"
У першы дзень педагагічнага марафона “Дзень педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі” у Сівіцкай базавай школе быў праведзены інтэграваны занятак па адукацыйных галінах “Дзіця і грамадства” і “Музычнае мастацтва” пад назвай “Свет прафесій – гэта цікава” у рознаўзроставай групе “Гномікі”.
Каб выклікаць цікавасць да свету прафесій, пашырыць іх веды і ўяўленні пра прылады працы ў розных прафесіях да дзяцей у госці завітаў казачны герой “Гномік Нязнайка”. З дапамогай выхавацеля дашкольнай адукацыі ён загадваў для выхаванцаў загадкі аб прафесіях, праводзіў дыдыктычныя гульні: “Прыгатуем салат і кампот”, “Так – ці не?”, “Каму што патрэбна”. Выхаванцы на момант сталі музыкантамі і на слых адгадвалі, які музычны інструмент іграе. На прыканцы занятка дзеці прыйшлі да высновы: усе прафесіі цікавыя і важныя. Любую працу дарослых трэба шанаваць і паважаць.
Ужо стала добрай традыцыяй кожную вясну праводзіць працоўную акцыю "Чыстая вёска". 15 сакавіка 2023 года ў рамках экалагічнай акцыі "Хто, калі не мы?" вучні Сівіцкай базавай школы ачысцілі вуліцы аграгарадка Сівіца ад смецця. Усё смецце дзеці сартавалі. Акцыя прайшла вельмі натхнёна і актыўна, усе былі поўныя запалу і жадання зрабіць сваю вёску прыгажэйшай. У завяршэнне акцыі вучні раздалі жыхарам аграгарадка памяткі, у якіх пазначаны асноўныя правілы, як утрымліваць ў чысціні месца, дзе ты жывеш.



О проблемах экологии в последнее время очень часто говорят. Это неудивительно – ведь от их решения зависит жизнь будущих поколений. 15 апреля ежегодно отмечается День экологических знаний. В этот день в Воложинской детской библиотеке прошло мероприятие, посвященное этому событию.
Библиотекарь рассказала ребятам о том, что экология - это наука о доме, и дом этот очень большой: вся Земля является домом для существ, на ней живущих. Дети обсудили тему бережного отношения к природным богатствам и приводили примеры из своей жизни, как они заботятся об окружающем мире.
В ходе беседы школьники с удивлением узнали, что в природе нет вредных, ненужных растений и животных, что все они тесно связаны, по-своему красивы и полезны.
Ребята показали себя настоящими знатоками природы: отгадывали загадки и отвечали на вопросы. Все в подарок получили яркие наклейки с изображением животных.
Надеемся, что юным читателям захочется узнать ещё больше о жизни птиц и зверей, растений и насекомых. И в этом им помогут книги о природе.
30 выхаванцаў Рудзенскай спецыяльнай школы-інтэрната па ініцыятыве Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта сумесна з ГА "Беларускі саюз афіцэраў" наведалі Ваенную акадэмію Беларусі, дзе азнаёміліся з экспазіцыяй ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам, авіяцыйнай тэхнікі, трэнажорамі па ваджэнні і кіраванні рознай ваеннай тэхнікай.
Новыя пасады ўрачоў з'явіліся ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя, якая карэкціруе яго ж пастанову нумар 61 ад 27 мая 2021 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.
Дзіцячыя сады і школы горада даўно і плённа супрацоўнічаюць з Валожынскай дзіцячай бібліятэкай.
Экскурсіі ў бібліятэку становяцца не проста знаёмствам рабят з правіламі, па якіх жыве «кніжкін дом», але і сродкам далучэння да рэгулярнага чытання кніг, раскрыцця ўласных інтарэсаў і пераваг.
Падчас экскурсіі дашкаляты пачулі, што тут знаходзіцца шмат цікавых кніг, якія жывуць на доўгіх шэрагах паліц і складаюць цэлы кніжны горад. Знайсці патрэбную кнігу ў такім горадзе дапамагае бібліятэкар. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што ў бібліятэцы ёсць кнігі на любы густ: энцыклапедыі, навукова-пазнавальныя кнігі, а для аматараў мастацкай літаратуры – вершы, казкі, прыгоды. Падчас экскурсіі дзеці з цікавасцю разглядалі дзіцячыя часопісы і газеты. Пазнаёміліся з правіламі абыходжання з кнігамі і як паводзіць сябе ў бібліятэцы.
Малыя ахвотна паўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, дзе змаглі паказаць свае веды вядомых дзіцячых твораў і адгадаць загадкі пра казачных герояў.
Супрацоўнікі стараліся паказаць усе магчымасці бібліятэкі як цудоўнага месца, дзе можна не толькі ўзяць упадабаную кнігу, але і паглядзець любімыя мульцікі, пагуляць у развіваючыя настольныя гульні, памаляваць і пагутарыць з аднагодкамі. Хлопцы ў захапленні ад такіх экскурсій. І, як правіла, у наступныя дні прыходзяць у бібліятэку з мамамі і татамі.
З мэтай атрымання і замацавання ведаў і навыкаў навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі музей эксперыментальных навук «ЭКСПIРЫмЕНтуС» у г.Мінску.