222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.03.2023 № 50рп «Аб Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» паведамляе наступнае.
Не абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асоб даходы фізічных асоб – удзельнікаў фестывалю (грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства) у грашовай і натуральнай форме, атрыманыя ад Цэнтра культуры «Віцебск» пры падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю ў выглядзе:
грашовых прэмій (прызавы фонд), прызоў, сувеніраў;
узнагарод, якія выплачваюцца членам журы, удзельнікам калектываў мастацкай творчасці, выканаўцам, творчым работнікам і іншым асобам, якія забяспечваюць удзел калектываў мастацкай творчасці і выканаўцаў у мерапрыемствах фестывалю, на падставе дагавораў аплаты;
грашовых сродкаў, выдаткаваных Цэнтрам культуры «Віцебск» на харчаванне, пражыванне і праезд у г. Віцебск і назад удзельнікаў фестывалю.
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам - Уваскрэсеннем Хрыстовым!
Светлы Вялікдзень – невычэрпная крыніца духоўнай стойкасці, галоўны сімвал адраджэння, веры і надзеі. Гэта выдатны час нагадвае аб вечных маральных арыенцірах: узаемнай павазе, шанаванні старэйшых, міласэрнасці, спагадзе, бескарыслівым клопаце аб блізкім, шчырай любові да роднай зямлі.
Няхай глыбокі сэнс гэтых велікодных дзён спадарожнічае ўсім вашым учынкам і пачынанням, падахвочваючы жаданне жыць па сумленні. Асаблівая цеплыня свята ўмацуе ў сэрцы надзею на самае лепшае, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце. Жадаем усім моцнага здароўя і росквіту!
Раённы
выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
У рамках рэалізацыі праекта «Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок» ва ўстанове адукацыі для вучняў 1-4 класаў быў арганізаваны і праведзены ўрок «Маленькія гісторыі вялікіх перамог». Мэтай дадзенага ўрока з'яўлялася фарміраванне ў вучняў першапачатковых ведаў аб спартсменах, відах спорту.
Захаваем і прымножым! Педагогі і навучэнцы сярэдняй школы №1 г.Валожына далучыліся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу - 2023». Гэта магчымасць бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, якімі намаганнямі і працай ствараюцца і захоўваюцца лясы, а таксама ўнесці асабісты ўклад у прымнажэнне лясных багаццяў рэгіёну.
Працоўны дзень выдаўся спрыяльным для дружнай і карыснай працы. Супрацоўнікі Валожынскага лясніцтва вызначылі фронт працы для ўдзельнікаў акцыі, забяспечылі неабходным інвентаром і саджанцамі. І закіпела праца на адведзеным участку, дзе высадзілі 5 тысяч соснаў на плошчы 1 га. Стомленыя, але гордыя за праведзеную працу на карысць малой радзімы, хлопцы падзяліліся ўражаннямі і фатаграфіямі.
В районном центре культуры прошла концертная программа «Отчизны верные сыны!», приуроченная ко Дню призывника.

С напутственными словами к молодым, людям, которые весной 2023 года призываются в ряды белорусской армии обратились начальник обособленной группы Воложинского района, военного комиссариата Молодечненского и Воложинского районов, подполковник Юрий Нахай, представитель районной организации общественного объединения «Белорусский союз офицеров», капитан запаса Руслан Полещук, прокурор Воложинского района Александр Левкович, заместитель начальника по идеологической работе и кадровому обеспечению Воложинского РОВД Андрей Загорский, исполняющая обязанности первого секретаря районной организации Общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи» Дарья Нахай. О буднях воинской службы поведал призывникам солдат-срочник из войсковой части 30695, который уже принял воинскую присягу Сергей Круковский.



Чтобы определить насколько призывники готовы к службе были проведены конкурсы по разборке и сборке автомата и силовой, где пришлось поднимать 16-килограммовую гирю. Если в первом большую сноровку показал военнослужащий, то во втором призывник смог немного обойти своего соперника.


Хорошее настроение присутствующим дарили солисты районного центра культуры, юные артисты и хор преподавателей Воложинской детской школы искусств.
У памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” прайшла выстава “Цяпло гліняных цудаў” Алега і Ірыны Капуста.

Алега Канстанцінавіча – члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці – добра ведаюць не толькі ў раёне, але і за яго межамі, бо той з задавальненнем прымае ўдзел у розных мерапрыемствах рэгіянальнага і абласнога ўзроўняў. Ад кожнага з іх застаюцца непаўторныя ўражанні, асабліва ад такіх маштабных, як “Гліняны звон”, “Александрыя збірае сяброў”, “Славянскі базар”. Шматлікія дыпломы і іншыя ўзнагароды, што прывозіць адтуль, яскрава сведчаць аб сапраўдным майстэрстве нашага героя.

Падчас свят мужчына ніколі не адказваецца правесці майстар-клас па вырабе прадметаў посуду на ганчарным крузе. Гэты працэс захоплівае, бо нельга застацца раўнадушным, калі на тваіх вачах літаральна за некалькі хвілін кавалак гліны ператвараецца ў кубак, збан ці іншую пасудзіну. Гледзячы збоку, здаецца, што ўсё вельмі лёгка, але гэта зусім не так: адзін няправільны рух і старанні аказваюцца дарэмнымі.
Алег Капуста нарадзіўся і вырас у вёсцы Шэлеўшчына, што непадалёк Івянца. Магчыма, адсюль на генетычным узроўн і бяруць свой пачатак вытокі яго таленту, бо пасёлак спрадвек славіўся майстрамі ганчарнай справы.

Пасля арміі ён стаў вучнем ганчара на Івянецкім заводзе мастацкай керамікі. Калі асвоіў азы прафесіі, пачаў працаваць самастойна, набірацца вопыту. Лёс склаўся так, што праз некаторы час ён пазнаёміўся з мінчанінам, які выкладаў у Акадэміі мастацтваў і меў сваю майстэрню. Менавіта ў гэты час малады чалавек самастойна авалодаў многімі прамудрасцямі ганчарства.
У 2008 годзе Алег Канстанцінавіч уступіў у Беларускі саюз майстроў і звольніўся з завода. Пачаўся самастойны творчы шлях.
Калі стаў майстрам, да яго захаплення далучылася і жонка Ірына Баляславаўна. Яна добра ўмее ляпіць і з ахвотай дапамагае мужу ў рабоце. Жанчына таксама нарадзілася непадалёк Івянца. Калі вучылася ў школе, хадзіла на гурток да вядомага на Валожыншчыне краязнаўца Алега Раманоўскага. Педагог прывіў дзяўчыне выдатны мастацкі густ. Паўплываў на будучы прафесійны выбар майстрыхі і дзядзька Міхаіл Звярко, што працаваў ганчаром на заводзе і з захапленнем расказваў пра сваю работу.
Кожны, хто наведаў экспазіцыю “Цяпло гліняных цудаў”, атрымаў велізарнае эстэтычнае задавальненне. Тут можна было не толькі паглядзець, але і набыць цудоўныя вырабы, што выходзяць з-пад рук Алега Канстанцінавіча і Ірыны Баляславаўны.
Для юных наведвальнікаў выставы Ірына Баляславаўна правяла майстар-клас па вырабе з гліны зайца. Дзеці з радасцю паўтаралі за ёй немудрагелістыя дзеянні. Пад кіраўніцтвам майстроў у іх усё выдатна атрымалася. А затым у хлопчыкаў і дзяўчынак была магчымасць праявіць уласную фантазію. З натхненнем яны ляпілі казачных персанажаў, жывёл, прадметы хатняга ўжытку і беражліва неслі гэта багацце дамоў.
Вучаніца 10 “А” класа сярэдняй школы № 1 г. Валожына Алена Рубан паказала бліскучыя вынікі на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”, увайшла ў лік лепшых і атрымала Дыплом III ступені.
У школьніцы гэта не першая ўзнагарода такога ўзроўню. У мінулым годзе ў падобнай алімпіядзе яна стала ўладальніцай Дыплома II ступені.
З дзяцінства Алене падабаецца займацца рукадзеллем. У вольную хвіліну яна любіць вязаць, шыць і вышываць. Да алімпіяднага руху дзяўчыну далучыла настаўнік Іна Леанідаўна Кербедзь, за што старшакласніца ёй вельмі ўдзячна. Педагог займалася са сваёй вучаніцай на пазашкольным факультатыве, пасля ўрокаў і па суботах. Дома дзесяцікласніца самастойна вывучала тэорыю, шмат чытала дадатковай літаратуры.
Уласным вынікам удзелу ў алімпіядзе Алена ў прынцыпе задаволена. Гаворыць, што і тэарэтычны, і практычны туры сёлета былі больш складанымі, чым у мінулым. З некаторымі пытаннямі, на якія патрабавалася адказаць, наогул, не прыходзілася сустракацца. Аднак трывалыя веды дапамаглі справіцца з большасцю заданняў.
У практычным туры стаяла задача вырабіць чахол для сонечных акуляраў з камбінаваннем двух відаў тканіны: баваўнянай і ільняной. Гэта дастаткова складана, бо дэталі неабходна было злучыць такім чынам, каб унутраны бок вырабу быў без дадатковых адкрытых зрэзаў. Прыйшлося прыдумваць спосаб, як гэта зрабіць больш дакладна.
Кожная алімпіяда для нашай юнай гераіні – гэта не толькі выпрабаванне, дзе ёсць магчымасць праявіць сябе, але і новыя знаёмствы і вопыт. Прыемна сустракацца са сваімі аднагодкамі, з якімі ты маеш шмат агульных інтарэсаў, адкрываць для сябе нешта новае ў, здавалася б, звыклых для цябе рэчах.
Віншуем Алену Рубан з узнагародай і жадаем далейшых поспехаў!
Са святам Вялікадня звязаны шматлікія традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Найперш гэта датычыцца фарбавання яек, выпякання пірагоў, прыгатавання тварожнай пасхі. Гэтыя сімвалы Светлага Уваскрэсення Хрыстова вядомыя кожнаму чалавеку з дзяцінства.

Раней для фарбавання велікодных яек у адзін колер выкарыстоўвалі толькі прыродныя фарбавальнікі, у першую чаргу шалупінне цыбулі. Іншыя колеры атрымлівалі з дапамогай моцных раслінных адвараў. Яйкі, што распісвалі асаблівым арнаментам, называлі пісанкамі. Зараз ужываюцца яшчэ харчовыя фарбавальнікі і спецыяльныя налепкі. Кожная гаспадыня стараецца, каб яйкі былі прыгожымі і радавалі вока, а таму асвойвае нейкія новыя спосабы іх прыгатавання.

Напярэдадні святочных дзён у раённым цэнтры культуры прайшоў майстар-клас па роспісе яек “Велікодныя яйкі”. Правяла яго кіраўнік гуртка раённага цэнтра культуры Лізавета Шакун. Дзеці з задавальненнем вучыліся ўпрыгожваць яйкі з дапамогай гуашы. Спачатку кожны прыдумаў малюнак, нанёс яго алоўкам, а пасля прыступіў да асноўнага этапу. Праца з рознакаляровымі фарбамі падарыла ім цудоўны вясёлы настрой. Справа рухалася, і хутка юныя ўдзельнікі майстар-класа ўбачылі вынікі сваіх намаганняў.
Са святам Вялікадня звязаны шматлікія традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Найперш гэта датычыцца фарбавання яек, выпякання пірагоў, прыгатавання тварожнай пасхі. Гэтыя сімвалы Светлага Уваскрэсення Хрыстова вядомыя кожнаму чалавеку з дзяцінства.

Раней для фарбавання велікодных яек у адзін колер выкарыстоўвалі толькі прыродныя фарбавальнікі, у першую чаргу шалупінне цыбулі. Іншыя колеры атрымлівалі з дапамогай моцных раслінных адвараў. Яйкі, што распісвалі асаблівым арнаментам, называлі пісанкамі. Зараз ужываюцца яшчэ харчовыя фарбавальнікі і спецыяльныя налепкі. Кожная гаспадыня стараецца, каб яйкі былі прыгожымі і радавалі вока, а таму асвойвае нейкія новыя спосабы іх прыгатавання.

Напярэдадні святочных дзён у раённым цэнтры культуры прайшоў майстар-клас па роспісе яек “Велікодныя яйкі”. Правяла яго кіраўнік гуртка раённага цэнтра культуры Лізавета Шакун. Дзеці з задавальненнем вучыліся ўпрыгожваць яйкі з дапамогай гуашы. Спачатку кожны прыдумаў малюнак, нанёс яго алоўкам, а пасля прыступіў да асноўнага этапу. Праца з рознакаляровымі фарбамі падарыла ім цудоўны вясёлы настрой. Справа рухалася, і хутка юныя ўдзельнікі майстар-класа ўбачылі вынікі сваіх намаганняў.
На працягу 2020-2022 гадоў педагогі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі сумесна з навучэнцамі працавалі над педагагічным праектам “Вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны краю праз узаемадзеянне з соцыумам. Фердынанд Рушчыц – майстар пэндзля з Багданава”.
Актуальнасць тэмы вызначана самім жыццём. Кожнае новае пакаленне атрымлівае ў спадчыну велізарны дар культурных каштоўнасцей. Сам ход гісторыі немагчымы без актыўнай перадачы новым пакаленням культурных дасягненняў чалавецтва, без актыўнага выхавання, бо яно і ёсць душа любой духоўнай спадчыны. Падчас хуткай глабалізацыі і урбанізацыі цяжка здзівіць чымсьці новым. А карані продкаў, іх спадчыну зберагчы трэба абавязкова, каб не называцца “Іванамі, якія не памятаюць сваяцтва”.
З гісторыяй раёна звязаны лёсы многіх знакамітых у Беларусі і за яе межамі людзей. Валожыншчына з’яўляецца радзімай сусветна вядомага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца. У раёне мала хто ведаў пра яго існаванне і цікавіўся яго жыццём. У апошнія дзесяць гадоў імя гэтага мастака загучала па-іншаму. Больш даведацца пра творчасць майстра, перадаць бясцэнны багаж пра яго творчасць будучым пакаленням – вось той пласт даследча-праектнай дзейнасці, які неабходна было падняць. Гэта і дало штуршок для распрацоўкі праекта.
Для напісання праекта вывучаўся шэраг матэрыялаў і архіўных дакументаў, біяграфічных звестак, звязаных з творчасцю Ф. Рушчыца. Была зроблена выснова, што разам з даволі разнастайнымі і шырокімі звесткамі пра творчасць мастака навучэнцы ці ўвогуле не ведаюць нічога пра яго, ці іх пазнанні павярхоўныя.
Праца са спецыяльнай, навукова-метадычнай і навукова-папулярнай літаратурай, зносіны са старажыламі вёскі Багданава далі магчымасць сфарміраваць новы погляд на існуючую праблему, абудзілі цікавасць і дазволілі ўключыцца ў творчую і даследчую дзейнасць.
У ходзе рэалізацыі праекта былі распрацаваны экскурсіі: “Зямля і неба Фердынанда”, “У ваколіцах Багданава”. У цэнтры творчасці функцыянавала выстава малюнкаў юных мастакоў “Дарогамі Рушчыца”. Прайшоў пленэр юных мастакоў, дзе таленавітыя дараванні малявалі багданаўскія краявіды.
Фердынанд Рушчыц – сусветна вядомы мастак. Ён набыў еўрапейскую славу як непераўзыдзены мастак-пейзажыст, графік, тэатральны дэкаратар, педагог, вучань Івана Шышкіна і Архіпа Куінджы, выпускнік Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, кафедры жывапісу Віленскага ўніверсітэта. Жывапісец пакінуў глыбокі след у мастацтве Беларусі і Польшчы. У 2020 годзе споўнілася 150 гадоў з дня яго нараджэння. Гэта падзея была ўключана ў Каляндар памятных дат ЮНЕСКА.
Канчатковым вынікам рэалізацыі праекта стаў выраб макета сядзібы Рушчыцаў. Фотаздымкі, успаміны з дзённіка мастака, вывучэнне архіўнай літаратуры далі магчымасць аднавіць знешні выгляд былой сядзібы. А каб яе ўвасобіць у рэальнасць, давялося шмат папрацаваць з чарцяжамі, вывучыць асновы макетавання, падабраць спецыяльныя матэрыялы і ўсё рабіць з ювелірнай дакладнасцю пры дапамозе фарбаў, лінейкі, цыркуля.
Сам макет былой сядзібы Фердынанда Рушчыца атрымаўся ўнушальным і нават заварожвальным – яго па праве можна назваць сапраўдным шэдэўрам.
Сядзіба мастака Фердынанда Рушчыца
Непадалёк вёскі Багданава некалі стаяла сядзіба Багданаў, дзе ў 1870 годзе нарадзіўся Фердынанд Рушчыц.



Сядзіба Рушчыцаў займала маляўнічую тэрыторыю каля вёскі. Цэнтральная ўязная алея вяла да сядзібнага двухпавярховага дома. У ім размяшчаліся вялікая бібліятэка, архіў, збор карцін і скульптур, а таксама майстэрня мастака. Жылі Рушчыцы галоўным чынам у драўляным доме, вакол якога раслі квітнеючыя хмызнякі. Парадны фасад дома ўпрыгожваў ганак з двума парамі калон, якія абвіваў вінаград.
У 1912 годзе да дома з паўночнага боку была прыбудавана веранда, дах якой абапіраўся на шэсць філяраў. У доме меліся старыя печы, каміны, люстры, люстэркі ў рамах, разная мэбля, вырабы з карэльскай бярозы. Да дома падступаў пейзажны парк плошчай каля 4 гектараў, праз які працякаў ручай (прыток рэчкі Альшанкі) з аднаарачным мостам і дамбай. Асаблівае зачараванне парку надавала сажалка з востравам. З паўночнага боку да парку прымыкаў фруктовы сад, за якім размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы.
Улетку сядзіба напаўнялася гасцямі, сваякамі, вучнямі мастака.
Сядзіба згарэла ў ліпені 1944 года падчас вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да нашых дзён дайшлі толькі падмуркі дома, падзямеллі скляпоў, ручай і старыя дрэвы. Але, нягледзячы на гэта, тэрыторыя былой сядзібы Рушчыцаў і цяпер прыцягвае прыгажосцю навакольных пейзажаў.
На фота: Педагог дадатковай адукацыі Ірына Аляксандраўна ЗГІРСКАЯ і навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Самацветы»
Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі