Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

13 красавіка на базе клубных устаноў раёна ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” прайшоў семінар-практыкум па тэме “Зберажэнне і папулярызацыя лепшых форм традыцыйнага мастацтва, удаскананне дзейнасці гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пошук новых шляхоў развіцця традыцыцйных мастацкіх рамёстваў”.Удзельнікамі семінара былі кіраўнікі клубных устаноў раёна, кіраўнікі гурткоў па дэкаратыўна–прыкладному мастацтву, спецыялісты Валожынскага раённага цэнтра культуры.

Пачаўся семінар у народным аб’яднанні майстроў “Скарбніца”, дзе удзельнікі наведалі выставыу “Традыцыі сустракаюцца”майстара Г. Ф. Янчэўскай (кіраўнік гуртка “Фантазёры” Пугачоўскага сельскага дома культуры). Потым аўтар выставы Ганна Францаўна правяла майстар-клас па выцінанцы.

У Дубінскім сельскім цэнтры культуры пазнаёміліся з кіраўніком гуртка “Сонейка” Г.Я.Жагунь, якая займаецца саломапляценнем. Яна прадэманстравала свае работы з саломкі і правяла майстар-класс па пляценню выраба з саломкі.

У Сакаўшчынскім цэнтры культуры ўдзельнікі семінара наведалі музей традыцыйнага пояса“Традыцыі продкаў захоўваем і адраджаем”, а таксама загадчык установы, майстар А.Ф.Рыснік са сваей дачушкай Аленкай паказалі майстар-класс па пляценню традыцыйнага пояса. Прыемным момантам для прысутных быўі майстар-клас па вырабу сувенiра “Анёл”.

Закончыўся семінар падвядзеннем вынікаў у форме адкрытага дыялога і выступленнем кіраўніка народнага аб’яднання майстроў “Скарбніца” Н. М. Кліменак.

У Мінскай вобласці працягваецца нарыхтоўка бярозавага соку. Так, толькі ў Чэрвеньскім раёне лясгасы прадалі ўжо больш за 110 тон каштоўнага напою. Збіраюць лясны нектар толькі з дарослых, спелых дрэў - за суткі яны могуць даваць да 20 літраў. Летась рэалізавалі 200 тон соку, сёлета плануюць павялічыць аб'ём.

Беларускія аграрыі падрыхтавалі больш за палову плошчаў пад сяўбу сельскагаспадарчых культур, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 170 спартсменаў з розных гарадоў і раёнаў РБ. Каманда ДУ "ДЮСШ Валожынскага раёна" прыняла ўдзел у турніры ў складзе 38 спартсменаў-навучэнцаў аддзялення дзюдо.

Барацьба была напружанай, эфектнай, маляўнічай... У выніку пераможцамі і прызёрамі ў сваіх узроставых і вагавых катэгорыях ад каманды ДУ "ДЮСШ Валожынскага раёна" сталі:

1 месца - Насовіч Арцём (-38 кг);
1 месца - Трэпашко Мілана (-40 кг);
1 месца - Кійко Мацвей (-55 кг);
1 месца - Нехвядовіч Дзіяна (- 40 кг);
2 месца - Лушчык Павел (-55 кг); Уласенка Ганна (-40 кг);
2 месца - Процкіў Цімафей (-50 кг);
3 месца - Сухадолец Захар (+55 кг);
3 месца - Лысенка Яраслаў (+55 кг);
3 месца - Сошнікава Кіра (-30 кг);
3 месца - Сухадолец Валерыя (-33 кг);
3 месца - Насовіч Лізавета (-36 кг);
3 месца - Нелюб Кірыл (-38 кг);
3 месца - Лебядзевіч Мікалай (-42 кг).

Віншуем спартсменаў-навучэнцаў аддзялення дзюдо ДУ "ДЮСШ Валожынскага раёна"

Кубак і першынство Валожынскага раёна па лёгкаатлетычным кросе, прысвечаны Году міру і стварэння адбыўся 12 красавіка 2023 года (тэрыторыя фруктовага саду). У спаборніцтвах прымалі ўдзел як навучэнцы ўстаноў адукацыі, так і дарослае насельніцтва. Ва ўзнагароджанні прызёраў і пераможцаў кроса прымаў удзел Іван Рыгоравіч Ціхан, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, двухразовы чэмпіён свету, прызёр Алімпійскіх гульняў.

Кніга - адзін з самых мудрых і каштоўных падарункаў, які мы можам паднесці сваім чытачам. З яе дапамогай яны змогуць знайсці адказы на цікавячыя іх пытанні, пазнаваць свет і самога сябе, перажываць гісторыі герояў, фантазіраваць развіццё далейшых падзей таго ці іншага твора.

У спісе паступленняў прадстаўлены творы сучасных айчынных і замежных пісьменнікаў, а таксама старыя і добрыя кнігі, якія перавыдадзены. Прыемнага чытання!

Пытанне абмеркавання - важнае: навацыі Выбарчага кодэкса.

13 04 23 64

Дарэчы, 4 сакавіка 2023 уступіла ў сілу абноўленая рэдакцыя Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

13 04 23 64

Вось некаторыя змены:
◾️права абіраць маюць грамадзяне краіны, якія дасягнулі 18 гадоў
◾️увядзенне забароны на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня
◾️зменены ўзрост і цэнз аселасці для кандыдатаў у Прэзідэнты
◾️не будуць фармавацца выбарчыя камісіі за мяжой.
◾️і іншыя.

Акрамя таго, у Беларусі ўпершыню 24 лютага 2024 года пройдзе Адзіны дзень галасавання.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала

valozhin.by

Чацвер, 13 Красавік 2023 12:22

Квэст да Дня касманаўтыкі

12 красавіка ў Бабровіцкім культурна-спартыўным цэнтры прайшоў квэст да Дня касманаўтыкі. Хлопцы з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. Шмат што яны ўжо ведалі аб першым палёце чалавека ў космас, касмічных з'явах, планетах, а некаторыя пытанні былі новымі. На працягу ўсяго мерапрыемства адчувалася жаданне і цікавасць дзяцей да ведаў невядомых касмічных далеч.

Навучэнцы і педагогі Багданаўскай сярэдняй школы Валожынскага раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу». У гэтым годзе яна прысвечана Году міру і стварэння.

bogdanovo.volozhin-edu.gov.by

11 красавіка 2023 года на базе Пяршайскай сярэдняй школы адбылося раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў геаграфіі і прадмета «Чалавек і свет» устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па тэме «Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій і методык як сродак развіцця асобасных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў на навучальных занятках па геаграфіі». Настаўнікам геаграфіі Шапавал Я.У. быў праведзены адкрыты ўрок «Рэкі. Рачная даліна. Рачная сістэма» ў 6 класе.

pershai.volozhin-edu.gov.by

Старонка 538 з 1388

Задайте вопрос