222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Адаптавацца да кантрастаў надвор’я і за сціснутыя тэрміны правесці комплекс вясенніх палявых работ. Плошча яравой сяўбы ў Мінскай вобласці складзе больш чым паўмільёна гектараў: гэта збожжавыя і зернебабовыя культуры, кукуруза, грэчка, рапс.
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў, якую падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
З 3 па 7 красавіка 2023 года навучэнцы ДУА «Гімназія № 1 г.Валожына» сталі ўдзельнікамі акцыі па рэалізацыі праекта «Рэспубліканскі алімпійскі ўрок 2023». Хлопцы пашырылі і паглыбілі веды аб алімпійскіх відах спорту, беларускіх спартсменах і іх алімпійскіх дасягненнях.
Штогадовае правядзенне Алімпійскага ўрока спрыяе фарміраванню ў дзяцей духоўна-маральных каштоўнасцяў, імкнення да здаровага ладу жыцця, адказнасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму.
Каманда ЮІД «СТОП» прынесла ў скарбонку дасягненняў школы Дыплом 2 ступені ў раённым аглядзе-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху.
Кожны год уся планета 1 красавіка адзначае Міжнародны дзень птушак. Аснову гэтай падзеі паклала падпісанне Міжнароднай канвенцыі аб ахове птушак у 1906 годзе. Па традыцыі ў гэты час у чаканні птушак развешваюцца шпакоўні.
У нашай школе з 01.04.2023 па 07.04.2023 года прайшла акцыя «Домік для шпака», удзельнікамі якой сталі навучэнцы нашай установы і іх бацькі.
Бацькам і дзецям было прапанавана прыняць удзел у «птушыных клопатах» і дапамагчы шпакам пабудаваць для іх утульныя домікі – шпакоўні. З якой радасцю і гонарам дзеці прыносілі домікі для птушак, зробленыя сумесна з бацькамі. Усе шпакоўні размешчаны на тэрыторыі парку Вішнеўскага СДК. Вельмі хочацца верыць, што шпакоўні спадабаюцца птушкам, яны хутка заселяцца ў свае новыя «кватэры» і будуць радаваць сваім дзівосным спевам нас не адзін дзень
07 красавіка 2023 года, у фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Валожына праходзіла першынство ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна» па стрытболе (2007-2008 г. н і маладзей)
1 месца - каманда ў складзе Рагель Сяргей, Біцель Кірыл, Каласоўскі Дзмітрый
2 месца - каманда ў складзе Шчарбачэвіч Уладзіслаў, Бычкоўскі Міхаіл, Пачынкоўскі Антон
3 месца - Бычкоўскі Антон, Купцэвіч Марыя, Русакевіч Любоў.
У сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб па пытанні адсутнасці інфармацыі на афіцыйных сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб заключэнні і скасаванні дагавораў арэнды паверхневых водных аб'ектаў для рыбаводства, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання паведамляе.
Абавязацельства раённых выканаўчых камітэтаў па размяшчэнні інфармацыі аб заключэнні, скасаванні і спыненні дзеяння дагавораў арэнды паверхневых водных аб'ектаў прадугледжана пунктам 32 Палажэння аб парадку прадастаўлення паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2015 г. № 333.
Разам з тым, як паказвае аналіз зваротаў, якія паступаюць у Мінсельгасхарч, на афіцыйных сайтах большасці раённых выканаўчых камітэтаў дадзеная інфармацыя адсутнічае, што выклікае справядлівую незадаволенасць прэтэндэнтаў на арэнду па выбары воднага аб'екта на тэрыторыі адпаведнага раёна.
Мінсельгасхарч, як дзяржаўны орган, які праводзіць адзіную палітыку ў галіне рыбаводства, рыбалоўства і вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, настойліва патрабуе ў найкарацейшыя тэрміны арганізаваць выкананне нормы пункта 32 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2015 г. № 333 - размясціць на афіцыйных сайтах раённых выканаўчых камітэтаў адпаведную інфармацыю..
Тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці ААТ "БЕЛАЗ-СЭРВІС" у мінулым годзе склаў 192,6 працэнта. Гэта адбылося за кошт укаранення новых напрамкаў - выпуску прамысловай мэблі з канструкцыйнага алюмінію і аўтаматычных сістэм пажаратушэння, якія прымяняюцца ў складзе кар'ернай і дарожна-будаўнічай тэхнікі. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" дырэктар ААТ "БЕЛАЗ-СЭРВІС" Аляксей Пятровіч, перадае БЕЛТА.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8098,6 млн у эквіваленце, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Нацыянальнага банка.
В канун христианского праздника Пасхи 7 апреля на базе Бобровичского культурно-спортивного центра участники кружка декоративно-прикладного искусства «Фантазия» под руководством Виктории Таллер изготовили пасхальные поделки и разукрасили яйца. Дети с большим удовольствием включились в работу, проявили свою творческую фантазию. В их руках обычные яйца стали пасхальным шедеврами. Все участники мастер-класса остались довольны, созданные ими писанки займут особое место на праздничном столе.