Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Панядзелак, 10 Красавік 2023 09:24

Вясна-красна, на ўвесь свет

7 красавіка  ўзорны фальклорны калектыў “Вянок” Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці, кіраўнік Пятроўскі Дамінік Казіміравіч,  выступіў з канцэртам “Вясна-красна, на ўвесь свет” перад пастаяльцамі аздараўленчага Цэнтра “Ладэ” а.г. Ракаў. У праграме: песні-вяснянкі, песні-заклічкі, беларускія народныя песні і танцы, танцы-гульні. Акампанементам канцэрта былі інструменты: баян, дуда, бубен, акарына, свістулькі і іншыя шумавыя інструменты.

Панядзелак, 10 Красавік 2023 09:24

Вясна-красна, на ўвесь свет

7 красавіка  ўзорны фальклорны калектыў “Вянок” Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці, кіраўнік Пятроўскі Дамінік Казіміравіч,  выступіў з канцэртам “Вясна-красна, на ўвесь свет” перад пастаяльцамі аздараўленчага Цэнтра “Ладэ” а.г. Ракаў. У праграме: песні-вяснянкі, песні-заклічкі, беларускія народныя песні і танцы, танцы-гульні. Акампанементам канцэрта былі інструменты: баян, дуда, бубен, акарына, свістулькі і іншыя шумавыя інструменты.

- Эканоміка кожнай краіны моцная не толькі сваёй прамысловай вытворчасцю, але і развітой сельскай гаспадаркай. І работнікі АПК Валожыншчыны ўносяць свой дастойны ўклад у моц нашай дзяржавы і яе харчовую бяспеку. Дакладна кажа лідар краіны, нам трэба спадзявацца толькі на сябе і працаваць кожнаму з поўнай аддачай. Яшчэ хачу сказаць, што я салідарны з Прэзідэнтам у пытаннях парадку і дысцыпліны, гаспадарскага падыходу да справы. Будзе парадак на месцах - і ў краіне ўсё складзецца добра. Вяскоўцы як ніхто іншы ведаюць, што без стваральнай працы не дамагчыся поспеху. Упэўнены, аграрыі забяспечаць поўную харчовую бяспеку нават ва ўмовах эканамічных санкцый. У сельскіх працаўнікоў заўсёды хапае спраў і клопатаў. Тут заўсёды патрэбны і працоўныя рукі, і свежыя ідэі. Прыязджайце да нас у сельскую мясцовасць, пранікніцеся любоўю да роднай зямлі, станьце яе сапраўднымі гаспадарамі – і яна абавязкова адплаціць вам сваім шчодрым ураджаем. Кажу гэта не па чутках, а з асабістага досведу.

valozhin.by

6 красавіка ў Вішнеўскай сельскай бібліятэцы быў праведзены Дзень карысных саветаў «Карысныя парады ад МНС».

Бібліятэкар Жвірко Алена Генадзьеўна расказала аб правілах паводзін у лесе, на вадзе, на дарозе, аб правілах абыходжання з агнём, з электрапрыборамі. Як правільна дзейнічаць пры ўзнікненні небяспечнай сітуацыі, успомнілі пра нумары тэлефонаў экстраных служб.

У завяршэнне мерапрыемства дзеці з цікавасцю сабралі пазл «Залатыя правілы карыстання газам у побыце». Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі тэматычныя брашуры: «Карысныя парады ад МНС», «Не падпальвай сухую траву!», «Не гуляй з электрычнасцю!».

07 04 23 33 1

07 04 23 33 1

Інструкцыяй аб парадку і тэрмінах падачы дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у конкурсе, правядзення ўступнага іспыту і залічэння абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 268 (у рэд. ад 3 лютага 2023 г. № 41) (далей – інструкцыя), устаноўлены тэрміны ўступнай кампаніі для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

Згодна з пунктам 5 інструкцыі навучэнцы 11 класа ўстановы, рэалізуюцьчага адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў год паступлення ва ўстанову вышэйшай адукацыі (далей - УВА), а таксама асобы, якія атрымліваюць у год паступлення ва УВА на апошнім курсе прафесійна-тэхнічную адукацыю з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі або прафесійна-тэхнічную адукацыю на аснове агульнай сярэдняй адукацыі або сярэднюю спецыяльную адукацыю, падаюць дакумент аб адукацыі ў прыёмную камісію не пазней за 15 чэрвеня.

У мэтах забеспячэння выканання кантрольных лічбаў прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі і ў адпаведнасці з пунктам 52 правілаў правядзення атэстацыі навучэнцаў, курсантаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 верасня 2022 г. № 314, Міністэрства адукацыі рэкамендуе кіраўнікам устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, пры звароце навучэнцаў на апошніх курсах, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную адукацыю на аснове агульнай сярэдняй або агульнай базавай адукацыі, і наяўнасці ў іх Дамовы аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, падпісанага абітурыентам і заказчыкам, ажыццяўляць датэрміновы выпуск названых навучэнцаў.

Пры гэтым навучэнец павінен не пазней за 20 чэрвеня бягучага года падаць ва ўстанову адукацыі паведамленне аб залічэнні ў лік студэнтаў УВА.

6 красавіка ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці ў рамках рэспубліканскай міжведамаснай акцыі «Дом без гвалту» для дзяцей 10-12 гадоў была праведзена пазнавальная гадзіна па тэме «Правы і абавязкі бацькоў і дзяцей». З лекцыяй «Дом без гвалту» выступіў выкладчык прававых дысцыплін Новапольскага Дзяржаўнага с/г каледжа Скрыпкін Аляксандр Уладзіміравіч. У канцы занятку кожнаму ўдзельніку былі раздадзены тэматычныя буклеты:

- аб правілах паводзін пры надзвычайных сітуацыях;

- тэматычныя размалёўкі;

- календары з сімволікай МНС.

07 04 23 43

6 красавіка жонка Прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва ў рамках візіту ў Беларусь наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь".

У інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун расказаў, што Мінлясгас будзе інфармаваць беларусаў аб забаронах на наведванне лясоў праз СМС-паведамленні.

У Суднікоўскім сельскім клубе 6 красавіка ў рамках прафілактычнай акцыі «Дом без гвалту» сумесна з Суднікоўскай сельскай бібліятэкай быў праведзены інфарм-дайджэст «Сям'я без гвалту» для вучняў 3-8 класаў. Удзельнікі мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з відамі гвалту ў сям'і і спосабамі іх вырашэння, разбіралі сямейныя канфліктныя сітуацыі. У канцы зрабілі высновы: што неабходна памятаць, дзе ёсць любоў і разуменне, там няма месца гвалту, трэба вучыцца размаўляць і слухаць тых, хто з намі побач.

06 04 23 26

Чацвер, 06 Красавік 2023 18:26

У рамках акцыі «Дом без гвалту»

На базе Дубінскага сельскага Цэнтра культуры 5 красавіка ў рамках акцыі «Дом без гвалту» адбыўся інфарм-дайджэст «Разам супраць гвалту». У працэсе мерапрыемства ўдзельнікі тлумачылі значэнне паняццяў «гвалт», «жорсткасць», «канфлікт», выказалі адмоўнае стаўленне да праяў жорсткасці і гвалту, абмеркавалі як ім супрацьстаяць.

Старонка 543 з 1388

Задайте вопрос