222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "ІРБІ" (Беларусь), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
Міністэрства культуры аб'явіла конкурс на лепшы сімвал (лагатып) "Год міру і стварэння", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ведамства.
5 красавіка ў ДУ «Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка» прайшла дыялогавая пляцоўка «Расія Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс».
У працы пляцоўкі прынялі ўдзел Лоўчая Наталля Паўлаўна, дырэктар ДУ «Валожынскі краязнаўчы музей», Ціганіна Таццяна Фёдараўна, старшыня савета Валожынскай раённай арганізацыі ветэранаў, Нахай Сняжана Барысаўна, старшыня Валожынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.
Супрацоўнікамі музея была падрыхтавана і прадэманстравана прэзентацыя «Гарады-пабрацімы Валожына».
У заключэнне быў праведзены кароткі агляд кніг, прадстаўленых на выставе «Дзве дзяржавы – лёс адзiн».
11 красавіка 2023 года ў Валожынскім раёне прыём грамадзян і юрыдычных асоб правядзе старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Якубіцкая Наталля Віктараўна:
Валожынскі райсавет - з 11.00 да 12.00;
Івянецкі пассавет - з 12.30 да 13.30;
Ракаўскі сельсавет - з 14.00 да 15.00.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца 6 і 7 красавіка з 9.00 да 17.00 па тэл. 801772 55286
Здароўе - самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, яно даражэй любога багацця. Нездарма прыказка абвяшчае: «Грошы страціў – нічога не страціў. Час страціў - шмат страціў. Здароўе страціў - усё страціў» Таму вельмі важна з самага дзяцінства беражліва ставіцца да свайго здароўя.
4 красавіка ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла гадзіна здароўя «Мой выбар – здароўе». Мерапрыемства было праведзена для вучняў 8-га класа гімназіі №1. Бібліятэкар расказала пра значэнне здаровага ладу жыцця, яго каштоўнасці, пра яго ролю ў жыцці кожнага чалавека. У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся такія шкодныя звычкі як курэнне, алкаголь, наркаманія. Для навочнага азнаямлення былі падрыхтаваны тэматычныя выставы кніг і перыядычных выданняў «Здароўе – каштоўны дар», «Стоп, наркотык!», відэапрэзентацыя «Шкодныя звычкі».
У ходзе праведзенага мерапрыемства дзеці атрымалі неабходныя веды, уменні, навыкі па здаровым ладзе жыцця і, мы спадзяемся, будуць выкарыстоўваць іх у паўсядзённым жыцці.


Пад дэвізам Спазнай прыгажосці свайго рэгіёну, галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Мінаблвыканкама запрашае ўсіх прыняць удзел у конкурсе «Міншчына турыстычная 85».
Калі праводзіцца конкурс — з 4 па 14 красавіка 2023 года
Як прыняць удзел
Для таго, каб атрымаць запрашэнне на выставу-кірмаш Вам неабходна зарэгістравацца на сайце tourexpo.by
Дзе і калі розыгрыш
14 красавіка 2023 г. на міжнароднай вясенняй выставе-кірмашы турыстычных паслуг «Адпачынак-2023» у Палацы спорту, пр-т Пераможцаў, 4
Якія падарункі — сертыфікаты на наведванне аквапарку, катанне на каньках, картынгах, язда на конях.
Падчас вясновых канікул у Сугвоздаўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў прагляд мультфільма "Царства супраць разбойнікаў". Пасля прагляду дзеці адказвалі на зададзеныя ім пытанні аб смеласці і справядлівасці галоўных герояў. Размова вялася пра тое, што ніколі не трэба баяцца змагацца за добрыя ўчынкі і правую справу, не адмаўляцца ад адказнасці. Тут прысутнічалі вучні 1-4 класа і дашкольнікі.

30 сакавіка спецыялістамі Валожынскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра быў арганізаваны і праведзены семінар-нарада «Як распазнаць сэксуальны гвалт над дзецьмі» з удзелам начальніка Валожынскага раённага аддзела Следчага камітэта, урача-акушэра-гінеколага УАЗ «Валожынская ЦРБ», намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Валожынскага райвыканкама.
Таксама сумесна са спецыялістамі быў прапрацаваны Нацыянальны механізм аказання дапамогі непаўналетнім, пацярпеўшым ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі.



3 красавіка прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці і Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.





Апошні дзень канікул у Цэнтры творчасці выдаўся не менш насычаным, чым усе папярэднія. Рухомую гульню «Рабі як я» змяніў майстар-клас «Баранчык», а затым пазнавальная гульня «Вакол свету без білета». Кожнае мерапрыемства знайшло водгук у дзяцей і ва ўсіх застаўся добры настрой і зарад бадзёрасці для паспяховай вучобы ў новай чвэрці!




