Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

30 сакавіка прававы прафсаюзны прыём прайшоў у СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» і раённым аб'яднанні прафсаюзаў.

У ім прынялі ўдзел - галоўны прававы інспектар Андрэй Логвінец, старшыня раённага аб'яднання Сняжана Нахай.

Падчас прыёму паступілі звароты, на якія заяўнікі атрымалі кампетэнтную кансультацыю.

Пытанне: 1. Ці можна датэрмінова скасаваць кантракт, у тым ліку звольніцца па ўласным жаданні?

Адказ прававога інспектара: Артыкулам 40 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызначаны парадак скасавання па жаданні работніка працоўнага дагавора, заключанага на нявызначаны тэрмін. Скасаванне кантракту, які з'яўляецца разнавіднасцю тэрміновай працоўнай дамовы, па так званым «уласным жаданні» заканадаўствам не прадугледжана. Па агульным правіле, кантракт, як і іншы тэрміновы працоўны дагавор, спыняецца з заканчэннем яго тэрміну. Таксама магчыма спыненне такога віду працоўнага дагавора ў любы час па пагадненню бакоў - работніка і наймальніка. У дадзеным выпадку павінна быць дамоўленасць бакоў на датэрміновае спыненне працоўных адносін з канкрэтнай даты.

Асобна трэба адзначыць, што артыкулам 41 Працоўнага кодэкса прадугледжана магчымасць скасавання кантракта датэрмінова па патрабаванні работніка пры наяўнасці ўважлівых прычын. Да такіх уважлівых прычын заканадавец, у прыватнасці, адносіць парушэнні наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора. Гэтыя парушэнні могуць выражацца, напрыклад, у незабеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, непрадастаўленні гарантый і кампенсацый у сувязі са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, невыкананні норм па ахове працы жанчын, моладзі, інвалідаў, нявыплаце або несвоечасовай выплаце заработнай платы.

Пры скасаванні тэрміновага працоўнага дагавора па патрабаванні работніка ў сувязі з парушэннем наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора ў адпаведнасці з ч.2 арт.41 Працоўнага кодэкса факт такога парушэння ўстанаўліваецца спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы, прафсаюзамі і (або) судом.

Акрамя названай падставы, датэрміновае скасаванне кантракта магчыма па патрабаванні работніка ў выпадку яго хваробы або інваліднасці, якія перашкаджаюць выкананню работы па кантракце, а таксама па іншых уважлівых прычынах, пералік якіх заканадаўцам не ўстаноўлены. На практыцы да такіх уважлівых прычын могуць адносіцца: неабходнасць догляду за хворымі членамі сям'і; цяжарнасць жанчыны; накіраванне мужа (жонкі) на працу (службу) за мяжу; пераезд на іншае пастаяннае месца жыхарства ў іншы населены пункт; выхад на пенсію. Пры гэтым уважлівыя прычыны скасавання кантракта па патрабаванні работніка павінны перашкаджаць або значна ўскладняць выкананне работы па кантракце.

Пытанне: 2. Ці павінен даваць згоду прафсаюз на звальненне за прагул?

Адказ: У адпаведнасці з арт. 46 ПК скасаванне працоўнай дамовы па ініцыятыве наймальніка (арт. 42, акрамя п. 3, абз. 3 і 5 п. 7) ажыццяўляецца пасля папярэдняга (не пазней, чым за 2 тыдні) апавяшчэння адпаведнага прафсаюза.

Пытанне: 3. У якія тэрміны можна прыцягнуць работніка да матэрыяльнай адказнасці?

Адказ: Згодна з артыкулам 408 ПК РБ, аб парадку кампенсацыі ўрону, прычыненага наймальніку, кампенсацыя ўрону работнікам у памеры да трох яго сярэднямесячных заробкаў ажыццяўляецца па распараджэнні наймальніка шляхам утрымання з заработнай платы работніка. Распараджэнне наймальніка павінна быць зроблена не пазней за два тыдні з дня выяўлення нанесенай работнікам шкоды і звернута да выканання не раней за 10 дзён з дня паведамлення аб гэтым работніку. Да выдання распараджэння наймальніка аб утрыманні з заработнай платы ад работніка павінна быць запатрабавана пісьмовае тлумачэнне.

У астатніх выпадках кампенсацыя ўрону праводзіцца ў судовым парадку.

Наталля Нямкевіч

valozhin.by

2 красавіка штогод адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

У 1996 годзе прэзідэнтамі Беларусі і Расіі быў падпісаны дагавор аб утварэнні Супольнасці дзвюх краін, праз два гады падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Прэзідэнты дзвюх краін цвёрда заявілі аб рашучасці прадаўжаць паэтапны рух да добраахвотнага аб'яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў - удзельніц Саюза. Гэта свята з'яўляецца сімвалам непарушнага братэрства і моцнага сяброўства двух народаў. Будучы суверэннымі дзяржавамі, развіваючыся як незалежныя нацыі, Беларусь і Расія звязаны агульнай шматвяковай гісторыяй - гісторыяй вялікіх перамог у імя Айчыны і гераічнай барацьбы за мірную будучыню, за права жыць і працаваць на сваёй зямлі.

У рамках гэтай даты ва ўстанове адукацыі адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прайшлі адзіныя інфармацыйныя ўрокі.

school1.volozhin-edu.gov.by

14 мая 2026 года с 12.00 до 13.00 в здании Вишневского сельского исполнительного комитета будет проводить выездной прием граждан начальник Воложинского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь полковник юстиции Казаков Дмитрий Васильевич.


14 мая с 15.00 до 16.00 первый заместитель председателя Воложинского райисполкома Дмитрий Викторович Кизеев проведёт выездной приём граждан в административном здании ОАО «Агро-Дубинское», которое находится вагрогородке Дубина-Боярская.
Параллельно с приёмом будет работать прямая телефонная линия. Задать свой вопрос можно по телефону 8-01772-36632.

График выездных приемов нотариусов в сельской местности Воложинского района во 2 квартале 2026 г.

Выезды нотариусов состоятся в соответствии с графиком при наличии заявок, поступивших в нотариальную контору, за которой закреплен конкретный агрогородок (иной населенный пункт), не позднее рабочего дня (в соответствии с утвержденным режимом работы нотариальной конторы, нотариального бюро), предшествующего дате выезда, предусмотренной графиком выезда.

Выезд нотариуса осуществляется только при наличии поступившей заранее заявки.

 

Наименование агрогородка,  иного населенного пункта,
не относящегося к категории агрогородков, в котором находится местный Совет и исполнительный и распорядительный орган,
в которые  будет осуществляться выезд.
(Примечание.Выезд осуществляется  нотариусами
в агрогородки
и  иные населенные пункты, в которых отсутствуют нотариальные конторы
и нотариальные бюро  и имеются  условия для осуществления нотариальной деятельности (помещение, компьютерная и иная техника).

 Адрес места  выезда.    

Дата выезда  

Время, в течение которого осуществляется  нотариусом прием в агрогородке, ином населенном пункте.

ФИО нотариуса, его контактный телефон

 

Агрогородок  Раков

аг. Раков Воложинского района пл. Свободы, 2

01.04.2026 08.04.2026 15.04.2026 22.04.2026 29.04.2026 06.05.2026 13.05.2026 20.05.2026 27.05.2026 03.06.2026 10.06.2026 17.06.2026 24.06.2026

08.30-11.00

Карницкая Екатерина Викторовна 8(01772) 69944

Аг. Вишнево

аг. Вишнево Воложинского района, ул. Первомайская,2

09.04.2026

09.00-11.00

Сикорская Елена Владимировна 8(01772)52667

Аг. Першаи

аг. Першаи Воложинского района, ул. К.Маркса, 20

23.04.2026  

09.30-11.30

Тележевич Марина Григорьевна 8(01772)65152

Аг. Доры

аг. Доры  Воложинского района, ул. Советская, 5

16.04.2026

09.00-11.00

Карницкая Екатерина Викторовна 8(01772) 69944

Аг. Городьки

аг. Городьки Воложинского района, ул. Советская, 2А

14.05.2026

08.00-10.00

Тележевич Марина Григорьевна 8(01772)65152

БЕЛАЗ стварыў два новыя імпартанезалежныя самазвалы грузападымальнасцю 90 т і 220 т. Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік генеральнага дырэктара БЕЛАЗа па стратэгічным развіцці і карпаратыўным кіраванні Аляксей Грачоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі апублікавалі планы прыёму на 2023 год, паведамляе БЕЛТА.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел маладыя спецыялісты цэнтральнай раённай бальніцы, лясгаса, райаграпрамтэхнікi, вайсковай часці, сферы адукацыі, сельскай гаспадаркі і іншыя.

Удзельнікі спаборнічалі ў кідках у баскетбольнае кальцо, кулявой стральбе, скачках на скакалцы, спаборніцтвах па дартсе.

03 04 23 01

03 04 23 01

03 04 23 01

03 04 23 01

03 04 23 01

03 04 23 01

03 04 23 01

03 04 23 01

03 04 23 01

03 04 23 01

valozhin.by

Кіраўнік нашай дзяржавы, як заўсёды, зрабіў уражанне! Размова адбылася вельмі цікавая і шчырая.

У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу кіраўнік дзяржавы агучыў асноўныя напрамкі далейшага развіцця нашай краіны. Бяспека, эканоміка, наш суверэнітэт... Ён вельмі глыбока бачыць цяперашнюю сітуацыю ў свеце, усе прычыны і следства. Радуе, што ўсе сацыяльныя гарантыі захаваюцца. Таксама Прэзідэнт адзначыў, што дзеці павінны выхоўвацца ў шчасных сем'ях. Шмат увагі было нададзена развіццю эканомікі, бо ад гэтага залежыць паляпшэнне жыцця нашых грамадзян.

valozhin.by

Як сказаў кіраўнік дзяржавы, Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь — гэта кансалідуючы погляд на развіццё сітуацыі ў нашай краіне. Погляд, які мае важную мэту — захаванне суверэнітэту і незалежнасці нашай Беларусі.

Эмацыйна, ёміста, шчыра расстаўлены акцэнты, умовы дасягнення гэтай мэты.

Мы хочам жыць пад мірным небам, у адзінстве і згодзе, імкненні захаваць гістарычную спадчыну, духоўна-маральныя арыенціры, перадаць лепшае нашым нашчадкам.

Сям'я, сямейныя каштоўнасці з'яўляюцца першаасновай для любога чалавека. Выхаванне павінна пачынацца ў сям'і, яно павінна быць прасякнута патрыятызмам. Пачынаючы з самага маленькага ўзросту, у дзяцей варта прывіваць павагу да бацькоў, любоў да родных людзей, роднага горада, роднай зямлі, жаданне працаваць на агульнае дабро, гонар за краіну, поспехі яе выдатных людзей, навукоўцаў, спартсменаў, урачоў. Неабходна прасоўваць сваю беларускую культуру, пазіцыянаваць лепшыя творы мастацтва, паспяховых беларускіх майстроў, таленавітых мастакоў і выканаўцаў.

Правільна сказана, выхаваць патрыёта можа патрыёт! Самы кароткі шлях фарміравання ў дзяцей жыццёва важных маральных каштоўнасцяў, патрыятычных пачуццяў — прыклад з бацькоў, выхавальніка, настаўніка. Гэта вялікая штодзённая праца і вялікая адказнасць.

Пасланне Прэзідэнта - заклік да міру, да адзінства беларускага народа ў памкненні жыць у міры і згодзе!!!

valozhin.by

Панядзелак, 03 Красавік 2023 18:01

Смех збірае сяброў

Канікулы - гэта заўсёды радасць і весялосць. А калі Дзень смеху можна адзначыць у бібліятэцы - гэта яшчэ ўдвая весялей.

Таму, нягледзячы на непагодлівае надвор'е, на забаўляльнае мерапрыемства ў Валожынскую дзіцячую бібліятэку сабралася шмат дзяцей.

Бібліятэкары нагадалі пра гісторыю ўзнікнення самага смешнага свята, чаму менавіта 1 красавіка з'яўляецца законнай падставай для жартаў і смеху, распавялі аб самыя цікавыя і неверагодных падманах, а таксама пра тое, як адзначаюць гэта свята ў розных краінах свету. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гумарыстычнай віктарыне, адказвалі на самыя незвычайныя, заблытаныя і вясёлыя пытанні - жарты, адгадвалі загадкі, падпявалі вясёлым героям мультфільмаў. Гадзіна весялосці прайшла ў вясёлай і нязмушанай атмасферы гумару, жартаў, дзіцячага смеху і ўсмешак.

У завяршэнне мерапрыемства школьнікі актыўна знаёміліся з кнігамі Н.Носава, М.Зошчанка, У. Галяўкiна, Г. Остера, М. Дружынінай, В. Драгунскага, Ю. Сотніка, прадстаўленымі на выставе «Вясёлая кніжная палка». Хлопцы пагадзіліся, што канікулы з кнігай праходзяць цікавей, незвычайней, весялей.

Старонка 548 з 1390

Задайте вопрос