222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Дадатная дынаміка экспарту па выніках студзеня - лютага 2023 года забяспечана ў гандлі Беларусі з 68 суб'ектамі Расійскай Федэрацыі. Такія даныя прывёў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 11 красавіка на відэаканферэнцыі з кіраўнікамі аддзяленняў пасольства ў расійскіх рэгіёнах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.
Активисты ГУО "Яршевичская средняя школа" навели порядок на "Памятнике землякам, погибшим в годы Великой отечественной войны" в д.Маньковщина
Сёння навучэнцы Сакаўшчынскай сярэдняй школы імя У.А. Каваленкі і Пяршайскай сярэдняй школы працягнулі эстафету пасадкі лесу ў рамках рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2023».





Сонечнае надвор'е і добры настрой спрыялі плённай працы на карысць будучых пакаленняў роднай Беларусі.
Адбыўся адкрыты дыялог з выконваючай абавязкі першага сакратара РК ГА БРСМ. Тэма сустрэчы - «Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу».

Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея падрыхтавалі лекцыю «Жыццё вязняў гета за калючым дротам» да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
11 красавіка лекцыю праслухалі старшакласнікі дзяржаўнай установы адукацыі «Пяршайская сярэдняя школа» і навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага каледжа.


11 красавіка 2023 года адбыўся мітынг-рэквіем да Дня памяці вязняў канцлагераў. На мерапрыемстве, якое прайшло на месцы пахавання вязняў Івянецкага гета ва ўрочышчы Пішчугі каля г.п. Івянец, прысутнічалі старшыня Івянецкага пасялковага выканаўчага камітэта Т.Я. Ліпніцкая, прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі Івянца, устаноў культуры пасёлка і навучэнцы Івянецкай сярэдняй школы. Пасля мітынгу ў Івянецкім Доме культуры адбыўся кіналекторый «Памяць, якой не будзе забыцця...» з паказам фільма «Праведнік» рэжысёра Сяргея Урсуляка.
Не сакрэт, што калі на вуліцы цяплее, а ззаду ўжо большая частка навучальнага года, то думаць аб правілах рускай мовы, а тым больш аб матэматыцы становіцца складаней.
Але і таксама не сакрэт, што залог паспяховай працы заключаецца і ў добрым адпачынку. Менавіта такую задачу і ставяць перад сабой педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна»: арганізаваць для школьнікаў усіх узростаў рознабаковы і творчы адпачынак з максімальнай карысцю. Для гэтага ў нас праводзяцца мерапрыемствы на любы густ і колер, каб кожны мог знайсці для сябе нагоду адцягнуцца ад штодзённых спраў і правесці цікава час. Візітнай карткай Цэнтра творчасці з'яўляюцца, вядома ж, творчыя майстар-класы. Педагогі даюць дзецям магчымасць стварыць сваімі рукамі маленькі шэдэўр у розных тэхніках: аб'ёмная аплікацыя, мадэляванне з паперы, скрапбукінг, валянне, арыгамі. Колькі зацікаўленасці выклікае ў рабят творчы працэс і колькі захаплення ў іх вачах, калі яны бачаць гатовы вынік. А для аматараў рухомага адпачынку мы прапануем танцавальныя, гульнявыя і забаўляльныя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы. Калі нехта хоча праверыць свае веды, ён можа прыняць удзел у віктарынах і інтэлектуальных спаборніцтвах, тым самым даведаўшыся для сябе нешта новае і цікавае.
Яны праводзяцца ў фармаце відэазаданняў з выкарыстаннем сучаснай тэхнікі і змяшчаюць пытанні не толькі на школьную тэматыку, але і на папулярныя сярод падлеткаў фільмы, камп'ютарныя гульні, музыку.
Незвычайна і пазнавальна праходзяць паездкі і экскурсіі. На мінуўшых нядаўна вясновых канікулах была арганізавана паездка ў г.п. Івянец, дзе акрамя знаёмства са славутасцямі самога пасёлка, дзеці наведалі кандытарскую фабрыку «Слодыч». У рабят была магчымасць на свае вочы прасачыць увесь працэс стварэння цукерак: ад замесу інгрэдыентаў да пакавання ў абгортку. Супрацоўніца фабрыкі не толькі расказала пра кожны этап салодкай вытворчасці, але і дазволіла пакаштаваць цукеркі прама з канвеера. Такія ўражанні застануцца надоўга ў памяці дзяцей. Пасля фабрыкі ўсіх сардэчна сустрэў Івянецкі музей традыцыйных культур, дзе хлопцы пагрузіліся ў гісторыю пасёлка і даведаліся крыху больш пра ганчарную справу, якой так славіцца Івянец. Каб адказаць на пытанне, а як жа з кавалачка гліны зрабіць рэчы для побыту, дзецям было прапанавана зазірнуць у майстэрню да сапраўднага майстра гліняных спраў. І як толькі закруцілася ганчарнае кола, усе ўбачылі, як гліна ва ўмелых руках паступова набывае форму і вось ужо мы бачым прыгожую вазу.
Мерапрыемствы рознай накіраванасці на пастаяннай аснове праходзяць у Цэнтры творчасці, дзверы ўстановы заўсёды адчынены для школьнікаў горада і раёна. Кожны педагог Цэнтра творчасці імкнецца даць дзецям магчымасць выдатна правесці свой час і набрацца сіл для далейшай вучобы.
8 красавіка 2023 года прайшоў раённы этап рэспубліканскага злёту-конкурсу атрадаў ЮІД. Свае каманды прадставілі юныя інспектары руху з ДУА «Гімназія № 1 г.Валожына», ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына», ДУА «Сакаўшчынская сярэдняя школа імя У.А. Каваленкі», ДУА» «Вішнеўская сярэдняя школа Валожынскага раёна», ДУА «Багданаўская сярэдняя школа» і ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна».
Хлопцы праходзілі розныя конкурсы злёту: ярка прэзентавалі сваю каманду, паказвалі веды па правілах дарожнага руху, адказвалі на пытанні па медыцынскай падрыхтоўцы і інш.
Па выніках праведзеных конкурсаў месцы размеркаваліся наступным чынам:
I месца - каманда ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна»;
II месца - каманда ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына»;
III месца - каманда ДУА «Багданаўская сярэдняя школа».
Спецыяльнымі дыпломамі былі ўзнагароджаны:
- каманда ДУА «Гімназія № 1 г. Валожына»;
- каманда ДУА «Сакаўшчынская сярэдняя школа імя У. А.Каваленкі»;
- каманда ДУА «Вішнеўская сярэдняя школа Валожынскага раёна».
Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу!
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўляе аб правядзенні конкурсу маладзёжных ініцыятыў у 2023 годзе.
Конкурс праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для падтрымкі актыўнага ўдзелу маладых грамадзян у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах, грунтуючыся на Законе Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі», пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №87 ад 31.01.2023 г. «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку фарміравання, фінансавання і рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў».
Асноўным напрамкам рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў з'яўляецца стварэнне ўмоў для падтрымкі актыўнага ўдзелу маладых грамадзян у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах, фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
Арганізатарам конкурсу па адборы маладзёжных ініцыятыў з'яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей - арганізатар).
Правядзенне конкурсу і каардынацыю рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў ажыццяўляе грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»
Падрабязна тут
У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» 11 красавіка ў Сівіцкай базавай школе прайшоў Дзень бяспекі на тэму «Лясныя пажары».
Навучэнцы пазнаёміліся з відамі лясных пажараў, прычынамі іх узнікнення і іх наступствамі, а таксама з правіламі паводзін у лесе ў пажаранебяспечны перыяд. Па выніках дня дзеці запомнілі, каб пазбегнуць узнікнення пажараў, неабходна строга выконваць правілы паводзін у лесе.