Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

3 марта 2023 года в г.Молодечно состоялось торжественное мероприятие “Майстры працы Маладзечанскага краю – Радзіме”, посвященное празднованию итогов работы района за 2022 год. Народная арт-группа “Журавинка” Ивенецкого Дома культуры радовала своими музыкальными подарками гостей праздника.

10 сакавіка з 10.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе старшыня суда Валожынскага раёна Таццяна Сяргееўна Несцярэўская.

Тэлефон 8-01772 58182

Панядзелак, 06 Сакавік 2023 19:21

Святочны агеньчык «Кветкі вясны»

Напярэдадні выдатнага свята 8 Сакавіка ўдзельнікі клуба "Алеся" Сугваздоўскай сельскай бібліятэкі сабраліся на святочны агеньчык "Кветкі вясны". Тут дамы дзяліліся сваімі жаночымі хітрасцямі і сакрэтамі, маленькімі слабасцямі. Таксама гучалі віншаванні са святам,быў зачытаны кветкавы гараскоп для прысутных, былі ўручаны памятныя сувеніры.

06 02 23 84 1

06 02 23 84 1

Генпракуратура прапрацоўвае пытанне аб укараненні сістэмы дзяржкантролю за знаходжаннем дзяцей у Інтэрнэце.

«У 2022 годзе ў параўнанні з 2021-м колькасць асуджаных за згвалтаванні з абцяжарваючымі прыкметамі ў дачыненні да непаўналетніх і малалетніх дзяцей павялічылася больш чым у 2 разы (з 21 да 48), за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару — у паўтара раза (з 79 да 117 асоб). За распусныя дзеянні ў 2021 годзе асуджана 20 асоб, у 2022-м — ужо 50, ахвярамі сталі 388 асоб», — распавёў Аляксей Стук.

Паводле яго слоў, органамі пракуратуры ў 2022 годзе праведзены праверкі выканання заканадаўства аб прафілактыцы сямейнага недабрабыту і правапарушэнняў непаўналетніх, у тым ліку арганізацыі іх занятасці, абароне дзяцей і падлеткаў ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі. «На момант здзяйснення злачынстваў 104 дзіцяці знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, 19 раней прызнаваліся маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Пасля выяўлення злачынных дзеянняў да названых катэгорый аднесена яшчэ 72 непаўналетніх, у дачыненні да 8 з іх бацькі пазбаўлены бацькоўскіх правоў, — адзначыў намеснік генпракурора. — Па выніках праверак пракурорамі ў дзяржаўныя органы і арганізацыі ўнесена больш за 1 тыс. актаў нагляду, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 2,8 тыс. службовых асоб».

Наглядная дзейнасць дазволіла выпрацаваць і рэалізаваць шэраг прапаноў па паляпшэнню механізмаў абароны дзяцей, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі. «Для вырашэння праблемных пытанняў Генеральнай пракуратурай сумесна з урадам рэалізуюцца меры ў тым ліку па ўдасканаленні нарматыўнага рэгулявання пытанняў: арганізацыі сэксалагічнай дапамогі насельніцтву і лячэння асоб, пакутуючых педафіліяй, рэабілітацыі ахвяр гвалту і забеспячэння кантролю за выкарыстаннем непаўналетнімі Інтэрнэту, — дапоўніў ён. - Для мінімізацыі рызык здзяйснення такіх злачынстваў па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры і МУС рыхтуюцца змены ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць нароўні з пакараннем за ўчыненае злачынства прымяненне па прыгаворы суда прымусовага лячэння ў дачыненні да асоб, пакутуючых педафіліяй. Міністэрствам аховы здароўя з улікам міжнароднага вопыту распрацоўваецца клінічны пратакол, які змяшчае алгарытм лячэння педафіліі.»

«Па прапанове Генеральнай пракуратуры прапрацоўваецца пытанне аб укараненні сістэмы дзяржаўнага кантролю за знаходжаннем дзяцей у Інтэрнэце. Як варыянт, гэта можа быць абмежаванне часу знаходжання дзяцей у сетцы, прымяненне магчымасцяў штучнага інтэлекту для абмежавання доступу да розных рэсурсаў», — канстатаваў Аляксей Стук.

valozhin.by

У Валожынскім сельскагаспадарчым каледжы прайшоў семінар-практыкум па тэме "Сістэма работы ўстановы адукацыі па фарміраванні экалагічных кампетэнцый вучняў ва ўмовах устойлівага развіцця і рэсурсазберажэння рэгіёна", які сабраў 32 намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці.

На мерапрыемстве адбыліся відэапрэзентацыя экскурсійнага маршруту "Генацыд беларускага народа на Валожыншчыне" (у рамках даследчай работы) і прэзентацыя праектаў "Фітааптэка" і "Аптэка пад нагамі". Цікавую пастаноўку" SOS", якая закранае праблему экалогіі прадэманстраваў экатэатр установы. Госці былі ў захапленні ад убачанага, у іх засталіся самыя добрыя ўражанні аб рабоце каледжа ў прадстаўленым кірунку.

У Беларусі за 2022 год атрымана 7,6 млн т малака. Аб гэтым на форуме "Беларусь аграрная. Малочная ферма" паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Федчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Камітэт дзяржкантролю наводзіць парадак з даўгабудамі ў Мінскай вобласці. За мінулыя 2 гады з 4 500 такіх аб'ектаў засталося крыху больш за 1 700. Паводле меркавання КДК, вынік мог быць значна лепшы, калі б большую паваротлівасць праяўлялі мясцовыя органы ўлады і рэгулятар гэтага працэсу.

БелТА

У ДУ «Валожынскі краязнаўчы музей» праходзіць выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Мілым, дарагім, любімым...», навучэнцаў і педагогаў ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў».

Пятніца, 03 Сакавік 2023 18:18

Музейны ўрок «Прырода - наш дом»

У Валожынскім краязнаўчым музеі прайшоў музейны ўрок «Прырода – наш дом», прысвечаны Сусветнаму дню дзікай прыроды. Удзельнікамі мерапрыемства сталі школьнікі г. Добруша, якія адпачываюць у дзіцячым санаторыі «Налібоцкая пушча».

Для дзяцей была праведзена экскурсія па экспазіцыі «Прырода і экалогія заказніка «Налібоцкі», змест якой быў дапоўнены яркай мультымедыйнай прэзентацыяй па тэме. Дзеці даведаліся аб найважнейшай ролі дзікай прыроды ў жыцці чалавека.

Пятніца, 03 Сакавік 2023 18:18

Міліцыянер па прызванні

Гэта свята тых, хто стаіць на варце правапарадку, засцерагаючы нашых грамадзян ад супрацьпраўных замахаў, і хто гатовы ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу. Сёння на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў ускладзена рашэнне цэлага шэрагу адказных задач - ад аховы грамадскага парадку на вуліцах і ў дварах, барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і арганізаванай злачыннасцю да супрацьстаяння экстрэмізму і тэрарызму. Яны беражліва захоўваюць і працягваюць лепшыя традыцыі, нясуць службу днём і ноччу, у будні і святы, не лічачыся з асабістым часам.

Маёр міліцыі Уладзімір Ланько-старэйшы не адразу ведаў, што будзе служыць у міліцыі. У дзяцінстве марыў быць лётчыкам грамадзянскай авіяцыі. Але пры праходжанні медыцынскай камісіі зразумеў, што ў лётны састаў не трапіць. Абраў вучыцца іншай прафесіі. Паступіў у Мінскі аўтамеханічны тэхнікум. Але падчас навучання лёс зладзіў усё сам:

– З ліку студэнтаў стварылі добраахвотную народную дружыну, якая патрулявала дарогу да інтэрната, таму што пачасціліся кішэнныя крадзяжы, і стварэнне дружыны было выклікана вострай неабходнасцю. Пакуль ажыццяўлялі дзяжурства, на нас звярнуў увагу ўчастковы інспектар Завадскога раёна лейтэнант Раманенка і прапанаваў стаць мне пазаштатным супрацоўнікам. Я пагадзіўся, і ў вольны ад вучобы час працавалі разам. Вывучыў усю дакументацыю ўчастковага, пісаў пратаколы, патруляваў вуліцы, наведваў няшчасныя сем'і, часам удзельнічаў у засадах. Запомніўся мне цікавы выпадак за гэты пэрыяд. На Партызанскім праспекце стаяла бочка з півам, уначы яе ўзламалі. У нас была задача знайсці правапарушальнікаў. Увечары арганізавалі засаду і затрымалі траіх непаўналетніх.

Пасля заканчэння навучання ў тэхнікуме мяне прызвалі ў войска. Па хадайніцтве ўчастковага Раманенкі я трапіў у частку асаблівага прызначэння ўнутраных войскаў, у навучальнае падраздзяленне, дзе рыхтавалі камандзіраў аддзяленняў. Звольніўся ў званні старэйшага сяржанта, за час службы ўзнагароджаны знакам адрознення другой ступені. Па дэмабілізацыі вярнуўся дадому, працаваў майстрам ліцейнага цэха райаграпрамтэхнікі. Праз 7 гадоў працоўнай дзейнасці мне зрабілі прапанову стаць участковым інспектарам Валожынскага РАУС. Я нядоўга разважаў і на наступны ж дзень прыняў яго. Так пачаўся мой шлях міліцыянера.

За гады службы ўзначальваў пашпартны стол, быў інспектарам дзяржаўтаінспекцыі, працаваў у дзяжурнай частцы, з нуля ствараў узвод патрульна-паставой службы. Спецыяльнае падраздзяленне з'явілася ў 90-я, калі крымінагенная абстаноўка ў горадзе, як і па ўсёй краіне, пакідала жадаць лепшага. Учынялася шмат крадзяжоў, на вуліцах квітнела хуліганства і бандытызм, бойкі. Таму кіраўніцтвам было прынята рашэнне сфарміраваць узвод з 22 байцоў, які б патруляваў вуліцы і населеныя пункты раёна і сачыў за парадкам. З простых грамадзянскіх хлопцаў трэба было зляпіць міліцыянераў. З першага дня я вучыў іх усяму, што ведаў і ўмеў сам: раскрываць злачынствы, вывучаць юрыдычныя дакументы, браць тлумачэнні і пісаць пратаколы. Для многіх супрацоўнікаў нашага РАУС узвод быў першай прыступкай у прафесійным станаўленні, яны шмат чаму навучыліся і, працуючы ў іншых аддзелах пасля расфарміравання, актыўна карысталіся атрыманымі ведамі. За час працы страявога падраздзялення колькасць выяўленых парушэнняў стала большай, але парушальнікаў – меншай. З часам парадак у горадзе і раёне аднавіўся, і аператыўная абстаноўка палепшылася.

Шмат розных момантаў здарылася за гэтыя гады - і добрых, і не вельмі. Але я ні на кога не ў крыўдзе. Можа камусці падавалася, што ў нечым я раблю прынцыпова, але супрацоўнік міліцыі і не павінен усім падабацца. Ён павінен дзейнічаць заўсёды па літары закону і стаяць на яго абароне. Як казаў Дзяржынскі: «Званне міліцыянера заслугоўвае чалавек з халоднай галавой, гарачым сэрцам і чыстымі рукамі».

Напярэдадні свята сваім калегам хачу пажадаць здароўя, прыстойнасці, заўсёды выконваць закон, быць сапраўднымі ахоўнікамі парадку і не заставацца абыякавымі.

03 03 23 16 1

Сямейная дынастыя міліцыянераў Ланько

Уладзімір Уладзіміравіч паказаў годны прыклад міліцыянера. Па ягоных слядах пайшоў сын і брат. Пра свой шлях расказвае намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта, падпалкоўнік юстыцыі Уладзімір Ланько-малодшы:

- Калі бацька служыў у міліцыі, я быў школьнікам. Пасля ўрокаў прыходзіў да яго ў аддзел, бо ў кабінеце было шмат усяго цікавага. Любiў сядзець за яго сталом, разглядаць мегафон і іншыя атрыбуты нясення службы, праводзіў тамака ўвесь вольны час. Бацька быў для мяне прыкладам сапраўднага міліцыянера. Заўсёды ў напрасаванай акуратнай форме, у хромавых бліскучых ботах. Я хацеў быць падобным на яго і ягонага брата, які на той момант таксама служыў у органах унутраных спраў. Загарэўся гэтай прафесіяй і 10/11 класы рыхтаваўся да паступлення ў Акадэмію МУС. Уступныя іспыты здаў паспяхова і паступіў. Пасля заканчэння па размеркаванні патрапіў у Чэрвеньскі РАУС. Першы выпадак, на які мне неабходна было выехаць, - дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам 4 машын. Ад іх практычна нічога не засталося. Справа з няпростых, трэба было шмат працаваць. Але гэта не напалохала мяне і з усёй адказнасцю я ўзяўся за справу.

Праз год вярнуўся ў родны раён, працаваў следчым, намеснікам начальніка і начальнікам крымінальнага вышуку. Цяпер на працягу 11 гадоў працую ў раённым аддзеле Следчага камітэта і ні дня не пашкадаваў, што найлепшыя маладыя гады прысвяціў службе. Бацька быў і застаецца для мяне прыкладам сапраўднага міліцыянера. У першыя гады працы следчым я звяртаўся да яго за прафесійнай радай. Па-першае, таму што ў яго багаты і неацэнны досвед як супрацоўніка ўнутраных спраў, а па-другое - ён заўсёды з гонарам і годнасцю абараняў гонар мундзіра.

Успамінаюць гады службы з Уладзімірам Ланько-старэйшым і яго калегі:

03 03 23 16 1

Анатоль Згірскі, вадзіцель патрульна-паставой службы:

- Уладзімір Уладзіміравіч па патрабаваннях службы - вельмі граматны супрацоўнік і добры настаўнік. Мне прыгадваецца выпадак, калі падчас службы ва ўзводзе мяне накіравалі на навучанне ў навучальны цэнтр. Але я прыехаў туды і зразумеў, што ўжо шмат ведаю, бо асноўныя веды даў камандзір. Ён казаў нам: «Вучыце, хлопцы. Вам гэта спатрэбіцца». Яго строгасць і прынцыповасць зрабілі з нас сапраўдных міліцыянераў. Часта ўспамінаю ягоныя словы, што ўсё павінна быць па загадзе і законе. Калі будзеш жыць па статуце, здабудзеш гонар і славу.

03 03 23 16 1

Артур Махмудаў, супрацоўнік патрульна-паставой службы:

- Фактычна Уладзімір Уладзіміравіч зрабіў з мяне гатовага супрацоўніка крымінальнага вышуку. Ён быў прынцыповым кіраўніком, патрабаваў ад нас ведаў законаў, адміністрацыйнай практыкі. Арганізацыю працы ён ведаў вельмі добра. Хаця многае з таго, што мы рабілі, не ўваходзіла ў нашы непасрэдныя абавязкі, Уладзімір Уладзіміравіч нас вучыў рабіць па рабоце крыху больш. Гэта агляд да выезду следча-аператыўнай групы месца здарэння, узяцце тлумачэнняў, прымяненне зброі. Час працы ў патрульна-паставой службе быў самым лепшым за ўсе гады службы. Падмурак сапраўднага супрацоўніка міліцыі заклаў у мяне Уладзімір Ланько.

03 03 23 16 1

Аляксандр Васілеўскі, намеснік камандзіра ППС:

– З першых дзён службы ў спецыяльным падраздзяленні камандзір аказваў практычную дапамогу маладым супрацоўнікам як у адміністрацыйных матэрыялах, так і непасрэдна пры нясенні службы на вуліцах горада. Вельмі рэдка сядзеў у кабінеце і больш разам са сваімі падначаленымі патруляваў вуліцы горада, удзельнічаў у рэйдах, засадах, затрымліваў злачынцаў і парушальнікаў, якія ўчынялі крадзяжы з прадпрыемстваў раёна. Уладзімір Ланько як кіраўнік быў справядлівым і адказным, смелым і юрыдычна падкаваным, лічыўся адным з найлепшых у Мінскай вобласці. Амаль усе, хто прыйшоў служыць у патрульна-паставую службу, у далейшым сталі афіцэрамі і працягнулі прафесійную кар'еру ў органах унутраных спраў.

Наталля НЯМКЕВІЧ

valozhin.by/

Старонка 560 з 1390

Задайте вопрос