222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
12 кастрычніка на сустрэчы з працоўным калектывам Беларускага аўтамабільнага завода адбылося інфармаванне па пытаннях існуючай ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне і за мяжой.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі і начальнік Мытнай службы пры ўрадзе Таджыкістана Хуршэд Карымзада падпісалі пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю паміж дзвюма краінамі ў час афіцыйнага візіту дзяржаўнай дэлегацыі Беларусі на чале з Прэзідэнтам Беларусі ў Таджыкістан, паведамілі БЕЛТА ў ДМК.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку!» актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя» сумесна з работнікамі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штогод аказваюць дапамогу адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам.
Гэты год не стаў выключэннем. Узброіўшыся рыдлёўкамі, граблямі і кошыкамі, працоўны дэсант адправіўся рабіць добрыя справы.
- Вельмі рада вас бачыць. Ведала, што не забудзеце пра мяне, – такімі словамі сустрэла сваіх памочнікаў Вера Уладзіміраўна Коцік. - Працы шмат назапасілася.
Жанчына хуценька патлумачыла актывістам, што канкрэтна неабходна зрабіць, пасля чаго ўсе дружна ўзяліся за працу. Юныя ратавальнікі ўскапалі агарод і сабралі яблыкі з дрэва, каб было чым зімой паласавацца.
Дапамогу хлопцы аказалі і адзінока пражываючым пенсіянерам. Абодва яны маюць інваліднасць, таму працу, якая патрабуе сіл і энергіі, выконваць самастойна ўжо не могуць. Вядома, сацыяльная служба іх не пакінула адзін на адзін з іх праблемамі. На пастаяннай аснове іх наведвае сацыяльны работнік і аказвае ім розную дапамогу па гаспадарцы. Але скласці ў гаспадарчую пабудову нарыхтаваныя дровы, ёй таксама не так ужо і лёгка. Таму працоўны дэсант юных ратавальнікаў паспяхова справіўся і з гэтым заданнем.
Валожынскія ратавальнікі праводзяць мэтанакіраваную прафілактычную працу па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх.
Гэта розныя мерапрыемствы, акцыі, гутаркі з насельніцтвам. Адной з форм прафілактычнай работы з'яўляецца наведванне домаўладанняў грамадзян з мэтай праверкі супрацьпажарнага стану іх жылля. Такія рэйдавыя мерапрыемствы часта праводзяцца сумесна з іншымі суб'ектамі прафілактыкі.
На гэты раз удзельнікі рэйдавай групы адправіліся на тэрыторыю Пяршайскага сельскага савета. Адрасы, якія трэба было наведаць, былі абраны не выпадкова. Увага была накіравана на грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.
У першым домаўладанні гасцей сустрэла пажылая жанчына. У доме ўсё акуратна, з пажарнай бяспекай на першы погляд таксама ўсё ў парадку.
- Бачу, што з пячным ацяпленнем у вас усё добра, а ў доме маецца пажарны апавяшчальнік? - цікавіцца інспектар.
І тут з пакоя выходзіць сын гаспадыні. Менавіта ён ратавальнікам і патрэбен быў. Мужчына адразу ж уступае ў размову з інспектарам.
— Няма! Навошта ён нам?
— Ён проста неабходны ў кожным доме! Пры ўзнікненні пажару, ён зрэагуе на дым і адразу ж апавясціць вас, чым і выратуе вам жыццё. Тым больш, што вы, як я бачу, паліце ў доме.
- Мы абавязкова купім яго і ўсталюем, — адразу ж абяцае гаспадыня дома.
Ратавальнікі яшчэ абавязкова вернуцца ў гэта домаўладанне і правераць, ці выканана гэта абяцанне.
Наступным месцам прыпынку стаў дом адзінока пражываючага пенсіянера. Тут члены рэйдавай групы ўбачылі спраўную печ у добрым стане і працуючы аўтаномны пажарны апавяшчальнік, а таксама гаспадара, які не бачыць нічога дрэннага ў тым, што дазваляе сабе паліць прама ў доме.
- Я ж не ў ложку палю, — адказвае мужчына на папярэджанне ратавальнікаў, што дадзеная згубная звычка можа прывесці да пажару.
Інспектар прыводзіць некалькі прыкладаў пажараў, калі па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём загінулі людзі.
- Усе загінуўшыя сцвярджалі, што ў ложку яны не паляць, але вынік мы бачым.
Супрацоўніца Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падтрымлівае работніка МНС і спрабуе пераканаць мужчыну, што ўсё ж такі, калі ён ужо паліць, то рабіць гэта бяспечней на вуліцы.
У домаўладанні шматдзетнай сям'і, дзе выхоўваецца чацвёра дзяцей, у кожным жылым пакоі ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, ацяпляльны кацёл у спраўным стане. Але вось у адным з пакояў апавяшчальнік падае сігнал, а гэта значыць, што неабходна замяніць элемент харчавання. Бацька сямейства абяцае адразу ж схадзіць у краму і набыць батарэйку.
У гэты дзень рэйдавая група наведала яшчэ некалькі домаўладанняў. Кожнаму гаспадару былі дадзены рэкамендацыі і ўстаноўлены тэрміны на ліквідацыю выяўленых парушэнняў.
12 кастрычніка мабільная група райвыканкама правяла маніторынг выканання патрабаванняў па ахове працы, вытворчай санітарыі і пажарнай бяспецы ў ПУП «Валета, ТАА «ДАвега фабрык» і ТАА «Камбамікст».
У ходзе маніторынгу спецыялісты вывучылі пытанні навучання работнікаў па ахове працы, правядзення інструктажаў па ахове працы, забяспечанасць работнікаў спецыяльнай вопраткай, выпуск тэхнікі на лінію і інш. Па выніках маніторынгу кіраўнікам арганізацыі будуць выдадзены рэкамендацыі аб устараненні выяўленых парушэнняў.


Крыніца: valozhin.by
Гэтыя словы ў поўнай меры адносяцца да ўдзельнікаў арт-групы «Журавінка» Івянецкага дома культуры. Без іх удзелу цяжка ўявіць не толькі раённыя святы, але і мерапрыемствы абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.
Гісторыя калектыва пачалася яшчэ ў 1960-я гады, заснаваў яго івянчанін, заслужаны дзеяч культуры БССР Іосіф Ляшчынскі. Народны агітацыйна-харэаграфічны ансамбль «Журавінка» аб'ездзіў увесь Савецкі Саюз. Пабываў у Германii, Польшчы, выступаў на канцэртах на адной сцэне з самымі яркімі зоркамі тых часоў. Гэта быў такі міксавы брэнд Івянца – танцоры, музыкі, спевакі.
У 2020 годзе пасля пацверджання звання ансамбль быў перайменаваны ў народную арт-групу «Журавінка». Зараз у склад групы ўваходзяць Аксана Шчэцька, Марыя Вайткевіч, Таццяна Аляшэвіч, Віялета Данільчык, Вераніка Макась, Кацярына Бібік, Таццяна Задрэйка, Аліна Фіма, Рэната Казакова і Станіслаў Бурачэўскі. Кіраўнікі гурта Станіслаў Бурачэўскі і Таццяна Аляшэвіч вырашаюць усе творчыя і арганізацыйныя моманты. І сёння калектыў «Журавінка» – гэта брэнд Івянца. За гады свайго існавання калектыў не страціў былой славы, а толькі прымножыў яе, і шматлікія дыпломы гэтаму пацвярджэнне. Жадаем гэтаму калектыву працвітання і творчых поспехаў.
Марыя Вайткевіч, удзельніца арт-групы:
– У «Журавінцы» я спяваю з 2019 года і для мяне гэта вялікі гонар – спяваць у калектыве, які мае званне «народны». Для мяне такі жанр аказаўся абсалютна новым, але ўлілася ў калектыў я досыць хутка. «Журавінка» раскрыла ўва мне новыя здольнасці, дапамагла адчуваць сябе на сцэне разняволенай і свабоднай. Бо калі ты адчуваеш плячо таварыша па сцэне падчас выступу, адчуваеш сябе нашмат больш упэўнена. Усе ўдзельнікі арт-групы таленавітыя і яркія, кожны са сваім індывідуальным тэмбрам голасу, характарам, але ўсіх нас аб'ядноўвае любоў да сцэны. Разыначка народнай арт-групы ў тым, што ўвесь выкананы рэпертуар можна абгуляць, пражыць так, як кожная песня блізкая па духу гледачу, а гэта вельмі чапляе публіку. Адным словам, арт-гурт «Журавінка» – гэта задавальненне як для ўдзельнікаў калектыву, так і для гледача.
Крыніца: valozhin.by
У сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.10.2022 № 669 "Аб часовых мерах па стабілізацыі коштаў" у галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама працуе "гарачая лінія".
Па выніках афіцыйных перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам у Душанбэ падпісаны пакет двухбаковых дакументаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У рамках правядзення агляду-конкурсу апарат лясгаса правёў ачыстку насаджэнняў ад захламленасці ўздоўж веласіпеднага маршруту «Дарогамі партызан» у Румскім лясніцтве. Працягласць маршруту складае 12 км. Захаваем нашы лясы чыстымі і дагледжанымі!