Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Аляксандр Занімон распавёў аб апошніх зменах у правілах дарожнага руху і аб тым, каго яны закранулі.

Уступіў у сілу закон №134-З «Аб змене закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху».» Каб нашым грамадзянам было камфортна падарожнічаць у іншыя краіны, мы прадугледзелі магчымасць выдачы міжнароднага вадзіцельскага пасведчання. Трохі палегчылі жыццё ўдзельнікам дарожнага руху, якія не сябруюць з механічнай каробкай перадач: далі магчымасць кіраваць выключна з аўтаматычнай. Зьявіліся новыя катэгорыі для самаходных машын. У прыватнасці, гэта будзе закранаць інтарэсы людзей, якія кіруюць мотаўсюдыходамі», - распавёў Аляксандр Занімон.

З 27 кастрычніка ўступае ў сілу красавіцкі ўказ №145 «Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху». Электрасамакаты, гіраскутэры, манаколы, сегвеі і іншая тэхніка ў дакуменце названы сродкамі персанальнай мабільнасці (СПМ). «Набалелыя пытанні ўзнікаюць з жыцця. Гадоў 5-10 таму ніхто не мог уявіць, што дарослыя дзядзечка ці цётачка будуць ехаць на самакаце па цэнтры горада з адной кропкі ў іншую. Цяпер гэта выкарыстоўваецца паўсюдна, з'явіўся пракат такіх транспартных сродкаў, таму неабходнасць унясення змен абумоўлена ў першую чаргу жыццём. Увядзенне ў практыку выкарыстання такога тэрміна, як сродак персанальнай мабільнасці (СПМ) - гэта адно з асноўных змяненняў, якое датычыцца ўдзельнікаў дарожнага руху. Варта адзначыць, што як толькі пачалі зьяўляцца гэтыя СПМ, пэўныя цяжкасьці ўзнікалі. І ў ПДР гэта было запісана, каб абмежаваць хуткасць іх перамяшчэння. Яна будзе вызначана ў 25 км/г. Гэта сусветная практыка», - адзначыў прадстаўнік ДАІ.

valozhin.by

З 3 кастрычніка па 11 лістапада 2022 года сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці пройдзе конкурс «Флікер на адзенні - модна і бяспечна!».

Мэта конкурсу – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, папулярызацыя нашэння навучэнцамі святлоадбіўных элементаў, развіццё дзіцячай творчасці.

Арганізатары конкурсу: УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама.

Конкурс праводзіцца ў дыстанцыйнай форме (анлайн) у 2 этапы.

З Палажэннем аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца тут.

Запрашаем прыняць удзел!

valozhin.by

Панядзелак, 17 Кастрычнік 2022 10:31

Весь мир под названием мама!

В честь Дня матери Волонтерский отряд "Доброе сердце" ГУО "Средняя школа №2 г.Воложина" провели акцию "Весь мир под названием мама!", где поздравили женщин на улицах города с прекрасным праздником и подарили открытки и небольшие памятные сувениры.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы "Агра-Бокс" і "Агра-Бокс Заатэх", якія ўваходзяць у групу кампаній "Унібокс", з'яўляюцца адначасова эксперыментальнай базай, лабараторыяй для вывучэння тэхналагічных аспектаў раслінаводства і жывёлагадоўлі, выпрабавальным палігонам для новых відаў тэхнікі ў сельскай гаспадарцы.

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 17 кастрычніка па 2 лістапада арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў асенне-зімовы перыяд "За бяспеку разам". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

Пятніца, 14 Кастрычнік 2022 19:17

У Валожыне адкрылі Музей маці

Музей размешчаны ў цэнтры дзіцячай творчасці. Такі выбар месца невыпадковы, Бо менавіта сюды прыходзяць больш за ўсё дзяцей, мам, бабуль.

У музеі прадставілі фота, дакументы, сямейныя рэліквіі мам, якія сталі прыкладам і ў сям'і, і на працы, і ў грамадскім жыцці.

Адкрыццё музея правяла старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Галіна Рай, якая ўручыла сімвалічны ключ дырэктару цэнтра Марыне Кушнір.

14 10 22 95

Благачынны Валожынскай акругі, настаяцель Свята-Канстанцін-Еленiнскай царквы протаіерэй Дзмітрый Агіевіч падарыў абраз Покрыва Божай Маці.

- Так як Божая Маці прыклад для ўсіх нас сапраўднага мацярынства, то і мы павінны імкнуцца, каб адпавядаць яму.

Старшыня Валожынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай перадала ў дар музею тканы пояс адной з маці, якая перажыла вайну.

14 10 22 93

14 10 22 94

14 10 22 96

Крыніца: valozhin.by

Пятніца, 14 Кастрычнік 2022 19:17

У раёне ўрачыста адзначылі Дзень Маці

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць самае далікатнае і цёплае свята ў годзе - Дзень маці, у які кожны чалавек спяшаецца павіншаваць сваю маму, успомніць пра дзяцінства і, магчыма, сказаць ёй словы падзякі, якія даўно не адважваўся вымавіць.

Раённы цэнтр культуры стаў пляцоўкай для правядзення маштабнага мерапрыемства ў гонар дарагіх і любімых мам. Госці ацанілі па вартасці выставу букетаў і тартоў, а таксама фотазоны.

Павіншавалі мам з маючым адбыцца святам першы намеснік старшыні райвыканкама Віктар Лявонік, намеснік старшыні Ігар Шакун, камандзір вайсковай часці 30695 Андрэй Калач і многія іншыя.

Крыніца: valozhin.by

Да Дня маці ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

Фотазона, святочная віншавальная паштоўка, відэа-віншаванне, падарункі-сувеніры для маці – вынік плённай працы.

Фінальным акордам стала культурна-масавая, асветніцкая імпрэза пад назвай «Самым родным і любімым». Протаіерэй прыхода храма Святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены г. Валожына павіншаваў з покрывам Прасвятой Багародзіцы і акрапіў усіх прысутных святой вадой. Хлопцы з велізарным задавальненнем дэманстравалі гасцям сцэнічнае майстэрства, вакальныя дадзеныя, гульню на музычных шумавых інструментах і іншае.

Слёзы радасці былі на вачах у маці, калі яны любаваліся талентамі сваіх дзяцей. У глядзельнай зале панавала атмасфера дабра, утульнасці і свята.

Усіх дабротаў, мілыя матулі!

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Валожынскага раёна ў Дзень маці не змаўкаюць віншаванні ў адрас самых любімых, мілых і дарагіх.

Вершы, песні, віншавальныя паштоўкі, фотакалажы і фотазоны, якія праслаўляюць вялікую місію жанчыны, - усё гэта стварае непаўторную атмасферу свята, сугучную з выдатным сонечным восеньскiм надвор'ем, якое аддае добрыя сонечныя прамяні і светло душэўнага настрою.

Свой векавы юбілей 14 кастрычніка сустрэла жыхарка аграгарадка Доры Аляксандра Андрэеўна Дзянісік.

Павіншаваць гэту добрую і цудоўную жанчыну са знамянальным святам прыйшлі старшыня Валожынскай раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Ціганіна, старшыня Валожынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай і старшыня Дорскага сельскага савета Рамуальда Іваноўская. Госці ўручылі падарункі з пажаданнямі моцнага здароўя, дабрабыту і даўгалецця і выказалі словы падзякі за шматгадовую і добрасумленную працу на карысць краіны ў мірныя гады.

Крыніца: valozhin.by

Старонка 633 з 1391

Задайте вопрос