222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
5 кастрычніка члены Савета Рэспублікі правялi адзіны дзень прыёму грамадзян у Мінскай вобласці. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла прыём у Салігорскім райвыканкаме. Парламентарыі наведалi ўсе раёны рэгіёна, сустрэлiся з жыхарамі, выслухалi просьбы, прапановы і скаргі і па магчымасці аказалi садзейнічанне ў вырашэнні хвалюючых пытанняў.
Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца правёў сустрэчу з Генеральным аўдытарам Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мухамадам Гондалам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У апошнія гады пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь традыцыйна праводзяцца ў рэгіёнах. Багатая гістарычная спадчына Валожыншчыны, дзіўная прырода, вялікія магчымасці для развіцця аграэкатурызму сталі прыярытэтнымі пры выбары месца правядзення мерапрыемства.

Знаёмства з раёнам удзельнікі пасяджэння пачалі з аграгарадка Ракаў, дзе наведалі святую крыніцу «Крынічка», пра якую распавяла дырэктар ДУА «Ракаўскі яслі-сад «Сонейка» Наталля Шыбаловіч.


Аб дзейнасці аграэкасядзібы «Свет пчол» у в. Барок расказаў яе гаспадар Васіль Фралоў:
— Для кожнай турыстычнай групы я праводжу экскурсію. Распавядаю пра пчол усё, што ведаю сам. Я патомны пчаляр, хоць у маладосці збег у горад далей ад усяго гэтага, а цяпер вярнуўся і ўжо ў горадзе бываю толькі па справах. Жывем тут разам з жонкай, вядзем гаспадарку. На самім участку стаіць невялікі драўляны дом - гэта сувенірная крама, дзе можна купіць розныя падарункі - ад мёду і медавухі да мыла і абярэгаў, усё ручной работы, - адзначыў гаспадар аграсядзібы.

Наступным аб'ектам, які наведалі ўдзельнікі выязнога пасяджэння стаў Івянецкі музей традыцыйнай культуры. Гэта адзін з найбольш наведваемых музеяў вобласці (звыш 20 тыс. чалавек за год).
Аб паслугах расказала дырэктар унітарнага прадпрыемства «Іслач-Парк» Іна Лушчыц.


У другой палове дня прайшло пленарнае пасяджэнне Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У ім прыняў удзел міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук.


Адкрываючы мерапрыемства, Сяргей Міхайлавіч адзначыў, што выязное пасяджэнне міжведамаснага экспертнага савета па турызме не выпадкова праходзіць менавіта ў Валожынскім раёне. Гэты рэгіён стаў адным з турыстычных цэнтраў краіны, дзе добра развіты аграэкатурызм. На прыкладзе гэтага рэгіёна мы вывучым і паглядзім, дзе ёсць яшчэ кропкі росту, каб вывесці нам гэту працу на больш высокі ўзровень. Самае асноўнае - гэта ўзаемадзеянне, каб усе паглядзелі на развіццё розных відаў турызму і перанеслі кожны на свой рэгіён. Мы бачым, што гэты від дзейнасці робіць вялікі ўклад у эканоміку кожнага рэгіёну і краіны. Па экспарце турыстычных паслуг мы прыраслі на 130% да ўзроўню мінулага года. Калі казаць у цэлым, то кожны беларускі рэгіён валодае мясцовымі асаблівасцямі культуры, спадчыны, якія павінны актыўна выкарыстоўвацца ў розных формах турызму, - рэзюмаваў Сяргей Кавальчук.

Аб ходзе рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў па развіццю турызму ў Валожынскім раёне расказаў старшыня райвыканкама Яўген Круковіч. У сваім дакладзе Яўген Міхайлавіч падкрэсліў, што ў раёне працуе Каардынацыйны савет па турызме пры Валожынскім райвыканкаме, забяспечваючы ўзаемадзеянне з усімі суб'ектамі турызму раёна.
— Экспарт турыстычных паслуг за студзень-чэрвень 2022 года склаў 143,0 тысяч долараў ЗША або 129,9% да аналагічнага перыяду 2021 года. У 2020 годзе ў сувязі з пандэміяй назіралася значнае зніжэнне турыстычнай плыні. Аднак у 2021 годзе турыстычны рынак прайшоў перазагрузку і мы бачым, што сёння запатрабаваны экскурсійныя праграмы, музеі, аграсядзібы, экалагічныя туры, актыўны турызм. Назіраецца значны рост колькасці турыстаў, якія наведалі раён.
Таксама ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі комплекс мерапрыемстваў на 2022 год, накіраваных на арганізацыю інфармацыйна-рэкламных кампаній па папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.



Крыніца: valozhin.by
Добраахвотнікі Пскоўскай вобласці і Латвіі разам з беларусамі працавалі ў мемарыяльным комплексе "Хатынь". Міжнародны атрад прыехаў у Беларусь, каб прыняць удзел у рэканструкцыі комплексу.
Першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік 4 кастрычніка прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь Ахмеда Махамеда аль-Мадбуха. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
29 верасня, напярэдадні прафесійнага свята, самыя добрыя словы з Днём настаўніка былі адрасаваны ветэранам педагагічнай працы падчас правядзення святочнага мерапрыемства «Павіншаваць вас – вялікі гонар».
Правядзенню свята папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца: падрыхтаваны сцэнарый і прыгожыя святочныя віншаванні, аформлена зала, запрашальныя паштоўкі былі ўручаны асабіста 40 ветэранам педагагічнай працы, запрошаны артысты Валожынскага дома культуры.
Дырэктар ліцэя Мучынская Святлана Іванаўна падзякавала гасцям, у розныя гады працаваўшым у нашай установе, за шматгадовую напружаную штодзённую працу па выхаванні маладога пакалення, прывіццю любові да будучай прафесіі. Святлана Іванаўна распавяла аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы адукацыі, дасягненнях ліцэя на сённяшні дзень, планах на перспектыву.
Ветэраны працы ў цёплай, нязмушанай абстаноўцы падзяліліся сваімі эмоцыямі, уражаннямі, гонарам за родны ліцэй пасля экскурсу па сценах любімай установы. Пажадалі нашай установе дабрабыту, працуючым сёння калегам прафесійных поспехаў, творчасці і невычэрпнай энергіі для ўвасаблення самых смелых педагагічных ідэй.
Артысты Валожынскага дома культуры стварылі святочны настрой ва ўдзельнікаў мерапрыемства.
Крыніца: vspl.minsk-region.edu.by
Для рабят ДУА «Сакаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя У.А. Каваленкі» часова выконваючы абавязкі Першага сакратара РК ГА «БРСМ» правяла адкрыты дыялог на тэму: «Моладзь супраць наркотыкаў» накіраваны на прафілактыку наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі.
У рамках акцыі ў Сівіцкім дзіцячым садку-базавай школе прайшоў шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, мэта якіх – у чарговы раз нагадаць пра адказнасць і перасцерагчы дзяцей ад наркотыкаў і ўдзелу ў іх абароце.

Крыніца: sivica.volozhin-edu.gov.by
28 верасня 2022 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя зборніка паэзіі «Краіна міру» і ўзнагароджанне пераможцаў у намінацыі «Верш» рэспубліканскага конкурсу «Мір у душы - мір у краіне».
На мерапрыемстве прысутнічалі святары найбуйнейшых канфесій нашай краіны, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага фонду міру, грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», вядучых друкаваных выданняў, іншыя ганаровыя госці.
На цырымонію ўзнагароджання былі запрошаны 20 юных паэтаў Міншчыны - фіналісты рэспубліканскага конкурсу. Сярод іх - навучэнка 9 класа нашай установы адукацыі Сяўрук Віялета. Усім хлопцам былі ўручаны паэтычныя зборнікі і сертыфікаты ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу «Мір у душы - мір у краіне», падпісаныя старшынёй праўлення ГА «Беларускі фонд міру» Місько Максімам Уладзіміравічам і мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Веніямінам.
Віншуем Віялету і жадаем творчага натхнення і далейшых перамог!


Крыніца: sudniki.volozhin-edu.gov.by
Напярэдадні аднаго з самых светлых і знамянальных свят у годзе – Дня настаўніка – у раённым Цэнтры культуры адбылося маляўнічае мерапрыемства пад назвай «І зноў кружыць восеньскае лісце».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Валожынскага райвыканкама Яўген Круковіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай сельскай акрузе Алег Семянчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, старшыні раённых прафсаюзных і грамадскіх арганізацый.
Вядома, ні адна ўрачыстасць не абыходзіцца без музычных падарункаў. Таму на працягу ўсяго свята гучалі песні і радавалі танцы, падрыхтаваныя педагогамі і выхаванцамі СШ №1 г. Валожына, артыстамі раённага цэнтра культуры.