222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Больш за 80 дыялогавых пляцовак прайшлі ў Мінскай вобласці. Які эфект дала такая форма працы? Падводзім вынікі напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу з намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Вольгай Тапдэмiр.
Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне нагадвае пра набліжэнне канчатковага тэрміну прадстаўлення дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб з даходаў, атрыманых у 2020 годзе.
НА РАСЧЫСТЦЫ СНЕГА
Сёлетняя зіма насамрэч выпрабоўвае дарожныя і камунальныя службы. Самы асноўны клопат зараз – гэта расчыстка дарог ад снегу, а падсыпае яго матухна-прырода шчодра. Шмат тэлефанаванняў паступае ад людзей: спачатку былі нараканні, што, маўляў, не справіліся своечасова, дзесьці моцна замецена – не праехаць-не прайсці. А на гэтым тыдні грамадзяне ўжо пачалі выказваць і словы падзякі.
Безумоўна, справіцца паўсюдна і адразу проста немагчыма – аб’ёмы работ вельмі вялікія. Тым не менш, як паведамілі ў ДРБУ-167, снежная стыхія не стала непрыемным сюрпрызам для дарожных служб. У прыватнасці, у мінулыя выхадныя на дарогах працавалі 30 адзінак тэхнікі: 15 трактараў былі заняты толькі на расчыстцы праезнай часткі. Пагрузчыкі разбівалі снежныя заносы, дзе ўтварыліся заторы і перашкаджалі доступ да вёсак. З галалёдам “змагаліся” пескараскідвальнікі.
У арганізацыі адзначылі, што ў вялікія маразы тэхніка заводзіцца больш складана. Пясочна-солевая сумесь не дае патрэбнага эфекту, бо пры мінус дзесяці рэагенты не так уступаюць у рэакцыю з ападкамі.
Каб аператыўна ліквідаваць паследкі непагоды, людзі працавалі па 15 гадзін у суткі, і нават уначы. Валожынцы заўважылі напружаную работу тых, хто стараецца для іх. І вось у панядзелак з самай раніцы дарожнікі пачулі ў свой адрас падзячныя словы – тэлефанаванне паступіла з Вішнеўскай зоны: дзякавалі за расчыстку дарогі Поці-Вароні. У мінулую суботу там наводзілі парадак трактарысты Сяргей Аляксандравіч Аксёнаў і Іван Валянцінавіч Гардынец. Яшчэ адзін званок з прыемнымі пажаданнямі – ад тых, каму давялося ехаць па дарогах Доры-Сугвазды, Пяршаі-Івянец. На расчыстцы былі задзейнічаны трактарыст Аляксандр Уладзіміравіч Гомель і вадзіцель пагрузчыка Сяргей Васільевіч Арцюкевіч.
Кожны разумее, што добрае слова прыемна і гаварыць, і слухаць.
Медыцына
У Валожынскай раённай паліклініцы аднавілі работу рэнтген-кабінеты.
На чацвёртым паверсе паліклінікі заканчваюцца рамонтныя работы, якія вяліся ў кабінетах, дзе праводзіцца рэнтгеналагічнае абследаванне: флюрограф, рэнтген і стаматалагічнае. Абноўлены сцены і столь, пакладзена плітка, у зоне чакання з’явілася больш сучасная мэбля.
Атрыманы новы рэнтгенапарат, іншае абсталяванне для рэнтген-дыягностыкі, што дазваляе паскорыць працэс работы і расшыфроўку здымкаў.
На калідоры ўстаноўлены тэрмінал электроннай чаргі. Цяпер няма патрэбы тоўпіцца каля дзвярэй і спраўляцца “хто за кім”, а можна зручна размясціцца і чакаць, пакуль не высвеціцца твой нумар. Дзеля гэтага на экране неабходна выбраць абследаванне, якое трэба прайсці.
На паверсе ўздоўж калідора для зручнасці пацыентаў вывешаны таблічкі-ўказальнікі з нумарамі кабінетаў, каб лепш было арыентавацца.
З улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі рэнтген-кабінеты ў паліклініцы лічацца чыстай зонай і працуюць да 13 гадзін. А вось у хірургічным корпусе райбальніцы (гэта брудная зона) праходзяць рэнтгенабследаванне захварэўшыя на вірусныя інфекцыі – зрабіць гэта можна на працягу рабочага дня.
Более 80 диалоговых площадок прошли в Минской области. Какой эффект дала такая форма работы? Подводим итоги в преддверии VI Всебелорусского народного собрания с заместителем начальника главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Минского облисполкома Ольгой Топдемир.
— Участие в диалоговых площадках носило открытый характер. В заседаниях принимали участие все желающие. Вопросы обсуждались самые разные — конституционного реформирования и партийного строительства, местного управления и самоуправления, регионального развития, государственной молодежной политики, здравоохранения, социальной сферы и экономики.
— То есть этот формат общения можно назвать эффективным?
— Несомненно. Он позволил вести конструктивный диалог и сформировать стратегические приоритеты. Эта форма работы и дальше будет практиковаться в нашей области.
Тематические диалоговые площадки показали наибольшую эффективность. В Вилейке участники встречи обсудили, как вовлечь молодежь в общественную жизни области, а в Червене подняли вопросы развития социальной сферы.
— С ноября 2020 года во всех регионах области открыты и работают общественные приемные. Что можете о них сказать?
— В общественные приемные области обратились 465 человек. Примерно столько же вопросов, предложений и проблем было нами зафиксировано. Еще одна форма работы — встречи руководства регионов с трудовыми коллективами — тоже показала свою эффективность. Прошло 3126 встреч, 215 вопросов взято на контроль местными органами власти. Важно, что все предложения, прозвучавшие от жителей области, зафиксированы и систематизированы.
— А можете перечислить основные предложения, которые чаще всего звучали и во время проведения диалоговых площадок, и в общественных приемных?
— Ряд вопросов касался конституционного развития и партийного строительства. Например, предложено перераспределить конституционные полномочия Президента, Правительства, Парламента и местных органов таким образом, чтобы, сохранив сильную президентскую власть, наделить другие госорганы бóльшими полномочиями. Говорилось о необходимости развития политических партий, введении запрета на использование незарегистрированной символики, переходе к смешанной избирательной системе.
Также граждан волнуют вопросы ответственности за свое здоровье, повышения пенсионного возраста и страхового стажа, предоставления различных льгот, обеспечения жильем.
Диалоговые площадки, общественные приемные, встречи в коллективах — это хороший канал обратной связи для власти. И идеи, которые мы услышали от нашего населения, нужно поэтапно воплощать в жизнь.
Результативной была работа по сбору предложений и инициатив в интернет-пространстве. В редакцию портала МЛЫН.BY и газету «Мінская праўда» поступило более 300 писем.
Источник mlyn.by | Теги Всебелорусское народное собрание, Диалог с властью
Яна даўно душой і сэрцам прыкіпела да мясцовасці з цікавай гісторыяй і каларытнымі фальклорнымі набыткамі, таму шчыра сцвярджае: “Дубінская я!” Вырасла ж Ганна Яўгеньеўна ЖАГУНЬ на Брэстчыне. Дзяцінства правяла ў Ляхавіцкім раёне, дзе выхаваннем унучкі займаліся ў асноўным дзядуля і бабуля.
Простыя сяляне мелі схільнасць да творчасці. Дзядуля вельмі любіў прыроду, таму і малую Ганначку прывучаў цаніць прыгажосць і эстэтыку кожнай галінкі. А яшчэ пажылы чалавек уласнымі рукамі мог змайстраваць з расліннага матэрыялу любыя карысныя рэчы. Калі вёў дзяўчынку збіраць ягады, наўмысна не браў з сабой ніякага посуду, а ўжо на месцы з пруткоў ці кары (абавязкова з нежывых дрэў!) разам з ёй майстраваў кошычак.
Бабуля займалася вышываннем і ткацтвам. На жаль, у працэсе стварэння палатна юнай Ганне паўдзельнічаць не давялося (ткацкі станок у яе час ужо не выкарыстоўваўся), а вось майстэрства вышыўкі яна засвоіла не горш за вопытную сваячку, якая шчодра дзялілася сваімі ўменнямі. Хоць Ганна Яўгеньеўна мае мноства ўласных работ, дагэтуль захоўвае сямейныя рэліквіі – посцілкі і ручнікі. Часта з задавальненнем прадастаўляе бабуліну спадчыну для афармлення святочнай прасторы падчас культурных мерапрыемстваў, што даволі часта ладзяцца ў Дубіне.
Яшчэ ў пачатковых класах школы дзяўчынка праявіла сябе актывісткай, арганізатарам, сапраўдным лідарам, таму настаўнікі ў адзін голас запэўнілі бацькоў: “Вашай дачушцы трэба ў педагогі!” Яна зусім не была супраць. Вучоба ў Нясвіжскім педвучылішчы толькі пацвердзіла правільнасць прафесійнага выбару. Удалым аказалася і першае працоўнае месца.
У Дубінскую школу на абавязковую адпрацоўку ўладальніца дыплома настаўніка пачатковых класаў прыехала разам з мужам. Маладыя людзі вырашылі: “Адбудзем належны тэрмін і накіруемся на радзіму”. Але ж, як кажуць, чалавек мяркуе, а Бог планы яго тасуе. І адміністрацыя школы, і кіраўніцтва гаспадаркі, куды ўладкаваўся Валерый Тадэвушавіч, стварылі настолькі спрыяльныя ўмовы для маладой сям’і, што з’язджаць кудысьці ім не захацелася ні праз год, ні праз два, ні праз 30…
Дубіна ўразіла юную жанчыну дабрынёй і самаіроніяй яе жыхароў. Ёй было так смешна ад неверагодных баек, якія вяскоўцы распаўсюджвалі самі пра сябе. Яна адразу зразумела: гумар – гэта такі флёр, што дапамагае ім цудоўным чынам радавацца жыццю кожную хвіліну, незважаючы ні на якія цяжкасці.
Больш за 30 гадоў аддадзены Ганнай Яўгеньеўнай Дубінской школе. Ужо падчас работы ў калектыве яна атрымала вышэйшую адукацыю па сваёй жа спецыяльнасці. Пазней адсутнасць у калектыве дыпламаванага педагога-дэфектолага натхніла настаўніцу на другі заход у інстытут імя Максіма Танка.
Нягледзячы на занятасць на рабоце і двух дзяцей, а зараз ужо і чацвярых унукаў, яна ніколі не губляла навыкі, што атрымала ў дзяцінстве ад дзядулі і бабулі, вучыла гэтаму і сваіх выхаванцаў. Выраз “Па жыцці з творчасцю” стаў своеасаблівым дэвізам.
Пасля таго, як мясцовая школа далучылася да Гародзькаўскай, некалькі гадоў ездзіла на працу туды. Нечакана атрымала прапанову ад загадчыцы Дубінскога цэнтра культуры Марыны Чабай: наладзіць гуртковую работу ва ўстанове культуры. Ідэя падалася Ганне прывабнай, і сёння яна, як і большасць культработнікаў, “швец, жнец, на дудзе ігрэц”. Шмат займаецца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. На выставах можна бачыць і яе работы, і творы выхаванцаў. Дзеці з радасцю спасцігаюць уменні, што не толькі развіваюць дробную маторыку пальцаў, але абуджаюць фантазію, натхняюць бачыць незвычайнае ў звычайным.
Знакаміты калектыў “Дубінскія фанабэры” таксама не абыходзіцца без Ганны Жагунь. Тут яна і артыстка, і рэквізітар, нават аўтар гімна вёскі. “У валожынскім краі ёсць вёска адна, дзе гумар і жарты – з цямна да цямна” – менавіта з гэтых радкоў пачынаецца кожнае выступленне каманды дубінскіх гумарыстаў.
Муж Валерый заўсёды і ва ўсім падтрымлівае каханую жонку. Хоць сам працуе ў сельгасвытворчасці, аднак напрыканцы года знаходзіць час, каб дапамагчы клубным работніцам выступіць у галоўнай ролі падчас навагодніх мерапрыемстваў. Яго другая палавіна нават упэўнена: быць Дзедам Марозам – сапраўднае прызванне любімага чалавека.
У апошні месяц мінулага года ў Валожыне адбылася першая персанальная выстава творчых работ Ганны Жагунь. Большасць экспанатаў, што прадстаўляліся на ёй, маюць не толькі эстэтычнае, але і практычнае значэнне. Выкананыя з рознакаляровых стужак заколкі, гумкі, павязкі, сёння радуюць не толькі любімую ўнучачку самадзейнай мастачкі, іх з радасцю набываюць многія матулі і бабулі для сваіх гадаванак.
Гэта жанчына выклікае ўражанне спакойнай задаволенасці ўласным жыццём. Яна не бярэцца за тое, чаго не ўмее, а вось таленты, у якіх упэўнена, рэалізуе ў поўнай ступені. Прызнаецца, што вершы ў яе не выходзяць, а вось прыпеўкі для фанабэраў атрымліваюцца такімі, як патрабуе творчая канцэпцыя калектыву, – вострымі, актуальнымі, ну і, зразумела, смешнымі. Не бярэцца і за фарбы, а рэчы, што можна зрабіць з нітак, тканіны ці матэрыялаў, якія шчодра прадастаўляе сама матухна-прырода, вырабляе натхнёна. Апантаная яна і вырошчваннем кветак, іх безліч на яе прысядзібным участку і ў доме. Сям’я, работа, творчасць… Для ўсяго ў яе ёсць час, ва ўсім пануе гармонія.

Праблема маральна-патрыятычнага выхавання ў сучасным свеце актуальная і складаная.
Сутнасць яго ў тым, каб пасеяць і вырасціць у душы дзіцяці насенне любові да роднай прыроды, да бацькоўскага дому і сям’і, да гісторыі і культуры краіны. Фарміраванне маральных і эстэтычных каштоўнасцей у самым далікатным узросце – верны спосаб патрыятычнага выхавання.

Адным з асноўных напрамкаў работы ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Расінка” з’яўляецца далучэнне дзяцей да народнай культуры і знаёмства з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам.
Натуральная патрэба малых у яркіх колерах, маляўнічых матывах можа быць у значнай меры задаволена ўвядзеннем у выхаваўчы працэс народнага мастацтва. Калі па сіле і насычанасці ўражанняў на дзяцей першае месца займаюць цацкі, то ўслед за імі ідуць вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – карункі, арнамент.
Беларускія ўзоры – самабытныя, каларытныя, унікальныя сваім старажытным паходжаннем, а таксама арыгінальным выглядам. Іх выкарыстанне не губляе папулярнасці з даўніх часоў па сённяшні дзень. Аздабленне імі адзення стала асаблівай праявай патрыятызму і любові да Радзімы.
У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Расінка” ў рамках маральна-патрыятычнага выхавання быў рэалізаваны праект “Знаёмства з беларускім арнаментам”. Яго ўдзельнікамі сталі выхаванцы сярэдняй групы і іх бацькі.

Перада мной як выхавацелем стаялі задачы: развіваць цікавасць дзяцей да народных традыцый і промыслаў, пазнаёміць малых з беларускім арнаментам, прыцягнуць іх да творчай дзейнасці, выхоўваць пачуццё гонару і любові да роднага краю, да яго народнай культуры і людзей, якія ствараюць яе.
Падчас праекта рабяты дазналіся пра беларускія народныя ўзоры, вышыўку.
Паколькі ў дзяцей з’явілася цікавасць да народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, то я падабрала для іх наглядны матэрыял адпаведна ўзросту і інтарэсам. Рабяты з цікавасцю слухалі пра разнастайнасць беларускага арнаменту. Разам мы абмяркоўвалі, дзе ён ужываўся, знаёміліся з рознымі відамі і назвамі, абмяркоўвалі значэнне колеру. У мэтах больш яркага эмацыянальнага ўспрымання такая работа суправаджалася мастацкім словам – народнымі пацешкамі, прымаўкамі, фрагментамі народнай музыкі.
На занятках дзеці разглядалі не толькі самі прадметы дэкаратыўнага мастацтва, але і іх выявы: рэпрадукцыі, паштоўкі. Падчас сумеснай адукацыйнай дзейнасці быў праведзены шэраг заняткаў, дзе дзеці самастойна стваралі арнамент у выглядзе малюнка ці аплікацыі, прымянялі сваё творчае ўяўленне, майстэрства, назіральнасць.
Для паспяховага замацавання ў выхаванцаў атрыманых ведаў, дзеці дома з роднымі разглядалі прадметы, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, з выявай беларускіх арнаментаў. У дапамогу бацькам былі распрацаваны пазнавальныя матэрыялы ў выглядзе памятак і буклетаў, што ўтрымліваюць цікавыя факты і ілюстрацыі.
Актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта прыняла Таццяна Дзедзюль, мама выхаванца сярэдняй групы Іллі. Таццяна Аляксандраўна распрацавала дыдактычную гульню “Народныя промыслы”.
На заключным этапе праекта былі праведзены выстава дзіцячых работ “Беларускі арнамент” і фотавыстава “Скарбніца”, дзе размясціліся сямейныя фота, што ілюструюць знаёмства з прадметамі народнага побыту.
Можна адзначыць, што менавіта дашкольны ўзрост дае добрыя перспектывы фарміравання ў дзяцей патрыятызму. Падчас праекта дзеці ў даступнай форме засвоілі традыцыі і звычаі свайго народа, далучыліся да роднай культуры.
Аляксандра ЛЯШУК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі