222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
13 лютага 2021 г. у г. Мінску, на зімовай гарадской лыжаролернай трасе ў мікрараёне «Вяснянка», актыўна і цікава прайшла зімовая рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры «Культурная лыжня – 2021». Каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама ў складзе 6 чалавек прадстаўляла раён на спартакіядзе. Годна прайшлі лыжныя выпрабаванні Талер Вікторыя Вільгельмаўна - кіраўнік гуртка Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра, Барадака Юлія Аляксандраўна - бібліятэкар 2-й катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУ «Валожынская цэнтральная бібліятэка», Шарко Ігар Ігаравіч - загадчык гаспадаркі ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры», Пупко Сяргей Андрэевіч - кіраўнік гуртка Дорскага філіяла ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў».
Паважаныя грамадзяне, калі ў Вас узнікла цяжкая жыццёвая сітуацыя і Вам патрабуецца дапамога, дзяржаўная ўстанова “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” прапануе Вам скарыстацца шырокім спектрам гарантаваных сацыяльных паслуг.
На атрыманне сацыяльных паслуг на даму маюць права непрацаздольныя грамадзяне- інваліды 1 ці 2 групы, непрацуючыя грамадзяне,якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію, не маюцьмедыцынскіх супрацьпаказанняў (з якімі не быў заключаны дагавор рэнты абодагавор пажыццёвага ўтрымання з прадстаўленнем сродкаў на ўтрыманне).
Сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму аказваюць паслугі згодна медыцынскага заключэння ўстаноў аховы здароўя і Пераліку бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання.
Умовы аплаты за надомнае абслугоўванне вызначаюцца памерам дахода (пенсіі) пенсіянера ці інваліда і наяўнасцю ў абслугоўваемага грамадзяніна працаздольных сваякоў, павінных па закону аказваць яму дапамогу.
Уступіўшымі ў сілу з 01.01.2021 пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2020 г.№538 “Аб змяненні пастанаўленняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”, якой унесены змены ў Пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечаннасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацвержаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. №1218 і ад 24 студзеня 2021 г. пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2020 г.№113 “Аб зменах пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2013 г. №11”, унесены некаторыя змены ўпарадак і ўмовы аказання сацыяльных паслуг тэрытарыяльнымі цэнтрамі.
Сацыяльныя паслугі аказваюцца грамадзянам на наступных умовах: бясплатна – малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам, сярэднедушавы даход якіх ніжэй БПМ у сярэднім на душу насельніцтва; на ўмовах частковай аплаты – адзінокім непрацаздольным грамадзянам (сем’ям), сярэднедушавы даход якіх не перавышае 200% зацверджанага ва ўстаноўленым парадку БПМ у сярэднім на душу насельніцтва; на ўмовах поўнай аплаты – непрацаздольным грамадзянам (сем’ям), атрымліваючым сярэднедушавы даход вышэй 200% зацверджанага ва ўстаноўленым парадку БПМ.
Разлік кошту комплекснага сацыяльнага абслугоўвання праводзіцца зыходзячы з кошту аднаго візіту і колькасці візітаў сацыяльнага работніка ў месяц. На дадзены момант кошт аднаго візіту для грамадзян, пражываючых у сельскай мясцовасці складае 1 рубель 74 капейкі, для грамадзян, пражываючых у горадзе, – 1 рубель 19 капеек.
Падчас візіту сацыльным работнікам па запатрабаванню грамадзяніна аказваецца 3 і больш платныя паслугі згодна з заключаным дагаворам і пералікам паслуг, які з’яўляецца неад’емнай часткай дагавору.
У пералік паслуг на платнай аснове, у залежнасці ад функцыянальнага класу ўстаноўленага ўстановамі аховы здароўя, уваходзяць наступныя паслугі:
Купляі дастаўка на дом прадуктаўхарчавання, прамысловых тавараў першай неабходнасці;
Арганізацыя гарачагахарчавання на даму: дастаўка на дом гарачагахарчавання,аказаннедапамогіў падрыхтоўцыстравы, падрыхтоўка простых страў;
Дастаўкаагародніны са сховішча;
Дастаўка вады (для пражываючыхў жылых памяшканнях без цэнтральнага водазабеспячэння);
Дапамога ў растопцы печак (для пражываючых у жылых памяшканнях без цэнтральнагаацяплення): дастаўка паліваса сховішча,падрыхтоўка печак да распальвання,распальванне печак;
Здача рэчаў упральню, хімчыстку, рамонт і іх дастаўка на дом;
Уборка жылых памяшканняў: праціранне пылу з паверхні мэблі,вынас смецця, падмятанне падлогі, прыборка пылесосам мягкай мэблі, дываноў і напольных пакрыццяў,чыстка прыкраватных коўрыкаў і дарожак,мыццё падлогі,мыццё аконнага шкла і аконных пераплётаў, праціранне падаконнікаў, ачыстка аконных рам ад паперы (праклейка аконных рам паперай),замена занавесак і фіранак,уборка пылу са сцен і столі,чыстка ванны, умывальніка (ракавіны), чыстка газавай (электрычнай) пліты, мыццё посуду, чыстка ўнітаза,мыццёхаладзільніка;
Унясенне аплаты са сродкаў абслугоўваемага грамадзяніна за жыллёва-камунальныя паслугі, карыстанне жылым памяшканнем, паслугі сувязі, ажыццяўленне іншых плацяжоў(аплата тавараў,паслуг, аплата налогаў, штрафаў, пагашэнне крэдытаў);
Чысткапрыдамавых дарожак ад снегуў зімовы перыяд (для пражываючыху жылых дамахсядзібнага тыпу);
Прыбіраннепрыдамавой тэрыторыіз 1 красавікада 31 кастрычніка(для пражываючыху жылых дамахсядзібнага тыпу);
Аказанне дапамогі ў змене сподняй бялізны;
Аказанне дапамогі ў адзяванні, зняцці адзення, пераапрананні;
Аказаннедапамогіў змене(перасціланні) пасцельнай бялізны;
Аказанне дапамогі ў прыёме стравы (кармленне);
Аказанне дапамогіў выкананні санітарна-гігіенічных працэдур: прычэсванне,дапамога ў прыняцці ванны (душа),мыццё галавы,брыццё барады івусоў, гігіенічнаяапрацоўка ног і рук (стрыжка пазногцяў), змена падгузнікаў, вынас судна;
Арганізацыя прагулкі на свежым паветры (да 30 мінут);
Дастаўка (забеспячэнне) лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння;
Садзейнічанне ў выкананні рэабілітацыйных мерапрыемстваў у адпаведнасці з індывідуальнай праграмай рэабілітацыі інваліда;
Дапамога ў забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, уключанымі ў Дзяржаўны рэестар (пералік) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, у адпаведнасці з індывідуальнай праграмай рэабілітацыі інваліда ці заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі;
Навучанне карыстанню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;
Аказанне дапамогі ў выконванні прызначэнняў, рекамендацый медыцынскага работніка;
Дапамога ў падборы і выдача тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў часовае карыстанне;
Кансультаванне і інфармаванне па пытаннях аказання сацыяльных паслуг і сацыяльнай падтрымкі;
Садзейнічанне ў афармленні і выпатрабаванні неабходных дакументаў для рэалізацыі права на сацыяльную падтрымку і сацыяльнае абслугоўванне;
Правядзенне інфармацыйных гутарак;
Навучанне камп’ютарнай грамаце, у тым ліку па засваенню сацыяльных сетак, здзяйсненню плацяжоў у інтэрнэце;
Аказанне паслуг культурна-масавага і дасугавага характару: забеспячэнне кніжкамі, журналамі і газетамі, чытанне ўслых журналаў, газет, кніжак;
Аказанне дапамогі ў наведванні храма, арганізацыя сустрэч і духоўных бясед са святарамі;
Садзейнічанне ў аднаўленні і падтрымцы роднасных сувязяў;
Садзейнічанне ў аднаўленні (замене) дакументаў, удакладняючых асобу і пацвярджаючых права на льготы;
Садзейнічанне ў атрыманні: сацыяльных паслуг, прадстаўляемых арганізацыямі, аказываючымі сацыяльныя паслугі, паслуг, прадстаўляемых арганізацыямі культуры, гандлю, бытавога абслугоўвання, сувязі і іншымі арганізацыямі;
Садзейнічанне ў дастаўцы і назад ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання;
Суправаджэнне ў дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя;
Садзейнічанне ў нарыхтоўцы агародніны і паліва на зіму;
Садзейнічанне ў арганізацыі рытуальных паслуг;
Садзейнічанне ў арганізацыі атрымання медыцынскай дапамогі.
Вышэй названымі пастановамі ўнесены змены ва ўмовы аказання сацыяльна -рэабілітацыйных паслуг – дадзеная паслуга адзінокім непрацаздольным інвалідам 1 і 2 групы аказваецца на бясплатнай аснове.
А вось грамадзянам, якія пражываюць сумесна з дзецьмі працаздольнага ўзросту, Пералік сацыяльных паслуг дастаткова зменшаны.
Акрамя сацыяльных паслуг, якія аказваюцца ў форме сацыяльнага абслугоўвання на даму, пры наяўнасці медыцынскага паказання, цэнтрам таксама аказваюцца паслугі сядзелкі і дзённага догляду.Дадзеныя паслугі аказваюцца ў дзённы час па працоўных днях ад 10 да 40 гадзін у тыдзень пры неабходнасці. Аплата за дадзеныя паслугі падлічваецца згодна калькуляцыі. На дадзены момант кошт 1 гадзіны складае:65 капеек (100%),39 капеек (60%).
З кожным годам усё больш запатрабаванай становіцца паслуга пачасавога догляду за дзяцьмі (паслуга няні).Дадзеная паслуга цэнтрам аказваецца:
У сувязі з унесенымі зменамі ў заканадаўчыя нарматыўна-прававыя акты з 25 студзеня 2021 года паслуга пачасавога догляду за дзецьмі- інвалідамі да 18 гадовага ўзросту аказваецца бясплатна.
Па пытаннях прадстаўлення сацыяльных паслуг просім Вас звяртацца па адрасах: горад Валожын, вуліца Міру, 8 каб. №3,5,6,7
Г.п. Івянец, плошча Свабоды 2
Тэлефоны для даведак:6 81 05, 6 80 75, 6 81 13, 5 15 03
Загадчык аддзялення сацыяльнайдапамогі на даму Ярота Т.З.
Участники ансамбля «Менестрели» Раковской ДШИ стали участниками прямого эфира музыкальной передачи «Настрой» на Первом национальном канале белорусского радио. Музыканты рассказали о предстоящем концерте, поделились планами на будущее и разыграли два пригласительных на концерт 31 января в клубе «Репаблик».
Ссылка на ютюбканал радиоэфира https://youtu.be/HPSlad6Z_08
13 лютага па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Сусветны дзень радыё. Ужо стала добрай традыцыяй выступленне ўдзельнікаў літаратурнага клуба “Кругагляд” з паэтычнымі віншаваннямі да свят і знамянальных дат на раённым радыё.
Дзіцячая бібліятэка шчыра віншуе нашага сябра Алену Залескую са святам і дзякуем за падтрымку і супрацоўніцтва.
У сувязі з неспрыяльнымі метэаралагічнымі ўмовамі, якія ўсталяваліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, суправаджаемымi маразамі, моцнымі парывамі ветру, завеямі, снегападамі, снежнымі намецямі, галалёдам на дарогах, тратуарах і дваровых тэрыторыях, утварэннямі значных аб'ёмаў снегу і лёду на дахах будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектах склалася складаная абстаноўка.
Тытульны спіс на 2021 год капітальнага рамонту жыллёвага фонду Валожынскага раёна (зацверджаны рашэннем Валожынскага райвыканкама № 215 ад 02.02.2021)

Інфармацыя па аб'ектах бягучага графіка капітальнага рамонту жыллёвага фонду

У лютым 2021 года ў Дорскім СДК прайшла конкурсна-гульнявая праграма «Падарожжа ў краіну Ведаў». На мерапрыемства прыйшлі вучні 4 класа ДУА «Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», якія з'яўляюцца ўдзельнікамі аматарскага аб'яднання «Жамчужынка». Мэта мерапрыемства: развіццё памяці ў дзяцей, увагі, пашырэнне кругагляду дзяцей, выхаванне павагі адзін да аднаго.