Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Чацвер, 11 Люты 2021 18:09

Захапіўся творчасцю Рэмарка

Са школы кожны хлопчык ведае, хто такія танкісты або лётчыкі, чым займаюцца сувязісты і артылерысты. А вось што ўваходзіць у пералік задач ваенных інжынераў, адкажа далёка не кожны. Яшчэ нядаўна практычна не меў прадстаўлення пра гэта і наш зямляк Сяргей ПАШКОЎСКІ.

Валожын для маладога чалавека – малая радзіма. Тут Сяргей нарадзіўся і вырас, тут прайшлі яго дзяцінства і юнацтва. Як і многія падлеткі, ён марыў хутчэй стаць самастойным, незалежным і сысці ад бацькоўскіх клопату і апекі. І, вядома, хацелася знайсці свой шлях у жыцці. Скончыўшы Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, новаспечаны тэхнік-механік нейкі час працаваў на ніве сельскай гаспадаркі. Канчаткова пераканаўшыся, што гэта не яго прызванне, юнак вырашыў паспрабаваць сябе спачатку ў будаўніцтве, а пасля ўладкаваўся на Мінскі аўтамабільны завод фармоўшчыкам.

– Праца, вядома, фізічна складаная, вытворчасць шкодная. Таму надоўга тут заставацца мне не хочацца. Ды і вышэйшую адукацыю трэба атрымаць. Дыплом – адна з прыступак для кар’ернага росту, – распавядае аб сваіх планах на будучыню Сяргей. – Служба ў арміі – таксама важны этап у жыцці мужчыны.

Па словах малодшага сяржанта рэзерву 2-й інжынернай брыгады Сяргея Пашкоўскага, найбольш складанымі былі самыя першыя зборы:

– Тады ўсе мы, навабранцы, праходзілі курс пачатковай вайсковай падрыхтоўкі. Трэба было не толькі вывучыць асновы ваеннай справы, зразумець, што і як у арміі ўстроена, але і адаптавацца, уліцца ў калектыў. У той перыяд адбылася адна з самых важных падзей – урачыстае прыняцце ваеннай прысягі. Я і цяпер памятаю хваляванне, якое адчуваў, калі прыйшла мая чарга выйсці са строю і вымавіць словы клятвы на вернасць Радзіме. У гэты час на мяне глядзелі камандзіры, таварышы, родныя і блізкія…

Падчас збораў малодшы сяржант рэзерву зразумеў, што ён зусім нічога не ведаў пра інжынерныя войскі. Спачатку спатрэбілася вывучыць тэорыю, а потым былі палявыя выхады, засваенне падрыўной справы на практыцы…

– Раней пра службу ў войску я меў уяўленне па чужых водгуках і ўражаннях. Цяпер жа ў мяне склалася сваё ўласнае меркаванне, заснаванае на асабістым вопыце. Да арміі я нават аб працы сапёра ведаў толькі тое, што паказваюць у фільмах. На дадзены ж момант маё разуменне пра службу ў інжынерных войсках значна шырэйшае. Мы, ваенныя інжынеры, здольныя выконваць шырокі спектр задач: размініраванне, маскіроўку, навядзенне пантонных перапраў і драўляных мастоў. Фартыфікацыйныя ўмацаванні, інжынерныя загароды – таксама наша работа, – з гонарам распавядае зямляк.

Дарэчы, менавіта ў арміі Сяргей захапіўся чытаннем твораў Рэмарка. Гэта любоў да творчасці нямецкага пісьменніка захавалася і ў паўсядзённым жыцці. Ледзь закончыўшы адзін раман, ён не шкадаваў грошай на тое, каб купіць чарговую кнігу. Паступова цікавасць да літаратуры пашыралася, як і спіс упадабаных аўтараў. З апошняга, што давялося прачытаць, яго асабліва ўразіў раман Булгакава “Майстар і Маргарыта”.

– Калі я праходзіў усе працэдуры прызыву ў ваенным камісарыяце, мне казалі, што служыць буду ў сілах спецыяльных аперацый. Так склалася, што дэсантнікам я не стаў, ды і служу ў рэзерве. Але ніколькі не шкадую аб гэтым, – расказвае Сяргей Пашкоўскі. – Стаць ваенным інжынерам таксама выдатна, бо гэтыя спецыялісты выконваюць не менш важныя задачы. Да таго ж у інжынерных войскаў багатая гісторыя, 21 студзеня ім споўнілася 320 гадоў!

Алена МЯЦЕЛЬСКАЯ,

фота аўтара

У музейным пакоі нашай школы захоўваецца цікавая фатаграфія з сямейнага альбома Тарэсы Віктараўны Макей (Ванслаў). На фатаграфіі юнакі і дзяўчаты, дзяцінства якіх прыпала на ваеннае ліхалецце, а юнацтва на аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі.

Будынка школы ў Раманаўшчыне, у сучасным разуменні, не было. Школа размяшчалася ў чатырох хатах, дзе гаспадары выдзялялі пакой для навучання дзяцей. Адзіны гадзіннік на ўсю вёску і спрэчкі, чыя чарга даваць званок па вёсцы…

Вучні прыходзілі з навакольных вёсак і хутароў, якія ўцалелі пасля блакады ў ліпені-жніўні 1943 года. Былі спалены Нелюбы, Доры, Макрычаўшчына… У школу хадзілі пешшу, не зважаючы на пару года і надвор’е. Адзенне простае, абутак таксама (басаножкі – падэшва са старой шыны з прывязанымі матузамі).

Дзеці вайны вельмі хутка сталелі. Вучыцца было цікава і неабходна. Магчыма, таму сярод выпускнікоў – працавітыя і знакамітыя людзі. Сярод іх (верхні рад) – добра знаёмыя старэйшаму пакаленню рэжысёр Пяршайскага народнага тэатра Мікалай Мікалаевіч Ганчарык, хірург Анатоль Пятровіч Інфаровіч.

У першым радзе настаўнікі. Чацвёрты злева – дырэктар школы, франтавік Віктар Іосіфавіч Ганак, побач (трэці злева) мой дзед – Уладзімір Іванавіч Нелюб. Дзед вучыўся ў Кракаве на настаўніка… і застаўся без работы. Каб працаваць, трэба было прыняць каталіцкую веру і польскае падданства. Яго бацька (Іван Ігнатавіч Нелюб, праваслаўны, з Бандарцоў, быў граматны) сказаў: “Не!” У той час дзеці слухаліся бацькоў. Дзед прадоўжыў настаўнічаць толькі пасля 17 верасня 1939 года.

У другім радзе трэцяя злева Тарэса Віктараўна Макей (Ванслаў). Чацвёртая – Прафена Мартынаўна Шэўчык (Гарбач) (зімуе ў дачкі ў Фаніпалі), працавала ў Дорскай васьмігадовай школе, вучыла мяне матэматыцы. Пятая – Таіса Уладзіміраўна Усава (Нелюб), выпускніца Ашмянскага педвучылішча, чацвёрты выпуск, 1951 года, мая першая настаўніца ў Раманаўскай пачатковай школе.

У 1972 годзе школу закрылі. Дзеці прадоўжылі навучанне ў Дорах. Мама працавала ў школе да выхаду на заслужаны адпачынак. Яна памятае практычна ўсіх сваіх вучняў, можа назваць дату нараджэння кожнага.

Тарэса Віктараўна і Таіса Уладзіміраўна жывуць па суседстве, пры дочках. Год-два назад збіраліся ці ў нас пад вішняй, ці ў Тарэсы Віктараўны пад вінаградам. Зараз кожны дзень падтрымліваюць сувязь па тэлефоне. Тэмы пастаянныя: абмеркаваць надвор’е, падзеі ў свеце і Беларусі, навіны з “Працоўнай славы”, успомніць даўніну… Сёлета 75 гадоў, як закончылі школу. Пра што мараць аднакласніцы? Каб дзеці былі здаровыя і не было вайны!

Ганна УСАВА,

настаўнік гісторыі

ДУА “Дорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Чацвер, 11 Люты 2021 14:39

Газеты і часопісы

Добры часопіс - мой спадарожнік, мой сябар,

З табой цікавей бывае вольны час.

Хлопцы!

Як вы думаеце, колькі газет і часопісаў выпісвае Валожынская дзіцячая бібліятэка?

Каля 50 найменняў.

На старонках прапанаваных вам часопісаў друкуюцца цікавыя артыкулы, маляўнічыя ілюстрацыі, вясёлыя гісторыі, самаробкі, крыжаванкі, конкурсы з прызамі, віктарыны.

Акрамя гэтага, у іх ёсць матэрыялы, якія дапаўняюць школьную праграму, экалагічныя гульні, тэсты, парады, фокусы.

Разглядаючы яркія карцінкі, чытаючы цікавыя, смешныя апавяданні і казкі, вы пашырыце сваё знаёмства з навакольным светам, разаўеце ўвагу, уяўленне, навучыцеся многае рабіць сваімі рукамі.

Чытайце часопісы!

11 02 2021 39«Вясёлка»

За 63 гады свайго жыцця “Вясёлка” даказала, што яна надзейны сябар беларускіх дзяцей. Яна нястомна вучыць сваіх чытачоў любіць і ведаць родную мову, паважаць дарослых, якія цярпліва вядуць у жыццё. Рэдакцыя, аўтары робяць усё магчымае, каб чытачы любілі сваю Айчыну, раслі сумленнымі яе спадчыннікамі. Вас чакаюць займальныя апавяданні, казкі, вершы, загадкі, смяшынкі, гульні.

«Юны ратавальнік»

Дэвіз часопіса «Юны ратавальнік» - «вучымся, гуляючы». Захоўваючы сваё галоўнае прызначэнне - навучанне школьнікаў і дашкольнікаў асновам бяспекі жыццядзейнасці, «Юны ратавальнік» пашырае кругагляд і творчую актыўнасць сваіх чытачоў. У кожным нумары часопіса можна знайсці тэматычны ўкладыш-улётку або гульню-браділку, якія выдатна падыдуць для гульняў дзіцяці. Часопіс «Юны ратавальнік» - гэта верны сябар, выдатны суразмоўца, чулы памочнік кожнаму з бацькоў.

«Вясёлыя карцінкі»

Дзіцячы гумарыстычны часопіс. У вясёлай школе можна навучыцца чытаць і пісаць, пазнаёміцца з геаметрычнымі фігурамі, правіламі паводзін, вывучыць розныя колеры і многае іншае. На старонках часопіса вас чакаюць гумарыстычныя апавяданні і казкі, вясёлыя вершы і лічылкі, пацешныя коміксы, гульні, размалёўкі, галаваломкі - усё-усё, што цікава дзецям.

«Мурзілка»

Дзіцячы літаратурна-мастацкі часопіс. У ім друкуюцца казкі, Казачныя аповесці, апавяданні, п'есы, вершы. Галоўныя яго аўтары - сучасныя таленавітыя пісьменнікі, мастакі і класікі дзіцячай літаратуры. Часта аўтарамі часопіса выступаюць самі чытачы.

«Шышкін лес»

Цікавае, добрае і павучальнае выданне для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Часопіс створаны на аснове аднайменнай тэлепраграмы. Цыкл пазнавальных і духоўна-адукацыйных праграм «Шышкін лес» штодня выходзіць на канале «Радасць мая».

Першы нумар часопіса «Шышкін лес» выйшаў у лютым 2006 года. Ён адразу ж заваяваў сімпатыі маленькіх і вялікіх чытачоў. Яны палюбілі мілую мышку Шуню, лагоднага ваўчаняці Зубка і няўрымслівага кацяняці Коксіка. Дзеці звяртаюцца па парады да янота Янотыча і даведаюцца шмат новага ад разумнай савы Мацільды Леанардаўны.

Разам з героямі часопіса юныя чытачы вучацца і гуляюць, падарожнічаюць і майструюць, спазнаюць навакольны свет і знаёмяцца з хрысціянскімі цнотамі.

«Вогнішча»

У дзіцячага часопіса «Вогнішча» ёсць свая бібліятэка. У ёй сабраны аповесці і апавяданні для дзяцей, апублікаваныя ў часопісе «Вогнішча». Казкі, апавяданні, аповесці рускіх і замежных пісьменнікаў, творы класічнай літаратуры і сучасных аўтараў.

Чацвер, 11 Люты 2021 10:48

РЦК "Дарожка да спадчыны"

3 лютага 2021 года для вучняў 5”В” класа  Ракаўскай сярэдняй колы адбылася экскурсія “Калядна-навагоднія традыцыі: гісторыя навагодняй елкі, упрыгожванняў, персанажаў” ў Ракаўскім цэнтры народнай творчасці. Падчас экскурсіі дзеці даведаліся шмат цікавай інфармацыі пра ўзнікненне і развіццё калядна-навагодніх традыцый, гісторыю з’яўлення навагодніх персанажаў Дзеда Мароза  і Снягурачкі, а таксама ўзнікненне і развіццё традыцыі ўпрыгожвання навагодняй ёлкі ў заходняй Еўропе, Савецкім Саюзе і на тэрыторыі Беларусі. 

Старт рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Роднае — народнае» дадзены сёння ў час адкрытага анлайн-дыялогу БРСМ «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акцыя накіравана на папулярызацыю дзяржаўных сімвалаў Беларусі. «У гэтым годзе БРСМ будзе рэалізаваны шэраг новых праектаў. Адзін з іх — «Роднае — народнае», у рамках якога мы таксама прапануем стварыць «Летапіс Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь». Усе перамогі і дасягненні за 26 гадоў незалежнасці адбыліся пад нашым дзяржсцягам. І мы ўжо цяпер вядзём распрацоўку электроннага рэсурсу, дзе будуць адлюстраваны асноўныя вехі і дасягненні нашай незалежнай суверэннай Беларусі. Хочацца, каб у кожнага ў доме быў дзяржаўны сцяг. Безумоўна, кожны грамадзянін Беларусі павінен паважаць і ведаць на памяць гімн сваёй краіны. Гэта вельмі важна. Нашы дзяржаўныя сімвалы — герб, сцяг, гімн — заўсёды ў нас у сэрцы. І мы будзем актыўна папулярызаваць іх маладзёжнай сучаснай мовай», — падзяліўся першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк.

Сімвалічным стартам акцыі стала сумеснае выкананне ўдзельнікамі анлайн-дыялогу дзяржаўнага гімна і ўручэнне кожнаму дэлегату на Усебеларускі народны сход ад БРСМ — Дзяржаўнага сцяга Беларусі.

Дыялог «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць» сёння аб’яднаў 140 прадстаўнікоў каманды саюза моладзі — удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу і маладых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Галоўная задача маладзёжнай сустрэчы — зверыць гадзіннікі напярэдадні важнай грамадска-палітычнай падзеі. Сувязь са студыямі ў абласных цэнтрах і Мінску наладжана праз карпаратыўную платформу Zoom. Цэнтральная студыя размясцілася ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску.

Сярод удзельнікаў дыскусіі — старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ Кацярына Петрашкевіч. Яна ўпершыню вылучана дэлегатам на УНС. «Для мяне гэта вельмі адказная місія, — адзначыла яна. — За час правядзення дыскусійных пляцовак БРСМ прагучала мноства ініцыятыў. Не можа не радаваць, што моладзь наша актыўная і неабыякавая да будучыні сваёй краіны. Наш гонар — гэта нашы людзі, мы адзіныя і ўсе хочам міру і працвітання нашай незалежнай Беларусі. Сімвалічна, што дэвіз Усебеларускага народнага сходу гучыць менавіта так: «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць». Давайце разам ствараць на карысць нашай краіны і будучага нашых дзяцей», — падкрэсліла яна.

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага 2021 года ў Мінску. На абмеркаванне ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2,7 тыс. чалавек.

Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне нагадвае пра набліжэнне канчатковага тэрміну прадстаўлення дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб з даходаў, атрыманых у 2020 годзе.

У рамках рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Шахматы ў школе» грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя шахмат» дала для карыстання ўстановам агульнай сярэдняй адукацыі Валожынскага раёна на бязвыплатнай аснове шэсць камплектаў шахматнага абсталявання, якія складаюцца з шахматнай дошкі і камплекта шахматных фігур.

У сувязі з ускладненнем пагодных умоў, звязаных з моцным снегападам, на тэрыторыі Мінскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыя ўвяла спецыяльны план «Надвор'е», распавялі ў ДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Старонка 514 з 545

Задайте вопрос