222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Абавязковыя страхавыя ўзносы неабходна заплаціць не пазней за 1 сакавіка 2021 года. У выпадку, калі дзейнасць вялася ўвесь год, для ІП, адвакатаў, натарыусаў мінімальны памер узносаў за 2020 год складае 1584,40 руб., для самазанятых асоб мінімальны памер узносаў за 2020 год складае 1312,78 руб.
Упраўленне транспартам у стане алкагольнага ап'янення адно з самых сур'ёзных парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Статыстыка сведчыць, што 5-10% ДТЗ, якія здзяйсняюцца па віне вадзіцеляў, звязана менавіта з гэтым правапарушэннем. Цяжар наступстваў такіх дарожна-транспартных здарэнняў значна вышэй у параўнанні з астатнімі аварыямі.
РАБОТЫ ХАПАЕ. ПАТРЭБНА ТОЛЬКІ ЖАДАННЕ ПРАЦАВАЦЬ
На 1 лютага ў аддзеле занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама зарэгістраваны 15 беспрацоўных. Гэта людзі, якія маюць права на сацыяльныя гарантыі, што прадастаўляюцца дзяржавай: на дапамогу па беспрацоўі, матэрыяльную дапамогу, стыпендыю падчас навучання. З пачатку года за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 17 чалавек, 12 з іх займелі работу. Прыгэтым, у арганізацыях і на прадпрыемствах раёна маецца 160 вакансій: 73 – у горадзе, 87 – на вёсцы. Узровень беспрацоўя складае 0,11 працэнта.
Самымі запатрабаванымі на рынку працы па-ранейшаму застаюцца рабочыя прафесіі. Так, на ААТ “Валожынскі льнокамбінат” патрабуюцца загрузчыкі сыравіны. Шмат свабодных месц у РУП “Валожынскі ЖКГ”: тут чакаюць дарожных рабочых, прыбіральшчыкаў тэрыторый, азеляніцеляў, сантэхнікаў.
У аграрным сектары не хапае трактарыстаў, а вось даярак і жывёлаводаў дастаткова. І трэба адзначыць, што пры старанні ў сельскай гаспадарцы сёння ёсць магчымасць зарабіць добрыя грошы – усё залежыць ад працы чалавека, яго асабістага ўкладу ў агульную справу.
У медыцынскай і ветэрынарнай галінах ёсць патрэба ў спецыялістах з вышэйшай медыцынскай адукацыяй: у райбальніцы не хапае урачоў, а ў райветстанцыі застаюцца вакантнымі некалькі ставак ветэрынарных урачоў.
Вялікая ўвага ў апошні час надаецца працаўладкаванню інвалідаў. У раёне зарэгістраваны 376 чалавек, якія маюць 3-ю групу інваліднасці і могуць працаваць. 184 з іх знайшлі рабочае месца. Многія шукаюць для сябе занятак, аднак стан здароўя не заўсёды дазваляе пайсці туды, куды хацелася б. Работа такой катэгорыі насельніцтва прадастаўляецца толькі па тых рэкамендацыях, якія прапісаны ў індывідуальнай праграме рэабілітацыі.
Як і раней, беспрацоўныя грамадзяне пры дапамозе фінансавай падтрымкі дзяржавы могуць распачаць уласную справу. Вучыцца на прыватных прадпрымальнікаў сёлета ўжо паехалі 2 чалавекі: дарэчы, навучанне праводзіцца таксама бясплатна.
Алена ЗАЛЕСКАЯ
ПАСТАЎКІ Ў КІТАЙ
На Валожынскім вытворчым участку ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” у гэтыя дні адбываецца адгрузка сухога абястлушчанага малака і сухой малочнай сыроваткі ў Кітай. За тыдзень прыкладна пастаўляецца каля 200 тон прадукцыі.
На прадпрыемстве паведамілі, што супрацоўніцтва з краінай працягваецца другі год. Выйсці на рынак Усходняй Азіі дапамаглі ўрадавыя дэлегацыі: у прыватнасці, кітайскія прадстаўнікі прыязджалі да нас на масласырзавод – знаёміліся з узорамі прадукцыі, вывучалі тэхналогію вытворчасці, дэгуставалі, наладжвалі дзелавыя кантакты ў рамках сумеснага праекта “Адзін пояс – адзін шлях”.
Спачатку “дабро” на закупку дала адна кампанія, на сённяшні дзень сумесная дзейнасць арганізавана ўжо з трыма. Пачыналі з сухой малочнай сыроваткі, якой летась паставілі каля трох тысяч тон. Сёлета далі згоду і на сухое абястлушчанае малако – заключылі кантракт на адну тысячу тон. Адгрузка за мяжу адбываецца праз марскія порты ў Клайпедзе, а таксама праз чыгунку.
Як бачна, валожынская прадукцыя станоўча зарэкамендавала сябе: як і на айчынным рынку, так і за акіянам яна выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці – для выпуску малочнай прадукцыі, кандытарскіх і хлеба-булачных вырабаў.
Нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю ва ўсім свеце, масласырзавод працуе круглыя суткі: ёсць і сыравіна, і збыт. Акрамя сухіх малочных прадуктаў, тут па-ранейшаму вырабляюць цвёрдыя сыры і сметанковае масла. Асноўным прадуктам для вытворчасці з’яўляецца малако: за суткі яго пастаўляецца каля 350 тон, плюс 240 тон абястлушчанага малака і 140 тон сыроваткі. Акрамя нашага раёна, пастаўшчыкамі з’яўляюцца Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі, Смалявіцкі, Лагойскі, Мінскі і Смаргонскі.
Алена ЗАЛЕСКАЯ
НА ПОЎНУЮ МАГУТНАСЦЬ
Чацвёрты месяц ААТ “Валожынскі льнокамбінат” працуе на поўную магутнасць. Работы вядуцца ў тры змены, на вытворчасці штодзень заняты каля 50 чалавек.
Апошнія два гады льнаводы атрымліваюць добры ўраджай ільну. Каб перапрацаваць усю льнотрасту, на прадпрыемстве арганізавалі трэцюю змену. Спраўляцца сваімі сіламі стала складана, таму на дапамогу запрасілі рабочых са Століна. Чамусьці валожынцы не спяшаюцца ўладкоўвацца сюды на работу. Безумоўна, працаваць тут нялёгка, аднак, той хто сумленна адносіццаа да сваіх абавязкаў і стараецца, абавязкова ўбачыць плён.
Як расказаў дырэктар ільнокамбіната Аляксандр Мікалаевіч Барада, за студзень перапрацавалі 336 тон трасты і атрымалі 90 тон ільновалакна. Прадукцыя пастаўляецца на Аршанскі льнокамбінат і Гродзенскі завод “Гранітэкс”, які займаецца вырабам пражы, у тым ліку льнянога катанізаванага валакна.
У кругласутачным рэжыме працуе і цэх па вытворчасці льнянога алею. Асноўным заказчыкам гэтага карыснага прадукту з’яўляецца ТАА “Еўрагандль”. І трэба адзначыць, што пастаўкі не толькі не прыпыніліся, а, наадварот, павялічыліся на 35-40 працэнтаў. Адгрузка вядзецца па меры паступлення заявак.
У зімовы час хапае клопатаў і механізатарам. Па словах кіраўніка, ужо практычна адрамантавана ўся тэхніка для перадпасяўной апрацоўкі глебы. Зараз узяліся за наладжванне пасяўных агрэгаў: запаснымі часткамі, якія пастаўляюцца па лініі Мінаблаграсэрвісу з Міханавіч, забяспечаны ў поўным аб’ёме.
Алена ЗАЛЕСКАЯ
З 3 па 4 лютага ў г. Мінску праходзіла першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 г. н. Спартсмены-навучэнцы ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна» годна прадставілі сваю школу.
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. У большасці выпадкаў надзвычайныя сітуацыі - гэта вынік бестурботнасці і пагарды правіламі бяспекі. А людзі, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі, і зусім не думаюць аб сваёй бяспекцы і тым больш пра дабрабыт тых, хто жыве побач. Сваімі паводзінамі яны ствараюць велізарную пагрозу свайму жыццю і падвяргаюць небяспецы сваіх блізкіх.
Вывучэнне правілаў бяспекі – справа важная і патрэбная. І гэта павінен разумець кожны. Бо ад таго наколькі мы ведаем і выконваем правілы, залежыць наша ўласная бяспека.
Сегодня в Центре безопасности МЧС Минской области представители МООП Минщины приняли участие в областном мероприятии «МЧС. БРСМ. БЕЗОПАСНОСТЬ», посвященному Дню Молодежных отрядов охраны правопорядка. От Воложинского района был награждён благодарностью Игорь Шарко.