Спецыялісты папярэджваюць, што першы лёд тоіць у сабе небяспеку, і нагадваюць правілы паводзін:
перш чым сысці з берага на лёд, уважліва агледзьцеся і намецьце маршрут руху, выбіраючы бяспечныя мясціны;
асабліва асцярожным трэба быць у месцах, пакрытых тоўстым слоем снегу, у месцах хуткага цячэння і выхаду крыніц, паблізу кустоў, асакі, травы, што выступаюць над паверхняй, упадзення ў вадаёмы ручаёў;
выходзіць на лёд трэба ў неглыбокіх месцах;
правярайце трываласць лёду пешняй або калом, а не ўдарамі нагі;
не рэкамендуецца прабіваць шмат лунак на блізкай адлегласці;
не збірайцеся на лёдзе вялікімі групамі.
Адпраўляючыся на зімовую рыбалку, трэба ўзяць з сабой простыя выратавальныя сродкі:
вяроўку 15-20 м даўжынёй з пятлёй на адным канцы і грузам вагой 400-500 г на другім,
выратавальную камізэльку або нагруднік.
Надзейны лёд — празрысты, з зеленаватым адценнем, таўшчынёй не менш за 7 см. Малочны белага колеру лёд удвая слабейшы за празрысты. Самы небяспечны лёд — утвораны са снегу, які змёрзся.
Крыніца: АСВОД.