Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Артыкул цэнтра

15.02.2021

Паважаныя грамадзяне, калі ў Вас узнікла цяжкая жыццёвая сітуацыя і Вам патрабуецца дапамога, дзяржаўная ўстанова “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” прапануе Вам скарыстацца шырокім спектрам гарантаваных сацыяльных паслуг.

На атрыманне сацыяльных паслуг на даму маюць права непрацаздольныя грамадзяне- інваліды 1 ці 2 групы, непрацуючыя грамадзяне,якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію, не маюцьмедыцынскіх супрацьпаказанняў (з якімі не быў заключаны дагавор рэнты абодагавор пажыццёвага ўтрымання з прадстаўленнем сродкаў на ўтрыманне).

Сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму аказваюць паслугі згодна медыцынскага заключэння ўстаноў аховы здароўя і Пераліку бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання.

Умовы аплаты за надомнае абслугоўванне вызначаюцца памерам дахода (пенсіі) пенсіянера ці інваліда і наяўнасцю ў абслугоўваемага грамадзяніна працаздольных сваякоў, павінных па закону аказваць яму дапамогу.

Уступіўшымі ў сілу з 01.01.2021 пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2020 г.№538 “Аб змяненні пастанаўленняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”, якой унесены змены ў Пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечаннасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацвержаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. №1218 і ад 24 студзеня 2021 г. пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2020 г.№113 “Аб зменах пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2013 г. №11”, унесены некаторыя змены ўпарадак і ўмовы аказання сацыяльных паслуг тэрытарыяльнымі цэнтрамі.

Сацыяльныя паслугі аказваюцца грамадзянам на наступных умовах: бясплатна – малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам, сярэднедушавы даход якіх ніжэй БПМ у сярэднім на душу насельніцтва; на ўмовах частковай аплаты – адзінокім непрацаздольным грамадзянам (сем’ям), сярэднедушавы даход якіх не перавышае 200% зацверджанага ва ўстаноўленым парадку БПМ у сярэднім на душу насельніцтва; на ўмовах поўнай аплаты – непрацаздольным грамадзянам (сем’ям), атрымліваючым сярэднедушавы даход вышэй 200% зацверджанага ва ўстаноўленым парадку БПМ.

Разлік кошту комплекснага сацыяльнага абслугоўвання праводзіцца зыходзячы з кошту аднаго візіту і колькасці візітаў сацыяльнага работніка ў месяц. На дадзены момант кошт аднаго візіту для грамадзян, пражываючых у сельскай мясцовасці складае 1 рубель 74 капейкі, для грамадзян, пражываючых у горадзе, – 1 рубель 19 капеек.

Падчас візіту сацыльным работнікам па запатрабаванню грамадзяніна аказваецца 3 і больш платныя паслугі згодна з заключаным дагаворам і пералікам паслуг, які з’яўляецца неад’емнай часткай дагавору.

У пералік паслуг на платнай аснове, у залежнасці ад функцыянальнага класу ўстаноўленага ўстановамі аховы здароўя, уваходзяць наступныя паслугі:

Купляі дастаўка на дом прадуктаўхарчавання, прамысловых тавараў першай неабходнасці;

Арганізацыя гарачагахарчавання на даму: дастаўка на дом гарачагахарчавання,аказаннедапамогіў падрыхтоўцыстравы, падрыхтоўка простых страў;

Дастаўкаагародніны са сховішча;

Дастаўка вады (для пражываючыхў жылых памяшканнях без цэнтральнага водазабеспячэння);

Дапамога ў растопцы печак (для пражываючых у жылых памяшканнях без цэнтральнагаацяплення): дастаўка паліваса сховішча,падрыхтоўка печак да распальвання,распальванне печак;

Здача рэчаў упральню, хімчыстку, рамонт і іх дастаўка на дом;

Уборка жылых памяшканняў: праціранне пылу з паверхні мэблі,вынас смецця, падмятанне падлогі, прыборка пылесосам мягкай мэблі, дываноў і напольных пакрыццяў,чыстка прыкраватных коўрыкаў і дарожак,мыццё падлогі,мыццё аконнага шкла і аконных пераплётаў, праціранне падаконнікаў, ачыстка аконных рам ад паперы (праклейка аконных рам паперай),замена занавесак і фіранак,уборка пылу са сцен і столі,чыстка ванны, умывальніка (ракавіны), чыстка газавай (электрычнай) пліты, мыццё посуду, чыстка ўнітаза,мыццёхаладзільніка;

Унясенне аплаты са сродкаў абслугоўваемага грамадзяніна за жыллёва-камунальныя паслугі, карыстанне жылым памяшканнем, паслугі сувязі, ажыццяўленне іншых плацяжоў(аплата тавараў,паслуг, аплата налогаў, штрафаў, пагашэнне крэдытаў);

Чысткапрыдамавых дарожак ад снегуў зімовы перыяд (для пражываючыху жылых дамахсядзібнага тыпу);

Прыбіраннепрыдамавой тэрыторыіз 1 красавікада 31 кастрычніка(для пражываючыху жылых дамахсядзібнага тыпу);

Аказанне дапамогі ў змене сподняй бялізны;

Аказанне дапамогі ў адзяванні, зняцці адзення, пераапрананні;

Аказаннедапамогіў змене(перасціланні) пасцельнай бялізны;

Аказанне дапамогі ў прыёме стравы (кармленне);

Аказанне дапамогіў выкананні санітарна-гігіенічных працэдур: прычэсванне,дапамога ў прыняцці ванны (душа),мыццё галавы,брыццё барады івусоў, гігіенічнаяапрацоўка ног і рук (стрыжка пазногцяў), змена падгузнікаў, вынас судна;

Арганізацыя прагулкі на свежым паветры (да 30 мінут);

Дастаўка (забеспячэнне) лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння;

Садзейнічанне ў выкананні рэабілітацыйных мерапрыемстваў у адпаведнасці з індывідуальнай праграмай рэабілітацыі інваліда;

Дапамога ў забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, уключанымі ў Дзяржаўны рэестар (пералік) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, у адпаведнасці з індывідуальнай праграмай рэабілітацыі інваліда ці заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі;

Навучанне карыстанню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;

Аказанне дапамогі ў выконванні прызначэнняў, рекамендацый медыцынскага работніка;

Дапамога ў падборы і выдача тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў часовае карыстанне;

Кансультаванне і інфармаванне па пытаннях аказання сацыяльных паслуг і сацыяльнай падтрымкі;

Садзейнічанне ў афармленні і выпатрабаванні неабходных дакументаў для рэалізацыі права на сацыяльную падтрымку і сацыяльнае абслугоўванне;

Правядзенне інфармацыйных гутарак;

Навучанне камп’ютарнай грамаце, у тым ліку па засваенню сацыяльных сетак, здзяйсненню плацяжоў у інтэрнэце;

Аказанне паслуг культурна-масавага і дасугавага характару: забеспячэнне кніжкамі, журналамі і газетамі, чытанне ўслых журналаў, газет, кніжак;

Аказанне дапамогі ў наведванні храма, арганізацыя сустрэч і духоўных бясед са святарамі;

Садзейнічанне ў аднаўленні і падтрымцы роднасных сувязяў;

Садзейнічанне ў аднаўленні (замене) дакументаў, удакладняючых асобу і пацвярджаючых права на льготы;

Садзейнічанне ў атрыманні: сацыяльных паслуг, прадстаўляемых арганізацыямі, аказываючымі сацыяльныя паслугі, паслуг, прадстаўляемых арганізацыямі культуры, гандлю, бытавога абслугоўвання, сувязі і іншымі арганізацыямі;

Садзейнічанне ў дастаўцы і назад ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання;

Суправаджэнне ў дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя;

Садзейнічанне ў нарыхтоўцы агародніны і паліва на зіму;

Садзейнічанне ў арганізацыі рытуальных паслуг;

Садзейнічанне ў арганізацыі атрымання медыцынскай дапамогі.

Вышэй названымі пастановамі ўнесены змены ва ўмовы аказання сацыяльна -рэабілітацыйных паслуг – дадзеная паслуга адзінокім непрацаздольным інвалідам 1 і 2 групы аказваецца на бясплатнай аснове.

А вось грамадзянам, якія пражываюць сумесна з дзецьмі працаздольнага ўзросту, Пералік сацыяльных паслуг дастаткова зменшаны.

Акрамя сацыяльных паслуг, якія аказваюцца ў форме сацыяльнага абслугоўвання на даму, пры наяўнасці медыцынскага паказання, цэнтрам таксама аказваюцца паслугі сядзелкі і дзённага догляду.Дадзеныя паслугі аказваюцца ў дзённы час па працоўных днях ад 10 да 40 гадзін у тыдзень пры неабходнасці. Аплата за дадзеныя паслугі падлічваецца згодна калькуляцыі. На дадзены момант кошт 1 гадзіны складае:65 капеек (100%),39 капеек (60%).

З кожным годам усё больш запатрабаванай становіцца паслуга пачасавога догляду за дзяцьмі (паслуга няні).Дадзеная паслуга цэнтрам аказваецца:

  • сем’ям, выхоўваючым дзяцей-інвалідаў (не больш 20 гадзін у тыдзень да дасягнення дзіцём узросту 18 гадоў);
  • сем’ям, якія выхоўваюць дваіх альбо траіх дзяцей, якія нарадзіліся адначасова (не болей 20 гадзін у тыдзень − для двойняў (40 гадзін у тыдзень−для тройняў) да дасягнення дзяцьмі ўзросту 3 гадоў);
  • сем’ям, у якіх абое бацькоў альбо адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і з’яўляюцца інвалідамі 1 альбо 2 групы (не болей 20 гадзін у нядзелю да дасягнення дзіцем (дзяцьмі) узросту 6 гадоў);
  • сем’ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова, дзяцей-інвалідаў прадугледжана кароткачасовае вызваленне бацькоўад догляду за дзіцём (дзяцьмі) (не болей 10 гадзін у тыдзень).

У сувязі з унесенымі зменамі ў заканадаўчыя нарматыўна-прававыя акты з 25 студзеня 2021 года паслуга пачасавога догляду за дзецьмі- інвалідамі да 18 гадовага ўзросту аказваецца бясплатна.

Па пытаннях прадстаўлення сацыяльных паслуг просім Вас звяртацца па адрасах: горад Валожын, вуліца Міру, 8 каб. №3,5,6,7

Г.п. Івянец, плошча Свабоды 2

Тэлефоны для даведак:6 81 05, 6 80 75, 6 81 13, 5 15 03

Загадчык аддзялення сацыяльнайдапамогі на даму Ярота Т.З.