Для прадухілення няшчасных выпадкаў пры карыстанні газавымі прыборамі неабходна звяртаць асаблівую увагу на стан газавага абсталявання і выконваць “Правілы карыстання газам у быту”:
– перад уключэннем газавых праточных воданагравальнікаў і ацяпляльных газавых прыбораў правярайце наяўнасць цягі ў коміне;
– не пакідайце без нагляду газавую пліту, калі тая працуе;
– памяшканне, у якім устаноўлены газавыя прыборы, неабходна праветрываць;
– рашоткі вентыляцыйных каналаў павінны быць чыстымі і заўсёды ў адкрытым становішчы;
– дымавыя і вентыляцыйныя каналы павінны перыядычна правярацца і прачышчацца спецыялізаванай арганізацыяй або ўласнікам жылога памяшкання, які прайшоў спецыяльнае навучанне і па яго выніках дапушчаны да выканання названых работ;
– пры карыстанні газавым абсталяваннем заўсёды павінна быць адкрыта фортачка або фрамуга акна;
– пры з’яўленні паху газу тэлефанаваць па нумары 104.
Ад выканання дадзеных патрабаванняў залежыць не толькі захаванне вашых жыццяў і здароўя, але і бяспека вашых родных і блізкіх.
Яўген ЗЯЛКОЎСКІ,
майстар службы эксплуатацыі
сістэм газазабеспячэння Валожынскага
раёна газазабеспячэння



