Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Праверка ведаў па пытаннях аховы працы

02.12.2021

У адпаведнасці з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2008 г. № 356-З “Аб ахове працы” (са зменамі і дапаўненнямі) і пунктам 42 Інструкцыі аб парадку навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы, што зацверджана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2008 № 175 (са зменамі і дапаўненнямі), кіраўнікі і спецыялісты арганізацый не пазней за месяц з дня назначэння на пасаду абавязаны праходзіць першасную праверку ведаў па пытаннях аховы працы, а таксама ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў, але не менш за адзін раз у тры гады, перыядычную праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведных камісіях.
Кіраўнікі і спецыялісты, члены камісій, якія не маюць вышэйстаячага органа кіравання, праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў камісіі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа. Каб зрабіць гэта, неабходна звярнуцца з заяўкай у камісію райвыканкама для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы   (факс: 8-01772 54978,   Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. ).
Кансультацыю па пытаннях аховы працы можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама па тэлефоне: 8-01772 55680.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама

Задайте вопрос