У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2021 г. № 721 “Аб устанаўленні памеру месячнай мінімальнай заработнай платы” з 1 студзеня 2022 г. мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры 457 рублёў.
Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай заработнай платы, але не ніжэй за памер, устаноўлены заканадаўствам.
Важна! Памер пагадзіннай мінімальнай заработнай платы вызначаецца наймальнікам.
Дадзеная велічыня вызначаецца шляхам дзялення памеру месячнай мінімальнай заработнай платы на суадносіны разліковай нормы працоўнага часу каляндарнага года, усталяванай для адпаведных катэгорый работнікаў наймальнікам у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы, і колькасці месяцаў каляндарнага года.
Увага! Наймальнік абавязаны прымяняць мінімальную заработную плату (месячную і пагадзінную) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора. Пры гэтым мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) прымяняецца ўлікам адпрацаванага працоўнага часу.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
Валожынскага райвыканкама