Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Кірмаш вакансій – дапамога ў працаўладкаванні

24.05.2022

У рамках комплексу дадатковых мерапрыемстваў па правядзенні аператыўна-прафілактычнай адпрацоўкі грамадскіх месцаў на тэрыторыі раёна ў перыяд з 19 па 23 мая аддзелам аховы правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі сумесна з крымінальна-выканаўчай інспекцыяй РАУС, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама пры ўдзеле РУП “Валожынскі жылкамунгас”, ААТ “Валожынскі льнокамбінат”, Валожынскага вытворчага ўчастака ААТ “Мінскі малочны камбінат № 1” у райаддзеле ўнутраных спраў адбыўся кірмаш вакансій. Мэта мерапрыемства – працаўладкаванне асуджаных асоб, што здзейснілі злачынствы ў грамадскіх месцах.    

Суіскальнікамі вакансій выступілі 12 чалавек, якія ў цяперашні час знаходзяцца на ўліку ў праваахоўнікаў. Двое з запрошаных пацвердзілі сваё працаўладкаванне, трое – атрымалі накіраванне на работу ў арганізацыі. Кожнаму з прысутных даведзена дакладная інфармацыя аб наяўнасці свабодных працоўных месцаў у раёне.

 Як патлумачылі ў аддзеле занятасці, ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на жаль падобны кантынгент грамадзян рэдка спяшаецца шчыра і натхнёна працаваць, таму становіцца сапраўдным “галаўным болем” супрацоўнікаў міліцыі. І гэта нягледзячы на тое, што ў многіх – вялізныя запазычанасці па аліментах. Што тычыцца стаўлення кіраўнікоў арганізацый да ненадзейных работнікаў, большасць з вялікай перасцярогай пагаджаецца прыняць у калектыў людзей, якія працаваць не жадаюць. А для іх, між іншым, маецца вялікі выбар вакансій, заняўшы якія можна зарабляць нармальныя грошы. Да таго ж, ёсць магчымасць па шэрагу прафесій (вадзіцель пагрузчыка, муляр, маляр, абліцоўшчык-плітачнік, электрагазазваршчык) прайсці належныя курсы і займець дакументальнае пацверджанне атрыманай спецыяльнасці. У час навучання выплачваецца стыпендыя, пры неабходнасці прадастаўляецца інтэрнат.

Начальнік аддзела занятасці Марына Іода патлумачыла прысутным заканадаўства аб магчымасці перасялення грамадзян на новае месца жыхарства. Сёння на перыяд пошуку работы жыхарам Валожыншчыны, зарэгістраваным у службе занятасці, прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у грамадскіх аплачваемых работах у жылкамунгасе, лясгасе, сельгасарганізацыях.

На фота:  Спецыялісты аддзела кадраў ільнокамбіната і жылкамунгаса Святлана БАШАРКЕВІЧ, Анжэла КАЛЫШКА, начальнік аддзела занятасці Марына Іода, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Алена КАНАПЕЛЬКА

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Задайте вопрос