Што спатрэбіцца дзіцяці ў аздараўленчым лагеры:
1. Медыцынская даведка аб стане здароўя*.
2. Адзенне і абутак:
— спартыўны касцюм і спартыўны абутак,
— 2 камплекты паўсядзённага адзення,
— сонцаахоўны галаўны ўбор,
— прыгожае адзенне для вечароў адпачынку і дыскатэк,
— 3-4 кашулі або футболкі з доўгімі рукавамі,
— 5-6 пар шкарпэтак,
— 3-5 змен ніжняй бялізны,
— цёплы світар або кофта,
— вятроўка,
— туфлі на кожны дзень,
— абутак для нашэння ў час дажджу, сырога і халоднага надвор’я,
— сланцы, пакаёвыя тапачкі.
3. Прадметы асабістай гігіены:
— зубная шчотка і паста,
— туалетнае мыла ў мыльніцы,
— шампунь,
— мачалка,
— туалетная папера,
— расчоска,
— насавыя хустачкі,
— гігіенічныя рэчы для дзяўчынак.
Не рэкамендуецца браць з сабой:
— мабільны тэлефон,
— ювелірныя ўпрыгажэнні,
— дарагое адзенне,
— скорапсавальныя прадукты харчавання.
*Неабходна ўзяць за тры дні да ад’езду ў лагер у паліклініцы па месцы жыхарства.
Крыніца: Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска.



