Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Канікулы без дыму і агню

17.06.2022

Акцыя з такой назвай крочыць па Валожыншчыне. На працягу трох месяцаў выратавальнікі будуць наведваць прышкольныя і стацыянарныя летнія аздараўленчыя лагеры. Галоўная мэта акцыі – папярэдзіць узнікненне пажараў па прычыне дзіцячых забаў з агнём, не дапусціць гібелі і траўматызму юных грамадзян.

З хлопчыкамі і дзяўчынкамі аздараўленчага лагера, што працуе на базе СШ № 2 г. Валожына, сустрэліся старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алеся Радвіловіч. Яна правяла цікавае мерапрыемства, падчас якога дзеці вучылі правілы бяспекі, правяралі свае веды, прагледзелі навучальныя відэаролікі, паўдзельнічалі ў спартыўна-выратавальнай эстафеце.

Задайте вопрос