Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Четверг, 15 июля 2021 17:11

Пётр Міхайлавіч БАЛДОЎСКІ:

У гэтыя ліпеньскія дні Пётр Міхайлавіч Балдоўскі, жыхар вёскі Агароднікі Вішнеўскага сельсавета, адзначыў сваё 70-годдзе. Больш за чатыры дзясяткі гадоў ён аддаў служэнню лесу і яго багаццю, дваццаць сем – на пасадзе ляснічага Вішнеўскага лясніцтва. Заўсёды працаваў сумленна і ад душы. Узнагароджаны нагрудным знакам “Ганаровы лесавод Рэспублікі Беларусь”, медалём “За працоўныя заслугі”, мае ў скарбонцы і Ганаровы прыз Героя Сацыялістычнай працы СССР Пятра Рыгоравіча Анціпава – легендарнай асобы, які без рук і без ног працаваў ляснічым у Ленінградскай вобласці. А некалькі гадоў таму Пятра Міхайлавіча прызналі лепшым ляснічым Беларусі.

Лесам ён жыве, ім дыхае, ад яго бярэ мудрасць і энергію. Кажа: “Я яго люблю і паважаю, як сваю сям’ю”.

Родам П. М. Балдоўскі з вёскі Няровы з простай сялянскай сям’і: бацька – кузнец, маці – швачка. Пётр быў старэйшым, пасля нарадзіліся яшчэ два браты. Бацькі з маленства прывучалі да работы – у ёй бачылі і сэнс жыцця, і магчымасць трывала стаць на ногі. Яшчэ вучылі паважаць людзей. Моладзь яго пакалення вельмі цягнулася да ведаў – у кожнага было жаданне праявіць сябе, паказаць, на што ты здольны, чагосьці дасягнуць. Пасля заканчэння школы разам з сябрам ён паступіў у Мінскае вучылішча электрыкаў і нядоўгі час адпрацаваў на трактарным заводзе. У Валожынскі лясгас прыйшоў у 1972 годзе, які ўзначальваў тады Барыс Мікалаевіч Дзмітрыеў. Яго мой герой называе гаспадаром лесу, і гэтымі словамі сказана ўсё. Накіравалі на работу электрыкам мех- устаноўкі Клім, загадваў якой Альфрэд Юльянавіч Роліч. Калектыў складаўся з 12 леснікоў і 2 майстроў. Менавіта тут ён атрымаў першыя азы лясной справы: як весці пасадку маладзенькіх дрэўцаў, даглядаць за імі, правільна вызначаць высечку. Альфрэд Юльянавіч вучыў адказнасці, не раз падкрэсліваючы, што лес – жывы, з ім трэба абыходзіцца беражліва і паважліва. Пасля П. М. Балдоўскага прызначылі майстрам, памочнікам ляснічага Вішнеўскага лясніцтва, а з 1987 года – ляснічым. На гэтай пасадзе заставаўся да выхаду на заслужаны адпачынак. Паступова набіраўся вопыту і адначасова павышаў прафесійны ўзровень: скончыў Полацкі тэхнікум лясной гаспадаркі, пазней – тэхналагічны інстытут.

Строгі і патрабавальны, але душой хварэючы за справу і людзей, ён паказваў прыклад адносін да даручанага ўчастка работы – любіў, як кажа, “каб усё было зроблена “на канта”, стараўся, каб лясніцтва займала людзіруючыя пазіцыі, а работнікі атрымлівалі добрыя заробкі. Прафесіяналам сваёй справы была бухгалтар Тамара Чаславаўна Жаркевіч, леснікі Вячаслаў Уладзіміравіч Гаспарэвіч, Іван Мікалаевіч Маленкавіч, які пастаянна займаў прызавыя месцы на спаборніцтвах вальшчыкаў лесу.

Лясныя ўгоддзі налічвалі амаль 9 тысяч гектараў, 75 працэнтаў з іх займалі ліставыя пароды – асіна, бяроза, вольха, 25 працэнтаў – сасна і елка. 160 гектараў былі адведзены пад ліпавыя плантацыі – іх высаджвалі спецыяльна для пчолаў, на галоўным карыстанні знаходзіліся і волаты-дубы, узрост якіх налічваў пад 150-200 гадоў: яны пакідаліся як насеннікі. Планаў даводзілася шмат: вясной за два-тры дні высаджвалі па 40-60 гектараў маладзенькага лесу. А колькі сіл трэба прыкласці, каб кволыя саджанцы ўкараніліся: догляд за маладняком, якога налічвалася 500 гектараў, патрабаваў вялікай адказнасці, бо гэта ж насамрэч святая справа – аднаўленне ляснога фонду. У сезон здавалі па 40-60 тон бярозавага соку – падчаплялі бочку да трактара і везлі ў Юрацішкі, каб зарабіць грошы. Збіралі лекавыя травы і нават кару вярбы.

У штодзённых лясных клопатах добра дапамагалі юныя работнікі школьнага лясніцтва, якое ў той час лічылася сапраўдным ноу-хау і належыла менавіта вішнеўскаму ляснічаму. Школьнікі старэйшых класаў не цураліся ніякай работы, бо гэта была магчымасць займець свой уласны рубель. Атрымліваючы веды на практыцы, некаторыя з іх у далейшым выбіралі лясную прафесію: у ліку такіх – Віталій Тарасевіч і сын Пятра Міхайлавіча Балдоўскага Павел. Цяпер, дарэчы, бацька працуе ў сына майстрам.

Увогуле, лясніцтва лічылася кузняй кадраў: навічкі прыходзілі маладымі спецыялістамі, адбывалі практыку, завочна вучыліся і атрымлівалі далейшую пуцёўку ў жыццё. Сярод такіх – два браты Лебядзевічы з Сакаўшчыны. Зараз Іван Пятровіч Лебядзевіч – ляснічы 1-га класа, узначальвае Пяршайскае лясніцтва, а Ігар Пятровіч Лебядзевіч камандуе Вішнеўскім. Уладзімір Уладзіміравіч Маркоўскі працуе ляснічым Багданаўскага лясніцтва.

Шмат было зроблена і па ўмацаванні матэрыяльнай базы: пабудаваны гараж 9х21 метр, арачнік і канюшня для коней, якіх тады мелася ў лясніцтве тры, і самы важны “аб’ект” – на працягу года ўзвялі новую кантору. Важны гістарычны факт: прымаць новабудоўлю прыехаў сам міністр лясной гаспадаркі, а рабяты са школьнага лясніцтва давалі канцэрт. За дапамогу лясгасу ім падарылі камп’ютар.

А колькі яшчэ вялікіх асоб пабывала ў гасцях у вішнеўскага ляснічага! Калісьці сюды завітаў нават Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі мітрапаліт Алексій II: у двары лясніцтва стаіць альтанка, у якой ён адпачываў. Людзі гавораць, што пасля знаходжання ў ёй ім робіцца асабліва лёгка.

Толькі добрымі словамі ўзгадвае П. М. Балдоўскі і ўсіх кіраўнікоў Валожынскага лясгаса, пры якіх яму давялося працаваць. Уладзіміра Якаўлевіча Баршча лічыў дырэктарам ад Бога: ён цікавіўся людзьмі – ляснічымі, рабочымі, іх справамі. Іван Іванавіч Віршыч, аднакурснік, з якім і зараз падтрымлівае сяброўскія адносіны, – талковы гаспадарнік, чулы чалавек, трымаў дысцыпліну і парадак. Раман Лявонцьевіч Матус ведаў цану лесу і яго багацця, стараўся, каб Валожынскі лясгас знаходзіўся на дастойным месцы.

…За штодзённай карпатлівай працай і не заўважыў, як праляцелі сорак гадоў ЛЮБІМАЙ працы. Так-так, менавіта любімай. Бо, як кажа Пётр Міхайлавіч, кожны чалавек павінен быць на сваім месцы – тады хочацца рабіць і імкнуцца наперад, ставіць планы і ажыццяўляць іх, радавацца ад набытку і натхняцца дасягненнямі. Мой герой падкрэслівае, што адносіны да лесу зараз значна змяніліся ў лепшы бок дзякуючы разуменню і падтрымцы кіраўніцтва краіны, Міністэрства лясной гаспадаркі, абласнога аб’яднання. У наш час да лесу ставяцца ашчадна і беражліва – калісьці сюды вывозілі смецце, яны ляжалі “горамі”, і работнікам лясніцтва даводзілася самім прыбіраць і наводзіць парадак. Зараз жа людзі ў лесе не смецяць, а калі і надараецца ўбачыць які пакет з адходамі – то гэта ўжо выключэнне. Кожны павінен зразумець, што лес – насамрэч наша багацце: гэта лёгкія планеты, ён шчодра дзеліцца ягадамі, грыбамі, дае драўніну, дапамагае зняць стрэс і добра адпачыць. І памятаць народную мудрасць: “Ты ў лесе ягады збіраў і забыў, а ён цябе, думкі і сэрца тваё памятае”.

 Алена ЗАЛЕСКАЯ

Наталля НЯМКЕВІЧ.

Круглы стол “Роля мясцовага згуртавання ў забеспячэнні інклюзіі” адбыўся на базе раённай бібліятэкі. У абмеркаванні пытанняў парадку дня прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскасці, мясцовай улады, градскіх аб’яднанняў, члены раённага прадстаўніцтва Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, валанцёры і іншыя зацікаўленыя асобы. З дапамогай праграмы Zoom у мерапрыемстве паўдзельнічалі партнёры па праектнай дзейнасці.

Спікерам мерапрыемства выступіла ўдзельнік-валанцёр міжнародных інклюзіўных праектаў Наталля Нямкевіч. Яна коратка падвяла вынікі праекта “Вучымся кіраваць сваёй будучыняй”, які толькі-толькі завяршыўся на Валожыншчыне. Затым старшыня раённай арганізацыі БелАДДІМІ Ларыса Шчарбачэвіч расказала пра распаўсюджанне ідэі інклюзіі ў мясцовым згуртаванні. Аповед суправаджаўся прэзентацыяй, дзякуючы якой прысутныя змаглі ўнікнуць у сэнс кожнага праекта, што рэалізоўваліся ў нашым раёне, пачынаючы з 1999 года. Замежныя партнёры ў сваю чаргу падзяліліся вопытам установы, якую яны прадстаўляюць, у кірунку стварэння інклюзіўнага грамадства. Яны прадставілі прэзентацыю “Практыкі інклюзіі”.

Валанцёры – гарант інклюзіі.

Новы праект “Інклюзіўнае дыялогавае акно” прэзентаваў член грамадскай арганізацыі Аляксей Шчарбачэвіч. Плануецца, што ў выніку майстар-класаў, трэнінгаў, індывідуальных кансультацый і іншых мерапрыемстваў больш за 10 чалавек стануць правайдарамі дадатковай адукацыі, 20 – пройдуць навучанне камп’ютарнай граматнасці, 10 – пазнаёмяцца з новымі адукацыйнымі стандартамі падчас стажыроўкі ў Германіі, пасля чаго ўсе ўдзельнікі збяруцца ў Мінску на вялікі фінальны форум.

Удзельнікі дыскусіі.

Завяршылася сустрэча дыскусіяй. У ходзе яе прысутныя абмеркавалі вынік выбару “болевых” кропак, што сустракаюцца на жыццёвым шляху людзей з інваліднасцю і іх родных (адукацыя і прафесійная падрыхтоўка, працаўладкаванне, безбар’ернае асяроддзе і транспарт, стэрэатыпы і дыскрымінацыя, інш.), змаглі выказаць свае меркаванні адносна зняцця напружання па ім. Як адзначыла Наталля Нямкевіч, наперадзе ў валожынскіх актывістаў зноў вялікая і цікавая работа, якая, на яе думку, у чарговы раз пашырыць магчымасці людзей з інваліднасцю, а тым, хто не мае праблем са здароўем, дазволіць праявіць лепшыя рысы цывілізаванага чалавека – талерантнасць і міласэрнасць.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Четверг, 15 июля 2021 17:13

Камфорт паскорыць лячэнне

Кабінет электралячэння.

Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне райбальніцы – тое месца ва ўстанове аховы здароўя, куды людзі ідуць і за лячэннем, і за прыемнымі адчуваннямі. Масаж, ультрагук, дарсанваль… Усе гэтыя маніпуляцыі не проста здымаюць боль, а дораць пачуццё лёгкасці, ствараюць настрой. Менавіта таму так важна, каб праводзіліся яны ў належных умовах.

Старшая медсястра аддзялення фізіятэрапіі Іна МАРЦІНКЕВІЧ.

Як адзначыла старшая медыцынская сястра аддзялення Іна Марцінкевіч, за апошні час шмат зроблена для того, каб надаць эстэтычны выгляд кабінетам масажу і электралячэння. Радуе наведвальнікаў і светлы, прыгожы, абсталяваны падымальнікам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пераход з паліклінікі.

Рамонтныя работы працягваюцца

Кабінет масажу.

Сёння работы па стварэнні камфорных умоў працы для супрацоўнікаў і рэабілітацыі для пацыентаў працягваюцца. Кіраўніцтвам ЦРБ прынята рашэнне выдаткаваць сродкі на рамонт калідора, дзе зараз мяняюцца дзверы. Паколькі работы праводзяцца гаспадарчай групай ЦРБ, а гэта літаральна некалькі чалавек, працэс праходзіць не так хутка, як хацелася, аднак неўзабаве ў фізіятэрапіі будуць адноўлены столь, сцены, на падлозе з’явіцца новая плітка. Маюцца і яшчэ далейшыя планы, што тычацца асобных кабінетаў.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

На беразе Плешчаніцкага вадасховішча прайшлі 17-ы палявы лагер «Юны выратавальнік» і злёт юных выратавальнікаў Мінскай вобласці. Удзел прынялі 24 каманды, у тым ліку і з нашага раёна. У яе ўвайшлі хлопчыкі і дзяўчынкі з сярэдняй школы № 2 г. Валожына.

Першым конкурсам, які прайшлі ўдзельнікі злёту, стала прадстаўленне палатачных гарадкоў. Журы ацаніла ўпляценне ў афармленне нацыянальнага каларыту, інтэрпрэтацыю тэм бяспекі, творчасць і фантазію дзяцей.

Другім – і самым складаным – конкурсам сталі зводна-палявыя вучэнні. Яны складаліся з чатырох этапаў. На першым маладыя людзі сутыкнуліся з «хімічнай аварыяй». Ацэньваліся правільнасць накладання бандажа і эвакуацыя пацярпелага з небяспечнай зоны. На другім этапе тушылі «лясны пажар». На трэцім арганізатары падрыхтавалі паласу перашкод: удзельнікі каманд ліквідавалі наступствы “абвалу” і знайшлі “пацярпелага” ў задымленай зоне. І на чацвёртым этапе ўдзельнікі вучэнняў адпрацавалі навыкі аказання дапамогі тым, хто церпіць бедства на вадзе. У гэтым конкурсе каманда нашага раёна заслужана заняла 3-е месца.

Наступным конкурсам стаў «Агляд строю і песні». Далей па праграме ішло праходжанне турыстычнай паласы. У пачатку маршруту камандзе неабходна было транспартаваць дзве пакрышкі ў пазначаную зону, затым прайсці па вяроўках праз умоўны абрыў і пераадолець пры дапамозе дошак «балота». Тут наша каманда заняла другое месца. У спаборніцтвах па валейболе яна стала трэцяй.

У гэты ж дзень юныя выратавальнікі на хуткасць разводзілі вогнішчы. Тры запалкі, галлё і адзін ліст паперы – усё, што было ў распараджэнні кожнай каманды, але гэта не перашкодзіла выканаць пастаўленую задачу. Таксама ўдзельнікі прадэманстравалі навыкі ў хуткай устаноўцы палаткі.

Напрыканцы злёту прайшлі цырымонія закрыцця і ўзнагароджанне пераможцаў. Наша каманда годна прадставіла Валожыншчыну, паказала добрыя вынікі. Віншуем з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых поспехаў!

Інфармацыя і здымкі

прадастаўлены РАНС

10 июля народная арт-группа «Журавинка» приняла участие в Республиканском празднике «День открытых дорог», приуроченном 85-летию Госавтоинспекции МВД Республики Беларусь.

Четверг, 15 июля 2021 12:58

Безопасность на воде

Согласно п.20 Правил охраны жизни людей на водах Республики Беларусь отдыхающим запрещается купаться в запрещенных для купания местах рек, озер, водохранилищ, прудов и иных водоемов. Согласно решения Воложинского РИК от 18 июля 2016 года №1070 на территории Воложинского района это каналы; обводненные карьеры; искусственные водоемы, специально созданные для противопожарных нужд (пожарные водоемы); гидротехнические сооружения и устройства; Воложинский городской пруд; водохранилище в а.г. Раков; водохранилище в г.п. Ивенец; Воложинское городское водохранилище, кроме акватории примыкающей к пляжной зоне; Саковщинское  водохранилище, кроме акватории примыкающей к пляжной зоне.

Воложинский краеведческий музей посетили две группы ребят, которые отдыхают в  спортивно-оздоровительном лагере «Олимпиец» на базе ФОКа. Для них было проведено экопутешествие «Тайны Налибокской пущи». Ребята познакомились с редкими обитателями Республиканского ландшафтного заказника «Налибокский» и узнали много интересного из жизни животных и птиц нашего края. Информация дополнялась яркими  слайдами.

Воложинский краеведческий музей посетили две группы ребят, которые отдыхают в  спортивно-оздоровительном лагере «Олимпиец» на базе ФОКа. Для них было проведено экопутешествие «Тайны Налибокской пущи». Ребята познакомились с редкими обитателями Республиканского ландшафтного заказника «Налибокский» и узнали много интересного из жизни животных и птиц нашего края. Информация дополнялась яркими  слайдами.

Четверг, 15 июля 2021 11:56

Уважаемые абитуриенты!

Воложинский районный исполнительный комитет предлагает заключить целевые договоры, которые гарантируют льготы при поступлении во все ведущие аграрные вузы Республики Беларусь: (УО «Витебская ордена «Знак почета» государственная академия ветеринарной медицины», УО «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия», УО «Гродненский аграрный университет», УО «Белорусский государственный аграрный университет», УО «Белорусский государственный аграрный технический университет»).

Так, например, зачисление «целевиков» производится по отдельному конкурсу. Кроме того, каждому «целевику» будет выплачиваться, помимо государственной стипендии, еще одна дополнительная стипендия в том же размере, что и основная, а также гарантировано общежитие и последующее распределение в сельскохозяйственные организации Воложинского района.

Перед работающими дипломированными специалистами открываются хорошие перспективы. В течение первых двух лет работы специалистам устанавливается доплата в размере 0,46 базовой ставки, установленной Советом Министров Республики Беларусь. Молодым специалистам предоставляется жилье.

Заключить целевой договор может любой выпускник как из сельской, так и городской школы, а также и те, у кого уже есть среднее специальное образование по требуемым профессиям.

Желающим заключить целевые договоры нужно обратиться в управление по сельскому хозяйству и продовольствию Воложинского райисполкома или в отдел организационно-кадровой работы райисполкома (г.Воложин, пл. Свободы, 2, каб. 115, 320, по тел. (801772) 55 630, 55 652, 55 604)

Четверг, 15 июля 2021 11:52

Акция «Эстафета единства»

14 июля 2021 года на базе Воложинского районного центра культуры  прошла встреча участников акции «Эстафета единства» (в рамках  акции -  краеведческая экспедиция «Туристическая мозаика Минщины»).

Страница 624 из 783

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос