
Кабінет электралячэння.
Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне райбальніцы – тое месца ва ўстанове аховы здароўя, куды людзі ідуць і за лячэннем, і за прыемнымі адчуваннямі. Масаж, ультрагук, дарсанваль… Усе гэтыя маніпуляцыі не проста здымаюць боль, а дораць пачуццё лёгкасці, ствараюць настрой. Менавіта таму так важна, каб праводзіліся яны ў належных умовах.

Старшая медсястра аддзялення фізіятэрапіі Іна МАРЦІНКЕВІЧ.
Як адзначыла старшая медыцынская сястра аддзялення Іна Марцінкевіч, за апошні час шмат зроблена для того, каб надаць эстэтычны выгляд кабінетам масажу і электралячэння. Радуе наведвальнікаў і светлы, прыгожы, абсталяваны падымальнікам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пераход з паліклінікі.

Рамонтныя работы працягваюцца
Кабінет масажу.
Сёння работы па стварэнні камфорных умоў працы для супрацоўнікаў і рэабілітацыі для пацыентаў працягваюцца. Кіраўніцтвам ЦРБ прынята рашэнне выдаткаваць сродкі на рамонт калідора, дзе зараз мяняюцца дзверы. Паколькі работы праводзяцца гаспадарчай групай ЦРБ, а гэта літаральна некалькі чалавек, працэс праходзіць не так хутка, як хацелася, аднак неўзабаве ў фізіятэрапіі будуць адноўлены столь, сцены, на падлозе з’явіцца новая плітка. Маюцца і яшчэ далейшыя планы, што тычацца асобных кабінетаў.
Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ



