Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Понедельник, 05 июля 2021 10:04

Ранішнік “Услед за актыўным летам”

У Ракаўскім цэнтры народнай творчасці  быў праведзены ранішнік “Услед за актыўным летам” з удзелам  выхаванцаў  харэаграфічнага гуртка  “Апельсін“ . Ранішнік адбыўся ў форме канцэртнай  справаздачы работы гуртка. Увазе гледачоў былі прадстаўлены 6 танцаў: “Ангел Веры”, “Меня тянет  хулиганить”, “Поток мыслей” і іншыя. Кожны канцэртны нумар быў адзначаны гучнымі апладысментамі гледачоў.

Дата 3 июля этот праздник неразрывно связан с одним из важнейших событий отечественной истории — освобождением Родины от немецко-фашистских захватчиков. И вот, в который раз государственное учреждения образования «Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей» спешит поздравить ветерана Великой Отечественной войны Новицкую Валентину Фёдоровну.

От лица учреждения заместитель директора по учебно-воспитательной работе Марина Михайловна Виршич вместе с учащейся учебной группы № 19-39 Ажгирей Надеждой имели возможность сказать слова благодарности Новицкой Валентине Федоровне.

-Мы свято чтим память наших дедов и предков. Мы помним самоотверженность, непоколебимую стойкость, смелость, проявленную в году войны. Каждого из нас переполняет не только чувство гордости за ваши беззваветные подвиги, но и безмерная благодарность за мирное небо над головой.

В свою очередь, Валентина Федоровна в который раз с болью в глазах рассказывала о том, как два года пробыла в концлагере и благодарила за оказанное внимание.

Понедельник, 05 июля 2021 09:33

Выставка «И песня тоже воевала…»

С первых дней войны песни помогали народу выстоять и победить, они стали оружием, которое подавляет врага. Прошли годы, но песни военных лет звучат и сегодня, трогая сердца наших современников. У каждой песни есть своя судьба, своя история. Каждая из них раскрывает нам отдельную страницу тех незабываемых событий. ...

Сотрудники Воложинского краеведческого музея подготовили из фондов музея к Дню Независимости Республики Беларусь выставку «И песня тоже воевала…». На выставке можно увидеть патефон, старые пластинки,  сборники песен военных лет.

Пятница, 02 июля 2021 15:46

«Дубінскія жартачкі»

На раённым свяце гумару «Дубінскія жартачкі», якое адбылося 26 чэрвеня ў аграгарадку Дубіна-Баярская, былі адзначаны лепшыя работнікі ААТ “Агра-Дубінское”, якія дасягнулі высокіх вынікаў  на вяснова-палявых работах, нарыхтоўцы кармоў і ў галіне жывёлагадоўлі. Шэсцьдзесят чатыры прадстаўнікі  гаспадаркі атрымалі грашовыя прэміі ад кіраўніка гаспадаркі Каспяровіча Генадзя Вацлававіча.

Гонар і павага працаўнікам вёскі!

Пятница, 02 июля 2021 10:36

Франтавыя дарогі дзеда Юзіка

Праўнучка І. І. Дземідовіча Лізавета ШАПУЦЬКА на свяце ў гонар Дня Перамогі.

Першыя мае веды пра вайну звязаны з успамінамі дзеда-ветэрана Івана Дамінікавіча Грыбоўскага. Пазней, калі пайшла ў школу (Узбалацкая васьмігодка), пастаянна прымала ўдзел у мерапрыемствах з удзелам франтавікоў.  Было іх у нашай вёсцы чалавек пятнаццаць. Трэба  адзначыць, работа ў кірунку патрыятычнага выхавання ў калектыве пад кіраўніцтвам  Заслужанага настаўніка Беларусі Галіны Васільеўны Кароль была наладжана на высокім узроўні. На сустрэчах з ветэранамі, што праходзілі ў самой школе ці ля помнікаў у гонар загінуўшых, мы прыходзілі з хваляваннем і жаданнем як мага больш даведацца пра  вайну. 

Сярод удзельнікаў тых сустрэч быў і Іосіф Іосіфавіч Дземідовіч – дзед маёй аднакласніцы Марыны (зараз Шапуцька). Памяць захавала вобраз невысокага хударлявага пажылога чалавека, што хадзіў з кіёчкам. У дзеда Юзіка была паралізавана палавіна тулава. Таму адна рука была заўсёды закладзена за пазуху, а нагу літаральна падцягваў за сабой. Гутарку яго разумелі толькі самыя блізкія. Усё гэта – наступствы цяжкай кантузіі.

Як і большасць беларускіх сялян, Іосіф Іосіфавіч трапіў на фронт ужо пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Так атрымалася, што сёння адзіны чалавек, які добра ведаў баявы шлях бацькі, – сын Іосіф, хварэе. Таму я не магу дакладна расказаць, якімі дарогамі крочыў пехацінец Дземідовіч. Нявестка Ніна Міхайлаўна ўпэўнена: яе свёкар і мой дзядуля маглі служыць разам. Іван Дамінікавіч жа ваяваў у Прыбалтыцы, затым на тэрыторыі Усходняй Прусіі быў паранены.  Іосіф Іосіфавіч дайшоў да Германіі (гэта вядома дакладна). Там ён атрымаў кантузію і пасля працяглага лячэння прыехаў на радзіму. Яго суправаджала медыцынскі работнік (у тым стане, у якім знаходзіўся, сам бы не даехаў). Малады мужчына амаль не арыентаваўся ў прасторы, пакутаваў ад галаўнога болю, перажываў панічныя атакі і зусім не размаўляў. З аднаго боку, у жонкі і дзяцей радасць – муж і бацька вярнуўся жывым! А з іншага – колькі сіл спатрэбілася родным, каб заўзяты працаўнік, стаўшы інвалідам, неяк прызвычаіўся да свайго стану і працягваў жыць.

Паколькі сам Іосіф Іосіфавіч размаўляў дрэнна, звесткі пра некаторыя падзеі з яго ўдзелам сваякі атрымалі ад медсястры. Яна ж перадала ім і баявыя ўзнагароды франтавіка – медаль “За Перамогу над Германіяй” і ордэн  Айчыннай вайны. Жанчына расказала, як падчас аднаго бою фашысцкія мінамётчыкі літаральна паклалі ўсіх чырвонаармейцаў – удзельнікаў першага рыўка атакі. Адзін маладзенькі салдат упаў літаральна ў некалькіх кроках ад акопа, і было бачна: жывы. Салдат Дземідовіч, хоць яго і не пускалі, паспрабаваў зацягнуць параненага ў акоп. У гэты час немцы аднавілі абстрэл. Снарад разарваўся побач.

Затым зноў была атака, раздаваліся крыкі “Ура!”, нямецкая лаянка, стрэлы і выбухі. У выніку фашысты адступілі, але наш зямляк нічога гэтага ўжо не ўсведамляў. Памяць пра тыя падзеі вярнулася да яго паступова і, магчыма, не ў поўным аб’ёме. Як мог, спрабаваў расказваць, але заўсёды пачынаў плакаць. Таму жонка Софія забараніла  дзецям, а пасля і ўнукам яго турбаваць.

У 1944 годзе ў час адступлення невялічкую хатку, якую  Дземідовічы паспелі пабудаваць у Узбалаці да вайны, немцы спалілі. Таму давялося пажыць у зямлянцы. Адбудаваліся пасля Перамогі. Уяўляю, якой складанай задачай гэта было для сям’і, дзе гаспадар – інвалід. Бабу Зосю, жонку Іосіфа Іосіфавіча, я добра помню. Гэта была досыць суровая жанчына. Мы, дзеці, яе нават трошкі баяліся. Зараз жа добра разумею яе стан. Жыццё дало простай беларускай сялянцы вельмі мала падстаў для радасці.

Дзед Юзік у сваім невялікім, але вельмі ўтульным доме дажыў да 75-годдзя. Сваякі і суседзі шкадавалі ветэрана. Вельмі прыемна, што памяць пра баявога продка захоўваюць і яго праўнукі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Пра такіх людзей, як наш госць, расійскі паэт Мікалай Ціханаў у паэме “Балада о гвоздях” пісаў: “Гвозди б делать из этих людей: крепче б не было в мире гвоздей…” І творца не памыліўся.  Ёсць сярод нас асобы, чые характары, погляды, словы і справы – нібы з неверагодна трывалага сплаву высакаякасных металаў. Калі сказаў – зрабіў, калі зрабіў – гатовы адказваць за вынік. Вось такі і ён, наш  Генадзій КАСПЯРОВІЧ – гаспадар, кіраўнік, муж, бацька і дзядуля, працавіты селянін,  жартаўнік і (гэта прынцыпова) сапраўдны дубінец, чый юбілей шырокае кола сяброў адзначыць заўтра, 3 ліпеня.

– Генадзій Вацлававіч, дазвольце і мне ад імя рэдакцыі раённай газеты павіншаваць Вас з шыкоўнай датай – 60-годдзем. Жадаем здароўя і бадзёрасці, здзяйснення мар і спадзяванняў,100-працэнтнага выканання рэальных планаў. Шчырае дзякуй за шматгадовае супрацоўніцтва з нашым выданнем!

– І Вам дзякуй! Заўсёды лічыў, што “Працоўная слава” для валожынцаў – “наша ўсё”.

– Як і вёска Дубіна, яе жыхары і гаспадарка, дзе яны шчыруюць. Але ж наколькі мне вядома, Вы дубінец не карэнны.

– У мяне тры малыя радзімы. Кожная з іх – вялікая любоў, што назаўсёды ў сэрцы. Нарадзіўся і да 12 гадоў жыў у вёсцы Буні, затым наша сям’я пераехала ў Багданава, дзе бацька працаваў ляснічым, ну і самае лепшае месца на свеце – тое, дзе жыву 36 гадоў. Усе населеныя пункты, з якімі звязаны старонкі маёй біяграфіі, вызначаюцца прыгожымі краявідамі, добрымі людзьмі і своеасаблівымі традыцыямі.

– Часта месцы, дзе прайшло дзяцінства, з’яўляюцца нам у снах… У Вас так бывае?

– Пастаянна. Пасля такіх сноў адчуваю сябе памаладзеўшым. А як жа – у дзяцінстве пабываў!

– Бацька быў прафесіяналам лясной справы, а дзе працавала матуля?

– Маці – педагог. Вучыла пачатковыя класы.

– Хто з бацькоў аказаў найбольшы ўплыў на фарміраванне характару сына?

– Гены – рэч упартая. Хоць бацька быў моцна заняты на рабоце, а ўжо ў 40 гадоў пайшоў з жыцця – я больш падобны на яго.  Але маці заўсёды была побач, вучыла толькі, так бы мовіць, разумнаму, добраму, вечнаму. Канешне, ідэальнага чалавека яна з мяне не вылепіла (ды і хто з нас ідэальны?). Але асноўныя рысы, за якія мне не сорамна, адшліфавала добра. А ячшэ перадала ўласную любоў да матэматыкі.

– А прафесіяй не заразіла, як і бацька…

– Так, яшчэ ў школе зразумеў: настаўніцтва – не маё. Для гэтага я занадта інтраверт. А лес таксама не падыходзіць, бо для ляснога чалавека я не дастаткова інтраверт. Парадокс, канешне. З дзяцінства любіў зямлю, паважаў тых, хто на ёй працуе. Праўда доўгі час збіраўся сваю адданасць Радзіме пацвердзіць клопатам пра яе абарону. Спадзяваўся стаць афіцэрам. Здароўе падвяло – не прайшоў камісію. Такім чынам адзіная альтэрнатыва сельскай гаспадарцы адпала сама сабой. У выніку скончыў Гродзенскі сельгасінстытут.

– Чаму выбралі спецыяльнасць агранома?

– Бо гэта аснова асноў аграпрамысловага комплексу, ад якой залежаць і жывёлагадоўля, і пераапрацоўчая прамысловасць.

– “Выходил на поля молодой агроном…” Памятаеце гэту песню?

– Хто ж з майго пакалення не помніць? Амаль гімн прафесіі!

– І на якія ж палі ўпершыню выйшаў дыпламаваны аграном Каспяровіч?

 – На Падбярэзскія. У гэту гаспадарку, дзе адбылося  галоўнае маё прафесійнаё знаёмства з Зояй Макараўнай Задора, прыехаў па размеркаванні. Адтуль у хуткім часе мяне пераманіў старшыня калгаса “Зара” Барыс Сцяпанавіч Молчан. Помню свой першы прыезд у Дубіну. Вёска, мякка кажучы, не ўразіла. Подберазь у параўнанні з ёй была амаль горадам.

– Але ж не ўцяклі?

– Штосьці зачапіла. У першую чаргу – працавітыя жыхары. Літаральна перад маім прыездам кіраўніком калгаса прызначылі Іосіфа Іосіфавіча Ключніка. Мы шмат гадоў працавалі разам. Стараліся зрабіць усё магчымае, каб пазбавіць “Зару” антытытула “Горшая гаспадарка”.

– Зараз Дубінское прадпрыемства ў авангардзе. Колькі працы ўкладзена ў падобны рывок!

– Гэты, як Вы сказалі, рывок расцягнуўся на гады. Каб выбіцца ў лідары, нам патрэбна было папацець, дабіцца, каб кожны пазл у галаваломцы пад назвай “поспех” стаў на месца. У першую чаргу зрабілі стаўку на высокапрафесійныя кадры. Сёння ў калектыве каля 300 чалавек, з якіх кожны там, дзе можа дасягнуць пэўных паказчыкаў. Затым – будаўніцтва, развіццё жывёлагадоўлі. Стараемся.

– За што перажывае сёння кіраўнік вялікай сельскагаспадарчай арганізацыі?

– Так,  гаспадарка буйная. Працаўнікоў шмат. Ёсць маладыя кадры. Яшчэ б прыехалі.  А ў нас няма ні школы, ні дзіцячага сада. Гэты факт моцна зніжае перспектыўнасць ААТ “Агра-Дубінское”. Спадзяюся, у будучыні праблема будзе вырашана.

– Пра Вас гавораць: “Каспяровіч народжаны для таго, каб змагацца з праблемамі…”

– Я і сапраўды люблю цяжкасці. Менавіта вырашэнне складаных, так званых, невырашальных пытанняў дае магчымасць мабілізаваць усе жыццёвыя рэсурсы і зрабіць чарговы крок наперад.

– Што ж, цяжкасці любіце… А чаго не церпіце?

– Люта ненавіджу гультайства. Радуюся, што ў калектыве дубінскіх аграрыяў такіх няма. Безумоўна, за доўгія гады работы з падобнай бядой даводзілася змагацца. Былі такія, з кім развітваўся. Гэта балючы працэс. Я заўсёды даю людзям шанц, як магу, змагаюся за кожнага. Але, на жаль, нават у нашым дружным калектыве здараліся “працаўнікі”, дастукацца да якіх мы не здолелі.

– Дзесьці чытала, што за кожным моцным мужчынам стаіць не менш моцная жанчына. Ведаючы Людмілу Сафронаўну, дапускаю, што гэта якраз Ваш выпадак.

– Упэўнены: за ўсё, што ў жыцці зрабіў годнага, як чалавек і кіраўнік, патрэбна даць ордэн маёй жонцы.  Гэта не жарт. Ёй і толькі ёй абавязаны ўсім, што маю. У той час, калі я ад цямна да цямна прападаў на рабоце, яна гадавала дзяцей, пыніла нашу хатнюю гаспадарку, стварала ўтульнасць у доме. Шчыра прызнаюся, як выраслі дзеці, нават не заўважыў. Моцна пра тое шкадую. Зараз скарыстоўваю кожную магчымасць, каб не прапусціць дзяцінства ўнукаў. Іх у нас чацвёра. Ганаруся іх прыхільнасцю да дзядулі  і пэўным сваім аўтарытэтам у іх асяроддзі.

– У што верыце?

– Веру ў Бога, хоць і не вельмі рэлігійны, у розум, у сяброўства, у любоў.

 – З кім камфортней мець зносіны: з мужчынамі, ці з жанчынамі?

– Увогуле без розніцы, галоўнае, каб чалавек быў з табой на адной хвалі. Аднак прызнаюся, мяне па жыцці суправаджаюць цудоўныя жанчыны. Маці, цешча (іх, на жаль ужо няма), жонка, дзве дачкі. І ў камандзе саратнікаў таксама шмат разумных, матываваных на поспех жанчын, якія здолелі справіцца з досыць складанымі сітуацыямі, атрымаць некалькі спецыяльнасцей, знайсці сябе на новым месцы ў нашай Дубіне.

– Мяне кранае Ваша прыхільнасць да гэтай вёскі. Між іншым, яе калісьці не хвалілі…

    – Так, яшчэ Стары Улас пісаў, што сюды лепш не сунуцца, бо могуць і лупцоўкі даць, і абрабаваць. Яшчэ некалькі часу таму ніводнае вяселле тут не абыходзілася без бойкі. Нездарма ж па адной з версій назва Баяры (Дубіна Баярская) паходзіць ад слова “ваяры”. Зараз ад ваяўнічасці той нічога не засталося. Наадварот, мы – сталіца гумару нашай Валожыншчыны!

– Гумар і дубінцы… Гэта асобная размова. Некаторыя выказванні і паходжанне мянушак я нават не разумею.

 – Каб жартаваць, як дубінцы, трэба быць дубінцом. Не, не па паходжанні, а менталітэце. Большасць з нас, хоць і прыезджыя, душой перарадзіліся ў мясцовых. А наконт спецыфічнасці творчасці… Мне асабіста падабаецца выказванне: “Трымайся! Зубамі за паветра. Але трымайся!”. Хто гэта прыдумаў – невядома, але гутарка тут пра бязмежны аптымізм і здольнасць выжываць у любых умовах. Мне вельмі пасуе. Ці  яшчэ. Пытанне: “Калі разлічышся?” Адказ: “На тым свеце вугельчыкамі!”. Вось такі фальклор. Не адназначны, але я асабіста яго разумею.

– Ведаю, што заўсёды падтрымліваеце правядзенне дубінскога свята гумару.

 – Інакш нельга. Людзям патрэбны і хлеб, і відовічшы. Самае цікавае, што сёння зберажэннем дубінскіх традыцый займаюцца людзі – па паходжанні не дубінцы. У свой час цэлы культурны пласт падняла Тамара Каляда (дарэчы, прыезджая). Нізкі паклон ёй за гэта. Шчырае дзякуй і калектыву “Дубінскія фанабэры”, што стаў сапраўдным брэндам. Карацей кажучы, шар зямны і нашу вёску, у тым ліку, наперад штурхаюць энтузіясты.

– Хачу запытаць, ці любіце адзначаць Дзень нараджэння?

– Так склалася, што маё асабістае свята супала з Днём вызвалення Беларусі і Днём горада. Таму маё нараджэнне трохі згубілася. Але не крыўдую. Тым больш, што ўвагі хапае. Родныя і сябры ніколі не забываюцца, нягледзячы ні на што.

– Што ж, Генадзій Вацлававіч, ячшэ раз з юбілеем Вас! Няхай удача і аптымізм ніколі не здраджваюць. Дарэчы, маеце магчымасць напярэдадні 3 ліпеня павіншаваць усіх жыхароў Валожыншчыны.

– Дарагія мае землякі! У галоўнае дзяржаўнае свята зычу ўсім міру і дабрабыту. Самае асноўнае – заставайцеся заўжды здаровымі. І бярыце прыклад з дубінцоў, якія могуць пасмяяцца нават у самай безнадзейнай сітуацыі. Пасля чаго звычайна нараджаецца думка: “А ці такая ўжо яна і безнадзейная, тая сітуацыя?”.

Гутарыла Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Магчыма, зараз ужо не кожны жыхар райцэнтра ўзгадае, што калісьці ў нашым горадзе існавала і паспяхова развівалася сапраўдная школа мастацкай гімнастыкі. А з яе, між іншым, за сем гадоў выйшлі каля трыццаці прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва, большасць з якіх хоць і не займелі тытулаў, але на ўсё жыццё захавалі шыкоўныя дары спартыўнага дзяцінства – рухавасць і прыгажосць. Юныя валожынкі – аматаркі вытанчанага і складанага віда спорту пад кіраўніцтвам трэнера Наталлі Корабавай – уваходзілі ў склад зборнай Мінскай вобласці і БССР па гімнастыцы, паспяхова выступалі на спаборніцтвах па ўсім Савецкім Саюзе.

Сённяшняя наша гераіня – адна з тых дзяўчынак, каго Наталля Ціханаўна прызнала перспектыўнымі і ўзяла пад сваё крыло.

У 1979 годзе вучаніцы СШ № 1 г. Валожына Наташы Кавяза споўнілася 7 гадоў. Малая літаральна трызніла гімнастыкай і танцамі. Дома, калі заставалася адна, пераўвасаблялася то ў балерыну, то, прыстасаваўшы матулін купальнік (спецыяльнага тады яшчэ не мела), смела выходзіла “на кавёр”, дзе, размахваючы стужкай, прывязанай да прутка, уяўляла сябе алімпійскай чэмпіёнкай. Родныя заўважалі схільнасць дзяўчынкі, але як ёй дапамагчы па-сапраўднаму акунуцца ў чароўны свет, не ведалі. І вось – навіна: са Стаўрапаля прыехала майстар спорту па гімнастыцы і набірае групу. Падчас прагляду дзяўчынка вельмі хвалявалася. Ёй нават падалося, быццам яна не выклікала ў трэнера неабходнага ўражання, і яе не возьмуць. Дома былі слёзы. Але – дзіва: яе прынялі!

Наталля КОРАБАВА з выхаванкамі на трэніроўцы.

І вось настала, доўгачаканае спартыўнае жыццё – незвычайнае, напоўненае гармоніяй і музыкай, цікавымі падзеямі і перамогамі. Але разам з тым адчайна складанае: з болем, траўмамі і поўнай забаронай на словы “Не магу”.

Практыкаванне з мячом у выкананні Наталлі КАВЯЗА.

Умовы для заняткаў спрыяльнымі назваць было цяжка. ДЮСШ размяшчалася ў старым памяшканні з нізкай столлю. Безумоўна, ні пра якія падскокі ці падкідванні прадметаў не магло быць і гутаркі. Таму там адпрацоўвалі расцяжку і гнуткасць, а поўная трэніроўка практыкавання з выкарыстаннем мяча, булаваў, скакалкі і абруча адбывалася ў спартыўнай зале ПТВ № 208.

Расклад занятасці дзяўчынак амаль штодня выглядаў наступным чынам: яшчэ да пачатку ўрокаў імчалі на вуліцу Луначарскага (вучылішча), затым разбягаліся па школах. Пасля хуценька палуднавалі (вельмі лёгка!), рабілі ўрокі (трэнер патрабавала поўнай паспяховасці па ўсіх прадметах) і пад вечар зноў збіраліся ў зале спартыўнай школы, дзе пад акампанемент Ірыны Дунаеўскай працавалі над харэаграфіяй. Дарэчы, Наталля паспявала ўціскаць у свой асабісты расклад і заняткі ў музычнай школе. Менавіта праца з Тэрэзай Пазновіч і Марынай Разумоўскай дазволі ёй развіць так неабходную для яе віда спорту музыкальнасць. Паступова валожынскія гімнасткі пачалі заяўляць пра сябе на абласным узроўні – пайшлі выступленні і медалі.

Пра такіх дзяцей часта гавораць: яны пазбаўлены дзяцінства. Наталля ж не згодна. “Нам было весела, цікава. Амаль кожны дзень – нейкія прыгоды, шмат паездак. Так, здараліся расчараванні, аднак яны загартоўвалі характар. А якую асалоду адчувалі мы ў момант выступлення, асабліва ўдалага! Самы каштоўны вынік таго вопыту – уменне пераадольваць цяжкасці і, не зважаючы ні на што, імкнуцца да дасягнення пастаўленай мэты”, – без адцення сумнення сцвярджае жанчына, якая дагэтуль захавала шыкоўную, па-сапраўднаму гімнастычную постаць.

За гады работы ў Валожыне прыезджы трэнер здолела падрыхтаваць чатырох кандыдатаў у майстры спорту і двух майстроў спорту. Наталля Кавяза дасягнула ўзроўню кандыдата. Яна была ўдзельніцай зборнай каманды Мінскай вобласці. Аб’ехала з ёй многія гарады Савецкага Саюза і замежжа. Асабліва запомніліся спаборніцтвы ў Мінску, Слуцку, Саратаве, Валгаградзе, Разані, Жукоўскім і ў Брэсце – у той час сталіцы мастацкай гімнастыкі БССР. Менавіта там упершыню сустрэлася з Марынай Лобач, у якой спецыялісты бачылі кандыдата на алімпійскае золата. На зборах у Ераване адбылася яшчэ адна сустрэча. У той час Марына ўжо мела галоўны спартыўны тытул. У архіве валожынскай гімнасткі нават маюцца сумесныя з яшчэ ўзыходзячай зоркай фотаздымкі.

Наталля Пятроўна прызнаецца, што нейкіх выключных даных яна не мела, аднак упартасць, спартыўны азарт і працавітасць дапамаглі развіцца да таго ўзроўню, што быў магчымы. Дапускае: калі б заняткі працягваліся, верагодна, дасягнула б большага. Толькі ўявіце: да майстра спорту ёй не хапіла ўсяго аднаго ўдзелу ў чэмпіянаце. Развіццё гімнастычнага кірунку ў нашым раёне спынілася па даволі банальнай прычыне – сям’і трэнера не прадаставілі жыллё. У выніку яны з мужам, таксама трэнерам, адгукнуліся на запрашэнне спартыўнай школы ў Снечкусе (Літва). Удзячныя юныя валожынкі не аднойчы бывалі ў гасцях у жанчыны, што падарыла ім магчымасць адчуць смак перамогі, навучыла рухам, на якія не здольны большасць з нас. Адказны педагог нават прапаноўвала Наталлі Кавяза пажыць у Літве і працягваць спартыўную кар’еру, але і сама дзяўчынка, і яе сям’я палічылі гэта немагчымым. Забіралі Наташу і ў харэаграфічнае вучылішча, але ў той перыяд яе марай ужо стаў інстытут фізкультуры, куды паспяхова паступіла і праз пяць гадоў не менш паспяхова скончыла. Дарэчы, у час вучобы працягвала ўдзел у спаборнітвах па спартыўнай аэробіцы ў складзе каманды ВНУ.

Шчыры патрыёт Валожына імкнулася працаваць толькі ў родным горадзе. Размеркаванне ў гімназію лічыць яшчэ адной жыццёвай удачай. Дырэктар Тамара Іванаўна Інфаровіч набірала ў сваю каманду толькі самых лепшых, а з лепшых літаральна ляпіла выключных. Таму гады пад яе кіраўніцтвам зараз ужо вопытны педагог Наталля Шыркова ўспамінае з павагай і ўдзячнасцю. Яна шчыра рада, што менавіта ў гімназіі рэалізавала даўнюю мару – змагла знайсці сябе ў прафесіі харэографа. Перавучвацца неабходнасці не было. Усё яе спартыўнае жыццё – сапраўдная школа рухаў, у тым ліку, і ў рытме танца.

Прыгажуня, што па знешнасці мала адрозніваецца ад дачкі Любові (інструктара па фітнесе) ужо амаль 30 гадоў у прафеіі. Мае вышэйшую педагагічную катэгорыю і вялікі вопыт працы ў якасці харэографа ва ўстановах адукацыі і культуры Валожына.

Заўсёды рухавая, усмешлівая, яна не толькі гатова гартаць старонкі гісторыі свайго жыцця і дзяліцца рэдкімі для жыхароў нашага раёна ўспамінамі, але і смела глядзіць у будучыню. У чым сакрэт маладосці і жыццялюбства? У тым, што філасофскае выказванне Габрыэля Гарсіа Маркеса зрабіла формулай свайго жыцця. Вось яны сакраментальныя словы: “Любі так, быццам табе ніколі не здраджвалі. Працуй так, быццам табе не патрэбны грошы. Танцуй так, быццам цябе ніхто не бачыць. Спявай так, быццам цябе ніхто не чуе. Жыві так, быццам жывеш у раі”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота аўтара і з архіва Наталлі Шырковай

У гарачае надвор’е вадаёмы вабяць і дзяцей, і дарослых. Але, на жаль, не для ўсіх такі адпачынак заканчваецца добрымі ўспамінамі. Для тых, хто самаўпэўнена заплывае далёка ад берага, такая “вандроўка” можа стаць апошняй. Нярэдкія і выпадкі, калі людзі заходзяць у ваду пасля ўжывання спіртнога. Гэта – прамое грэбаванне ўласнай бяспекай. А дзеці, пакінутыя на беразе без нагляду, – адназначна бяда!

Каб нагадаць жыхарам раёна правілы бяспечных паводзін на вадзе, работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна са старшынёй раённай арганізацыі ТВВОД і прадстаўніком газеты наведалі месцы для купання і правялі прафілактычныя гутаркі. Дарослым нагадалі, каб дзеці ні ў якім разе не заставаліся без нагляду, а таксама пра забарону купання ў нецвярозым стане. З малымі і падлеткамі таксама правялі размову.

Падчас правядзення рэйду сустрэўся і аматар паплаваць у забароненым месцы.

– Вы ведаеце, для чаго прызначаны буйкі на вадзе? – пацікавіліся ў парушальніка ўдзельнікі рэйдавай групы.

– Ведаю. Але я ўсё жыццё займаюся плаваннем. Са мной нічога не здарыцца, – пачулі ў адказ.

Мужчыну папрасілі выйсці з вады і патлумачылі, што менавіта такая самаўпэўненасць часта і падводзіць, прывялі прыклады трагічных выпадкаў, якія ўжо адбыліся ў гэтым годзе. Задаволіліся абяцаннем далей не парушаць патрабаванні.

Вада не даруе памылак. Невыкананне правіл бяспекі заўсёды прыводзіць да бяды. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Сяргей САДОЎСКІ

Четверг, 01 июля 2021 17:33

Бесплатное консультирование

02 июля  с 10.00 да 12.00  Отделом принудительного исполнения Воложинского района  Минской области будет проводиться бесплатное консультирование в формате «прямой телефонной линии», приуроченное празднованию Дня Независимости Республики Беларусь, по вопросам принудительного исполнения исполнительного производства по телефону 8(01772) 5-89-38; +375(44)5292763.

Кишечная инфекция – это большая группа заболеваний, которые повреждают желудочно-кишечный тракт. Причиной инфекции могут стать вирусы, бактерии, а также продукты их жизнедеятельности (токсины).

По статистике, кишечные инфекции можно отнести к настоящим сезонным заболеваниям, пик которых приходится на весенне – летний период.

Причин такой сезонности несколько:

​ ·одним из факторов риска возникновения и распространения заболеваемости может явиться паводковый период, когда повсеместно ухудшается качество питьевой воды, а в случае затопления населенных пунктов и продукты питания;

​ ·летом мы чаще пьем некипяченую воду из-под крана и из родников;

​ ·летом мы чаще потребляем свежие овощи и фрукты, которые не всегда тщательно вымыты и обеззаражены;

​ ·летом пищевые продукты (особенно мясо, молоко, рыба) портятся быстрее, хотя признаки порчи могут быть практически незаметны;

​ ·летом появляется большое количество насекомых – переносчиков инфекции (доказано, например, что на теле одной мухи перемещается до 10 миллионов бактерий!).

Как же происходит заражение?

С водой, пищей, с грязными руками в рот попадают вирусы и бактерии. Затем эти микробы транспортируются в желудок и кишечник, где начинают активно размножаться и продуцируют различные токсины.

Симптомы заболевания начинаются с общей вялости, слабости, плохого аппетита, возможно чувство тяжести в желудке, головные боли. Чуть позже наступает рвота, диарея, боли в животе, возможно, высокая температура, озноб. В среднем, с момента попадания микробов в организм неприятные симптомы проявляются в течение 6-48 часов.

Когда больной рядом с вами…

Поскольку кишечные инфекции заразны, то следует соблюдать меры предосторожности при общении с больным членом семьи. Микробы передаются с посудой, остаются на других предметах (дверных ручках, клавиатуре компьютера и т.д.) Самому больному надо стараться тщательно мыть руки после посещения туалета. Ему необходимо выделить отдельную посуду, а остальные кухонные предметы прокипятить или обработать дезинфицирующим средством.

Для предотвращения заболевания необходимо знать и соблюдать элементарные правила:

​ ·соблюдать правила личной гигиены (мыть руки после посещения общественных мест, автотранспорта, перед едой).

​ ·не покупать продукты в местах, не предназначенных для торговли (на автотрассах, во дворах жилых кварталов и т.п.) и у лиц, торгующих не сертифицированной продукцией и без указания о прохождении обязательного медицинского осмотра в личных медицинских книжках;

​ ·обращать внимание при покупке скоропортящейся продукции на сроки их реализации;

​ ·не покупать бахчевые культуры (арбузы, дыни) в разрезанном виде, так как микробы с поверхности легко переносятся и размножаются в сочной мякоти;

​ ·не приобретать подгнившие ягоды и фрукты в целях экономии, так как жизнеспособные бактерии находятся не только на поверхности, но и  внутри продукта;

​ ·тщательно промывать овощи и фрукты под струей проточной питьевой воды (в том числе и бананы) перед употреблением в пищу;

​ ·исключить длительное хранение готовых блюд, не подвергающихся перед употреблением термической обработке (заливные, студни, салаты, винегреты);

​ ·строго соблюдать раздельную переработку сырых и вареных продуктов в домашних условиях (используйте отдельные разделочные доски и ножи);

​ ·продукты для детей младшего возраста покупать ежедневно свежие и готовить пищу только на один прием;

​ · не употреблять сырую воду из водопровода и случайных источников (например, из родников, колодцев и т.д.);

​ ·использовать для питья только кипяченую воду или бутилированную воду.

Если, несмотря на все меры предосторожности, все же появляются первые признаки острых кишечных инфекций, то необходимо сразу обратиться за медицинской помощью.

Только врач может правильно назначить лечение и определить необходимые меры профилактики болезни для лиц, контактирующих с больными.

Самолечение опасно для самого больного, т.к. в результате несвоевременного, неправильного лечения развиваются хронические формы болезни.

Врач-гигиенист

(заведующий отделом гигиены)

Воложинского РЦГЭ                         ________                С.А.Марчик

Страница 634 из 783

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос