На раённым свяце гумару «Дубінскія жартачкі», якое адбылося 26 чэрвеня ў аграгарадку Дубіна-Баярская, былі адзначаны лепшыя работнікі ААТ “Агра-Дубінское”, якія дасягнулі высокіх вынікаў на вяснова-палявых работах, нарыхтоўцы кармоў і ў галіне жывёлагадоўлі. Шэсцьдзесят чатыры прадстаўнікі гаспадаркі атрымалі грашовыя прэміі ад кіраўніка гаспадаркі Каспяровіча Генадзя Вацлававіча.
Гонар і павага працаўнікам вёскі!



