Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Пад такой назвай 26 красавіка ў гасцёўні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры прайшла сустрэча да 32-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У рамках гэтай сустрэчы адбылося знаёмсва вучняў 7 “А” класа сярэдняй школы №1 г.Валожына з удзельніцай творчай суполкі валожынцаў і абласнога клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, паэтэсай Зінаідай Гасціловіч і з яе паэмай “Жураванька”, прысвечанай маленькім ахвярам той страшнай трагедыі. Зінаіда Геранімаўна паведала гісторыю напісання паэмы. А чыталі твор па ролях: словы Марысі, дзяўчынкі з Палесся, агучыла вучаніца 6 класа СШ №1 Ксенія Жукоўская, словы яе маці – сама Зінаіда Гасціловіч, аўтарскія словы – удзельніца “Руні” Вольга Дзядуль і кіраўнік аб’яднання Валянціна Гіруць-Русакевіч, якая прачытала на завяршэнне і свой верш “Душа баліць”, прысвечаны гэтай балючай для ўсіх нас тэме.
Суббота, 28 апреля 2018 09:34

О нестандартной продукции

Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» сообщает, что в соответствии с Постановлениями заместителя Министра здравоохранения – Главного государственного санитарного врача Республики Беларусь Жуковой Н.П. от 12.04.2018 №№ 34-35 запрещено на территории Республики Беларусь обращение следующей продукции:

игрушка детская: «Круг надувной» арт. РТ 312-1 из полимерного материала (ПВХ)  производства «YIWU BELINK IMPORT AND EXPORT CO., LTD.», Китай, импортер – ООО «Промтраст энд ко», г. Гродно – выявлено несоответствие по показателю миграции фенола в модельную среду (дистилированную воду);

игрушка детская: «Кукла» арт DOL 014 из полимерного материала (ПВХ/ полиэтилен/полипропилен) с элементами из текстильных материалов) производства «YIWU BELINK IMPORT AND EXPORT CO., LTD.», Китай, импортер – ООО «Промтраст энд ко», г. Гродно – выявлено несоответствие по показателю миграции фенола.

При наличии указанной продукции на объектах торговли, их необходимо изъять из обращения и вернуть поставщику.

 

Помощник врача-гигиениста

Воложинского РЦГиЭ                                                         А.В.Садовская

Пятница, 23 декабря 2016 15:25

“Нашы дзеці”

КАЛЕЙДАСКОПАМ СЮРПРЫЗАЎ

стала для 67-і выхаванцаў і педагагічнага калектыву Івянецкага дома-інтэрната мерапрыемства, наладжанае ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” напярэдадні самых светлых свят – Нараджэння Хрыстова і Новага года.

Мерапрыемства сабрала шмат сяброў, сярод якіх многія з’яўляюцца добрымі знаёмымі ўстановы і не раз працягвалі руку падтрымкі ва ўсемагчымых лепшых пачынаннях. Павіншаваць выхаванцаў прыехалі дэпутат парламента Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ, дырэктар Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Беларусі Віктар Іванавіч СІДАРОВІЧ, старшыня Валожынскага райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА, член Савета дырэктараў ТАА "Еўрагандаль" Аляксандр Іванавіч ЛІТВІН, прадстаўнікі рэспубліканскіх і абласных службаў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый. Кожны прыбыў не з пустымі рукамі – падарункі пад святочнай ёлкай будуць саграваць і радаваць дзіцячыя сэрцы доўгі час.

Госці і на гэты раз здолелі прыемна ўразіць. Сярод падарункаў – як для 41 хлопчыка і 26 дзяўчынак, так і для патрэб самой установы – ультрасучасныя тэлевізар, камп’ютар, прынтар, шматлікія прыборы бытавога прызначэння і многае іншае. Падоранае ад шчырага сэрца, аздобленае добрымі віншавальнымі словамі выступоўцаў, ледзь змясцілася пад святочную ёлку! Паўсюдна панаваў выдатны настрой, а лаўкі “зіхацелі” ад стракатых убораў галоўных “віноўнікаў” урачыстасці.

Захапіў узровень майстэрства, з якім выступілі самадзейныя артысты з дома-інтэрната, іх разняволенасць перад залай, поўнай гледачоў. Шчырыя ўсмешкі на тварах удзельнікаў навагодняй казкі выдавалі іх цёплыя пачуцці, і створаная навучэнцамі атмасфера прадчування дзівоснага хутка падняла настрой усім прысутным. Пасмяшыла традыцыйная “нячыстая сіла”, парадавалі Дзядуля Мароз з унучкай. А колькі спеваў, жартаў… Дзеці на калясках нават танец выканалі, чым уразілі да глыбіні душы!

Для выхаванцаў прыемным сюрпрызам сталі выступленні маладога беларускага спевака Івана Буслая, фокусніка Канстанціна і музычна-танцавальны нумар “чалавека-спружыны” – іх запрасіла дырэктар дома-інтэрната Алена Сігізмундаўна Петрашкевіч. Запомніўся і цудоўны, вялікі торт, які выпек і прывёз прафесіянал – колішні выпускнік установы Міхаіл Старавойтаў.

Госці засталіся пад вялікім уражаннем, расставаліся з найлепшымі пажаданнямі. У новы год з надзейнымі сябрамі – што можа быць лепш?!

Па матэрыялах Валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» 

(Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА)

Воложинский районный центр культуры готовит для семей с детьми новогодние представления в деревне Бобровичи, которые пройдут 28 и 30 декабря. Приехав из Воложина в Бобровичи, семьи встретятся с Лесовиком, Медведем и Гаспадыняй.

Праздник будет проходить на трех площадках: хороводы вокруг елки на улице, возле культурно-спортивного центра; чаепитие и музыкальная программа в холле центра; спектакль «Волшебные часы» с загадками и играми для детейв актовом зале. В финале Дед Мороз всех угостит сладкими подарками.

Встречайте Новый год с нами!

Несколько резидентов парка уже начали строительство объектов

Строители выходят на финишную прямую по строительству инфраструктурных объектов в Китайско-белорусском индустриальном парке "Великий камень". Они практически в 100-процентной степени готовности.

Несколько резидентов парка уже начали строительство объектов. "Чайна Мерчантс Групп" возводит складские помещения, выставочный павильон и бизнес-центр. Кроме того, строительные работы начало ООО "Чэнду Синьджу Шелковый Путь Развитие", которое будет производить суперконденсаторы.

Вторник, 11 октября 2016 08:40

Осенние ярмарки продолжаются!

Сельскохозяйственная ярмарка пройдёт в воскресенье, 16 октября, на рынке г.Воложина. На ней можно будет приобрести урожай, выращенный сельхозорганизациями района, крестьянскими (фермерскими) хозяйствами и частными предприятиями, а также мясную продукцию. Чтобы торговля шла веселее, участники художественной самодеятельности сельских Домов культуры совместно с работниками ГУК "Воложинский районный центр культуры" порадуют покупателей своими музыкальными номерами.

Понедельник, 10 октября 2016 14:56

Новости центра культуры

Традыцыйны раённы фестываль эстраднай песні мінулых гадоў  “Залаты шлягер” адбыўся  16 кастрычніка 2016г. на базе ДУК “Валожынскі РЦК”. У фестывалі прынялі ўдзел артысты-аматары  устаноў культуры раёна, а таксама ваеннаслужачыя. На працягу 2 гадзін гучалі папулярныя песні мінулых гадоў з рэпертуару Ганны Герман, Алы Пугачовай, Льва Лешчанкі, ансамбляў “ Песняры” , “Синяя птица”, “Фристайл” і інш..

Гэты фестываль стаў адметным тым, што разам з вядомымі нашымі выканаўцамі выступалі і маладыя дэбютанты, кожны з іх атрымаў памятны дыплом.


У сярэдзіне восені – 14 кастрычніка –  Беларусь адзначае Дзень Маці. Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвекавую гісторыю, практычна ва ўсіх культурах спрадвеку шануецца маці. Аднак, на дзяржаўным узроўні ў многіх краінах свята адзначаецца ў розныя часы года. У нашай краіне Дзень Маці пачалі святкаваць з 1996 г., неабходна адзначыць, што Рэспубліка Беларусь – гэта адзіная краіна, дзе святкаванне Дня Маці прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

У гонар гэтага цудоўнага свята на базе ДУК «Валожынскі РЦК» прайшоў святочны  канцэрт «Мы ўсім вам абавязаны, матулі». Шмат цёплых слоў было сказана вядучымі Ганнай Канановіч і Сяргеем Садоўскім. З самым добрым і “цёплым” святам, жанчын-маці Валожыншчыны павіншаваў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Пётр Іосіфавіч Бібік. Таксама з віншавальнымі словамі звярталіся: намеснік старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын – Тамара Уладзіміраўна Яныш і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры – Наталля Паўлаўна Лоўчая.

У гонар свята, музычныя падарункі гледачам даравалі: народны хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы”, узорная студыя  эстраднай песні  “Праменьчыкі”, удзельніцы вакальнай студыі “Талентс”, мужчынскі квартэт, салісты горада і раёна.


22 верасня 2016 годаў выставачным пакоі народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”, падчас выставы “Калі палотны расцвітаюць”,адбылася сустрэча з яе аўтарам, таленавітым майстрам, ветэранам педагагічнай дзейнасці - Марыяй Іосіфаўнай Пратасевіч-Русовіч. Марыя Іосіфаўна, распавядаючы гісторыі свайго жыцця аб сям'і, кар'еры і захапленні творчасцю, уразіла ўсіх сваёй дабрынёй і пазітывам.

Пасля гутаркі з майстрам, працягнуўся агляд яе прыгожых карцін пейзажаў і нацюрмортаў, выкананых у яркіх фарбах, а таксама карцін з аплікацыямі саломкай, якія вызвалі вялікі інтарэс сярод наведвальнікаў выставы.

Наведаць выставу “Калі палотны расцвітаюць” можна па адрасу: г. Валожын, вул. Партызанская, д. 26, з 10.00 – да 13.00 і з 14.00 – да 16.00.

 

 

Міні-канцэрты для настаўнікаў (пенсіянераў, пакватэрны абход)

Прыміце нашы віншаванні

02.10.2016 г., а/г Ракаў


У першую нядзелю кастрычніка традыцыйна супрацоўнікі Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці наведалі настаўнікаў-пенсіянераў, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці розных гадоў з музычнай віншавальнай паштоўкай. Падчас сустрэч гучалі віншаванні, народная музыка і спевы. А таксама, у напамінак аб сустрэчы, настаўніцы атрымалі ў падарунак сувеніры, зробленыя  ўдзельнікамі гуртка “Ткачыкі”.


У аўторак, 13 верасня 2016 года, адбылася сустрэча маладых спецыялістаў сферы культуры з кіраўніцтвам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі Валожынскага райвыканкама. У рамках сустрэчы, за круглым сталом, адбылося абмеркаванне важных надзённых пытанняў будучых работнікаў сферы культуры і акрэслены прыярытэты іх дзейнасці.

Пасля афіцыйнай часткі сустрэчы адбылася цікавая і змястоўная экскурсія па Валожынскаму раёну з наведваннем Дзяржаўнай установы “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”.

УСК по Минской области расследует уголовное дело в отношении группы лиц, которые своей противоправной деятельностью наносили ущерб отечественным операторам связи

УСК по Минской области расследует уголовное дело в отношении группы лиц, которые своей противоправной деятельностью наносили ущерб отечественным операторам связи, сообщила БЕЛТА официальный представитель управления Следственного комитета по Минской области Татьяна Белоног.

"Противоправные действия подозреваемых пресечены сотрудниками УВД Миноблисполкома в Молодечно. Двое молодых людей, оба - 1995 года рождения, на съемных квартирах с помощью компьютерной техники, сим-карт операторов сотовой связи, специализированных программных и технических средств перенаправляли поступающий в Беларусь международный телефонный сигнал в обход национальных операторов электросвязи", - отметили в Следственном комитете.

По данным следствия, в результате противоправных действий только за месяц молодые люди получили незаконный доход около Br40 тыс.

Проводятся допросы свидетелей, изучается документация, исследуется содержимое используемых в преступных целях специального оборудования и иных радиоэлектронных устройств, устанавливается причиненный ущерб. Для оказания правовой помощи направлены поручения в страны СНГ, Литву.

Действия подозреваемых квалифицированы следствием по ч.2 ст.216 УК (причинение ущерба при отсутствии признаков хищения, совершенное группой лиц).

Понедельник, 10 октября 2016 10:46

День Матери

В Воложинском районе с 10 по 16 октября пройдут торжественные мероприятия, посвященные Дню матери, который отмечается в Беларуси 14 октября.

Методист Воложинского районного центра культуры Марина Бернацкая рассказала Край.бай, что торжества по случаю Дня матери начнутся в районе в понедельник, 10 октября, и завершатся в воскресенье, 16 октября. Прием матерей будет проводиться в трудовых коллективах предприятий и организаций. Утренники и концерты пройдут в детских садах, школах и других учебных заведениях. Матерям подарят открытки и сувениры в рамках акции «Помоги ближнему».

По словам Марины Бернацкой, в отделении дневного пребывания инвалидов организуют праздничное мероприятие «Для тех, кто дарит свет и красоту». Поздравления получат как матери-инвалиды, так и матери, которые воспитывают детей-инвалидов.

В территориальном центре социального обслуживания населения в течение недели состоится четыре концерта. В центре поздравят матерей из неполных семей и их детей.

2 кастрычніка ў Ракаве адзначалася 110-годдзе асвячэння касцёла Маці Божай Ружанцовай (святога Дамініка). Парафію наведаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі мясцовым вернікам.

Раніцай у той жа дзень мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і пробашч парафіі ксёндз Дзмітрый Барыла завіталі ў вёску Траскоўшчына, што знаходзіцца на ўсходнім рубяжы ракаўскай парафіі, каб асвяціць крыж, усталяваны па ініцыятыве і на сродкі мясцовых жыхароў, паведамляе catholic.by.

Пасля, падчас святой імшы ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (святога Дамініка), арцыпастыр памаліўся разам з парафіянамі за ўсіх, хто ствараў ракаўскую святыню, і тых, хто сёння жывіць яе сваёй верай. У святочнай імшы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік з супрацоўнікамі пасольства і дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Матэуш Адамскі, якія завіталі на свята разам з сем’ямі.

У гаміліі мітрапаліт падкрэсліў, што гісторыя касцёла ў Ракаве знітавана з гісторыяй нашай краіны, у якой былі як змрочныя гады пераследу вернікаў, так і шчаслівыя часы адраджэння веры.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч

«Прыгожы ракаўскі касцёл моцна ўросся ў ландшафт нашай гісторыі як жывы помнік веры нашай зямлі. Гэта не музей, а месца, дзе жыве Бог і дзе чалавек духоўна адраджаецца. У касцёле Пан прыходзіць да чалавека ў заўсёды жывым і дзейсным Божым слове, у сакрамэнтах і ў іншай касцёльнай дзейнасці. Прыходзіць, бо хвалой Бога з’яўляецца жывы чалавек, жывы найперш духоўна», – сказаў іерарх.

«110 гадоў таму нашы продкі ўваходзілі ў гэты касцёл са словамі псальма: “З радасцю ўвойдзем у дом Пана”. Няхай гэтыя словы будуць дэвізам нашага жыцця ўжо ў XXI стагоддзі. З радасцю паспяшаем сясюды, бо тут нас чакае Езус – адзіны Збаўца свету», – дадаў арцыпастыр.

Тых, хто атрымаў у гэты дзень сакрамэнт канфірмацыі, мітрапаліт заклікаў быць вартымі імя Езуса Хрыста, бо вежы касцёла, бачныя здалёк, закладзены найперш на камянях веры.

Паводле catholic.by

Страница 779 из 783

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос