Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

За фарміраванне шчаслівай будучыні краіны аддалі галасы Людміла Баляславаўна РОМАН, якая працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, у мінулым – настаўніца замежнай мовы Галіна Аляксееўна РОМАН, пенсіянерка Ганна Францаўна КНЯЖЭВІЧ і фасоўшчыца СП “Івкон” ААТ Тарэча Міхайлаўна РОМАН.
Воскресенье, 11 сентября 2016 13:54

Iвянец галасуе

Аддаць свой голас у падтрымку аднаго з кандыдатаў у дэпутаты на Івянецкі ўчастак для галасавання № 24 прыйшлі Ніна Іосіфаўна ЗАХАРЭВІЧ з мужам Канстанцінам Браніслававічам. У гарадскім пасёлку іх ведае кожны: усё працоўнае жыццё гэтай пары звязана з райспажыўтаварыствам. Ніна Іосіфаўна шмат гадоў працавала старшынёй Івянецкага сельпо, а Канстанцін Браніслававіч – вадзіцелем па падвозе тавараў у магазіны.
Услед за імі на выбарчы ўчастак прыйшла яшчэ адна пара з салідным стажам сямейных адносін – Здзіслаў Пятровіч і Вера Георгіеўна ТРАСЦЯНКІ. У свой час гэтыя шаноўныя людзі працавалі Уздзеншчыне. Здзіслаў Пятровіч быў ляснічым у лясгасе, а Вера Гергіеўна – касірам на аўтастанцыі. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак лёс звёў іх з Івянеччынай, і за таго часу яны прымаюць самы актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці гарадскога пасёлка. Сяргей САДОЎСКІ

У святочны дзень 9 МАЯ вас чакаюць мерапрыемствы:

Плошча Свабоды

10.00. –урачысты мітынг, ускладанне вянкоў і кветак до помніка загінуўшым воінам.

Урачысты прыем у піянеры.

Святочны марш воінаў гарнізона, узорнага духавога аркестра Валожынская ДШМ і удзельнікаў узорнага клуба “Грацыя” РЦК.

10.45- святочны канцэрт “Неугосима память поколений», прысвечаны Дню Вялікай Перамогі.

Работа гандлевых кропак, атракцыенаў для дзяцей, “салдацкая каша”.

Кінатэатр “Юнацтва”

13.00 – ваенная драма “72 часа”. Уваход свабодны

19.00 – кінафільм “Экіпаж”. Кошт білетаў – 50000

21.00- кінафільм “Сомнія”. Кошт білета – 40000

Спартыўна-массавыя мерапрыемствы

7 мая, 11.00 – стадыен, адкрыты турнір па футболу

8 мая, 11.00 – в.Багданава, футбольны турнір памяці П.Падрэза

9 мая, 11.00 – стадыен, турнір па міні-футболу сярод навучэнцаў ДЮСШ

12.00–г.Валожын, турнір па шашках сярод ветэранаў.

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Ад шчырага сэрца віншуем вас з вялікім і ўсенародна любімым святам – Днём Перамогі, а таксама з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь!

У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ, дзякуючы мужнасці, гераізму, з годнасцю вынес усе выпрабаванні ваеннага ліхалецця. Вялікая Перамога дасталася нам вялікай цаной. На перадавой, у партызанскіх атрадах, у падполлі змагаліся сапраўдныя сыны і дочкі Беларусі, якія не дазволілі фашысцкім захопнікам зламаць прагу да вольна гажыцця.

Радзіма – самая вялікая каштоўнасць, якую патрэбна зберагаць, самааддана любіць і паважаць, клапаціцца пра яе развіццё і дабрабыт, традыцыі і культуру. Мы цвёрда ўпэўнены – жах вайны не павінен паўтарыцца. Беларускі народ ведае цану міру і даражыць кожным мірным днём.

Павага да ветэранаў Вялікай Айчыннай – гэта павага да ўсіх, хто мужна абараняў беларускую зямлю, здабываў для нас мір. Паклон вам, нашы дарагія! Для маладога пакалення вялік ігонар – жыць і працаваць побач з такімі людзьмі. Моцнага вам здароўя і даўгалецця.

Жадаем міру, шчасця і дабрабыту ўсім жыхарам Валожыншчыны.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Пятница, 06 мая 2016 17:26

Мотапрабег “Мір і памяць"

8 мая на плошчы Свабоды валожынцаў чакае незвычайнае відовішча. Тут на нейкі момант спыняцца ўдзельнікі мотапрабегу “Мір і памяць”. Мэта членаў байкерскіх клубаў з Беларусі, Расіі і блізкага замежжа: наведаць воінскія пахаванні, брацкія магілы, іншыя памятныя мясціны, сустрэцца з мясцовай моладдзю.

Мотапрабег праходзіць па маршруце Глыбокае Віцебскай вобласці – Мядзел – Маладзечна – Валожын – Ліда. Байкеры сустрэнуцца з актывістамі БРСМ, прадстаўнікамі грамадскасці нашага горада ля брацкай магілы, абмяняюцца памятнымі сувенірамі. Ім будзе ўручаны флаг Валожына.

Пятница, 06 мая 2016 17:23

Роднаму краю славу спяваю

6 мая ў г.Валожыне, ў раённым цэнтры культуры стартуе фестываль-конкурс народнага мастацтва і творчасці “Роднаму краю славу спяваю”. Права адкрыць фестываль прадастаўлена Івянецкім пасялковаму і сельскаму Саветам дэпутатаў.

Арганізатары мяркуюць, што ў такіх своеасаблівых творчых справаздачах будуць задзейнічаны ўсе катэгорыі насельніцтва, адкрыты новыя імёны таленавітых землякоў. Усяго адбудзецца 9 справаздач. Згодна з зацверджаным графікам, праходзіць выступленні самадзейных артыстаў будуць па пятніцах. Апошні канцэрт адбудзецца 24 чэрвеня. Жыхарам Валожына прапаную пільна сачыць за рэкламай, каб не прапусціць цікавыя канцэртныя праграмы, пазнаёміцца з творчасцю жыхароў з розных куткоў раёна.

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў Валожынскім раёне пастаянна праводзяцца рэйды ў жылым сектары. Пад пільнай увагай знаходзяцца сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама адзінокія пажылыя грамадзяне.

Удзельнікі рэйдаў сутыкаюцца з такімі нядбайнымі гаспадарамі, якія не разумеюць, якую бяду можа прынесці іх халатнасць і нежаданне трымаць сваё жыллё ў належным парадку. Гэта ў першую чаргу тычыцца асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Але ў той жа час радуе і тое, што паўторна наведваючы некаторыя сем'і, работнікі райаддзела назіраюць змены ў лепшы бок. Напрыклад, пры наведванні сям’і Лугоўскіх па вуліцы Набярэжнай у Валожыне парадавала тое, што парушэнні, на якія было ўказана гаспадыні пры папярэднім абследаванні, былі ліквідаваны: вызвалена электрычная праводка з-пад шпалер, прыведзены ў рабочы стан аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Размаўляючы з жыхарамі горада і раёна, удзельнікі рэйдаў вялікую ўвагу надаюць праблеме пакідання дзяцей без нагляду, прыводзяць прыклады халатнасці дарослых, якая прывяла да трагедыі – страты дзяцей. І, як напамін пра адказнасць за жыцці малых, уручаюць «Памяткі бацькам».

Амаль сотня юнакоў была запрошана ў раённы Цэнтр культуры на традыцыйны Дзень прызыўніка.

Мерапрыемства падрыхтавалі раённы ваенны камісарыят, мясцовая воінская часць, члены Беларускага саюза афіцэраў, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама работнікі культуры і пракуратуры. З наказам сумленна ставіцца да выканання свяшчэннага доўгу перад Радзімай выступіла маці будучага салдата тэрміновай службы Мікіты Карпечанкі А. М. Унучак.

У маленстве кожны хлапчук марыць як мага хутчэй апрануць ваенную форму, трэніруецца маршыраваць са “зброяй” у руках і ўяўляе сябе героем. Але з гадамі гэты запал некаторыя губляюць. Праўда, у нашым раёне, як зазначыў намеснік пракурора А. В. Жукоўскі, “ухілістаў” няма, што сведчыць пра належны ўзровень патрыятычнага выхавання ў маладзёжным асяроддзі. Вершы пра ваенныя подзвігі, песні пра Радзіму, моцную мужчынскую дружбу гучалі з вуснаў цяперашніх салдат – сяржантаў Рамана Шабуні і Уладзіслава Грыцэнкі. Тыя, хто рыхтуеццаім на змену, не цураліся выходзіць на сцэну, каб паспытаць свае сілы ў ваенным умельстве. Прызыўнікі з Валожына Юрый Віткоўскі і Павел Касцюкевіч амаль і не ўступілі вопытным воінам у зборцы аўтамата і чыстцы бульбы. А юнак Дзмітрый, які з-за сціпласці сваё прозвішча не назваў, 32-кілаграмовую гіру падымаў нават з большай лёгкасцю, чым ваеннаслужачы.

Нездарма беларускіх хлопцаў наперабой бралі ўсе воінскія часці і падраздзяленні былога Савецкага Саюза. Пра гэта нагадаў падпалкоўнік запасу, намеснік старшыні раённага аддзялення Беларускага саюза афіцэраў У. У. Сёмін. Уладзімір Уладзіміравіч трыццаць гадоў быў кадравым ваенным, служыў у розных кутках вялікай краіны, і заўсёды ўраджэнцы нашай сінявокай бацькаўшчыны вызначаліся дысцыплінаванасцю, добрай фізічнай падрыхтоўкай і сумленным стаўленнем да высокай місіі абаронцы Айчыны. Сучасныя юнакі павінны быць годнымі прадаўжальнікамі воінскай славы дзядоў, прадзедаў, бацькоў. І, як сказаў У. У. Сёмін, памятаць, што “прызыўнік – крутое слова, прызыўнік – значыць мужчына…”

Алена ЗБІРЭНКА

Страница 782 из 783

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос