Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Каб павысіць узровень бяспекі

21.05.2015

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў Валожынскім раёне пастаянна праводзяцца рэйды ў жылым сектары. Пад пільнай увагай знаходзяцца сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама адзінокія пажылыя грамадзяне.

Удзельнікі рэйдаў сутыкаюцца з такімі нядбайнымі гаспадарамі, якія не разумеюць, якую бяду можа прынесці іх халатнасць і нежаданне трымаць сваё жыллё ў належным парадку. Гэта ў першую чаргу тычыцца асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Але ў той жа час радуе і тое, што паўторна наведваючы некаторыя сем'і, работнікі райаддзела назіраюць змены ў лепшы бок. Напрыклад, пры наведванні сям’і Лугоўскіх па вуліцы Набярэжнай у Валожыне парадавала тое, што парушэнні, на якія было ўказана гаспадыні пры папярэднім абследаванні, былі ліквідаваны: вызвалена электрычная праводка з-пад шпалер, прыведзены ў рабочы стан аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Размаўляючы з жыхарамі горада і раёна, удзельнікі рэйдаў вялікую ўвагу надаюць праблеме пакідання дзяцей без нагляду, прыводзяць прыклады халатнасці дарослых, якая прывяла да трагедыі – страты дзяцей. І, як напамін пра адказнасць за жыцці малых, уручаюць «Памяткі бацькам».

Задайте вопрос