222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
31 мая Всемирный день без табака. Девиз информационной кампании по случаю этого дня в 2021 году: «Пора отказаться от табака». В условиях пандемии COVID-19 у миллионов потребителей табака есть весомый повод отказаться от своей пагубной привычки. Мы признаем, что это смелый и решительный шаг, особенно с учетом социального и экономического стресса, вызванного пандемией.
Отказаться от табака непросто. Ежегодно курение убивает до 8 миллионов человек, но пандемия является эффективным стимулом для курильщиков, которым для преодоления этой привычки требуется дополнительная мотивация
Курильщики подвержены повышенному риску развития тяжелой формы COVID-19 и смерти от этой инфекции. Употребление табака является серьезным фактором риска неинфекционных заболеваний, в частности, сердечно-сосудистых, онкологических и респираторных, а также диабета. Кроме того, люди с этими заболеваниями в большей степени подвержены осложнениям после перенесенного COVID-19.
ВОЗ констатирует, что курение табака убивает до половины людей, которые его употребляют, и занимает первое место в мире среди предотвратимых причин смертности. Печально, но именно в последнее десятилетие происходят изменения в социальном составе курильщиков за счет увеличения доли курящей молодежи и женщин. Люди, находящиеся рядом с курильщиками и вынужденные вдыхать табачный дым, заболевают неинфекционными заболеваниями столь же часто, как и курящие. Медиками доказано, что безопасного уровня воздействия вторичного табачного дыма не существует.
По данным STEPS-исследования, проведенного в Республике Беларусь в 2016 году, в стране широко распространены факторы риска неинфекционных заболеваний. Например, 27,1% взрослого населения в возрасте 18-69 лет курят ежедневно; 13,2% занимаются физической активностью менее 150 минут в неделю; 60,6% населения имеет избыточный вес, а чрезмерно употребляет алкоголь половина взрослого населения. Таким образом, основная часть населения страны имеет повышенные факторы риска развития неинфекционных заболеваний, а значит, нуждается в изменении своего образа жизни, коррекции физической нагрузки и рациона питания.
В текущем году с 17 мая по 6 июня в Беларуси проводится республиканская информационно-образовательная акция «Беларусь против табака». В Минской области проведён областной марафон «#километры_без_табака», приуроченный ко Всемирному дню без табака, призванный информировать о негативном влиянии вредных привычек, повысить мотивацию к ведению здорового образа жизни, а также сформировать у каждого из нас ответственность за собственное здоровье.
Инструктор-валеолог Воложинского РЦГиЭ Светлана Нахай
На территории Воложинского района Основной из причин дорожно-транспортных происшествий с участием пешеходов является игнорирование Правил дорожного движения, а также отсутствие в темное время суток световозвращающих элементов на одежде пеших участников.
Многие пешеходы не хотят понимать, что водитель не в силах мгновенно остановить свой автомобиль, чтобы избежать наезда. В темное время суток пешеходы становятся наиболее уязвимыми.
Особую опасность на проезжей части или вблизи нее создают пьяные пешеходы. Они ведут себя нелогично, неосторожно, а иногда и агрессивно. Поведение пьяного невозможно предугадать, поэтому водитель должен немедленно принять необходимые меры предосторожности: остановиться, объехать пьяного на таком расстоянии, чтобы тот не смог натолкнуться на автомобиль. Имеют место случаи, когда нетрезвые пешеходы выбирают для своего отдыха проезжую часть, такие аварии заканчиваются тяжелыми последствиями.
Имея преимущество, пешеход обязан быть предельно внимательным, осторожным, не отвлекаться при переходе проезжей части и своими действиями не создавать препятствия для движения транспортных средств. Есть еще одна важная обязанность у пешеходов, которая прописана в Правилах и должна неукоснительно соблюдаться: при движении по краю проезжей части дороги в темное время суток пешеход должен обозначить себя световозвращающим элементом. Водители будут только благодарны дисциплинированным пешеходам и принятым мерам безопасности с их стороны. Нередко пешеход создает аварийные ситуации, подвергая опасности водителей и пассажиров. Зачастую пешеходы сознательно нарушают Правила, переходя улицу в неустановленных местах, внезапно выходя на проезжую часть из-за предметов, ограничивающих обзор водителю, или перебегая дорогу на запрещающий сигнал светофора. Иногда они просто идут по кратчайшему пути до ближайшей остановки, лавируя между движущимися на скорости автомобилями, причем пешеходный переход может находиться рядом. Одной из проблем на дорогах остаются наезды на пешеходов на нерегулируемых пешеходных переходах.
Согласно статьи 18.13 ч.7 КоАП Республики Беларусь за невыполнение лицом, управляющим транспортным средством, требований дорожных знаков или разметки, а равно не предоставление лицом, управляющим транспортным средством преимущества в движении пешеходам наступает административная ответственность в виде штрафа в размере от 1 до 5 базовых величин.
Что касается ответственности пешеходов согласно Кодекса об административных правонарушениях Республики Беларусь, то она такова:
— в отношении пешехода, который в темное время суток движется по проезжей части, не обозначив себя фликером, применяются штрафные санкции в размере от 1 до 3 базовых величин или предупреждение. Если нарушение им Правил дорожного движения повлекло создание аварийной ситуации, то размер штрафа составляет от 3 до 8 базовых величин. На сумму от 3 до 5 базовых величин штрафуется пешеход, если он находится на дороге в состоянии алкогольного опьянения. В случае если нарушение Правил дорожного движения повлекло причинение потерпевшему легкого телесного повреждения, либо повреждения транспортного средства, груза, дорожного покрытия, дорожных и других сооружений или иного имущества, виновный подвергается штрафу от 5 до 20 базовых величин.
Госавтоинспекция настоятельно рекомендует пешеходам проявлять осторожность и внимательность в дорожном движении, особенно при переходе нерегулируемых пешеходных переходов. И таким важным элементом безопасности в темное время суток как фликер — не стоит пренебрегать!
Уважаемые участники дорожного движения! Если вы видите вблизи проезжей части пешехода, с признаками опьянения, явно представляющего опасность для движения, просим вас незамедлительно сообщить на телефонную линию 102.
ОГАИ Воложинского РОВД

За выдатную працу – удзячнасць калектыву.
Нядаўна ў аддзяленні аховы прайшла ўрачыстасць, падчас якой калектыў праводзіў на заслужаны адпачынак супрацоўніцу, што 27 гадоў годна несла службу ў якасці дзяжурнай пульта цэнтралізаванага нагляду. Гутарка ідзе пра Марыну Юльянаўну КОСІК.
Маладжавая жанчына, чый вопыт у напружанай і даволі спецыфічнай рабоце цяжка пераацаніць, родам з Порычаў. Бацька з маці хоць і атулялі адзіную дачку любоўю, да працы прывучалі. Больш за ўсё юная Марына любіла збіраць ягады, грыбы. Кожны паход у лес прыносіў сапраўдную асалоду. Паралельна яна старанна развівала ў сабе здольнасці да рукадзелля. Даволі рана пачала задумвацца пра будучую спецыяльнасць. Адразу рашыла паступіць у тэхналагічны інстытут і прысвяціць жыццё распрацоўцы новых фасонаў адзення. Разам з тым вабіла лясная справа. Як жартуе зараз, лясное дзяцінства не прайшло дарэмна. У выніку выбрала факультэт лясной гаспадаркі Мінскага тэхналагічнага інстытута. Вучыцца было цікава, здавалася, яе лёс вырашаны. Аднак жыццё карэктывы ў планы маладога спецыяліста пачало ўносіць амаль адразу пасля размеркавання памочнікам ляснічага на Вілейшчыну. Захварэла маці, і дзяўчына пераехала ў Валожын. У лясгасе свабодных месцаў па яе адукацыі не знайшлося, а працаўладкавацца патрэбна было тэрмінова. Сяброўка падказала, што ёсць месца касіра ў бухгалтэрыі аддзялення аховы. Марына ў школьныя гады добра паспявала па ўсіх прадметах, сябравала і з матэматыкай. Таму новая работа цяжкай не падалася. Да таго ж была ўпэўненасць: пры першай жа магчымасці абавязкова вернецца да работы па спецыяльнасці. Аднак няма ў свеце нічога больш пастаяннага, як штосьці, што лічым часовым.
У аддзяленні яна сустрэла Івана Іванавіча Косіка. Маладыя людзі адчулі ўзаемную сімпатыю, пачалі сустракацца, а ў хуткім часе пажаніліся. У іх нарадзіліся дзеці – дачка і сын. Падчас дэкрэтных водпускаў Марына Юльянаўна нават не задумвалася аб звальненні і пошуках новага месца, а пасля ёй прапанавалі пасаду дзяжурнай. У адказнай работы былі плюсы і мінусы, аднак апошніх аказалася менш, таму дала згоду. Ды і працаваць у адным калектыве з любімым мужам жанчыне падабалася. Дарэчы, Іван Іванавіч у аддзяленні прайшоў даволі складаны шлях. Пачынаў як неатэставаны супрацоўнік у складзе каманды электраманцёраў, затым атрымаў павышэнне і стаў інжынерам пульта. Яму было ўжо трыццаць гадоў, калі паступіла прапанова атэставацца. У той жа час на сямейным савеце яны прынялі рашэнне аб паступленні ў ВНУ. Праз пяць гадоў Іван Іванавіч меў дыплом аб заканчэнні прыборабудаўнічага факультэта БНТУ, пася чаго яго прызначылі на пасаду начальніка аддзялення. Затым у той жа якасці перавялі ў Маладзечна. Пакуль працавалі разам, у адным аддзяленні, кожны займаўся сваёй справай і ні ў каго з калег нават думкі не ўзнікала папракнуць Марыну Юльянаўну тым, што тая карыстаецца службовым становішчам мужа-начальніка.
Дзяжурная пульта Косік шмат гадоў старанна выконвала свой абавязак. Несці службу на пульце – гэта не адпачынак. Патрэбны ўважлівасць і засяроджанасць. Асабліва цяжка ноччу. Між іншым, яна ніколі не думала пакінуць калектыў, што стаў родным.
Добра ішлі справы і ў асабістым жыцці. Муж і жонка вельмі гарманічна дапаўнялі адзін аднаго. Старанна ладзілі быт, гадавалі дзяцей. Івана Іванавіча не стала тры гады таму. Раптоўная смерць болем адазвалася ў сэрцы кожнага, хто ведаў гэтага чалавека. Што ж можна сказаць пра яго верную сяброўку… У нейкі момант жанчыне здавалася, што не здолее перажыць такі ўдар. Але яна справілася. Побач былі дзеці і цудоўны калектыў. Няпростыя абавязкі дзяжурнай дапамагалі ёй хоць на час забываць пра бяду, а спагада людзей паспрыяла прыняццю факта: мужа больш няма, але жыццё працягваецца.
“Я шчыра ўдзячная за падтрымку дзеючаму начальніку аддзялення і ўсім, хто гэты час быў побач. Па ўзросце магла б пайсці на пенсію раней, але ў калектыве вырашылі: мне пасля такой страты лепш знаходзіцца сярод людзей. Упэўнена: менавіта магчымасць займацца звыклай справай дапамагла ўтаймаваць адчай і зноў наладзіць жыццё. Зараз маю безліч планаў па добраўпарадкаванні дома і прысядзібнага ўчастка. Кожныя выхадныя матулю стараюцца наведаць дзеці. Ёсць сябры, якія, безумоўна, не дадуць засумаваць”, – дзеліцца ўспамінамі і планамі Марына Юльянаўна.
У апошні працоўны дзень жанчына пачула ад сваіх таварышаў мноства цёплых слоў. Начальнік аддзялення Дзяніс Вайцехавіч Пачыкоўскі ўручыў ёй памятны адрас і каштоўны падарунак. У адрас гераіні дня прагучалі цёплыя словы падзякі за шматгадовую плённую працу і пажаданні здароўя, бадзёрасці, дабрабыту.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Цёплая сямейная атмасфера аб’яднала дзяцей, іх бацькоў і супрацоўнікаў ТЦСАН і ЦКРНіР падчас спартыўнага свята, што адбылося на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
Між цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і адзяленнем дзённага наведвання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва даўно дзейнічае міжведамаснае пагадненне па пераходзе выхаванцаў з адной сацыяльнай установы ў другую. У яго рамках часта праходзяць сумесныя мерапрыемствы, у тым ліку з мэтай далучэння дзяцей і дарослых да здаровага ладу жыцця.
Спаборніцтвы, што арганізавала і правяла супрацоўнік ФАЦ Аксана Гладчанка, прынеслі радасць і задавальненне кожнаму з удзельнікаў, а сабралася іх у зале каля 30 чалавек. Сваю актыўнасць мог праявіць кожны з улікам фізічных магчымасцей і здольнасцей. Перамога, як заўсёды, дасталася дружбе. Завяршылася ж спартыўна-сямейнае свята момантам узнагороджання. Медалі для яго выканалі падчас гуртковай работы выхаванцы аддзялення, а салодкія падарункі арганізавалі калектывы ТЦСАН і ЦКРНіР.
Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ
Каманда Валожынскага вытворчага ўчастка Маладзечанскага малочнага камбіната дэманструе свае ўменні працы ў шпітальным аддзяленні.
На мінулым тыдні ва ўрочышчы “Жоўты Бераг” адбыліся спаборніцтвы санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны арганізацый і ўстаноў раёна.
Удзел у конкурсе прынялі восем каманд, якія прадстаўлялі райаграпрамтэхніку, ільнокамбінат, лясгас, вытворчы ўчастак Маладзечанскага малочнага камбіната, сельгаспрадпрыемствы “Пяршаі-2014” і “Агра-Дубінское”, Валожынскі раён газазабеспячэння, ДРБУ № 167.
Спаборніцтвы ўключалі ў сябе пяць этапаў: “Праверка табельнага аснашчэння”, “Работы ў ачагу камбінаванага паражэння”, “Работа ў ачагу хімічнага паражэння”, “Работа ў ачагу інфекцыйнага захворвання” і “Тэарэтычны конкурс”. Для правядзення турніру на “Жоўтым Беразе” былі падрыхтаваны адпаведна абсталяваныя пляцоўкі. Чарговасць удзелу санітарных дружын у конкурсах вызначылася жараб’ёўкай. Камандзіры атрымалі ацэначныя маршрутныя лісты і прыступілі да выканання заданняў.
Першую медыцынскую дапамогу аказваюць удзельнікі спаборніцтваў з райаграпрамтэхнікі.
Прадстаўнікі каманды лясгаса ажыццяўляюць пагрузку паражонага.
На першым этапе судзейская камісія правярала камплектнасць аснашчэння і ўкладанняў у санітарную сумку, а таксама ўменне карыстацца прадметамі табельнай маёмасці. На трох наступных – дэманстравалася работа сандружын у ачагах паражэння. Ролю пацярпелых выдатна выконвалі валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа – навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя. Каманды спаборнічалі ва ўменні правільна аказаць першую медыцынскую дапамогу, ажыццявіць пагрузку паражоных з траўмамі рознай ступені цяжкасці, правесці медыцынскую разведку і сартаванне пацярпелых з паражэннямі рознымі відамі атрутных рэчываў, зрабіць адборы проб вады, паветра, глебы, прадуктаў харчавання, падрыхтаваць дэзынфікуючыя растворы для наступнага абеззаражвання і інш.
Збіць мішэнь вадзяным струменем зусім няпроста.
Пасля таго, як усе этапы былі пройдзены, адбыўся агляд мастацкай самадзейнасці, дзе лепшым было прызнана выступленне лясгаса. У афармленні санітарных плакатаў сваёй крэатыўнасцю і фантазіяй асабліва вызначыўся Валожынскі раён газазабеспячэння.
Удзельнік спаборніцтваў выдатна справіўся з заданнем патушыць полымя.
Пажарная каманда падчас этапу “Баявое разгортванне”.
Падчас агульнага пастраення старшыня журы Альфрэд Нехвядовіч адзначыў каманду лясгаса, якая ўдзельнічала ў спаборніцтвах упершыню і выдатна паказала сябе (яна, несумненна, стала б пераможцам, каб не падвяла камплектацыя сумак).
Альфрэд Зянонавіч аб’явіў вынікі спаборніцтваў і правёў цырымонію ўзнагароджання.
Лепшым санітарным звяном стала звяно Валожынскага раёна газазабеспячэння, а яго камандзір Святлана Рэут – прызнана лепшым камандзірам санітарнага фарміравання. 1-е месца заваявала каманда Валожынскага вытворчага ўчастка Маладзечанскага малочнага камбіната, якой прысвоена званне “Лепшая санітарная дружына Валожынскага раёна”. 2-е месца ў прадстаўнікоў райаграпрамтэхнікі, 3-е – у санітарнага фарміравання лясгаса. Усе пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Камандзір каманды льнокамбіната Сяргей ТУМЕЛЬ спяшаецца на месца ўзгарання.
Пасля заканчэння спаборніцтва санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны адбылося яшчэ адно не менш цікавае і відовішчнае – пазаштатных пажарных фарміраванняў добраахвотных пажарных каманд.
Сёлета было вырашана аднавіць добрую традыцыю і пасля шматгадовага перапынку сабраць пажарныя фарміраванні добраахвотных пажарных каманд прадпрыемстваў ва ўрочышчы “Жоўты Бераг”.
Чатыры каманды, якія прадстаўлялі райаграпрамтэхніку, лясгас, ільнокамбінат, вытворчы ўчастак Маладзечанскага малочнага камбіната пад кіраўніцтвам намесніка начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігара Хныкава па чарзе прыступілі да выканання заданняў на трох этапах: эстафета “Тры па сто”, “Баявое разгортванне”, “Тэсціраванне”. Цікава было назіраць, як пераадзетыя ў спецыяльнае абмундзіраванне мужчыны пераадольваюць высачэзны бар’ер, выкарыстоўваюць вогнетушыцелі, каб пагасіць полымя, разгортваюць пажарныя рукавы, карыстаюцца вадапомпай, вадзяным струменем збіваюць мішэнь і інш.
Пасля падвядзення вынікаў перамогу святкавала добраахвотная пажарная каманда льнокамбіната. 2-е месца заняў лясгас, 3-е – вытворчы ўчастак Маладзечанскага малочнага камбіната. Ігар Валер’евіч падзякаваў усім удзельнікам спаборніцтваў за адказнасць, мэтанакіраванасць, добрую падрыхтоўку і запрасіў жадаючых на службу ў раённы аддзел.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара
Нядаўна на Міншчыне ўпершыню ўшанавалі лепшых прафсаюзных лідараў сістэмы адукацыі. Сярод узнагароджаных была і прадстаўніца Валожыншчыны. Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сярэдняй школы № 1 г. Валожына Святлана КОСІК удастоена звання “Прафсаюзны лідар-2020”.
Мы жывём у імкліва зменлівым свеце, з кожным днём сучасныя тэхналогіі ўсё мацней уваходзяць у жыццё звычайных людзей і становяцца проста неад’емнай яго часткай. Работнікі сістэмы адукацыі павінны заўсёды ісці ў нагу з часам, старацца быць паспяховымі, умець пераадольваць цяжкасці і вучыць гэтаму іншых. Арганізацыі, якія дабіваюцца поспеху, адрозніваюцца ад іншых галоўным чынам тым, што маюць больш дынамічнае кіраўніцтва. Калі гаварыць пра прафсаюзы, то эфектыўнасць іх работы ў большай ступені залежыць ад таго, якія іх лідары.
Прафсаюзны лідар – гэта прызванне. Святлана Георгіеўна заўсёды ў гушчы спраў, у пастаянных зносінах з людзьмі, арганізацыі мерапрыемстваў і паездак. Знаходзячыся паміж калектывам і работадаўцам, яна ўмее знайсці ўзаемаразуменне, наладзіць партнёрства. Актыўная жыццёвая пазіцыя, пачуццё справядлівасці, неўтаймаваная энергія дазволі ёй згуртаваць вакол сябе актыў і ўсю прафсаюзную арганізацыю школы. Сёння С. Г. Косік – герой рэдакцыйнай гасцёўні.
– Па-першае, падзяліцеся ўражаннямі ад самой падзеі і прызнання “Прафсаюзным лідарам-2020”?
– Складана перадаць словамі эмоцыі і пачуцці. Я шчаслівая – менавіта ў гэтым месцы і ў гэты час. Мерапрыемства праходзіла ў зале Перамогі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Шмат разоў вазіла дзяцей на экскурсію туды і заўсёды заканчвалі расказ у гэтай зале. І нават не магла ўявіць, што апынуся там сама, ды яшчэ і ў якасці ўзнагароджваемай. А прызнанне “Прафсаюзным лідарам-2020” – не толькі адзнака маёй працы. Гэта сістэмная работа ўсіх, хто побач: пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, прафкама, прафсаюзнага актыву раённай арганізацыі галіновага прафсаюза і раённага аб’яднання прафсаюзаў.
– Калі ўявіць прафсаюзную пярвічку літаральна некалькі сказамі, аб чым хацелася б расказаць у першую чаргу? Што яе адрознівае ад іншых?
– У нашай пярвічцы на працягу доўгіх гадоў склалася многа традыцый, якія мы падтрымліваем: работа з ветэранамі педагагічнай працы і прафсаюзнага руху – іх у нас 87; актыўная спартыўна-аздараўленчая і культурна-масавая работа, а галоўнае – забеспячэнне бяспечных і здаровых умоў працы.
– Як Вам удалося ахапіць калектыў 100-працэнтным членствам прафсаюза?
– Асноўны дэвіз работы прафсаюза: “З людзьмі і для людзей”. Калі прытрымлівацца яго, то і будзе 100-працэнтнае членства.
– Як працуеце з моладдзю і прыцягваеце яе ў свае рады?
– Моладзь – гэта гонар, гэта рухавік, які прымушае не сядзець на месцы. Стараемся задзейнічаць іх ва ўсіх мерапрыемствах. Вельмі прыемна, што наш педагог Анастасія Валер’еўна Карачун узначальвае раённы маладзёжны савет. Будучае прафсаюза – за маладымі. Яны разумныя, энергічныя, крэатыўныя, але пакуль у іх не хапае вопыту, таму мы, атуляючы цеплынёй і клопатам, перадаём ім сваё практычнае ўменне.
– З якімі пытаннямі часцей за ўсё да Вас звяртаюцца? Што ўдаецца? Што не і чаму?
– Пытанні бываюць самыя розныя. Камусьці неабходна проста выгаварыцца, каб яго пачулі. Камусьці трэба маральная і матэрыяльная падтрымка, камусьці – кансультацыя. Ні адна просьба не застаецца без увагі. Мне прыемна працаваць у тандэме з дырэктарам школы Ірынай Вацлаваўнай Чаховіч. Яна заўсёды гатова пачуць і дапамагчы ў вырашэнні пытанняў, якія ўзнікаюць у працоўным калектыве.
– Без перабольшвання, прафсаюзы трымаюць руку на пульсе жыцця: бачаць рэальныя праблемы чалавека і, не чакаючы падказак, самі прапаноўваюць дзейсныя рэцэпты іх рашэння. Якія цікавыя прыклады прафсаюзных ініцыятыў у Вашай арганізацыі?
– У нашай школе прыняты важны дакумент – калектыўны дагавор паміж наймальнікам і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй, які ўключае ў сябе нормы і гарантыі работнікаў установы адукацыі розных катэгорый, закладзеныя ў раённым галіновым Пагадненні. Кіраўніцтва і прафсаюзны актыў адказна падышлі да зместу гэтага дакумента, што дазволіла ўлічыць правы і сацыяльна-эканамічныя інтарэсы працуючых членаў прафсаюза. Напрыклад, досыць папулярная гарантыя для маладых спецыялістаў, якія выказалі жаданне прадоўжыць працоўныя адносіны па кантракце на максімальны тэрмін пасля абавязковай адпрацоўкі. Для іх пакідаюцца заахвочвальныя меры – 50-працэнтнае павышэнне акладу і дадатковы аплачваемы адпачынак на працягу 5 каляндарных дзён.
Што ж датычыцца штодзённага прафсаюзнага жыцця, то яно заўсёды кіпіць: гэта і туры выхадного дня, маршруты якога кожны раз новыя, і сумесныя мерапрыемствы з ветэранамі педагагічнай працы ў літаратурна-музычным кафэ з Аленай Уладзіміраўнай Рудовіч, і асабістыя падзеі членаў прафсаюза, і прафсаюзныя акцыі…
– Па вялікім рахунку, сутнасць прафсаюза – у салідарнасці: разам, аб’яднаўшыся, супольна лягчэй спраўляцца з любымі задачамі, праблемамі… Ці можна гаварыць аб тым, што моцны прафсаюз садзейнічае павышэнню вытворчасці працы?
– Лічу, што так. З’яўляючыся членам прафсаюза, работнік атрымлівае надзейную абарону працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў. Ведае, што ён пад абаронай свайго прафсаюза. І зноў паўтаруся: пад абаронай нашай маленькай канстытуцыі – калектыўнага дагавора.
– Несумненна, аўтарытэт любой грамадскай структуры ўмацоўваецца канкрэтнымі справамі. Якія падзеі лічыце найбольш значнымі ў жыцці прафсаюзнай арганізацыі школы?
– Мы ўвайшлі ў тройку лепшых у конкурсе, які ініцыіравала Федэрацыя прафсаюзаў: занялі 2-е месца ў раённым конкурсе галіновых прафсаюзаў на лепшую пярвічку. Выніковая работа ў рамках рэспубліканскіх і абласных акцый “Прафсаюзы – дзецям”, “Новыя імёны Беларусі”, “Ветэран жыве побач”, “Адзіная абласная прафсаюзная дыктоўка” і інш. Удзельнічалі ў фотаконкурсах “Чалавек працы”, “Мая педагагічная сям’я”, “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”…
– Многія часта задаюць пытанне: “А ці патрэбен нам сёння прафсаюз?” Якое Ваша меркаванне на гэты конт?
– Адказ, на мой погляд, толькі адзін –патрэбен! І не проста ён павінен быць, а павінен ісці ў нагу з часам, радавацца нашым поспехам, працвітаць! Гэта закон жыцця: будзем паспяховыя мы – будзе паспяховы наш саюз, альянс працы і натхнення. У прафсаюза важная задача – паляпшаць дабрабыт людзей, забяспечваць бяспечныя ўмовы працы і прадастаўляць неабходныя сацыяльныя гарантыі. У прафсаюзным руху патрэбны лідары. І як чалавек не можа жыць і дзейнічаць без розуму, так і грамадства не можа абыходзіцца без лідараў, яго мазгавых цэнтраў.
– Раскрыйце сакрэт, што на парадку дня прафсаюзнага лідара сёння і што ў заўтрашніх планах?
– Сёння – аздараўленне работнікаў і іх дзяцей (наперадзе ж адпачынкі), хочацца максімальна рэалізаваць магчымасці санаторнага лячэння. Заўтра – унясенне змяненняў і дапаўненняў у калектыўны дагавор, дапамога ў падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года… І ўсё, што прынясе новы дзень.
– Чым напоўнена жыццё простага чалавека Святланы Косік паза сценамі школы і прафсаюзнай работы?
– У кожнага ёсць сваё захапленне. Я люблю вандраваць, даведвацца штосьці цікавае і нязведанае пра нашу родную Беларусь разам з маімі вучнямі. Вялікае задавальнне атрымліваю ад такіх паездак, асабліва калі бачу шчаслівыя твары дзяцей, як гараць іх вочы, – і адразу ж пачынаю думаць пра новы маршрут.
– Што Вам прыносіць задавальненне? Адкуль чэрпаеце сілы, бярэце ідэі?
– Мая сіла і энергія – у сям’і, вучнях, сябрах. Вельмі люблю гатаваць. Мая кухня – цэнтр дома, дзе заўсёды пануе цяпло і ўтульнасць. Кожны новы рацэпт – новы інгрэдыент, а вынік – шчаслівая сям’я і пусты посуд. А патрэбна дзеля гэтага ўсяго некалькі чароўных спецый і трошачкі любові.
– Раскажыце, калі ласка, пра выбар прафесіі? Хто для Вас быў прыкладам? Што лічыце самым важным у рабоце настаўніка?
– Самае галоўнае – любіць дзяцей і аддаваць сябе любімай справе. Свой шлях педагога пачала ў 1990 годзе ў Ракаўскай сярэдняй школе і ні разу не пашкадавала пра выбар прафесіі. Я вельмі шчаслівы чалавек, бо побач са мной па жыцці ідуць многія прафесіяналы, і кожны з іх падарыў тую бясцэнную якасць, без якой сапраўдным настаўнікам стаць немагчыма. А канчаткова вызначыцца з прафесіяй мне дапамагла мая цётка Зінаіда Якаўлеўна Андрыеўская – чалавек значны ў навуцы, якога добра ведаюць не толькі ў раёне, але і ў рэспубліцы.
– Як, на Ваш погляд, падняць прэстыж прафесіі педагога? Ці змяніліся патрабаванні да настаўніка ў сучасным свеце, і чаго не хапае маладым спецыялістам? Настаўнік – гэта прызванне ці проста работа?
– Падняць прэстыж магчыма сумеснымі намаганнямі дзяржавы, грамадства, бацькоў. Сам педагог таксама павінен прыкласці максімум намаганняў, пазіцыянуючы сутнасць прафесіі толькі са станоўчага боку. Кожны павінен быць на сваім месцы, і тады абраная прафесія будзе прызваннем, а не работай.
– Ваша жыццёвае крэда: “У чалавека ёсць вяршыня, да якой ён павінен дайсці”. Што для Вас з’яўляецца вяршыняй? Дасягнулі яе ўжо ці на якім адрэзку шляху знаходзіцеся зараз?
– Мая вяршыня вельмі шматгранная, сярод гэтых граняў – сям’я, работа, сябры, блізкія людзі, вучні і іх бацькі. І на кожнай грані – свой узровень, свая вышыня. Ісці мне да гэтай вяршыні ўсё жыццё, просячы сіл, розуму і здароўя ў Бога.
Гутарыла Алена ЗАЛЕСКАЯ
Совсем скоро наступит лето, а вместе с ним долгожданные каникулы – время отдыха и развлечений, время пополнения сил и здоровья.
Наполненное яркими событиями лето полно для детей открытий, но в то же время и опасностей. Живая природа и водоемы, активный отдых и игры с друзьями, обилие свежих фруктов и ягод, а тем более отдых дома без присмотра взрослых – все это может привести к ЧП. И чтобы долгие каникулы не омрачились травмами и болезнями — достаточно соблюдать правила безопасности. Библиотекари Воложинской детской библиотеки подготовили для гимназистов 2”А” класса урок безопасности “ Моё безопасное лето”. Воспитанники Натальи Николаевны активно участвовали в мероприятии и уверенно отвечали на все вопросы. Эти знания обязательно пригодятся детям в дни летних каникул. Пусть отдых доставит им только удовольствие, а лето порадует своими красками!
Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» разъясняет требования к организации и проведению контроля производственных факторов на рабочих местах.
Кратность измерения производственных факторов на рабочих местах регламентируется в соответствии с действующими «Специфическими санитарно-эпидемиологическими требованиями к условиям труда работающих», утвержденными постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 01.02.2020 года № 66, справочно - глава 7:
31.На объекте осуществляется производственный контроль, в том числе лабораторный, за соблюдением специфических санитарно-эпидемиологических требований, гигиенических нормативов и выполнением санитарно-противоэпидемических (профилактических) мероприятий, включая контроль производственных факторов на рабочих местах.
32.Перечень производственных факторов с указанием периодичности их контроля на рабочих местах ежегодно разрабатывается и утверждается работодателем в соответствии с требованиями настоящих специфических санитарно-эпидемиологических требований, а также с учетом специфики деятельности объекта.
33.Контроль содержания в воздухе рабочей зоны вредных веществ, микроорганизмов-продуцентов, микробных препаратов и их компонентов осуществляется:
один раз в год – в случаях, когда интенсивность выделения в воздушную среду промышленных штаммов микроорганизмов-продуцентов, микробных препаратов и их компонентов, вредных веществ 3 и 4 классов опасности сохраняется на протяжении двух последних лет (по данным лабораторных исследований) на уровне ПДК или ОБУВ и ниже их;
один раз в полугодие – в случаях имеющихся превышений ПДК или ОБУВ промышленных штаммов микроорганизмов-продуцентов, микробных препаратов и их компонентов, вредных веществ 3 и 4 классов опасности в предшествующем году, а также впервые два года проведения контроля производственных факторов;
один раз в полугодие – при стабильной регистрации в воздухе рабочей зоны содержания вредных веществ 1 и 2 классов опасности на уровне ПДК или ОБУВ и ниже их за два последних года;
один раз в квартал – в случаях имеющихся превышений ПДК или ОБУВ в воздухе рабочей зоны вредных веществ 1 и 2 классов опасности в предшествующем году, а также впервые два года проведения контроля производственных факторов.
34.Контроль показателей естественного и искусственного освещения, уровней шума, вибрации (общей и локальной), инфразвука, ультразвука, неионизирующего, лазерного, ультрафиолетового, инфракрасного излучения на рабочих местах осуществляется с учетом условий труда и результатов лабораторных исследований:
один раз в два года – в случаях отсутствия нарушений гигиенических нормативов на протяжении двух последних лет (по данным лабораторных исследований);
один раз в год – в случаях имеющихся превышений уровней факторов производственной среды в предшествующем году, а также впервые два года проведения контроля производственных факторов.
35.Контроль параметров микроклимата осуществляется два раза в год (в холодный и теплый периоды года).
Ознакомиться с указанным документом можно на сайте pravo.by.
Врач-гигиенист Н.М. Булова
1 июня 2021 года с 11.00 до 12.00 в Воложинском сельском исполнительном комитете личный прием граждан будет проводить депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Молодечненскому сельскому избирательному округу № 73 Олег Алексеевич Семенчук.
Предварительная запись на прием 31 мая 2021 года с 11.00 до 13.00 по телефону 80176 77 04 21
В связи с началом купального сезона, сезона отпусков и в преддверии летних школьных каникул, Воложинская районная организация ОСВОД в очередной раз напоминает, что основными причинами несчастных случаев на водах является грубое нарушение правил безопасности, купание в запрещенных местах, купание в состоянии алкогольного опьянения. Между тем существуют правила безопасного поведения на воде, выполнение которых позволит обезопасить Ваш отдых:
- не купайтесь натощак и раньше 1,5 - 2 часа после еды;
- в воду заходите постепенно, привыкая к её температуре. Но и длительное, вплоть до судорожного состояния, пребывание в воде опасно для здоровья, особенно детского. При длительном нахождении в прохладной воде возможны судороги мышц и как следствие этому – несчастный случай;
- купаться подряд можно не более 3-5 раз по 10-15 минут;
- купание следует начинать в солнечную погоду при температуре воды 18-20оС, воздуха 20-25оС;
- не умея плавать – нельзя заходить в воду выше пояса, особенно в местах с сильным течением;
- при заплывах умейте правильно рассчитывать свои силы, попав на сильное течение не плывите против него, а используйте течение, чтобы приблизиться к берегу. Если Вы заплыли далеко или почувствовали усталость – отдохните на воде и сменив стиль плавания возвращайтесь к берегу;
- не переоценивайте свои возможности. Умение хорошо плавать не всегда является залогом безопасности. Парадоксально, но по статистике чаще гибнут именно хорошие пловцы. Вода не прощает беспечного отношения и самонадеянности;
- оказавшись в водовороте, наберите больше воздуха в легкие, погрузитесь в воду и, сделав рывок в сторону по течению, всплывайте на поверхность;
- при судорогах - измените способ плавания с целью уменьшения нагрузки на сведенные мышцы, ускоряя их расслабление, и плавно плывите к берегу. В случае судороги мышц голеностопа - подтяните ногу, а затем пальцы стопы потяните на себя;
- если Вы попали на участок с водорослями и запутались – не делайте резких движений, а лежа на спине плавными, тихими движениями, с помощью рук освободитесь от них и плывите обратно тем же путем;
- соблюдайте правила пользования лодками и другими плавательными средствами: не перегружайте их, не раскачивайте, не прыгайте с них в воду, при необходимости залезть в лодку, делать это необходимо со стороны носа или кормы, чтобы не опрокинуть ее. Помните, что кто-то из находящихся в лодке может не уметь плавать;
- не купайтесь в вечернее и ночное время суток. В темноте вы можете потерять ориентацию и заплыть слишком далеко от берега, ночью простой испуг превращается в панический страх - первую причину утопления;
- не купайтесь в состоянии алкогольного опьянения. Это основная причина гибели людей на воде;
- не оставляйте малолетних детей без присмотра, купание детей должно проходить только под контролем взрослых;
- выбирая место для купания отдавайте предпочтение специально отведенным местам, на оборудованных пляжах. Согласно решения Воложинского РИК от 16 марта 2021 года №599 на территории Воложинского района это зоны отдыха «Воложинское водохранилище», «Желтый берег», «Погорелка» и «Саковщина».
Помимо этого согласно, п.20 Правил охраны жизни людей на водах Республики Беларусь, отдыхающим запрещается:
- купаться в запрещенных для купания местах рек, озер, водохранилищ, прудов и иных водоемов. Согласно решения Воложинского РИК от 18 июля 2016 года №1070 на территории Воложинского района это каналы; обводненные карьеры; искусственные водоемы, специально созданные для противопожарных нужд (пожарные водоемы); гидротехнические сооружения и устройства; Воложинский городской пруд; водохранилище в а.г. Раков; водохранилище в г.п. Ивенец; Воложинское городское водохранилище, кроме акватории примыкающей к пляжной зоне; Саковщинское водохранилище, кроме акватории примыкающей к пляжной зоне;
- загрязнять и засорять водоемы, въезжать на территорию пляжей на транспортных средствах, нарушать режим содержания водоохранных зон;
- распивать на пляже спиртные напитки;
- заплывать за буи и другие знаки, обозначающие зоны купания;
- подплывать к судам (моторным, парусным, весельным лодкам) и другим плавательным средствам;
- взбираться на технические и предупредительные знаки, буи и прочие предметы;
- прыгать в воду с лодок, катеров, причалов, других сооружений, не приспособленных для этих целей;
- использовать спасательные средства и снаряжение не по назначению; - плавать на досках, лежаках, бревнах, автокамерах, надувных матрацах; - организовывать игры в воде, связанные с нырянием и захватом купающегося, а также совершать другие действия, которые могут стать причиной несчастного случая;
- подавать ложные сигналы тревоги;
- оставлять малолетних детей без присмотра;
- стирать на пляжах белье и купать животных.