Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзень на "Жоўтым Беразе"

28.05.2021

Каманда Валожынскага вытворчага ўчастка Маладзечанскага малочнага камбіната дэманструе свае ўменні працы ў шпітальным аддзяленні.

На мінулым тыдні ва ўрочышчы “Жоўты Бераг” адбыліся спаборніцтвы санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны арганізацый і ўстаноў раёна.

Удзел у конкурсе прынялі восем каманд, якія прадстаўлялі райаграпрамтэхніку, ільнокамбінат, лясгас, вытворчы ўчастак Маладзечанскага малочнага камбіната, сельгаспрадпрыемствы “Пяршаі-2014” і “Агра-Дубінское”, Валожынскі раён газазабеспячэння, ДРБУ № 167.

Спаборніцтвы ўключалі ў сябе пяць этапаў: “Праверка табельнага аснашчэння”, “Работы ў ачагу камбінаванага паражэння”, “Работа ў ачагу хімічнага паражэння”, “Работа ў ачагу інфекцыйнага захворвання” і “Тэарэтычны конкурс”. Для правядзення турніру на “Жоўтым Беразе” былі падрыхтаваны адпаведна абсталяваныя пляцоўкі. Чарговасць удзелу санітарных дружын у конкурсах вызначылася жараб’ёўкай. Камандзіры атрымалі ацэначныя маршрутныя лісты і прыступілі да выканання заданняў.

Першую медыцынскую дапамогу аказваюць удзельнікі спаборніцтваў з райаграпрамтэхнікі.

Прадстаўнікі каманды лясгаса ажыццяўляюць пагрузку паражонага.

На першым этапе судзейская камісія правярала камплектнасць аснашчэння і ўкладанняў у санітарную сумку, а таксама ўменне карыстацца прадметамі табельнай маёмасці. На трох наступных – дэманстравалася работа сандружын у ачагах паражэння. Ролю пацярпелых выдатна выконвалі валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа – навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя. Каманды спаборнічалі ва ўменні правільна аказаць першую медыцынскую дапамогу, ажыццявіць пагрузку паражоных з траўмамі рознай ступені цяжкасці, правесці медыцынскую разведку і сартаванне пацярпелых з паражэннямі рознымі відамі атрутных рэчываў, зрабіць адборы проб вады, паветра, глебы, прадуктаў харчавання, падрыхтаваць дэзынфікуючыя растворы для наступнага абеззаражвання і інш.

Збіць мішэнь вадзяным струменем зусім няпроста.

Пасля таго, як усе этапы былі пройдзены, адбыўся агляд мастацкай самадзейнасці, дзе лепшым было прызнана выступленне лясгаса. У афармленні санітарных плакатаў сваёй крэатыўнасцю і фантазіяй асабліва вызначыўся Валожынскі раён газазабеспячэння.

Удзельнік спаборніцтваў выдатна справіўся з заданнем патушыць полымя.

Пажарная каманда падчас этапу “Баявое разгортванне”.

Падчас агульнага пастраення старшыня журы Альфрэд Нехвядовіч адзначыў каманду лясгаса, якая ўдзельнічала ў спаборніцтвах упершыню і выдатна паказала сябе (яна, несумненна, стала б пераможцам, каб не падвяла камплектацыя сумак).

Альфрэд Зянонавіч аб’явіў вынікі спаборніцтваў і правёў цырымонію ўзнагароджання.

Лепшым санітарным звяном стала звяно Валожынскага раёна газазабеспячэння, а яго камандзір Святлана Рэут – прызнана лепшым камандзірам санітарнага фарміравання. 1-е месца заваявала каманда Валожынскага вытворчага ўчастка Маладзечанскага малочнага камбіната, якой прысвоена званне “Лепшая санітарная дружына Валожынскага раёна”. 2-е месца ў прадстаўнікоў райаграпрамтэхнікі, 3-е – у санітарнага фарміравання лясгаса. Усе пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Камандзір каманды льнокамбіната Сяргей ТУМЕЛЬ спяшаецца на месца ўзгарання.

Пасля заканчэння спаборніцтва санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны адбылося яшчэ адно не менш цікавае і відовішчнае – пазаштатных пажарных фарміраванняў добраахвотных пажарных каманд.

Сёлета было вырашана аднавіць добрую традыцыю і пасля шматгадовага перапынку сабраць пажарныя фарміраванні добраахвотных пажарных каманд прадпрыемстваў ва ўрочышчы “Жоўты Бераг”.

Чатыры каманды, якія прадстаўлялі райаграпрамтэхніку, лясгас, ільнокамбінат, вытворчы ўчастак Маладзечанскага малочнага камбіната пад кіраўніцтвам намесніка начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігара Хныкава па чарзе прыступілі да выканання заданняў на трох этапах: эстафета “Тры па сто”, “Баявое разгортванне”, “Тэсціраванне”. Цікава было назіраць, як пераадзетыя ў спецыяльнае абмундзіраванне мужчыны пераадольваюць высачэзны бар’ер, выкарыстоўваюць вогнетушыцелі, каб пагасіць полымя, разгортваюць пажарныя рукавы, карыстаюцца вадапомпай, вадзяным струменем збіваюць мішэнь і інш.

Пасля падвядзення вынікаў перамогу святкавала добраахвотная пажарная каманда льнокамбіната. 2-е месца заняў лясгас, 3-е – вытворчы ўчастак Маладзечанскага малочнага камбіната. Ігар Валер’евіч падзякаваў усім удзельнікам спаборніцтваў за адказнасць, мэтанакіраванасць, добрую падрыхтоўку і запрасіў жадаючых на службу ў раённы аддзел.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Задайте вопрос